Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

В рамках акции «Великой Победе – 75!» прошел районный этап республиканского конкурса «Не меркнет летопись побед». regnum_picture_1494178144663759_big Победителями в конкурсе были признаны следующие работы и их авторы, которые примут участие в областном этапе конкурса. Это «Каталог памятников военной истории агрогородка Песочное Копыльского района Минской области» Игоря Зайцева и Даниила Колпака, обучающихся Песочанского УПК д/с-БШ имени С.А. Умрейко, работа «Не меркнет летопись побед», выполненная Егором Александровичем и Максимом Кондратьевым из гимназии № 1 г. Копыля имени Н.В. Ромашко. Вошла в число победителей и работа «Братские могилы. Военная история» Алены Ермашевич, ученицы СШ № 2 г. Копыля им. Тишки Гартного. «Не меркнет летопись побед» — такое название носили исследования Виктории Мигель из Старицкой СШ и Дарьи Вержиковской из Комсомольского УПК д/с-СШ, также вошедшие в число призеров. Среди победителей — Илья Рускевич из Докторовичской СШ, выполнивший исследование по теме «Хочу, чтобы помнили», и Михаил Рябко из Каменского УПК д/с-СШ с работой «Патриотический отряд имени 26 лет Октября 225-й бригады имени А. Суворова». Чтобы принять участие в конкурсе, ребята изучали документы и материалы государственных и личных архивов, научную, историческую, художественную литературу, знакомились с аудио- и видеоматериалами, искали различные другие источники, отражающие историю белорусского народа в годы Великой Отечественной войны. Юные исследователи проводили поисковые экспедиции, походы, экскурсии, общественно-полезную работу, встречались с очевидцами и участниками событий или их родственниками, записывали воспоминания и многое другое.  Диана ТКАЧЕНКО 
В районном центре культуры состоялся концерт Дмитрия Колдуна, популярного белорусского и российского артиста, победителя проекта «Фабрика звезд-6», а также участника конкурса «Евровидение-2007» от Беларуси, в котором он занял шестое место. IMG_1750 Надо сказать, что зрительный зал был забит до отказа — некоторые, узнав о приезде в Копыль артиста такой величины, и вовсе приехали из других городов. К слову, любимый исполнитель порадовал аудиторию своими известными песнями, хитами, которые не только были известны, но и до сих пор их можно услышать по радио и увидеть клипы на телевидении. Также был представлен новый трек под названием «Вертолеты», набирающий популярность. Все композиции были исполнены под живое звучание музыкальных инструментов. Стоит отметить, что Дмитрий Колдун очень приветлив как в жизни, так и на сцене — между песнями он находил время общаться со слушателями, настраивая их на позитивный лад. А благодарные зрители тем временем одаривали цветами музыкального гостя. 2 По традиции после концерта все желающие смогли купить компакт-диски, плакаты и фотографии, взять автограф и сделать селфи с любимым исполнителем. Большая толпа (в основном это представительницы слабого пола) долго не могла отпустить Дмитрия после «жаркого» выступления. Тем не менее артист дал небольшое интервью газете «Слава працы». — Чем новым порадуете ваших слушателей? — Сейчас у нас тур по городам Беларуси и России, он пройдет до конца июня. Одновременно потихоньку работаем над новым студийным альбомом. — Всем известно, что вы родились в Минске. На своей малой родине часто бываете? — Конечно. Моя семья была здесь всегда — жена и двое детей, которые пойдут в школу в этой стране. Это не мешает мне в плане гастрольного графика. — То есть вы выбираете родную страну? — Признаюсь, что жить мне нравится больше в Беларуси. В России я часто бываю, там в основном моя работа. — Бывали ли вы раньше в Копыле? — Нет, в Копыле я впервые, но мне здесь понравилось — буду рад приехать еще раз. Павел ШЕИН
Представители Копыльского района газоснабжения еще раз напомнили городским школьникам об осторожном использовании газа в быту в рамках месячника по безопасности. Так, в актовом зале средней школы № 2 работники газовой сферы провели не просто интересный, но и поучительный урок по безопасной эксплуатации газа. [caption id="attachment_76649" align="aligncenter" width="580"]■ Мастер аварийной службы Копыльского района газоснабжения Андрей Дубровский раздает учащимся младших классов информационные буклеты ■ Мастер аварийной службы Копыльского района газоснабжения Андрей Дубровский раздает учащимся младших классов информационные буклеты[/caption] Мастер аварийной службы Андрей Дубровский рассказал детям об основных правилах, предупредил о возможных опасностях. Он обратил внимание учащихся на вещество, благодаря которому мы можем почувствовать запах бытового газа, — одорант, используемый в качестве примеси. Вследствие этого человек может спокойно ощутить запах возможной угрозы, обезопасив тем самым себя и окружающих. Андрей Владимирович напомнил, что утечку газа нельзя пытаться устранить самостоятельно ни детям, ни их родителям. Необходимо  сразу же вызывать работников газовой службы по номеру 104. Только они оперативно и качественно ликвидируют неполадки и тем самым помогут избежать трагедии. Чтобы помнить о безопасности при пользовании газом в быту, всем присутствующим были розданы информационные памятки и буклеты на газовую тематику. Не остались без внимания и самые маленькие. Учащимся начальных классов представилась возможность ознакомиться с автомобилем аварийной службы —было показано устройство спецмашины и оборудование, с которым работают специалисты на аварийных выездах. Также для того, чтобы было легче запомнить и усвоить правила газовой безопасности, Андрей Владимирович раздал в каждый класс буклеты и игровые пазлы.                                                             Павел ШЕИН
18 мая — Міжнародны дзень музеяў Навошта патрэбны музеі? Пытанне, магчыма, рытарычнае, паколькі мы добра ведаем, што музей — гэта не проста аб’ект культуры, а своеасаблівая нітка, якая звязвае паміж сабой мінулае, сучаснае і будучыню. Магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй роднага краю, больш даведацца пра славутых землякоў выкарыстоўваюць многія, хто неабыякавы да культурнага жыцця сваёй краіны. [caption id="attachment_76644" align="aligncenter" width="580"]■ Экскурсію праводзіць Вольга Марціновіч (у цэнтры), трэцяя справа — Людміла Камінская (Ніжэвіч). 1980 г. ■ Экскурсію праводзіць Вольга Марціновіч (у цэнтры), трэцяя справа — Людміла Камінская (Ніжэвіч). 1980 г.[/caption]   Цалкам адпавядае такім крытэрыям і Літаратурны музей Кузьмы Чорнага, што працуе ў аграгарадку Цімкавічы. І хоць даводзілася там бываць не адзін раз, пераступаючы парог, заўсёды адчуваеш хваляванне. Паколькі зноў атрымліваеш магчымасць дакрануцца да гісторыі, суперажываць тым нягодам, якія выпалі на долю адной з самых велічных постацей у беларускай літаратуры, падсілкавацца той энергіяй, якую выпраменьваюць лісты паперы, спісаныя рукой Кузьмы Чорнага. [caption id="attachment_76642" align="alignright" width="166"]■ Людміла Ніжэвіч ■ Людміла Ніжэвіч[/caption] Асабліва ўражваюць экспанаты, якія адлюстроўваюць перыяд творчасці пісьменніка ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У гэты час публіцыстычнае слова К. Чорнага набыло новую вастрыню і напал. Ра-зумеючы, як патрэбны людзям неадкладныя гарачыя водгукі на падзеі, ігнаруючы забароны дактароў на напружаную працу, пісьменнік-патрыёт пісаў палымяныя артыкулы, гарачыя звароты, адозвы, у якіх клікаў на свяшчэнную барацьбу з захопнікамі, палітычныя фельетоны, памфлеты, дзе выкрываў фашызм і яго злачынную філасофію. Мікалай Карлавіч супрацоўнічаў з газетамі «Правда», «Известия», працаваў у газеце «Савецкая Беларусь», быў адказны за выпуск да яе дадатку «Раздавим фашистскую гадину», друкаваўся ў падпольных і партызанскіх выданнях, выступаў па радыё. Працуючы на дзіва многа і плённа, К. Чорны адначасова стварае шэраг апавяданняў і навел, пазней сабраных і выдадзеных у зборніку «Вялікае сэрца». У час вайны ім былі напісаны такія творы, як «Пошукі будучыні», «Млечны шлях», «Вялікі дзень», «Скіп’ёўскі лес» і інш. Рукапісы яшчэ трох яго раманаў згарэлі ў часы Вялікай Айчыннай вайны, а яшчэ некалькі твораў так і не былі завершаны. Для таго, каб раскрыць перад сучаснікамі ў поўнай меры асобу гэтага сапраўднага майстра слова, у Цімкавічах і быў створаны мемарыяльны музей Кузьмы Чорнага. Адкрыўся ён у 1964 годзе і ўзнік дзякуючы энтузіязму тагачаснага дырэктара Цімкавіцкай сярэдняй школы заслужанай настаўніцы БССР Зінаіды Іосіфаўны Раманенкі. На гэту справу яе натхніў гонар за славутага земляка, пісьменніка, якога сучаснікі называлі «беларускім Дастаеўскім», Мікалая Карлавіча Раманоўскага (Кузьму Чорнага), які жыў, вучыўся і некаторы час працаваў у Цімкавічах. [caption id="attachment_76645" align="alignleft" width="155"]■ Кузьма Чорны. 1925 г. ■ Кузьма Чорны. 1925 г.[/caption] Будаваўся музей, можна сказаць, талакой: настаўнікі, бацькі, вучні старэйшых класаў у вольны час працавалі на чыгунцы, цагельным заводзе, каб зарабіць грошы, на якія потым купілі фінскі домік, абклалі яго цэглай. 24 чэрвеня 1964 года адбылося ўрачыстае адкрыццё музея. У ім былі створаны тры экспазіцыйныя залы: адна з іх расказвала пра славутага земляка Кузьму Чорнага, другая распавядала пра гісторыю Цімкавіч, наступная — прысвячалася Цімкавіцкаму народнаму тэатру. Людміла Іосіфаўна Ніжэвіч, якая з 1994 года ўзначальвае дадзеную ўстанову культуры, з лёгкім сумам успамінае пра гэтыя цікавыя часіны. Натхнёная энтузіязмам свайго класнага кіраўніка настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Вольгі Ільінічны Марціновіч, якая была адказнай за стварэнне экспазіцый і рыхтавала экскурсаводаў з ліку вучняў школы, яна  праводзіла экскурсіі, расказвала пра велічнасць асобы Кузьмы Чорнага. «Многія экспанаты ў музеі з’явіліся дзякуючы жонцы Кузьмы Чорнага Рэвецы Ізраілеўне, яго сёстрам Марыі і Ганне, — расказвае Людміла Ніжэвіч. — Я асабіста доўгі час сябравала з дачкой пісьменніка Рагнедай Мікалаеўнай. Дарэчы, яна выказала пажаданне, каб пасля смерці яе пахавалі ў Цімкавічах, на вясковых могілках побач з родзічамі, і яе воля была выканана. Добрым сябрам музея з’яўляецца і адзіны ўнук пісьменніка Мікалай, у якога захоўваецца архіў яго славутага дзядулі. Успамінамі пра Кузьму Чорнага дзяліліся вяскоўцы, якія яго ведалі і помнілі, сябры-пісьменнікі, шмат матэрыялаў з’явілася дзякуючы супрацоўнікам Літаратурнага музея Янкі Купалы, Літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі». [caption id="attachment_76646" align="aligncenter" width="400"]■ Малюнак Кузьмы Чорнага да рамана «Пошукі будучыні» ■ Малюнак Кузьмы Чорнага да рамана «Пошукі будучыні»[/caption] У музеі праводзілася шмат мерапрыемстваў, у розныя гады аддаць даніну павагі выдатнаму майстру слова прыязджалі вядомыя беларускія пісьменнікі. Сюды наведваліся шматлікія дэлегацыі, у тым ліку і замежныя. Новы этап у гісторыі музея пачаўся 15 студзеня 1993 года, калі ён перайшоў на баланс Міністэрства культуры і стаў філіялам Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. 24 кастрычніка 1994 года адбылося ўрачыстае адкрыццё новай экспазіцыі. Яна размешчана ў пяці залах і ўсебакова раскрывае творчую асобу Кузьмы Чорнага: празаіка, публіцыста, драматурга і памфлеціста. [caption id="attachment_76643" align="aligncenter" width="580"]■ Падчас адкрыцця музея. Першая справа — Зінаіда Раманенка, чацвёртая справа — сястра Кузьмы Чорнага Марыя Карлаўна. 1964 г. ■ Падчас адкрыцця музея. Першая справа — Зінаіда Раманенка, чацвёртая справа — сястра Кузьмы Чорнага Марыя Карлаўна. 1964 г.[/caption] Для таго, каб зацікавіць наведвальнікаў, асабліва юных, Людміла Ніжэвіч уключае ў сваю экскурсію інтэрактыўныя элементы. Напрыклад, з захапленнем яны б’юць у невялікі звон, які вісіць у дзвярным праёме, і загадваюць жаданні. З такой жа цікавасцю садзяцца за ткацкі станок альбо вывучаюць гісторыю Цімкавіч на рэтравыставе «Забытыя рэчы», якая зараз працуе ў музеі. Тут можна ўбачыць прадметы, якія ўжывалі ў паўсядзённым жыцці мясцовыя жыхары на працягу мінулага стагоддзя. Напрыклад: фунтовы бязмен, сетку-авоську, бабінны магнітафон, радыёлу з вінілавымі пласцінкамі і многае іншае. Усе гэтыя рэчы Людміле Іосіфаўне прынеслі вяскоўцы. У наступным годзе мы будзем адзначаць 120-ю гадавіну з дня нараджэння Кузьмы Чорнага, што, безумоўна, павялічыць цікавасць да асобы гэтага надзвычай адоранага чалавека, які пражыў толькі 44 гады, але пакінуў нам такую багатую спадчыну. Маргарыта САКОВІЧ
Сярод асноўных пытанняў, разгледжаных на ХV сесіі Капыльскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання, былі рэалізацыя Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3 ад 2 красавіка 2015 г. «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва» ў Капыльскім раёне, а таксама стан і ўтрыманне аўтамабільных дарог на тэрыторыі раёна. 99_big Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк паведаміла, што ў мэтах рэалізацыі Дэкрэта № 3 рашэннем Капыльскага раённага выканаўчага камітэта № 305 ад 9 красавіка 2018 г. створана пастаянна дзеючая камісія і зацверджана палажэнне аб ёй. За кожным членам камісіі замацавана пэўная колькасць грамадзян. Кожны другі і чацвёрты чацвер месяца праводзяцца пасяджэнні камісіі, на якія запрашаюцца не занятыя ў эканоміцы грамадзяне. Таксама арганізаваны выезд членаў камісіі па месцы жыхарства не занятых у эканоміцы. На кожным пасяджэнні камісіі грамадзянам тлумачацца патрабаванні норм Дэкрэта № 3, прапануецца працаўладкаванне на існуючыя вакансіі альбо, па жаданні грамадзян, ажыццяўляецца пастаноўка на ўлік у органы занятасці. База даных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, была сфарміравана на 1 снежня 2018 г. і на 1 красавіка 2019 г., перыядычна абнаўляецца. Рашэнне аб поўным або частковым вызваленні ад аплаты прымаецца ў выпадку прадастаўлення дакументаў, якія пацвярджаюць занятасць (копіі працоўных дагавораў, копіі пасведчання аб нараджэнні дзяцей, пасведчання аб рэгістрацыі зямельных участкаў і іншыя дакументы). Акрамя таго грамадзяне звяртаюцца ў камісію з заявай у выпадку якіх-небудзь цяжкіх жыццёвых сітуацый (працяглая хвароба, догляд за хворым членам сям’і і іншыя). На пасяджэннях камісіі дадзеныя заявы разглядаюцца і прымаюцца рашэнні. Асабісты прыём грамадзян кіраўнікамі і спецыялістамі райвыканкама па пытаннях прымянення норм Дэкрэта № 3 праводзіцца пастаянна, згодна з графікам. З дакладам па другім пытанні выступіў начальнік філіяла КУП «Мінскаблдарбуд» — «ДРБУ № 124» Іван Заяц. Як паведаміў Іван Валер’евіч, асноўнай мэтай дзейнасці філіяла з’яўляецца гаспадарчая дзейнасць, накіраваная на задавальненне патрэб прадпрыемства па ўтрыманні, рамонце і развіцці мясцовых аўтамабільных дарог агульнага карыстання. Таксама неабходна забяспечваць захаванасць мясцовых аўтамабільных дарог агульнага карыстання, паляпшэнне іх тэхнічнага ўзроўню і эксплуатацыйнага стану для задавальнення патрэб эканомікі і насельніцтва ў транспартных паслугах, у тым ліку забеспячэнне круглагадовага бесперабойнага і бяспечнага руху транспартных сродкаў па мясцовых аўтамабільных дарогах. На дадзены момант у філіяле абслугоўваюць 773 км аўтамабільных дарог агульнага карыстання (з асфальтабетонным пакрыццём — 441 км, гравійным — 270 км, засталіся грунтавымі — 88 км). Таксама на балансе знаходзяцца масты, трубы, аўтобусныя аўтапавільёны, пляцоўкі для прыпынку аўтобусаў. Для абслугоўвання замацаваных аўтамабільных дарог у філіяле створаны 6 майстэрскіх участкаў. Для паспяховай працы маюцца падсобныя прамысловыя прадпрыемствы — гэта кар’еры «Капыль» і «Скабін», у якіх вядзецца здабыча і перапрацоўка дарожна-будаўнічых матэрыялаў, і асфальтабетонная база. Філіял стараецца ўтрымліваць свае высокія пазіцыі, і для гэтага ёсць сучасныя матэрыяльна-тэхнічныя рэсурсы, багаты кадравы патэнцыял (працуюць 123 чалавекі). На ўтрыманне 772 км аўтамабільных дарог у 2019 годзе будзе выдзелена 1476 тысяч рублёў, на капітальны рамонт аўтадарогі Капыль-Леніна-Селішча (устаноўка асвятлення) — 160 тысяч рублёў, на бягучы рамонт 12 км аўтадарог — 962 тысячы рублёў. Падрыхтаваў Сяргей КОЗЕЛ
Страница 3152 из 4891