Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

48

З сучаснай тэхнікай на «ты»

16.08.2011
“Палессе GS12” – магутная машына, кантроль, кіраванне і аператыўныя рэгуляванні рабочых органаў і агрэгатаў якой выконвае бартавы камп’ютар, павышаючы якасць і тэмпы ўборкі. Але старшы камбайнер ААТ “Душава” Сяргей Башкіраў упэўнена кіруе ім. Хлопец з’яўляецца актыўным інтэрнэт-карыстальнікам і з электроннымі прыборамі лёгка разабраўся. Да таго ж дапамог і набыты раней хлебаробскі вопыт, што Сяргей атрымоўваў на старых марках камбайнаў. Ужо другі год у пары з Башкіравым працуе Дзмітрый Молакаў, які сёлета скончыў Капыльскі СПЛ па спецыяльнасці “трактарыст-вадзіцель”. Стараецца не адстаць ад сваіх таварышаў і другі душаўскі маладзёжны экіпаж у складзе Уладзіміра Шапіры і Сяргея Шатроўскага. Сёлета на збожжавых палетках хлопцы працуюць на «Лідзе-1300».

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

 

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей