Напярэдадні Дня Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, які сёлета адзначаецца 10 мая, даведаліся ў жыхароў Капыльшчыны, што для іх азначаюць дзяржаўныя сімвалы нашай краіны.
Час ляціць няўмольна. Здаецца, зусім нядаўна мая працоўная біяграфія пачалася ў рэдакцыі газеты «Слава працы». А ўжо мінула звыш чвэрці стагоддзя, больш дакладна, 4 мая споўнілася 27 гадоў з таго моманту, як маю дачыненне да стварэння летапісу Капыльшчыны. У нашым творчым калектыве ўжо многія спрабуюць называць мяне «ветэранам». Хаця з гэтым неяк не хочацца згаджацца…