Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

81

«Лепшае сельскае падвор’е-2011» (CMigrator copy 1)

18.08.2011
Працягваецца конкурс на лепшае вясковае мала-дзёжнае падвор’е. Сёння мы пазнаёмім чытачоў з удзельнікамі наступнай намінацыі конкурсу – “Мой дом – мая крэпасць”, у якой прымаюць удзел сямейныя пары. На ўскрайку невялічкай вёскі Садавічы ў прыгожым двухпавярховым доме (здымак 1) пражывае сям’я Баўкуновічаў . Жонка, Ніна, - сацыяльны работнік, яе муж, Мікалай, – працуе будаўніком. Тры сыны – Сяргей, Андрэй, Максім – самы каштоўны набытак бацькоў за гады сумеснага жыцця. Ніна Мікалаеўна – натура шматгранная. Яна любіць вязаць, шмат часу аддае хатнім нарыхтоўкам, захапляецца кветкаводствам: у невялічкім палісаднічку перад домам растуць больш за 16 відаў лілей, ружы, клемацісы, каны. З яе легкай рукі з’явіліся штучныя грыбы і смешныя жучкі ля брамкі. Мікалай Мікалаевіч і дома не забываецца пра сваю прафесію, бо ўласнымі рукамі 7 гадоў таму назад пабудаваў дом, гараж, сёлета на падвор’і з’явілася і альтанка. Андрэй і Таццяна Клімчэні з в. Бучаціна таксама шмат часу аддаюць добраўпарадкаванню ўласнай сядзібы (здымак 2). Адразу, як толькі трапляеш у іх двор, уражвае незвычайная чысціня, парадак і нейкае цікавае пачуцце клопату пра чалавека. Тут табе і ўтульныя стульчыкі, якія “запрашаюць” пасядзець у цяньку, і невялічкі калодзеж-калонка са сцюдзёнай вадзіцай, якой так і хочацца паспрабаваць у спякоту… Перад хатаю – клумба, дзе бесперапынна з вясны да глыбокай восені квітнеюць цюльпаны, геацынты, крокусы, ружы, лілеі, гладыёлусы. Таццяна Мікалаеўна працуе настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў Бучацінскай сярэдняй школе, захапляецца сучаснай рускай літаратурай. Андрэй Міхайлавіч – камандзір аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста №14 в. Бучаціна, а яшчэ добры гаспадар, клапатлівы бацька. Менавіта яго намаганнямі пры актыўнай падтрымцы жонкі зроблены рамонт дома, пабудаваны гараж, хлявы, мадэрнізавана лазня, трымаецца вялікая гаспадарка. Таццяна і Андрэй выхоўваюць дачушку Алесю, сямікласніцу Бучацінскай сярэдняй школы. Дзяўчынка любіць спорт, вучыцца іграць на баяне.

Валянціна БАЛАЖЫНСКАЯ,

начальнік аддзела па справах моладзі райвыканкама

 

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей