Капыльскі сельсавет
Дзень Незалежнасці адзначылі і ў Капыльскім сельсавеце.
[caption id="attachment_78147" align="aligncenter" width="840"]

■ Падчас мітынгу каля помніка спаленым жыхарам у в. Дусаеўшчына[/caption]
Урачысты мітынг і ўскладанне вянкоў прайшлі ў Дусаеўшчыне ля помніка спаленым жыхарам вёскі і бюста Героя Савецкага Саюза М.В. Рамашкі. Сярод тых, хто сабраўся, былі «дзеці вайны» Часлава Грыгаровіч, Ядвіга Малевіч, супрацоўнікі Дзяржынскай бібліятэкі-клуба і дзіцячага сада, кіраўніцтва і работнікі ААТ «Скабін», мясцовае насельніцтва, а таксама старшыня сельвыканкама Вольга Купрыенка, якая і павіншавала ўсіх са святам.
Святочныя мітынгі працягнуліся ў аграгарадку Скабін ля помніка землякам, якія загінулі на вайне, на магіле невядомага салдата на мясцовых могілках. У аграгарадку Мажа ўшанавалі памяць 147 землякоў — мітынг адбыўся ля помніка воінам і партызанам.
Слабада-Кучынскі сельсавет
Насычанай была святочная праграма на тэрыторыі гэтага сельсавета.
[caption id="attachment_78150" align="aligncenter" width="840"]

■ Момант ускладання кветак да помніка абаронцам Айчыны ў в. Слабада-Кучынка[/caption]
Мітынгі, ускладанні вянкоў і кветак да помнікаў загінуўшым і брацкіх магіл адбыліся ў аграгарадку Старыца і в. Слабада-Кучынка. 3 ліпеня ў Старыцкім СДК мясцовымі самадзейнымі артыстамі быў арганізаваны святочны канцэрт, а ў Слабада-Кучынскай бібліятэцы-клубе напярэдадні важнай падзеі адбыўся конкурс мастацкай самадзейнасці.
Да Дня Незалежнасці быў наведаны на даму адзіны ветэран вайны, які пражывае на тэрыторыі сельсавета, — Вячаслаў Пятровіч Гапонаў з в. Астрэйкі. Ганаровага грамадзяніна павіншавалі са святам, уручылі юбілейны медаль і матэрыяльную дапамогу ад ААТ «Старыца-Агра».
Доктаравіцкі сельсавет
Урачыстыя мітынгі, якія прайшлі ля помнікаў загінуўшым воінам, далі старт святочным мерапрыемствам на тэрыторыі Доктаравіцкага сельсавета, прымеркаваным да галоўнага свята беларускай дзяржаўнасці.
[caption id="attachment_78146" align="aligncenter" width="840"]

■ Падчас урачыстага мітынгу ля брацкай магілы загінуўшых землякоў (аг. Ванелевічы)[/caption]
Разгарнуліся асноўныя дзействы ў аграгарадках Ванелевічы і Новыя Доктаравічы, а таксама ў вёсцы Гарнастайлава. Удзел у мітынгах прынялі старшыня сельвыканкама Міхаіл Валуевіч, дырэктар КСУП «Доктаравічы» Сяргей Шарупіч, вядучы спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ААТ «Піянер-Агра» Ганна Бахта, школьнікі і вяскоўцы. Ушанавалі памяць воінаў-вызваліцеляў мінутай маўчання, да абеліскаў былі прынесены кветкі і вянкі як акт памяці і пашаны перад патрыётамі, якія паклалі свае жыцці за свабоду і незалежнасць Айчыны, сімвал непарыўнай сувязі паміж пакаленнямі.
Святочны рытм задавалі радыёканцэрты, выступленні лепшых вясковых самадзейных артыстаў і юных талентаў. Завяршылася святкаванне Дня Незалежнасці танцавальнымі праграмамі.
Бабаўнянскі сельсавет
Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у аграгарадку Пясочнае прайшоў урачысты мітынг і ўскладанне вянкоў да помніка загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны землякам, дзе прынялі ўдзел жыхары гэтага населенага пункта.
[caption id="attachment_78154" align="aligncenter" width="840"]

■ Ля помніка загінуўшым у гады вайны землякам у аграгарадку Пясочнае[/caption]
Падобнае мерапрыемства адбылося і ў аграгарадку Лясное каля бюста героя Савецкага Саюза Вікенція Драздовіча. Адразу ж пасля ўрачыстасці прайшлі выступленні з удзелам работнікаў Лясноўскага СДК і Лоцвінскага цэнтра аматарскай творчасці. Завяршылася свята танцавальнай праграмай для ўсіх жадаючых.
Бучацінскі сельсавет
Асноўныя святочныя мерапрыемствы ў Бучацінскім сельсавеце прайшлі ў аграгарадку Жыліхава.
[caption id="attachment_78155" align="aligncenter" width="840"]

■ Ускладанне вянкоў да мемарыяла ў Жыліхаве[/caption]
Тут ля помніка воінам-вызваліцелям прагучаў радыёканцэрт і адбыўся мітынг, на якім выступілі старшыня Бучацінскага сельвыканкама Зоя Бордак і дырэктар Жыліхаўскага ВПК д/с – СШ Наталля Абрамовіч. Па традыцыі ўдзельнікі мерапрыемства ўсклалі вянкі да мемарыяла.
Прадоўжылася свята канцэртам, падрыхтаваным калектывам Жыліхаўскага сельскага дома культуры, і танцавальнай праграмай.
Семежаўскі сельсавет
Свята Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь сабрала вяскоўцаў у цэнтральным парку аграгарадка Семежава.
[caption id="attachment_78148" align="aligncenter" width="840"]

■ Былы вязень Ніна Калеснік (у цэнтры) - з Вікторыяй Кунаш-Літвіной, Таццянай Шаурай і Уладзімірам Выскваркам[/caption]
Добразычлівая і ўрачыстая атмасфера панавала ўжо з ранку падчас радыё-канцэрта. У памяць аб тых, хто не дажыў да незалежнасці Беларусі, паклаўшы свае жыцці дзеля свабоды нашчадкаў, была аб’яўлена хвіліна маўчання. Пасля да помніка воінам-землякам, загінуўшым у баях Вялікай Айчыннай вайны, леглі вянкі і кветкі ад кіраўніцтва і працоўных калектываў ААТ «Семежава», сельвыканкама, Семежаўскай участковай бальніцы, маладога пакалення — навучэнцаў Семежаўскага ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа, вяскоўцаў.
Падзяліць радасць разам з вяскоўцамі ў юбілейны год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прыйшла і былы вязень Ніна Калеснік, якая заўсёды прымае актыўны ўдзел у святочных мітынгах. Урачыстасці працягваліся святочнымі канцэртамі калектыву мастацкай самадзейнасці Семежаўскага цэнтра культуры і вольнага часу і цікавых вясковых выканаўцаў, якія ўражвалі насычанай праграмай і таленавітасцю. А завяршылася святкаванне дыскатэкай.
Грозаўскі сельсавет
Да юбілейнай даты на тэрыторыі Гро-заўскага сельсавета падрыхтаваліся старанна.
[caption id="attachment_78153" align="aligncenter" width="840"]

■ Выступаюць артысты Грозаўскага СДК[/caption]
У аграгарадку Камень рэканструявалі помнік: стары асфальт замянілі новай тратуарнай пліткай, паставілі прыгожыя ліхтары, абнавілі надпісы на самім помніку. Кветкі і вянкі ўсклалі ля кожнага пастамента, які знаходзіцца на тэрыторыі сельсавета. У Праснаках адбылася святочная праграма: канцэрт, дыскатэка і нават самы сапраўдны феерверк. І, канешне, павіншавалі ветэранаў.
Пацейкаўскі сельсавет
У аграгарадку Пацейкі склалася традыцыя напярэдадні Дня Незалежнасці праводзіць свята вёскі. Не была яна парушана і сёлета.
[caption id="attachment_78151" align="aligncenter" width="840"]

■ На свяце вёскі - сям’я Дзянісавых[/caption]
У сваім выступленні старшыня Пацейкаўскага сельвыканкама Сяргей Цвірко ўзгадаў гераічнае мінулае роднага краю. У прыватнасці, тых, хто загінуў на вайне ці ў спаленых вёсках (на тэрыторыі сельсавета іх дзве — Жавулкі і Прагрэс). Гаварылася і пра дзень сённяшні. Адзначаны лепшыя працаўнікі, сем’і, гаспадары, сядзібы.
Прадстаўнікі адміністрацыі ААТ «Прагрэс 2010», сельвыканкама, мясцовай школы напярэдадні свята пабывалі на месцах баявой славы і ўсклалі там кветкі.
Блеўчыцкі сельсавет
У Блеўчыцкім сельсавеце старт святочным мерапрыемствам быў дадзены напярэдадні свята.
[caption id="attachment_78152" align="aligncenter" width="840"]

■ Урачыстая цырымонія ў в. Блеўчыцы[/caption]
Так, 2 ліпеня шматлюдна было каля брацкай магілы ў в. Блеўчыцы, дзе прайшла ўрачыстая цырымонія ўскладання вянкоў да мемарыяла. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі кіраўніцтва Блеўчыцкага сельвыканкама і ААТ «Ціміразеўскі», адміністрацыя і навучэнцы Быстрыцкай СШ, а таксама мясцовыя жыхары. У гэты ж дзень усклалі вянкі на адзіночныя магілы загінуўшых салдат на грамадзянскіх могілках у Блеўчыцах і Вераб’евічах, наведалі помнік землякам у в. Дзярэчына.
Непасрэдна ж у Дзень Незалежнасці цэнтрам святкавання выступіла тэрыторыя Быстрыцкага СДК. Там спачатку прагучаў радыёканцэрт, працягам свята сталі нумары, падрыхтаваныя калектывамі мастацкай самадзейнасці. Завяршылася мерапрыемства танцавальнай праграмай. Прымала гасцей і Ляшнянская сельская бібліятэка-клуб — тут былі падрыхтаваны радыёканцэрт і тэматычная выстава.
Цімкавіцкі сельсавет
Яскрава адзначылі свята ў Цімкавіцкім сельсавеце.
[caption id="attachment_78156" align="aligncenter" width="840"]

■ Спяваюць юныя артысты Цімкавіцкага СДК[/caption]
Канцэртныя праграмы, падрыхтаваныя мясцовымі ўстановамі культуры, адбыліся ў Цімкавічах і Навасёлках. У кожным населеным пункце, дзе ўстаноўлены помнікі салдатам-вызваліцелям або загінуўшым землякам, усклалі кветкі і вянкі. Ветэраны атрымалі віншаванні.
Дзіяна ТКАЧЭНКА, Сяргей КОЗЕЛ, Аксана МІХАЙЛОЎСКАЯ, Таццяна БОХАН, Павел ШЭІН, Аксана КРАСІНА, Валянціна БЕРАСНЕВІЧ, Ганна КІЛЬЧЭЎСКАЯ, Вікторыя КУНАШ-ЛІТВІНА, Яўген ДАВЫДЗЕНКА
Комментарии