Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Суббота, 11 мая 2019 12:23

День Победы (9 мая 2019 г.)

7752 ■ На митинге, посвященном символам государственности 7634 7822 7850 7968 7990 IMG_7614 IMG_7808 2324 2231 2172
Традыцыйна ў пачатку мая выставачная пляцоўка БелЭкспа становіцца месцам сустрэчы ўсіх творча працуючых журналістаў. Менавіта напярэдадні Дня друку ў Мінску праходзіць Міжнародная спецыялізаваная выстава «СМІ ў Беларусі». Сёлета — ужо ХХІІІ. [caption id="attachment_76482" align="aligncenter" width="580"]■ Прэзентацыя раёнкі ■ Прэзентацыя раёнкі[/caption] На працягу доўгага часу становімся ўдзельнікамі мерапрыемства і мы, супрацоўнікі раённай газеты «Слава працы». Не выключэнне і гэты год. Галоўнымі тэмамі нашага выступлення, зразумела, сталі Год малой радзімы, абвешчаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, і 75-годдзе дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Прыемна, што побач з намі былі нашы сябры і аднадумцы. Адзін з іх —  самадзейны артыст, лаўрэат міжнародных конкурсаў, член літаратурнага аб’яднання «Вясёлка» Мікалай Майсюк, які не толькі сам піша песні, але і выконвае іх. Кожную з тых кампазіцый, якія прагучалі на выставе, нашы госці сустракалі апладысментамі і падтрымлівалі танцамі. У ліку пазаштатных карэспандэнтаў, якія працуюць амаль нароўні са штатнымі, — член Беларускага саюза журналістаў і Беларускага саюза афіцэраў, намеснік дырэктара Слабадакучынскай СШ Барыс Мікалаевіч Дзенісюк — чалавек, які самааддана працуе на карысць Радзімы. Трэба адзначыць, што дзякуючы намаганням Барыса Мікалаевіча вернута не адно імя загінуўшых воінаў, устаноўлены абеліскі на месцах іх пахаванняў. Разам з вучаніцамі Слабадакучынскай СШ Палінай Пратасевіч і Марыяй Дашкевіч Барыс Дзенісюк расказаў пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, пра пісьмы з фронту, узнагароды і іншыя цікавыя тэматычныя рэчы, якія знайшлі сваё месца ў так званым  «музеі ў чамадане». [caption id="attachment_76467" align="aligncenter" width="580"]■ Госці з Кітая зацікавіліся фотаздымкамі «СП» ■ Госці з Кітая зацікавіліся фотаздымкамі «СП»[/caption] —           Разам з газетай «Слава працы» мы ствараем розныя цікавыя матэрыялы пра гераічнае мінулае нашай краіны, — адзначыў Барыс Мікалаевіч. — Дзякуючы сумесным намаганням і публікацыям мы маем магчымасць адкрываць новыя цікавыя старонкі гісторыі Капыльшчыны. Пасля таго, як людзі прачыталі той ці іншы матэрыял, яны звяртаюцца да нас, прыносяць фотаздымкі, расказваюць пра свой лёс ці лёс знаёмых, сваякоў, якія змагаліся за свабоду роднага краю. Рэдакцыя газеты цесна супрацоўнічае і з грамадскімі аб’яднаннямі. Адно з такіх — Беларускі саюз афіцэраў. Таму на выставе побач з намі прысутнічаў намеснік старшыні Рэспубліканскага савета ГА «Беларускі саюз афіцэраў» палкоўнік у адстаўцы Васіль Савельевіч Скрыннікаў, бацька якога, дарэчы, загінуў у час Вялікай Айчыннай. — Галоўны наш абавязак як людзей старэйшага пакалення — выхоўваць патрыётаў, — сказаў Васіль Савельевіч. — Упэўнены, гэтай высокай мэты мы можам дасягнуць толькі ра-зам, толькі ва ўзаемадзеянні са сродкамі масавай інфармацыі. Такое плённае супрацоўніцтва створана ў нас з газетай «Слава працы», на старонках якой шмат увагі надаецца менавіта выхаваўчай тэматыцы.  [caption id="attachment_76468" align="aligncenter" width="580"]■ Прызы - наша прадукцыя ■ Прызы - наша прадукцыя[/caption] Вось адзін з доказаў таго, што прэзентацыя «СП» была цікавай і шматграннай: карэспандэнт галоўнага беларускага тэлеканала АНТ старанна здымаў яе на відэакамеру. Асобных слоў заслугоўвае і наш партнёр — Капыльскі кааппрам. Усе тыя, хто завітаў да стэнда «Слава працы» і прыняў удзел у прысвечанай Капыльшчыне віктарыне, змаглі ацаніць якасць вырабаў прадпрыемства. Нашым гасцям вельмі спадабаліся і кукурузныя палачкі, і казінакі, і мясныя вырабы, і, канешне, той самы хлеб-«кирпичик», чый водар добра знаёмы кожнаму з дзяцінства. [caption id="attachment_76466" align="aligncenter" width="580"]■ Гледачы і ўдзельнікі мерапрыемства ■ Гледачы і ўдзельнікі мерапрыемства[/caption] —  Дзякуй вам за такія цудоўныя падарункі! — сказала жыхарка г. Мінска Наталля, якая атрымала прыз — бохан. — Хлеб у якасці прыза — гэта геніяльна! Я прыхожу на выставу кожны год і магу з упэўненасцю сказаць, што ваша прэзентацыя — адна з лепшых, якую мне даводзілася бачыць. Тут знайшлі адлюстраванне і падзеі Вялікай Айчыннай, і песні цудоўныя, і прысмакі капыльскія давялося паспрабаваць. Дзякуй!  А яшчэ, як і заўсёды, мы парадавалі нашых гасцей і падарылі ім на памяць пра адбыўшуюся сустрэчу невялічкія сувеніры, якія выпускаюць у вытворчым аддзеле нашай рэдакцыі: календары, блакноты, магніты. DSCN1569 Пагадзіцеся, што пра прыгажосць Капыльшчыны ведаюць далёка за яе межамі. Доказ таму — фотаздымкі карэспандэнтаў «СП» з выявамі прыроды, адметных мясцін горада і падзей, прадстаўленыя на выставе, якая праходзіла ў раёне Ваньчжоу горада Чунцын, з якім падпісана Пагадненне аб устанаўленні пабрацімскіх адносін. Таму мы можам з упэўненасцю сказаць: «Нас ведаюць нават у Кітаі!» Адзін з жыхароў гэтай краіны, які прысутнічаў на выставе «СМІ ў Беларусі», таксама зацікавіўся фотаздымкамі і пільна разглядваў іх. І гэта яшчэ адзін доказ таго, што Капыльшчыне ёсць чым ганарыцца. Прымалі ўдзел у выставе і нашы юныя калегі — вучні СШ № 3 г. Капыля — разам з настаўніцай рускай мовы і літаратуры Таццянай Міхайлаўнай Нядзелькай. На фестывалі «Пунсовыя ветразі» газета названай навучальнай установы «Школьны экспрэс» заваявала ІІІ месца як лепшае школьнае друкаванае выданне, а ўручалі ўзнагароды менавіта напярэдадні Дня друку.   Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота аўтара і Марыі ШЭІНАЙ
Накануне 9 мая представители государственных структур и различных общественных объединений по сложившейся традиции посетили ветеранов Великой Отечественной войны — тех, для кого День Победы — особая дата. Председатель районного Совета ветеранов Казимира Гончар, директор ГУ «Копыльский ТЦСОН», председатель Копыльской РО ОО «Белорусский союз женщин» Светлана Малиновская, заведующая отделением социальной помощи на дому ГУ «Копыльский ТЦСОН» Светлана Черникович, волонтер центра Мария Дубовик, председатель Копыльского районного объединения профсоюзов Валентина Козич, главный специалист управления по труду, занятости и социальной защите Копыльского райисполкома Валентина Ивлева поздравили ветеранов с наступающим праздником, вручили им цветы от общественных организаций и сувениры, изготовленные руками тех, кто посещает отделение обеспечения дневного пребывания граждан пожилого возраста. [caption id="attachment_76485" align="aligncenter" width="580"]■ Светлана Малиновская (справа) и Мария Дубовик вручают цветы и сувениры Наталии Васильевне Артамоновой ■ Светлана Малиновская (справа) и Мария Дубовик вручают цветы и сувениры Наталии Васильевне Артамоновой[/caption] К сожалению, в Копыле с каждым годом становится все меньше адресов, по которым с визитом почета и благодарности можно наведаться в преддверии 9 Мая и воспользоваться драгоценными моментами общения с участниками и свидетелями военного лихолетья. Нынешнюю весну и праздник Победы встретили лишь пять ветеранов и столько же бывших малолетних узников, проживающих в райцентре. Это Николай Георгиевич Киселев, Виктор Адамович Семенкевич, Наталия Васильевна Артамонова, Лев Иванович Лепетило, Людмила Степановна Сергиеня, Мария Никитична Ильюкевич, Надежда Ивановна Котвицкая, Людвика Людвиковна Кошманова, Янина Александровна Липай и Евгений Васильевич Сивец. [caption id="attachment_76474" align="aligncenter" width="580"]■ Людміла Каменко, Валентина Козич и Ирина Абас поздравляют Павла Адамовича Германовича ■ Людміла Каменко, Валентина Козич и Ирина Абас поздравляют Павла Адамовича Германовича[/caption] Многим из них за девяносто. Большинство уже не ведут долгих бесед, не рассказывают о подробностях своих нелегких детства и юности, которые забрала и искалечила война. Но слезы радости неизменно выступают на глазах этих бабушек и дедушек, принимающих искренние слова благодарности за то, что мы, их потомки, имеем возможность жить и отмечать  великую дату — 9 Мая. Это их праздник. Их радость и боль. Их победа.     В этот же день поздравительная делегация в составе начальника управления по образованию, спорту и туризму Копыльского райисполкома Ирины Абас, председателя Копыльского районного объединения профсоюзов Валентины Козич, председателя райкома профсоюза работников образования и науки Людмилы Каменко наведалась к Павлу Адамовичу Германовичу, жителю д. Лютовичи — участнику Великой Отечественной войны, ветерану профсоюзного движения, бывшему учителю Бучатинской СШ, на протяжении многих лет возглавлявшему первичную профсоюзную организацию этого учреждения образования. В рамках празднования 115-летия профсоюзного движения Беларуси прямо на дому чествовали еще одного ветерана профсоюзного движения. Жительница д. Долгое Галина Георгиевна Шишко, не один десяток лет проработавшая оператором машинного доения в ОАО «Копыльское», принимала поздравления от председателя Копыльского районного объединения профсоюзов Валентины Козич, председателя райкома профсоюза работников АПК Ирины Степуро и председателя первичной профсоюзной организации ОАО «Копыльское» Галины Пашко. Оксана МИХАЙЛОВСКАЯ
Пятница, 10 мая 2019 21:51

(CMigrator copy 53)

Каб павіншаваць са Святам Перамогі, у госці да ветэрана Вялікай Айчыннай вайны капыляніна Льва Іванавіча Лепяцілы завітала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Ніжэвіч.   Леў Іванавіч сустрэў дарагую госцю, як кажуць, пры поўным парадзе: з ордэнамі і шчырай усмешкай. — Дарагі Леў Іванавіч! Дазвольце павіншаваць Вас з гэтым вялікім святам! — звярнулася да ветэрана Людміла Іванаўна. — Дзякуючы Вашай самаадданасці і мужнасці сёння мы жывём пад мірным небам і радуемся кожнаму дню. У адказ Леў Іванавіч падзякаваў за віншаванні і падарункі і адзначыў, што ён вельмі задаволены дзейнасцю дэпутата, якой цікавіцца на старонках раённай газеты. Ветэран таксама падкрэсліў, што галоўнае ў нашым жыцці — гэта мір, захаваць які — галоўны абавязак нашчадкаў. Дзіяна ТКАЧЭНКА ■ Людміла Ніжэвіч гутарыць з Львом Лепяцілам
Дэлегацыя Капыльшчыны разам з прадстаўнікамі ўсіх раёнаў Мінскай вобласці прыняла ўдзел у абласным парадзе, прысвечаным Дню Перамогі, які адбыўся ў Жодзіне. [caption id="attachment_76447" align="aligncenter" width="580"]■ Анатоль Ліневіч  (другі справа) з  кіраўнікамі іншых раёнаў ускладае кветкі да помніка Анастасіі Купрыянавай ■ Анатоль Ліневіч (другі справа) з кіраўнікамі іншых раёнаў ускладае кветкі да помніка Анастасіі Купрыянавай[/caption] З ускладання кветак да манумента маці-патрыёткі Анастасіі Купрыянавай і ўзялі пачатак урачыстыя мерапрыемствы. Старшыня Капыльскага райвыканкама Анатоль Ліневіч разам са сваімі калегамі таксама аддаў даніну памяці Анастасіі Купрыянавай: яго букет заняў сваё месца ля падножжа манумента. [caption id="attachment_76449" align="aligncenter" width="580"]■ Сярод ветэранаў - Леанід Дзмітрыевіч Шаблюк (справа) ■ Сярод ветэранаў - Леанід Дзмітрыевіч Шаблюк (справа)[/caption] Старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачанка адзначыў, што вобраз Анастасіі Купрыянавай увасоблены на жодзінскай зямлі ў помніку, які стаў сапраўднай святыняй. 1362-1 — Мы схіляемся перад маці, якая выхавала пяцярых сыноў, — сказаў Анатоль Ісачанка. — І ўсе яны загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. [caption id="attachment_76450" align="aligncenter" width="580"]■ Супрацоўнікі «Слава працы» і раённай цэнтральнай бібліятэкі імя А. Астрэйкі прадстаўлялі Беларускі саюз журналістаў і Саюз пісьменнікаў Беларусі ■ Супрацоўнікі «Слава працы» і раённай цэнтральнай бібліятэкі імя А. Астрэйкі прадстаўлялі Беларускі саюз журналістаў і Саюз пісьменнікаў Беларусі[/caption] Галоўныя ўдзельнікі свята — ветэраны Вялікай Айчыннай вайны — перад пачаткам парада Перамогі ўжо сядзелі на сцэнічнай пляцоўцы, размаўлялі з сябрамі па зброі, прымалі віншаванні і кветкі. У іх ліку — і Леанід Дзмітрыевіч Шаблюк з в. Рымашы Бабаўнянскага сельсавета. У рады Чырвонай Арміі Леаніда Дзмітрыевіча прызвалі ў канцы 44-га года і адразу адправілі ў вучэбны батальён малодшых камандзіраў, што знаходзіўся пад Масквой. Там салдат прабыў да мая 45-га года. Там жа і даведаўся пра Перамогу. Як тады ўсе радаваліся! Віншавалі адзін аднаго! Але сваю перамогу Шаблюк святкаваў рана: неўзабаве яго разам з іншымі накіравалі на Далёкі Усход ваяваць з Японіяй. Службу скончыў толькі ў 1951 годзе. Больш за 4 тысячы чалавек прынялі ўдзел у парадзе Перамогі. Разам з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны ў ім прымалі ўдзел кіраўніцтва вобласці і горада, прадстаўнікі райвыканкамаў і працоўных калектываў, моладзі і грамадскасці. Адкрываў яго парадны разлік ваенна-служачых Барысаўскага гарнізона ў форме воінаў-пераможцаў Вялікай Айчыннай вайны. Наперадзе — сцяганосная група з Дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь. [caption id="attachment_76452" align="aligncenter" width="580"]■ Ля пляцоўкі Капыльскага дзяржаўнага каледжа ■ Ля пляцоўкі Капыльскага дзяржаўнага каледжа[/caption] Асаблівай увагі заслугоўвала ваенная тэхніка: баявыя машыны пяхоты, зенітна-ракетныя комплексы, артылерыйскія ўстаноўкі і рэактыўныя сістэмы залпавага агню. Усе ўзоры механізаванай калоны мадэрнізаваны або зроблены на айчынных прадпрыемствах і нашых саюзнікаў. У калоне грамадзянскай тэхнікі сваёй велічнасцю вызначаўся сапраўдны волат айчыннага  машыннага будаўніцтва — БелАЗ. За рулём гігантаў — лепшыя кіроўцы-выпрабавальнікі. За імі рухаліся ўзоры сучаснага аўтапрама — аўтамашыны Geely: менавіта тут, на Міншчыне, на заводзе «БелДжы», наладжана сумесная вытворчасць гэтых аўтамабіляў. Сярод вядучых абласных аб’яднанняў, якія прымалі ўдзел у парадзе, першай на плошчы з’явілася калона Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў. У гэтым годзе яны адзначаюць 115-годдзе. Абласны прафсаюзны цэнтр з’яўляецца структурай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, якая аб’ядноўвае ў сваіх шэрагах больш за 500 тысяч чалавек. І зарадзіўся ён менавіта ў Мінскай вобласці. Затым па праспекце рухаліся прадстаўнікі Камуністычнай партыі Беларусі і грамадскіх аб’яднанняў. У іх ліку: абласныя арганізацыі грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі саюз жанчын», «Белая Русь», «Беларускі саюз журналістаў» і «Саюз пісьменнікаў Беларусі». Кожная — са сваімі сімваламі. [caption id="attachment_76453" align="aligncenter" width="580"]■ Падчас святочнага канцэрта ■ Падчас святочнага канцэрта[/caption] Завяршыў параднае шэсце маладзёжны флэшмоб. У неба паднялося пано з шароў у выглядзе дзяржаўнага сцяга, як сімвал міру, свабоды і незалежнасці. Урачыстасці працягнуліся на адкрытых пляцоўках каля будынка Палаца культуры ААТ «БелАЗ». Выстава ваеннай тэхнікі, стралковай зброі, тэматычныя экспазіцыі, фотазоны, салдацкая каша і многае іншае — для жыхароў і гасцей горада падрыхтавалі насычаную праграму. Супрацоўнікі Капыльскага дзяржаўнага каледжа арганізавалі для гасцей свята караоке-клуб, дзе яго наведвальнікі змаглі выканаць песні пра Вялікую Айчынную вайну. А прадстаўнікі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Капыльскага раёна прэзентавалі дзейнасць сістэмы адукацыі і правялі майстар-клас, дзе разам з яго ўдзельнікамі «пабудавалі» своеасаблівую Сцяну памяці, на якой засталіся  аўтографы гасцей і іх пажаданні. Яркім фіналам свята стаў канцэрт з удзелам лепшых калектываў вобласці. Свае музычныя кампазіцыі разам з іншымі выканаўцамі гледачам падарыў і народны артыст Рэспублікі Беларусь Мікалай Скорыкаў. Шчыра і пранікнённа сустракалі артыста Мікалая Шкурдзэ, чый творчы лёс звязаны з Капыльшчынай, а дакладней з рок-групай «Замкавая гара». Завяршыўся канцэрт святочным салютам. Дзіяна ТКАЧЭНКА
Страница 3161 из 4891