Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

В Потейковском сельисполкоме прошел прием граждан по вопросам состояния дорог

27.09.2026

На працягу верасня працягваюцца работы па навядзенні чысціні і парадку. Камунальныя службы і работнікі арганізацый, насельніцтва займаюцца абкошваннем вуліц і прылеглых тэрыторый у вёсках перад надыходам зімовага перыяду. Гэта мерапрыемства мае важнае супрацьпажарнае значэнне: выдаленне сухой расліннасці дазваляе мінімізаваць рызыку ўзгаранняў у халодную пару года, калі старая трава можа стаць крыніцай агню. Акрамя таго, падтрыманне тэрыторый у належным стане паляпшае санітарны выгляд паселішчаў.

 

Экалагічная бяспека

Падчас мерапрыемстваў па барацьбе з інвазіўнымі  раслінамі   арганізавана актыўная кампанія па іх знішчэнні. Работы праведзены ў трох вёсках сельсавета – Какорычах, Жавулках і Кудзінавічах. Спецыялісты займаліся ліквідацыяй сумніку канадскага, каб не дапусціць хуткага захопу ім новых плошчаў.

На прыёме – пра дарогі

22 верасня ў будынку Пацейкаўскага сельвыканкама адбыўся прыём грамадзян, які правёў старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык. Асноўнай тэмай сустрэчы стала работа дарожнай сферы на тэрыторыі сельсавета. Жыхары задалі пытанні кіраўніку раёна наконт праблемных участкаў мясцовых дарог, каб унесці іх у план рамонту.

Ліквідацыя непрыдатнага

ААТ «Прагрэс 2010» рэалізуе маштабную праграму па расчыстцы сваіх вытворчых плошчаў ад непатрэбных канструкцый. У рамках гэтай работы ўжо знесены два старыя вытворчыя будынкі ў вёсках Душава і Кудзінавічы. Таксама дэманціраваны два жылыя дамы, якія не прыдатныя для пражывання, у Кудзінавічах і Жавулках. Гэта дазволіла вызваліць каштоўныя зямельныя ўчасткі, пазбавіць вёскі ад стыхійных сметнікаў.

 


Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей