Жыхары вёскі Дусаеўшчына праявілі высокую грамадзянскую актыўнасць і згуртаванасць, выйшаўшы на суботнік па добраўпарадкаванні грамадзянскіх могілак. Дзякуючы неабыякавасці мясцовага насельніцтва, тэрыторыя значна змянілася. Падтрымку ў правядзенні работ аказаў Капыльскі вопытны лясгас. Прадпрыемства накіравала двух спецыялістаў, якія з дапамогай кустарэзаў аператыўна ачысцілі могілкі ад зараснікаў (на здымку). Мясцовы сельвыканкам выказвае шчырую падзяку ўсім, хто далучыўся да гэтай добрай справы.
У вёсках Чарнагубава, Вялікія Прусы і Браткава знесены тры пустуючыя дамы (на здымку). У Вялікай Раёўцы спілаваны аварыйныя дрэвы (на чарзе – Браткава і Вялікія Прусы). А на радасць мясцовых жыхароў па вуліцы Цэнтральнай у вёсцы Агароднікі пакладзены новы якасны асфальт.
На тэрыторыі сельсавета ў рамках рэалізацыі Указа №116 у маі знесены тры пустуючыя дамы ў вёсках Сл.-Кучынка, Карзуны і Бор.
У в. Чырвоная Дубрава завершаны работы па ўборцы парубачных рэшткаў, якія засталіся пасля планавага спілоўвання аварыйных і сухастойных дрэў.
У Дзень сям’і навучэнцы 5-7 класаў Быстрыцкай СШ стваралі дрэва сямейных каштоўнасцей на паперы, запісваючы на галінах галоўныя сямейныя традыцыі. А старшакласнікі ў гэты дзень падчас круглага стала разважалі пра ролю сям’і ў жыцці чалавека, падтрымку, узаемаразуменне і сувязь пакаленняў.
У аг. Грозава адбылася знамянальная падзея, якая папоўніла колькасць жыхароў сельсавета, – тут нарадзіліся двайняты. Адміністрацыя сельвыканкама віншуе сям’ю нованароджаных з гэтай шчаслівай падзеяй і жадае бацькам і немаўлятам моцнага здароўя і дабрабыту.
Не спыняюцца планавыя работы па навядзенні парадку на зямлі. Праводзіцца рэгулярнае абкошванне тэрыторый населеных пунктаў для падтрымання іх у належным санітарным і эстэтычным стане. У першую чаргу ў цэнтры ўвагі буйныя паселішчы, паркі, скверы, месцы для адпачынку. Сельвыканкам працуе ў цеснай звязцы з заяўкамі старэйшын.
У населеных пунктах сельсавета прайшлі сходы грамадзян. У аг. Пясочнае разглядалі пытанне закрыцця аднаго з магазінаў. У в. Бабоўня гаварылі пра рэканструкцыю электрасетак для дадатковых установак па электраацяпленні. Таксама прааналізавалі сітуацыю з пажарамі і адміністрацыйнымі правапарушэннямі ў Капыльскім раёне.
У Дзень Перамогі ў аг. Жыліхава, вёсках Бучаціна і Гулевічы адбыліся ўрачыстыя мітынгі. Жыхары ўсклалі вянкі да ўсіх помнікаў загінулым землякам.
У аг. Ванелевічы да-дзены старт маштабнай працы па навядзенні парадку на закінутых тэрыторыях – прыступілі да зносу старых і пустуючых дамоў, якія доўгія гады псавалі аблічча населенага пункта і ўяўлялі небяспеку для жыхароў.