Гэтымі днямі на комплексе літаральна кіпіць праца. Адзін за адным да бункераў пад’язджаюць вялікагрузныя аўтамабілі і трактары з прычэпамі. З кузаваў плынню сыплецца свежы ячмень. Услед за ім канвеер прымае адборную пшаніцу.
Афіцыйная дата нараджэння пісьменніка-гуманіста Алеся Адамовіча 3 верасня 1927 года. Аднак гэта лічба ў пашпарце была памылковай. Сапраўдны дзень нараджэння Алеся Міхайлавіча – 3 жніўня 1926-га. Блытаніна здарылася падчас вайны: каб выратаваць сына ад угону ў Германію, маці змяніла ў дакументах узрост хлопца.
Сто пятнаццаць гадоў таму, 24 ліпеня 1911 года, у вёсцы Пясочнае нарадзіўся чалавек, чые радкі назаўжды ўпляліся ў культуру Беларусі. Анатоль Астрэйка – паэт, імя якога сёння з гонарам носіць Капыльская раённая цэнтральная бібліятэка, асоба шматгранная і аптымістычная.
Пасёлак Залессе прытуліўся непадалёку ад ажыўленай трасы, што вядзе з Бабоўні ў Пясочнае, ды і праз сам населены пункт пралягае заасфальтаваная дарога ў Лясное, па якой, асабліва ў пятніцу і выхадныя, праязджае шмат машын. Таму назваць пасёлак глыбінкай у прамым сэнсе слова неяк язык не паварочваецца. гэты статус пацвярджае толькі тое, што пастаянных жыхароў тут усяго чатыры.
За сваю кар’еру Уладзімір Рудакоўскі стаў дэлегатам шасці Усебеларускіх народных сходаў (пачынаючы з першага ў 1996 годзе) – унікальнага форуму, які вызначыў стратэгію развіцця краіны.