Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

pryamayatel 16 мая с 10 до 12 часов прямую линию проведет заместитель начальника инспекции – начальник управления по работе с плательщиками по Копыльскому району ИМНС Республики Беларусь по Слуцкому району Валентина Михайловна КЕНДЫШ. Свои вопросы можно задать в обозначенное время по номеру 55-6-16.
pryamayatel Еженедельно (по субботам) облисполкомами, Минским городским и районными исполкомами прямые телефонные линии проводятся с 9 до 12 часов. 18 мая 2019 года: Александр Анатольевич ДУБИНА, заместитель председателя Копыльского районного исполнительного комитета, по телефону 55-5-66.
pryamayatel Еженедельно (по субботам) облисполкомами, Минским городским и районными исполкомами прямые телефонные линии проводятся с 9 до 12 часов. 18 мая 2019 года: Николай Михайлович РОГАЩУК, заместитель председателя Миноблисполкома, по телефону (8-017) 500-41-60.
Аляксандр Лукашэнка падпісаў Дэкрэт № 3 «Аб дадатковых мерах па барацьбе з карупцыяй». 000019_1557496932_346856_big З якой мэтай выдадзены дакумент? Для ўзмацнення мер адказнасці за ўчыненне карупцыйных злачынстваў. У адпаведнасці з дэкрэтам асобы, асуджаныя за здзяйсненне карупцыйных злачынстваў, не падлягаюць прадстаўленню да ўмоўна-датэрміновага вызвалення або замены неадбытай часткі пакарання больш мяккім. Дарэчы, дакумент распрацаваны па даручэнні кіраўніка дзяржавы, ён прайшоў узгадненне з усімі дзяржаўнымі органамі. Нарматыўны прававы акт уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання. Пры гэтым ураду дадзена даручэнне ў трохмесячны тэрмін забяспечыць распрацоўку законапраекта, які адкарэкціруе ў адпаведнай частцы Крымінальны кодэкс. Каментуючы дэкрэт, начальнік упраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генеральнай пракуратуры Ігар Грэйба падкрэсліў, што гэты дакумент стане дадатковай прафілактычнай мерай у барацьбе з карупцыяй. Адпаведныя меры даюць зразумець усім службовым асобам, што ніякай ласкі ў выпадку здзяйснення імі супрацьпраўных дзеянняў як пры ажыццяўленні крымінальнага пераследу, так і пры адбыцці пакарання не будзе, дадаў начальнік упраўлення. «Карупцыя для любой дзяржавы з’яўляецца адной з пагроз бяспецы, у тым ліку нацыянальнай. Карупцыйныя злачынствы, безумоўна, тармозяць развіццё эканамічных, сацыяльных і іншых працэсаў у грамадстве. І калі карупцыя зашкальвае, для дзяржавы гэты працэс можа абярнуцца сумна», — адзначыў Ігар Грэйба. Паводле яго слоў, у нашай краіне карупцыйнага разгулу не дапушчана, кіраўніцтва краіны і адпаведныя органы забяспечылі законнасць дзейнасці дзяржорганаў і розных арганізацый. Разам з тым, дадаў ён, незразумела, як пры такіх суровых умовах службовыя асобы ўсё роўна здзяйсняюць злачынствы. На думку начальніка ўпраўлення, здзяйсненне любых злачынстваў абумоўлена суб’ектыўным фактарам. А гэтаму спрыяюць такія прычыны, як адсутнасць кантролю, безгаспадарчасць, неналежнае выкананне патрабаванняў па выкананні ўстаноўленых законам абмежаванняў службовых асоб і інш. Гэта можна аднесці і да выкрытых выпадкаў у сістэме Міністэрства аховы здароўя і Мінлясгаса. Ігар Грэйба паведаміў журналістам, што Генеральная пракуратура сумесна з іншымі зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі падрыхтавала прапановы ў заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй, яны знаходзяцца на разглядзе ў кіраўніка дзяржавы. Прапанаваныя нормы накіраваны на аптымізацыю ўзаемадзеяння дзяржаўных і іншых органаў у сферы барацьбы з карупцыяй, павышэнне яго эфектыўнасці, узмацненне прафілактычных механізмаў, а таксама мер адказнасці за карупцыйныя правапарушэнні. Акрамя таго, Генпракуратура завяршае падрыхтоўку комплексу мер па папярэджанні карупцыі ў мэтах выканання дадзенага кіраўніком дзяржавы даручэння ў ходзе Паслання да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Яшчэ адна мера — увядзенне механізма праверкі з выкарыстаннем паліграфа ў дачыненні да кандыдатаў на пасады з павышаным узроўнем карупцыйных рызык. Гэта прапанова Генпракуратуры павінна быць разгледжана ў першым паўгоддзі. Улічваюцца меркаванні ўсіх дзяржорганаў, запэўніў начальнік профільнага ўпраўлення Генеральнай пракуратуры. Таксама вывучаюць мэтазгоднасць устанаўлення забароны для пэўных катэгорый службовых асоб займаць пасады ў тых арганізацыях, якія знаходзіліся ў іх пад кантролем да моманту іх звальнення са службы. У заканадаўства могуць увесці такое паняцце, як звальненне з дзяржаўнай службы ў сувязі са стратай даверу. Гэтыя пытанні, па рашэнні рэспубліканскай каардынацыйнай нарады па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй, якая прайшла 21 снежня 2018 года пад старшынством генпракурора Аляксандра Канюка, неабходна вывучыць у бягучым годзе. Акрамя таго, кампетэнтным органам даручана распрацаваць і ўкараніць спецыяльныя праграмы па пытаннях процідзеяння карупцыі ва ўсіх сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах. Навучанне пройдуць і спецыялісты, якія ажыццяўляюць закупкі, члены антыкарупцыйных камісій, а таксама работнікі кадравых і іншых службаў. Зараз у дапамогу дзяржаўным службовым асобам Генпракуратура распрацоўвае тыпавыя метадычныя рэкамендацыі па антыкарупцыйнай дзейнасці ў дзяржаўных і іншых органах. У найбліжэйшы час гэты дакумент будзе накіраваны ім для выкарыстання. Савет Міністраў сумесна з Генпракуратурай падрыхтаваў змяненні ў тыпавое палажэнне аб дзейнасці антыкарупцыйнай камісіі. 30 красавіка адпаведныя змяненні былі падпісаны кіраўніцтвам урада. Узначальваць такія камісіі будзе кіраўнік арганізацыі. У сувязі з гэтым змяніліся і іх паўнамоцтвы. «Мяркую, што ўсе кіраўнікі арганізацый, дзе створаны такія антыкарупцыйныя камісіі, павінны прыняць меры па прывядзенні ў адпаведнасць з гэтай пастановай Савета Міністраў адпаведных лакальных нарматыўных прававых актаў і забяспечыць належную дзейнасць і работу гэтага структурнага органа», — адзначыў Ігар Грэйба. У цэлым Генпракуратура пастаянна праводзіць мерапрыемствы, накіраваныя на супрацьдзеянне карупцыі, у першую чаргу звязаныя з прафілактычным і папера-джальным складнікам. Як сказаў начальнік упраўлення, вынікі пракурорскіх праверак сведчаць пра шматлікія парушэнні антыкарупцыйнага заканадаўства ў дзейнасці дзяржаўных і іншых органаў. Пракуроры адзначаюць няведанне кіраўнікамі антыкарупцыйнага заканадаўства, у выніку — нізкая патрабавальнасць да падначаленых па яго выкананні. У шэрагу выпадкаў дзейнасць антыкарупцыйных камісій фармальная, не наладжана належным чынам прафілактычная работа. Ёсць пралікі ў кадравай дзейнасці: на кіруючыя пасады прызначаюцца людзі, якія не валодаюць прафесійнымі якасцямі, маюць нізкі ўзровень правасвядомасці і маральнасці. Для ўзмацнення прафілактычнага складніка па даручэнні кіраўніка дзяржавы ў 2018 годзе прайшлі пазапланавыя пасяджэнні аблвыканкамаў, у якіх прынялі ўдзел кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта, старшыня КДБ і генпракурор. На пасяджэннях былі выпрацаваны рашэнні, накіраваныя на ліквідацыю прычын і ўмоў, якія спрыяюць карупцыйным злачынствам. Зараз органы пракуратуры правяраюць выкананне гэтых рашэнняў. Паводле інфармацыі Генпракуратуры, у Беларусі за 2018 год істотна вырасла колькасць выяўленых карупцыйных злачынстваў — плюс 31% да ўзроўню 2017 года. Рост абумоўлены павышэннем эфектыўнасці дзейнасці праваахоўных органаў. Да адказнасці прыцягнулі 1089 карумпіраваных службовых асоб, у тым ліку 29 асоб, якія займалі адказнае становішча, больш за 30 былі работнікамі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў. Найбольшая колькасць карупцыйных злачынстваў выяўлена ў сферах транспарту, будаўніцтва, прамысловасці, сельскай гаспадаркі, гандлю і іншых. Першы намеснік міністра юстыцыі Сяргей Задзіран упэўнены: дэкрэт «Аб дадатковых мерах па барацьбе з карупцыяй» адыграе сур’ёзную прэвентыўную ролю. «Беларуская дзяржава шукае самыя эфектыўныя меры, каб такую з’яву, як карупцыя, звесці да мінімуму. Злачынствы карупцыйнай накіраванасці, безумоўна, вельмі негатыўна ўплываюць на ўсе сферы», — сказаў ён. Так, зніжаецца эфектыўнасць работы дзяржаўнага апарату, а гэта ўплывае на інвестыцыйную прывабнасць краіны. На яго думку, дэкрэт — чарговы крок у барацьбе з карупцыяй. Першы намеснік міністра ўпэўнены, што з-за новаўвядзенняў у чалавека, які яшчэ не здзейсніў злачынства, але мае такія намеры, з’яўляецца вельмі сур’ёзны псіхалагічны стымул для разважання, ці варта пераступаць рысу закону. У дакуменце пазначаны дзесяць канкрэтных артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у адпаведнасці з якімі дзеянні будуць разглядацца ў якасці карупцыйных злачынстваў. Член Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Васіль Чэкан адзначыў, што згаданы дэкрэт дасць магчымасць больш эфектыўна абараніць дзяржаву ад карупцыі, бо ён узмацняе дзеючае антыкарупцыйнае заканадаўства. «Якімі б строгімі ні былі законы, іх усё роўна парушаюць. Лічу, цяпер любы чалавек дзесяць разоў падумае, перш чым здзейсніць карупцыйнае злачынства. На гэта і накіраваны нормы дэкрэта», — сказаў парламентарый. Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Наталля Гуйвік лічыць, што прадугле-джаныя дэкрэтам меры суровыя, але абгрунтаваныя. Паводле БелТА
В трудовых коллективах пойдет разговор на тему: «Ключевые аспекты Послания Президента Республики Беларусь А.Г. Лукашенко белорусскому народу и Национальному собранию Республики Беларусь». 513d7a0ab11e38f7bd117d760146fed3_Generic В соответствии со статьей 84 Конституции Республики Беларусь 19 апреля 2019 г. Президент Республики Беларусь А.Г. Лукашенко на совместном заседании Палаты представителей и Совета Республики обратился с ежегодным Посланием к белорусскому народу и Национальному собранию Республики Беларусь. На мероприятие, которое традиционно проходило в Овальном зале Дома Правительства, были приглашены высшие должностные лица страны, члены Правительства, руководители органов гос-управления, крупнейших предприятий, вузов и банков, представители дипломатического корпуса, средств массовой информации. В нынешнем году среди приглашенных в Овальный зал особенно широко представлена белорусская общественность. В их числе депутаты прошлых созывов, представители Белорусского общественного объединения ветеранов, Республиканского общественного объединения «Белая Русь», Белорусского союза женщин, студенты вузов (в том числе представители БРСМ), курсанты военных учебных заведений, журналисты региональных СМИ. Содержание Послания в том числе определялось исходя из анализа обращений, поступивших перед «Большим разговором с Президентом» 1 марта текущего года. Каждое из таких обращений было тщательно изучено и проработано. Глава государства сделал акцент на следующих основных тематических блоках: — национальная экономика (промышленный комплекс, развитие малого и среднего бизнеса, IT-отрасль, торговля и экспорт, агропромышленный комплекс, доходы населения и ценовая политика, занятость населения); — развитие и благоустройство регионов; государственная кадровая политика; социальная политика (система образования, демографическая ситуация, здравоохранение, спорт и туризм); — международная обстановка; — национальная безопасность; — борьба с преступностью, правонарушениями и коррупцией; — об изменении Конституции и предстоящих избирательных кампаниях. В кратком вступлении Президент Респуб-лики Беларусь обозначил основные достижения суверенной Беларуси за прошедшие практически 30 лет и определил основные приоритеты движения вперед. «В центре Европы мы  создали свою страну. Мирную, стабильную и очень красивую Беларусь. Страну для жизни человека», — заявил Глава государства. На сегодня главными приоритетами развития белорусского государства являются — благополучие народа, миролюбивая внешняя политика, национальная безопасность. Президент подчеркнул, что за годы независимости в Беларуси сделано немало. Так, валовой внутренний продукт на душу населения по паритету покупательной  способности  вырос  почти  в 5 раз, а объем промышленного производства — в 2,5 раза. Говоря об экономике страны, Александр Лукашенко отметил, что она и впредь будет строиться на основе развития крупных предприятий и производств. Президент подчеркнул, что каждый руководитель должен думать о кардинальном повышении производительности труда и в целом об экономической эффективности предприятия. По словам Главы государства, актуальными задачами для страны остаются развитие экспорта, поиск своих ниш на мировом рынке, производство товаров и услуг, которые имеют устойчивый спрос, высокую конкурентоспособность, стабильную рентабельность. Президент Беларуси поставил задачи и в сфере сельского хозяйства. «Первая задача для сельского хозяйства — жесточайшая диктатура технологий и производственная дисциплина. На это должны быть мобилизованы все: начиная от руководителя хозяйства, специалистов, заканчивая нашей милицией. Вторая — активное освоение новых для нас видов продукции растениеводства и животноводства». Глава государства подчеркнул, что основа развития сельского хозяйства — крупнотоварное производство, на которое возложена огромная социальная ответственность. Доходы населения, их рост остаются в числе приоритетных государственных задач. Особое внимание Глава государства обратил на проблему трудоустройства и возможность для граждан найти хорошую работу. В этой связи приоритетной задачей является создание высокопроизводительных рабочих мест. Президент отметил, что разделительных линий, особенно по социально-экономическим признакам и условиям жизни, в Беларуси не может быть. Александр Лукашенко акцентировал внимание на равномерном развитии территорий. Отдельно Александр Лукашенко остановился на развитии инфраструктуры. «Комфортные условия проживания — вот основа социальных стандартов и главный критерий успешного завершения региональных проектов. Здесь при необходимости должны быть сформированы соответствующие программы строительства и модернизации», — подчеркнул Глава государства. Александр Лукашенко отметил значимость работы по озеленению городов. «В нынешнем году необходимо завершить в основном работу по благоустройству и озеленению страны. Это лейтмотив второго года трилогии «Малой родины». Президент отметил, что инициатива и стремление граждан жить лучше должны стать главной движущей силой развития страны на предстоящие годы. Подготовила Маргарита САКОВИЧ
Страница 3157 из 4891