Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

Апошнія пазначаныя ў веснавым сельскагаспадарчым календары работы вядуць у філіяле «Лакнея» УП «ПрыортрансАгра». Ідзе хімпраполка яравых культур. Адзін з найважнейшых сельскагаспадарчых прыёмаў — апрацоўка культур ад шкоднікаў і пустазелля.  Завяршаецца сяўба кукурузы. Яшчэ колькі дзён — і выйдуць на палеткі корманарыхтоўчыя агрэгаты. [caption id="attachment_76542" align="aligncenter" width="580"]■ Галоўны аграном філіяла «Лакнея» Дар’я Рудзеня з механізатарамі Міхаілам Матусам (у цэнтры) і Аляксандрам Давідоўскім ■ Галоўны аграном філіяла «Лакнея» Дар’я Рудзеня з механізатарамі Міхаілам Матусам (у цэнтры) і Аляксандрам Давідоўскім[/caption] Напрыканцы мінулага тыдня мы наведаліся ў філіял «Лакнея», дзе сустрэліся з галоўным аграномам Дар’яй Рудзеняй. Яна назірала за работай новенькага сучаснага самаходнага апырсквальніка італьянскай вытворчасці MAZZOTTI. Для яго гэта толькі першы сезон у гаспадарцы, а кіруе сучаснай машынай Міхаіл Матус. Паводле слоў механізатара, за адзін заход ён апрацоўвае пасевы на шырыні 24 метры. Дарэчы, як выявілі беларускія вучоныя з РУП «Інстытут аховы раслін», асноўную праблему для яравых збожжавых стварае каля 40 відаў пустазелля, менавіта з-за іх страты ўраджаю складаюць каля 40%. Таму гэтаму віду работ надаецца такое вялікае значэнне. Усяго на той суботні дзень было апрацавана 200 га яравых культур, наперадзе чакалі яшчэ 700 га. Дар’я Рудзеня адзначыла, што гэтыя работы неабходна закончыць хутчэй чым за тыдзень, паколькі з павышэннем тэмпературы паветра аператыўнасць можа знізіцца. Калі слупок тэрмометра падымаецца вышэй за адзнаку ў 23 градусы, апрацоўваць палеткі можна будзе толькі раніцай або ўвечары. IMG_2375 Побач з Міхаілам Матусам працуе Аляксандр Давідоўскі. Яго задача — заправіць агрэгат. Увогуле мужчыны часта дзейнічаюць адным звяном, нават быў час, калі яны былі членамі аднаго экіпажа збожжаўборачнага камбайна. Таму разумеюць адзін аднаго з паўслова і імкнуцца старанна працаваць на агульны рэзультат. Іх заслужана можна назваць вопытнымі механізатарамі. У Міхаіла працоўны стаж у гаспадарцы больш за 20 гадоў, апошнія шэсць займаецца менавіта ахоўнымі работамі. Аляксандр уладкаваўся на працу ў сельгаспрадпрыемства ў 2007 годзе, адразу пасля заканчэння школы. Пасведчанне трактарыста ён атрымаў у Камсамольскім вучэбна-вытворчым камбінаце, якія ў той час паспяхова рыхтавалі механізатараў, вадзіцеляў, прадстаўнікоў іншых прафесій. Як прызнаецца сам Аляксандр, у яго былі спробы змяніць вясковае жыццё на гарадское, але зразумеў, што яго месца тут, на роднай зямлі, і ніколькі не пашкадаваў аб прынятым рашэнні. Дарэчы, падчас гутарак з работнікамі філіяла не адзін раз гучалі словы задаволенасці сваім становішчам: «Нам падабаецца працаваць у нашай гаспадарцы! Нам падабаецца наш кіраўнік! Нам падабаецца жыць у вёсцы!» Такі ж настрой і ў прадстаўніка больш старэйшага пакалення Уладзіміра Місючэнкі (на другім здымку). Яго задача на трактары МТЗ-1221 з сеялкай кропкавага высеву «Ферабокс» завяршыць сяўбу кукурузы. Засталося ўсяго 100 га. З ім мы сустрэліся ў вёсцы Камсамольская, на ўскрайку палетка непадалёку ад мех-двара. Механізатар патлумачыў, што трэба крышку пачакаць, пакуль прасохне пасля дажджу поле: «Калі на горцы ўжо можна пускаць трактар, то ў нізіне даволі гразка». Як адзначыла Дар'я Рудзеня, на палетку будзе пасеяна кукуруза насеннем айчыннай вытворчасці «Палескі». Яно ўжо папярэдне апрацавана ад хвароб і драцяніка. Увосень з гэтай кукурузы атрымаецца цудоўны сілас. Маргарыта САКОВІЧ
6 июля 2019 г. с 9.00 до 12.00 прямую телефонную линию проведет Николай Михайлович Рогащук, заместитель председателя Минского областного исполнительного комитета, тел. 500 41 60.
Капыльскі сельсавет Дзень Незалежнасці адзначылі і ў Капыльскім сельсавеце. [caption id="attachment_78147" align="aligncenter" width="840"] ■ Падчас мітынгу каля помніка спаленым жыхарам у в. Дусаеўшчына[/caption] Урачысты мітынг і ўскладанне вянкоў прайшлі ў Дусаеўшчыне ля помніка спаленым жыхарам вёскі і бюста Героя Савецкага Саюза М.В. Рамашкі. Сярод тых, хто сабраўся, былі «дзеці вайны» Часлава Грыгаровіч, Ядвіга Малевіч, супрацоўнікі Дзяржынскай бібліятэкі-клуба і дзіцячага сада, кіраўніцтва і работнікі ААТ «Скабін», мясцовае насельніцтва, а таксама старшыня сельвыканкама Вольга Купрыенка, якая і павіншавала ўсіх са святам. Святочныя мітынгі працягнуліся ў аграгарадку Скабін ля помніка землякам, якія загінулі на вайне, на магіле невядомага салдата на мясцовых могілках. У аграгарадку Мажа ўшанавалі памяць 147 землякоў — мітынг адбыўся ля помніка воінам і партызанам.   Слабада-Кучынскі сельсавет Насычанай была святочная праграма на тэрыторыі гэтага сельсавета. [caption id="attachment_78150" align="aligncenter" width="840"] ■ Момант ускладання кветак да помніка абаронцам Айчыны ў в. Слабада-Кучынка[/caption] Мітынгі, ускладанні вянкоў і кветак да помнікаў загінуўшым і брацкіх магіл адбыліся ў аграгарадку Старыца і в. Слабада-Кучынка. 3 ліпеня ў Старыцкім СДК мясцовымі самадзейнымі артыстамі быў арганізаваны святочны канцэрт, а ў Слабада-Кучынскай бібліятэцы-клубе напярэдадні важнай падзеі адбыўся конкурс мастацкай самадзейнасці. Да Дня Незалежнасці быў наведаны на даму адзіны ветэран вайны, які пражывае на тэрыторыі сельсавета, — Вячаслаў Пятровіч Гапонаў з в. Астрэйкі. Ганаровага грамадзяніна павіншавалі са святам, уручылі юбілейны медаль і матэрыяльную дапамогу ад ААТ «Старыца-Агра».   Доктаравіцкі сельсавет Урачыстыя мітынгі, якія прайшлі ля помнікаў загінуўшым воінам, далі старт святочным мерапрыемствам на тэрыторыі Доктаравіцкага сельсавета, прымеркаваным да галоўнага свята беларускай дзяржаўнасці. [caption id="attachment_78146" align="aligncenter" width="840"] ■ Падчас урачыстага мітынгу ля брацкай магілы загінуўшых землякоў (аг. Ванелевічы)[/caption] Разгарнуліся асноўныя дзействы ў аграгарадках Ванелевічы і Новыя Доктаравічы, а таксама ў вёсцы Гарнастайлава. Удзел у мітынгах прынялі старшыня сельвыканкама Міхаіл Валуевіч, дырэктар КСУП «Доктаравічы» Сяргей Шарупіч, вядучы спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ААТ «Піянер-Агра» Ганна Бахта, школьнікі і вяскоўцы. Ушанавалі  памяць воінаў-вызваліцеляў мінутай маўчання, да абеліскаў былі прынесены кветкі і вянкі як акт памяці і пашаны перад патрыётамі, якія паклалі свае жыцці за свабоду і незалежнасць Айчыны, сімвал непарыўнай сувязі паміж пакаленнямі. Святочны рытм задавалі радыёканцэрты, выступленні лепшых вясковых самадзейных артыстаў і юных талентаў. Завяршылася святкаванне Дня Незалежнасці танцавальнымі праграмамі.   Бабаўнянскі сельсавет Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у аграгарадку Пясочнае прайшоў урачысты мітынг і ўскладанне вянкоў да помніка загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны землякам, дзе прынялі ўдзел жыхары гэтага населенага пункта. [caption id="attachment_78154" align="aligncenter" width="840"] ■ Ля помніка загінуўшым у гады вайны землякам у аграгарадку Пясочнае[/caption] Падобнае мерапрыемства адбылося і ў аграгарадку Лясное каля бюста героя Савецкага Саюза Вікенція Драздовіча. Адразу ж пасля ўрачыстасці прайшлі выступленні з удзелам работнікаў Лясноўскага СДК і Лоцвінскага цэнтра аматарскай творчасці. Завяршылася свята танцавальнай праграмай для ўсіх жадаючых.   Бучацінскі сельсавет Асноўныя святочныя мерапрыемствы ў Бучацінскім сельсавеце прайшлі ў аграгарадку Жыліхава. [caption id="attachment_78155" align="aligncenter" width="840"] ■ Ускладанне вянкоў да мемарыяла ў Жыліхаве[/caption] Тут ля помніка воінам-вызваліцелям прагучаў радыёканцэрт і адбыўся мітынг, на якім выступілі старшыня Бучацінскага сельвыканкама Зоя Бордак і дырэктар Жыліхаўскага ВПК д/с – СШ Наталля Абрамовіч. Па традыцыі ўдзельнікі мерапрыемства ўсклалі вянкі да мемарыяла. Прадоўжылася свята канцэртам, падрыхтаваным калектывам Жыліхаўскага сельскага дома культуры, і танцавальнай праграмай.   Семежаўскі сельсавет Свята Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь сабрала вяскоўцаў у цэнтральным парку аграгарадка Семежава. [caption id="attachment_78148" align="aligncenter" width="840"] ■ Былы вязень Ніна Калеснік (у цэнтры) - з Вікторыяй Кунаш-Літвіной, Таццянай Шаурай і Уладзімірам Выскваркам[/caption] Добразычлівая і ўрачыстая атмасфера панавала ўжо з ранку падчас радыё-канцэрта. У памяць аб тых, хто не дажыў да незалежнасці Беларусі, паклаўшы свае жыцці дзеля свабоды нашчадкаў, была аб’яўлена хвіліна маўчання. Пасля да помніка воінам-землякам, загінуўшым у баях Вялікай Айчыннай вайны, леглі вянкі і кветкі ад кіраўніцтва і працоўных калектываў ААТ «Семежава», сельвыканкама, Семежаўскай участковай бальніцы, маладога пакалення — навучэнцаў Семежаўскага ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа, вяскоўцаў. Падзяліць радасць разам з вяскоўцамі ў юбілейны год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прыйшла і былы вязень Ніна Калеснік, якая заўсёды прымае актыўны ўдзел у святочных мітынгах. Урачыстасці працягваліся святочнымі канцэртамі калектыву мастацкай самадзейнасці Семежаўскага цэнтра культуры і вольнага часу і цікавых вясковых выканаўцаў, якія ўражвалі насычанай праграмай і таленавітасцю. А завяршылася святкаванне дыскатэкай.   Грозаўскі сельсавет Да юбілейнай даты на тэрыторыі Гро-заўскага сельсавета падрыхтаваліся старанна. [caption id="attachment_78153" align="aligncenter" width="840"] ■ Выступаюць артысты Грозаўскага СДК[/caption] У аграгарадку Камень рэканструявалі помнік: стары асфальт замянілі новай тратуарнай пліткай, паставілі прыгожыя ліхтары, абнавілі надпісы на самім помніку. Кветкі і вянкі ўсклалі ля кожнага пастамента, які знаходзіцца на тэрыторыі сельсавета. У Праснаках адбылася святочная праграма: канцэрт, дыскатэка і нават самы сапраўдны феерверк. І, канешне, павіншавалі ветэранаў.   Пацейкаўскі сельсавет У аграгарадку Пацейкі склалася традыцыя напярэдадні Дня Незалежнасці праводзіць свята вёскі. Не была яна парушана і сёлета. [caption id="attachment_78151" align="aligncenter" width="840"] ■ На свяце вёскі - сям’я Дзянісавых[/caption] У сваім выступленні старшыня Пацейкаўскага сельвыканкама Сяргей Цвірко ўзгадаў гераічнае мінулае роднага краю. У прыватнасці, тых, хто загінуў на вайне ці ў спаленых вёсках (на тэрыторыі сельсавета іх дзве — Жавулкі і Прагрэс). Гаварылася і пра дзень сённяшні. Адзначаны лепшыя працаўнікі, сем’і, гаспадары, сядзібы. Прадстаўнікі адміністрацыі ААТ «Прагрэс 2010», сельвыканкама, мясцовай школы напярэдадні свята пабывалі на месцах баявой славы і ўсклалі там кветкі.   Блеўчыцкі сельсавет У Блеўчыцкім сельсавеце старт святочным мерапрыемствам быў дадзены напярэдадні свята. [caption id="attachment_78152" align="aligncenter" width="840"] ■ Урачыстая цырымонія ў в. Блеўчыцы[/caption] Так, 2 ліпеня шматлюдна было каля брацкай магілы ў в. Блеўчыцы, дзе прайшла ўрачыстая цырымонія ўскладання вянкоў да мемарыяла. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва Блеўчыцкага сельвыканкама і ААТ «Ціміразеўскі», адміністрацыя і навучэнцы Быстрыцкай СШ, а таксама мясцовыя жыхары. У гэты ж дзень усклалі вянкі на адзіночныя магілы загінуўшых салдат на грамадзянскіх могілках у Блеўчыцах і Вераб’евічах, наведалі помнік землякам у в. Дзярэчына. Непасрэдна ж у Дзень Незалежнасці цэнтрам святкавання выступіла тэрыторыя Быстрыцкага СДК. Там спачатку прагучаў радыёканцэрт, працягам свята сталі нумары, падрыхтаваныя калектывамі мастацкай самадзейнасці. Завяршылася мерапрыемства танцавальнай праграмай. Прымала гасцей і Ляшнянская сельская бібліятэка-клуб — тут былі падрыхтаваны радыёканцэрт і тэматычная выстава.   Цімкавіцкі сельсавет Яскрава адзначылі свята ў Цімкавіцкім сельсавеце. [caption id="attachment_78156" align="aligncenter" width="840"] ■ Спяваюць юныя артысты Цімкавіцкага СДК[/caption] Канцэртныя праграмы, падрыхтаваныя мясцовымі ўстановамі культуры, адбыліся ў Цімкавічах і Навасёлках. У кожным населеным пункце, дзе ўстаноўлены помнікі салдатам-вызваліцелям або загінуўшым землякам, усклалі кветкі і вянкі. Ветэраны атрымалі віншаванні. Дзіяна ТКАЧЭНКА, Сяргей КОЗЕЛ, Аксана МІХАЙЛОЎСКАЯ, Таццяна БОХАН, Павел ШЭІН, Аксана КРАСІНА, Валянціна БЕРАСНЕВІЧ, Ганна КІЛЬЧЭЎСКАЯ, Вікторыя КУНАШ-ЛІТВІНА, Яўген ДАВЫДЗЕНКА
Капыльская раённая газета «Слава працы» стала ўладальнікам Дыплома рэспубліканскага творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ дзейнасці органаў унутраных спраў і ўнутраных войск Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. 292 У намінацыі «Лепшая раённая газета» наша выданне — адзінае з друкаваных СМІ Міншчыны. Лаўрэатамі гэтай намінацыі прызнаны калектывы рэдакцый газет «Новае жыццё» (г. Навагрудак, Гродзенская вобласць) і «Ляхавiцкi веснiк» (Брэсцкая вобласць). Яшчэ два намінанты — творчыя калектывы газеты «Новополоцк сегодня» (Віцебская вобласць) і рэдакцыі газеты «Новы дзень» (г. Жлобін, Гомельская вобласць). Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу адбылася напярэдадні Дня друку ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Конкурс праводзіцца штогод. У ім бяруць удзел рэдакцыі, творчыя калектывы і асобныя журналісты, тэлеаператары, фотамайстры сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі інтэрнэт-рэсурсаў. Сёлета было даслана больш за 180 работ творчых калектываў і асобных аўтараў. Міністр унутраных спраў генерал-лейтэнант міліцыі Ігар Шуневіч у прывітальным слове падзякаваў журналістам за таленавітае асвятленне працы праваахоўнікаў, а таксама паабяцаў і далей знаходзіць агульныя тэмы і выконваць агульныя задачы. Падтрымаў генерал-лейтэнанта міліцыі і міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч (на здымку справа). Ён падзякаваў усім прысутным за самаадданую працу і прыняў удзел ва ўзнагароджванні пераможцаў. Капыльскіх журналістаў прадстаўляў загадчык  аддзела  радыё  і  інфармацыі   Сяргей Козел (другі справа), які курыруе дадзены напрамак дзейнасці.
Бучацінскі сельсавет Асноўныя святочныя мерапрыемствы на тэрыторыі Бучацінскага сельсавета адбыліся ў в. Бучаціна і аграгарадку Жыліхава. IMG_20190509_105047_1 Вядома ж, прайшлі яны пры актыўным удзеле навучэнцаў сярэдніх школ і мясцовых жыхароў. Падчас мітынгаў ускладзены вянкі і кветкі да помнікаў загінулым землякам (на здымку). Таксама адбыліся святочныя канцэрты і дыскатэкі. У Бучаціне было арганізавана экспромт-віншаванне, а ў Жыліхаўскай СШ у гэты дзень адбылося традыцыйнае прыняцце ў члены Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі. Напярэдадні на брацкай магіле ў в. Гулевічы, у якой пахаваны невядомыя танкісты, устаноўлена шыльда з іх імёнамі.   Слабада-Кучынскі сельсавет Насычанай разнастайнымі мерапрыемствамі была святочная праграма на тэрыторыі гэтага сельсавета. 56 У аграгарадку Старыца дзень 9 мая распачаўся з канцэрта інсцэніраванай патрыятычнай песні, падрыхтаванага навучэнцамі мясцовай школы. Затым адбыўся ўрачысты мітынг «Паклонімся вялікім тым гадам» на мемарыяльным комплексе воінам-землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (на здымку). Мемарыял называюць унікальным, таму што ствараў яго Сяргей Селіханаў — адзін з суаўтараў кампазіцыі «Няскораны чалавек» у комплексе «Хатынь». Тут жа чацвёртакласнікі былі прыняты ў піянеры. Пад песню «Жураўлі» дзеці запусцілі ў неба белыя шарыкі як сімвал свабоды. А напярэдадні быў наведаны на даму адзіны ветэран вайны, які пражывае на тэрыторыі сельсавета, — Вячаслаў Пятровіч Гапонаў з в. Астрэйкі. Ганаровага грамадзяніна павіншавалі са святам і ўручылі матэрыяльную дапамогу ад ААТ «Старыца-Агра». Вахта памяці і турнір па міні-футболе адбыліся ў Слабадакучынскай СШ.   Семежаўскі сельсавет 9 Мая цэнтрам святочных урачыстасцей стаў і Семежаўскі сельсавет. 9 Урачыстыя мітынгі і ўшанаванні ветэранаў прайшлі ў аграгарадку Семежава і вёсцы Чырвоная Дубрава. Адкрыла святкаванне Дня Перамогі традыцыйнае ўскладанне вянкоў і кветак да абеліскаў загінуўшым воінам і да брацкіх магіл. Аддаць даніну павагі ўсім, хто служыў Айчыне ў імя свабоды і жыцця будучых пакаленняў, у гэты дзень прыйшлі кіраўніцтва ААТ «Семежава», сельвыканкама, навучэнцы Семежаўскага ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа (на здымку) і вяскоўцы. На тэрыторыі сельсавета пражывае былы вязень Ніна Калеснік, якую сёлета запрасілі на мітынг. Звяртаючыся да маладога пакалення, жанчына адзначыла, што памяць пра подзвіг ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны будзе жыць у стагоддзях. Напярэдадні свята супрацоўнікі мясцовага сельгаспрадпрыемства і сельвыканкама, піянеры кветкамі, паштоўкамі і матэрыяльнай дапамогай на даму павіншавалі Ніну Андрэеўну, а таксама дзяцей працаўніка тылу Анатоля Саўчука са святам. Падзякаваўшы за мужнасць і стойкасць, яны пажадалі сведкам той вайны яшчэ на доўгія гады заставацца прыкладам для маладых пакаленняў. Мерапрыемствы прадоўжыліся святочнымі канцэртамі мастацкай самадзейнасці Семежаўскага цэнтра культуры і вольнага часу.   Блеўчыцкі сельсавет Адным з самых запамінальных мерапрыемстваў з нагоды 74-й гадавіны з Дня Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі для мясцовых жыхароў стаў мітынг ля брацкай магілы ў в. Блеўчыцы. IMG_1660 Тут сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскасці, школьнікі. З віншаваннямі да вяскоўцаў звярнуліся старшыня Блеўчыцкага сельвыканкама Леанід Чарніковіч, спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ААТ «Ціміразеўскі» Кацярына Панцэвіч, дырэктар Быстрыцкай СШ Мікалай Трус. Гэты дзень стаў адметным і для 12 чацвёртакласнікаў мясцовай навучальнай установы — 9 мая яны сталі членамі Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі і на іх грудзях запунсавелі чырвона-зялёныя гальштукі (на здымку). Да падножжа помніка землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, былі ўскладзены кветкі, а агароджу ўпрыгожылі рознакаляровыя паветраныя шары. Прайшлі святочныя мерапрыемствы і ў іншых буйных населеных пунктах Блеўчыцкага сельсавета: канцэрты мастацкай самадзейнасці, выставы малюнкаў, танцавальныя праграмы.   Пацейкаўскі сельсавет Святочныя мерапрыемствы на тэрыторыі Пацейкаўскага сельсавета адбыліся каля помніка ў цэнтры аграгарадка (на здымку). Потейки митинг-2 Навучэнцы мясцовай школы падрыхтавалі змястоўную літаратурна-музычную кампазіцыю. З цікавасцю жыхары населенага пункта, работнікі ААТ «Прагрэс 2010», прадстаўнікі мясцовай улады слухалі выступленне старшыні пярвічнай ветэранскай арганізацыі Раісы Лянько. Былі ўскладзены вянкі і кветкі да брацкай магілы воінаў і партызан, якія загінулі ў гады вайны. Члены піянерскай арганізацыі і БРСМ разам з педагогам-арганізатарам наведалі ветэрана вайны і былых вязняў, якія пражываюць у Пацейках. А вось за некалькі дзён да ўрачыстасці школьнікі «высадзіліся» працоўным дэсантам у в. Жавулкі, дзе навялі парадак ля помніка спаленым  жыхарам.   Цімкавіцкі сельсавет 9 мая ў аграгарадку Цімкавічы прайшоў мітынг (на здымку), прысвечаны Дню Перамогі, куды былі запрошаны былыя працаўнікі тылу, жыхары аграгарадка, настаўнікі, школьнікі, прадстаўнікі і кіраўнікі арганізацый. i (2) Да вялікага свята віншаванні і матэрыяльную дапамогу атрымалі ахвяра фашызму, былы малалетні вязень Кацярына Яфімаўна Дзятловіч і ветэран вайны Кузьма Савельевіч Місевіч. З самай раніцы ля манумента загінулым землякам у Цімкавічах гучаў радыёканцэрт песень ваенных гадоў. Як паведаміла загадчыца Цімкавіцкага філіяла Вольга Радкевіч, асаблівасцю свята стала акцыя «Беларусь памятае». У шэрагах шэсця поплеч ішлі дарослыя і дзеці, якія захоўваюць памяць пра подзвіг сваіх продкаў. Па традыцыі да абеліска загінуўшым у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг. воінам былі ўскладзены вянкі, кветкі, гірлянды. Протаіерэй Міхаіл Мардвінаў, настаяцель прыхода святога Мікалая, здзейсніў малебен на брацкай магіле. Пасля мітынгу ўсе былі запрошаны на ўрачысты канцэрт, прысвечаны Дню Перамогі, арганізаваны Цімкавіцкім СДК, які ўразіў усіх прысутных.   Бабаўнянскі сельсавет Старт урачыстым мерапрыемствам у Бабаўнянскім сельсавеце быў дадзены 8 мая ў аграгарадку Пясочнае — напярэдадні знамянальнай даты вучні Песачанскага ВПК д/с-БШ атрымалі членскія білеты БРСМ ля брацкай магілы савецкіх воінаў і партызан.   Рисунок3 Раніцай 9 мая песнямі ваеннай тэматыкі, што ліліся з дынамікаў на радыёканцэрце ля помніка землякам, загінуўшым падчас вайны, распачалася святочная праграма ў вёсцы Бабоўня (на здымку). Тут жа адбыўся мітынг, на якім прагучалі віншаванні ад старшыні Бабаўнянскага сельвыканкама Ірыны Запольскай і дэпутата Бабаўнянскага сельскага Савета  Галіны  Дрожжы. Святочны настрой стварыў падрыхтаваны супрацоўнікамі Лоцвінскага цэнтра аматарскай творчасці міні-канцэрт, на якім, дарэчы, песні па традыцыі выконвалі ўсе прысутныя, а не толькі артысты. Афіцыйная частка завяршылася ўскладаннем кветак і вянкоў да помніка землякам і брацкай магілы. У гэты ж дзень старшыня сельвыканкама Ірына Запольская і бібліятэкар Бабаўнянскай сельскай бібліятэкі Святлана Грушэвіч завіталі да інваліда Вялікай Айчыннай вайны Эдуарда Сцяпанавіча Мікуліча, а таксама да ўдзельніка вайны Міхаіла Мартынавіча Слабкевіча і павіншавалі іх са святам Вялікай Перамогі. Урачыстую эстафету ад бабаўнянцаў перанялі жыхары аг. Лясное. Тут таксама былі падрыхтаваны радыёканцэрт, творчыя нумары, прайшоў мітынг. На мерапрыемстве прысутнічаў і ганаровы госць — непасрэдны сведка падзей ваеннага ліхалецця, былы вязень канцлагера Іван Дзмітрыевіч Канавалаў.   Грозаўскі сельсавет Свята ў Грозаўскім сельсавеце пачалося з радыёканцэрта «Песні вайны». Затым, каб аддаць даніну памяці, жыхары Грозава, Канюхоў (на здымку), Каменя і Камсамольскай сабраліся ля помнікаў салдатам-вызваліцелям на мітынгі. 1   Як адзначыла старшыня сельвыканкама Жанна Скрыган, віншаванні і матэрыяльную дапамогу атрымаў Іван Васільевіч Захарык — адзіны ветэран Вялікай Айчыннай вайны, які застаўся на тэрыторыі сельсавета. Канюхоўская бібліятэка-клуб сумесна з Грозаўскім домам культуры падрыхтавала і правяла тэматычныя канцэрты да Дня Перамогі: у 9.00 прайшло мерапрыемства «Вялікая Перамога» ў вёсцы Канюхі, у 11.00 «Пераможны май» — у аграгарадку Грозава і ў 18.00 канцэрт адбыўся ў аграгарадку Камень. Напрыклад, цікавай была канцэртная праграма ў вёсцы Канюхі, на якую завіталі не толькі мясцовыя жыхары, але і адміністрацыя ААТ «Праснакі». Сваімі выступленнямі парадавалі школьнікі Аляксей Уласевіч, Настасся  Уласевіч, Настасся Мяцельская, Марыя Кучынская, а таксама ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Ксенія Ганчарык, мастацкі кіраўнік Грозаўскага дома культуры Яўгенія Леус і загадчыца Канюхоўскай бібліятэкі-клуба Валянціна Берасневіч. У аграгарадку Грозава адбыўся мітынг-шэсце «Беларусь памятае», а ўвечары самадзейныя артысты павіншавалі жыхароў аграгарадка Камень з Днём Перамогі святочным канцэртам. Завершыліся мерапрыемствы танцавальнай праграмай.   Доктаравіцкі сельсавет Цікавую праграму распрацавалі арганізатары святочных мерапрыемстваў у Доктаравіцкім сельсавеце. IMG-85ba8a3e5b34e07799c1e7bb3a950ecd-V Асноўныя дзействы разгарнуліся ў аграгарадках Ванелевічы і Новыя Доктаравічы. Ускладанне вянкоў да помнікаў, а таксама мітынгі з удзелам старшыні Доктаравіцкага сельвыканкама Міхаіла Валуевіча і прадстаўнікоў адміністрацыі мясцовых школ адбыліся тут напярэдадні 9 Мая. Сам жа Дзень Перамогі выдаўся па-сапраўднаму святочным і радасным і прайшоў пад гукі музыкі.У Ванелевіцкім цэнтры культуры і вольнага часу святочную раніцу адкрылі песні ваеннай тэматыкі, што прагучалі падчас радыёканцэрта. Вечарам жыхароў і гасцей аграгарадка чакалі на творчую праграму «Песня пераможнага мая». У Навадоктаравіцкім доме культуры таксама былі падрыхтаваны радыёканцэрт і канцэртная праграма. Насычанымі выдаліся перадсвяточны перыяд і сам дзень 9 Мая ў школьнікаў — яны прынялі ўдзел у шматлікіх мерапрыемствах, прысвечаных 74-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне (на здымку). Да гэтай даты была прымеркавана і цырымонія прыёму ў акцябраты і піянеры.   Капыльскі сельсавет Святочныя мерапрыемствы з нагоды Дня Вялікай Перамогі адбыліся і на тэрыторыі Капыльскага сельсавета. IMG-c5f9a16df126254389704943a2fcef1f-V Напярэдадні свята і непасрэдна ў Дзень Перамогі ў аграгарадках Мажа, Скабін, вёсцы Дусаеўшчына прайшлі ўрачыстыя мітынгі, былі ўшанаваны ветэраны, да падножжа помнікаў загінуўшым землякам усклалі вянкі і кветкі. Былі арганізаваны конкурсы і выставы малюнкаў, святочныя канцэрты, кніжныя выставы, пра подзвіг савецкіх салдат, партызан і падпольшчыкаў гаварылі падчас класных гадзін ва ўстановах адукацыі. Як паведаміла наш няштатны аўтар — загадчыца Дзяржынскай сельскай бібліятэкі-клуба Галіна Сінюк, вельмі цікавае мерапрыемства прайшло 5 мая ў Дусаеўшчыне. Жыхары вёскі і шаноўныя госці ра-зам з удзельнікамі тэатралізаванага канцэрта «Памятае сэрца, не забудзе ніколі» перанесліся ў апошні мірны дзень 21 чэрвеня 1941 года, а затым акунуліся ў ваенныя дзеянні той страшнай пары (на здымку). Са слязьмі на вачах яны слухалі выступленні Віктара Ермакова і Антаніны Бурак, Вікторыі Кулікоўскай і Аліны Пінчук, Аляксандра і Дар’і Болбасаў, Кацярыны і Настассі Сінюк і іншых удзельнікаў свята. Хвілінай маўчання ўшанавалі   памяць усіх,  хто  загінуў на той страшнай вайне. Рэпартажы вялі Маргарыта САКОВІЧ, Дзіяна ТКАЧЭНКА, Сяргей КОЗЕЛ, Таццяна БОХАН, Аксана МІХАЙЛОЎСКАЯ, Марына ЛАДЫГА, Валянціна БЕРАСНЕВІЧ, Вольга РАДКЕВІЧ, Галіна СІНЮК, Святлана ГРУШЭВІЧ, Вікторыя КУНАШ-ЛІТВІНА, Ала БАБКО, Настасся БУЛДЫСКА, Любоў КУРАЧАВА, Ганна КІЛЬЧЭЎСКАЯ
Страница 3158 из 4891