Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

64

Уклад у агульны каравай

16.08.2011
Не застаецца ўбаку падчас гарачай сельскагаспадарчай кампаніі моладзь Капыльшчыны. Вельмі складана падлічыць, колькі сапраўды юнакоў і дзяўчат дапамагаюць убраць ураджай і дапрацаваць яго. Можна дакладна сцвярджаць толькі тое, што ў мала-дзёжным спаборніцтве на ўборцы збожжавых і зернебабовых прымаюць удзел 29 экіпажаў і 16 вадзіцеляў на адвозцы. У некаторых гаспадарках на моладзь раўняюцца і сталыя, вопытныя хлебаробы. Найбольш камбайнавых экіпажаў ва ўзросце да 31 года працуе ў ААТ “Скабін” і “Ціміразеўскі” (у кожным – па чатыры), а вадзіцеляў на адвозцы збожжа - у ААТ “Старыца-Агра” і “Піянер-Агра” (па тры). Нягле-дзячы на цяжкую працу, маладыя камбайнеры выдатна спраўляюцца са сваімі абавязкамі. Па стане на 11 жніўня 6 экіпажаў перасягнулі тысячны рубеж. Гэта - Алег Пяцігорац і Аляксей Астахаў (ААТ «Ціміразеўскі»), Сяргей Севасцьяновіч і Павел Тароцька (ААТ «Прагрэс-2010»), Алег Леановіч і Аляксандр Жогла (ААТ «Піянер-Агра»), Аляксандр Грынкевіч і Аляксандр Паўлюшчык (ААТ «Скабін»), Уладзімір і Аляксандр Мяцельскія (ЗАТ «Жыліхава») і Дзмітрый і Ігар Цвілевічы (СГФ «Руднае»). Тысячнікамі на адвозцы збожжа з’яўляюцца Уладзімір Калпак (ААТ «Скабін»), Іван Кнышэвіч, Аляксандр Кнышэвіч і Андрэй Кароль (ААТ «Старыца-Агра»).

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

 

admin_222 Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей