Жыхары вёсак Смалічы і Малінова выйшлі на сходы грамадзян, каб абмеркаваць надзённыя праблемы ра-зам са старшынёй Бучацінскага сельвыканкама Святланай Сташанінай.
На палетку паміж вёскамі Траянава і Кудзінавічы для працаўнікоў ААТ «Прагрэс 2010» ладзілі «Зажынкі». У абрадзе прынялі ўдзел прадстаўнікі Капыльскага райвыканкама, духавенства, а таксама ветэраны сельскагаспадарчай вытворчасці (на здымку). Святочную праграму для хлебаробаў арганізавалі і правялі супрацоўнікі Капыльскага раённага цэнтра культуры.
Працягваюцца планавыя работы па зносе пустуючых дамоў. На дадзены момант цалкам знесена пяць аварыйных будынкаў у в. Рымашы. Таксама падрыхтаваны пакет дакументаў на захаванне яшчэ трох старых дамоў.
Бібліятэкар Грозаўскай сельскай бібліятэкі Таццяна Нераненя правяла для юных чытачоў пазнавальна-гульнявую віктарыну «Мая Беларусь» (на здымку), якая была накіравана на выхаванне патрыятызму і любові да роднага краю. Дадаткова арганізавалі прафілактычную гульню-вікта-рыну «Тэрыторыя здароўя», дзе дзеці прадэманстравалі свае веды пра карысныя звычкі і правілы бяспекі.
Так называлася незвычайнае мерапрыемства, прымеркаванае да года беларускай жанчыны, якое правялі ў Скабінскім клубе-бібліятэцы. На сустрэчы сабраліся прадстаўніцы прыгожага полу розных узростаў – ад юных дзяўчат да вопытных захавальніц хатняга ачага. Госці былі ў захапленні ад дэфіле яркіх касцюмаў (на здымку), а пасля лірычнай часткі грымнула дыскатэка: тут гучалі і вальсы, і заліхвацкая «Лявоніха», і сучасныя рытмы.
У парку Моладзі супрацоўнікі Ванелевіцкага ЦКіД працягваюць арганізоўваць для дзяцей яркія летнія мерапрыемствы (на здымку). Юныя ўдзельнікі ўжо далучыліся да гульнявой праграмы «Лета сонейкам сагрэта» і конкурсна-гульнявой праграмы «Фарбы-непаседы» з удзелам казачных герояў – Лісы Алісы і Ката Базіліа. Тэматычныя сустрэчы дапамагаюць дзецям цікава і з карысцю праводзіць канікулы, развіваюць творчыя здольнасці, фантазію, камунікатыўныя навыкі і дораць шмат станоўчых эмоцый.
У в. Філіпавічы сумеснымі намаганнямі работнікаў Капыльскага РЭС і мясцовых жыхароў спілаваны два аварыйныя дрэвы (на здымку). Выкананыя работы дазволілі павысіць бяспеку жыхароў і прадухіліць магчымыя аварыйныя сітуацыі.
Маштабныя работы па абкошванні абочын дарог, тэрыторый уздоўж платоў і месц агульнага карыстання разгарнуліся ў аграгарадку Старыца, а таксама ў вёсках Андросаўшчына, Русакі, Бадзяжы, Калінаўка і Слабада-Кучынка. Да навядзення парадку падключыліся супрацоўнікі адміністрацыі сельвыканкама, прад-стаўнікі арганізацый, размешчаных на тэрыторыі, жыхары прыватнага сектара. Сумесныя намаганні дазваляюць ўтрымліваць населеныя пункты ў чысціні, забяспечваць пажарную бяспеку ў гарачы перыяд і падтрымліваць эстэтычны выгляд вуліц.
Прывядзенне ў парадак памятных месцаў Блеўчыцкага сельсавета да Дня Незалежнасці – асноўная частка работы як знак павагі да загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Праводзіцца добраўпарадкаванне тэрыторый каля помнікаў, ускладанне кветак і абнаўленне памятных таблічак.
У рабоце пасяджэння грамадскага пункта аховы правапарадку прыняў удзел пракурор Капыльскага раёна Віталь Афанасенка (на здымку). На парадак дня былі вынесены пытанні пра паводзіны грамадзян, якія знахо-дзяцца ў зоне сацыяльнай рызыкі. Камісія разгледзела матэрыялы ў дачыненні да 11 чалавек, якія раней прыцягвалі ўвагу праваахоўных органаў. На такіх грамадзян былі выдадзены ахоўныя прадпісанні з-за хатняга гвалту. Акрамя таго, праверкі выявілі ў іх яшчэ і схільнасць да алкагалізму, а іх домаўладанні ўяўляюць пагрозу з пункту гле-джання пажарнай бяспекі.