Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Слава працы

Слава працы

IMG_8124 IMG_3019 IMG_3017 IMG_2988 IMG_2977 IMG_2946 IMG_2930 IMG_2880 IMG_2871 IMG_2815 IMG_2772 IMG_2732IMG_3031IMG_2704IMG_2703IMG_2689IMG_2684IMG_2606IMG_2596 [caption id="attachment_76714" align="aligncenter" width="580"]■ Абсалютныя пераможцы паўмарафону Святлана Курганская і Арцём Барабаншчыкаў ■ Абсалютныя пераможцы паўмарафону Святлана Курганская і Арцём Барабаншчыкаў[/caption] [caption id="attachment_76713" align="aligncenter" width="580"]■ На вуліцах Капыля ўдзельнікаў прабегу вітае група падтрымкі ■ На вуліцах Капыля ўдзельнікаў прабегу вітае група падтрымкі[/caption] [caption id="attachment_76712" align="aligncenter" width="580"]■ Пітную ваду прапануюць валанцёры БРСМ ■ Пітную ваду прапануюць валанцёры БРСМ[/caption] [caption id="attachment_76711" align="aligncenter" width="580"]■ Пераправа праз пантонны мост ■ Пераправа праз пантонны мост[/caption] [caption id="attachment_76710" align="aligncenter" width="580"]■ Валанцёры Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа падтрымалі бегуноў ■ Валанцёры Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа падтрымалі бегуноў[/caption] [caption id="attachment_76709" align="aligncenter" width="580"]■ На старце карпаратыўнага забегу ■ На старце карпаратыўнага забегу[/caption] [caption id="attachment_76708" align="aligncenter" width="580"]■ Ірына Абас і Віктар Васілеўскі віншуюць Алену Цухло ■ Ірына Абас і Віктар Васілеўскі віншуюць Алену Цухло[/caption] IMG_3209IMG_3186IMG_3181 [caption id="attachment_76743" align="aligncenter" width="580"]■ Пераможца дыстанцыі 10 км 550 м Сяргей Місючэнка (у цэнтры) з прызёрамі сваёй узроставай катэгорыі ■ Пераможца дыстанцыі 10 км 550 м Сяргей Місючэнка (у цэнтры) з прызёрамі сваёй узроставай катэгорыі[/caption] IMG_3169IMG_3174IMG_3162IMG_3139IMG_2912
Наш гарадок у мінулую суботу ў трыццаць першы раз прымаў прыхільнікаў бегу. У фізкультурна-аздараўленчым цэнтры адбылося спартыўнае свята — лёгкаатлетычны прабег «Капыльскае кальцо» памяці Віктара Новіка. Адзін са старэйшых прабегаў Беларусі па-ранейшаму не страчвае сваёй папулярнасці. IMG_8124 [caption id="attachment_76708" align="aligncenter" width="580"]■ Ірына Абас і Віктар Васілеўскі віншуюць Алену Цухло ■ Ірына Абас і Віктар Васілеўскі віншуюць Алену Цухло[/caption] IMG_2684 IMG_2596 IMG_2606 На пачатку спаборніцтваў адбылося ўшанаванне з нагоды прафесійнага свята — Дня работнікаў фізічнай культуры і спорту. Прадстаўнікоў галіны павіншавалі начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Ірына Абас і дырэктар фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Віктар Васілеўскі. Лепшым фізкультурнікам і спартсменам уручаны ўзнагароды. IMG_2689 IMG_2703 IMG_2704 Таксама з прывітальным словам да ўдзельнікаў прабегу звярнулася майстар спорту міжнароднага класа па лёгкай атлетыцы, неаднаразовы пераможца прабегу, удзельнік клуба аматараў бегу «Аматар» Алена Цухло, падкрэсліўшы важнасць спаборніцтваў. Днямі Алена Васільеўна адзначыла дзень нараджэння, таму прымала віншаванні з асабістым святам. [caption id="attachment_76709" align="aligncenter" width="580"]■ На старце карпаратыўнага забегу ■ На старце карпаратыўнага забегу[/caption] IMG_2732 [caption id="attachment_76710" align="aligncenter" width="580"]■ Валанцёры Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа падтрымалі бегуноў ■ Валанцёры Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа падтрымалі бегуноў[/caption] Нягледзячы на даволі цёплае надвор’е, стромкія спускі і пад’ёмы, усе бегуны пераадолелі цяжкасці. Абсалютнымі пераможцамі на самай доўгай дыстанцыі (паўмарафон — 21,1 км) сёлета сталі госці: Арцём Барабаншчыкаў з Жодзіна быў лепшым у мужчын, а Святлана Курганская з Мінска стала самай хуткай сярод жанчын. Абое — удзельнікі клуба аматараў бегу «Аматар». [caption id="attachment_76711" align="aligncenter" width="580"]■ Пераправа праз пантонны мост ■ Пераправа праз пантонны мост[/caption] IMG_2815 IMG_2930 Пераможцы вызначаліся па ўзроставых групах з улікам адлегласці, якую пераадольвалі ўдзельнікі спаборніцтваў (дыстанцыі 1,5 км, 3 км, 10 550 м і 21,1 км, а таксама дзве эстафеты). Сярод лідараў шмат і капыльскіх аматараў бегу. [caption id="attachment_76712" align="aligncenter" width="580"]■ Пітную ваду прапануюць валанцёры БРСМ ■ Пітную ваду прапануюць валанцёры БРСМ[/caption] IMG_2912 Сёлета другі раз у праграму быў уключаны карпаратыўны забег, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Капыльскага раёна. Перамогу ў сваіх узроставых групах атрымалі Ганна Лыч (ААТ «Прагрэс 2010») і Сяргей Місючэнка (КУП «Капыльская ЖКГ»), а таксама Ала Танко (райспажыўтаварыства) і Павел Лазоўскі (ААТ «Праснакі»). IMG_2946 IMG_2977 IMG_2988 IMG_3017 IMG_3019 IMG_3031 [caption id="attachment_76713" align="aligncenter" width="580"]■ На вуліцах Капыля ўдзельнікаў прабегу вітае група падтрымкі ■ На вуліцах Капыля ўдзельнікаў прабегу вітае група падтрымкі[/caption] Сярод  лідараў,  але  ўжо на дыстанцыі 10 550 м, — нашы землякі Данііл Курыльчык і зноў жа Сяргей Місючэнка. Прыемна таксама, што сярод пераможцаў эстафет каманды СШ № 2 г. Капыля і дзіцячай юнацка-спартыўнай школы неаднаразова ўздымаліся на п’едэстал. На памяць пра прабег пераможцы і прызёры атрымалі граматы, медалі і памятныя падарункі ад арганізатараў мерапрыемства: упраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму Мінаблвыканкама, Капыльскага райвыканкама. IMG_3139 [caption id="attachment_76714" align="aligncenter" width="580"]■ Абсалютныя пераможцы паўмарафону Святлана Курганская і Арцём Барабаншчыкаў ■ Абсалютныя пераможцы паўмарафону Святлана Курганская і Арцём Барабаншчыкаў[/caption] IMG_3162 IMG_3169 IMG_3174 IMG_3181 IMG_3186 IMG_3209 [caption id="attachment_76743" align="aligncenter" width="580"]■ Пераможца дыстанцыі 10 км 550 м Сяргей Місючэнка (у цэнтры) з прызёрамі сваёй узроставай катэгорыі ■ Пераможца дыстанцыі 10 км 550 м Сяргей Місючэнка (у цэнтры) з прызёрамі сваёй узроставай катэгорыі[/caption] Трэба адзначыць, што было створана сапраўднае свята для аматараў бегу. Так, у пунктах з пітной вадой дзяжурылі работнікі і валанцёры Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, брыгада хуткай медыцынскай дапамогі. На тэрыторыі фізкультурна-аздараўленчага цэнтра працавала палатка райспажыўтаварыства, дзе можна было падсілкавацца. Зрабіць прабег больш эмацыянальна насычаным  дапамог каментатар Антон Шышмароў. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара і Паўла ШЭІНА
Президент Беларуси Александр Лукашенко провел совещание по организации и проведению предстоящих выборов в Палату представителей и Совет Республики Национального собрания. выборы «Сегодня нам необходимо обсудить ряд вопросов, связанных с предстоящими парламентскими выборами, а также рассмотреть готовность местных органов власти к их проведению. Здесь скрывать нечего: без власти на местах выборы будет провести не то что трудно, невозможно. Мы никогда не скрывали этого и скрывать не будем. Нужно сделать все для того, чтобы выборы прошли на высоком уровне. Их предлагается провести в ноябре этого года. С оптимальными датами мы определимся в ближайшее время. Это означает, что основные предвыборные мероприятия, предусмотренные законодательством‚ должны начаться уже в августе», — сказал Глава государства. По его словам, надо предварительно решить все организационные вопросы, чтобы в период активной избирательной кампании обеспечить спокойную обстановку для свободного волеизъявления белорусского народа. «Требования к проведению избирательной кампании неизменны. Это должны быть честные, справедливые выборы, без надуманных ограничений, чтобы ни у кого не было сомнений в их легитимности», — подчеркнул белорусский лидер. «Залог успеха — слаженная командная работа с высокой личной ответственностью каждого из вас и тех, кто будет работать в комиссиях снизу доверху, за порученное дело, — обратился Президент к участникам совещания. — Несмотря на то, что основная организационная нагрузка при подготовке мероприятия ляжет на Центральную комиссию по выборам и проведению республиканских референдумов, вы должны обеспечить взаимодействие всех участников избирательного процесса». БелТА
Капыльскім раённым выканаўчым камітэтам пастаўлены задачы па падрыхтоўцы аб’ектаў народна-гаспадарчага комплексу раёна да работы ў ацяпляльны перыяд 2019/2020 года. 99_big Адпаведнае рашэнне № 529 прынята 21 мая 2019 года на чарговым пасяджэнні райвыканкама. Зацверджаны склад раённай аператыўнай групы па каардынацыі перадзімовых мерапрыемстваў, звязаных з падрыхтоўкай да ацяпляльнага сезона, якую ўзначаліў намеснік старшыні райвыканкама Леанід Бурак. Да 25 мая неабходна было прадаставіць у аддзел ЖКГ, архітэктуры і будаўніцтва Капыльскага райвыканкама арганізацыйна-тэхнічныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы ведамасных аб’ектаў да ацяпляльнага сезона з указаннем канкрэтных тэрмінаў выканання. Распрацаваныя мерапрыемствы павінны быць рэалізаваны ў поўным аб’ёме да 1 верасня 2019 года. На кожным прадпрыемстве, у арганізацыі, ва ўстановах павінны быць створаны камісіі па праверцы гатоўнасці да работы ў асенне-зімовы перыяд, замацаваны асобы, якія будуць несці персанальную адказнасць за своечасовасць і дакладнасць даных пры афармленні пашпартоў гатоўнасці аб’ектаў да работы ў зімовы час. Зацверджаны графік афармлення рэгістрацыі названых дакументаў з удзелам прадстаўніка Дзяржтэхнагляду. У рашэнні запісана, што аварыйна-тэхнічныя службы да 15 верасня павінны мець неабходны запас матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў для аператыўнай ліквідацыі магчымых аварый і неадкладнага правядзення рамонтна-аднаўленчых работ. Да 1 верасня патрэбна прывесці ў належны стан кацельныя, стварыць неабходны запас паліва, і перш за ўсё мясцовых яго відаў (не менш за 70% ад патрэбы), да 1 кастрычніка — правесці замену цеплавых сетак, капітальны рамонт будынкаў (згодна з планам), да 1 жніўня — аплаціць спажыванне энергарэсурсаў, неабходных для атрымання цеплавой энергіі, якая была адпушчана ведамаснымі кацельнымі і КУП «Капыльская ЖКГ» арганізацыям, што фінансуюцца за кошт бюджэтных сродкаў, і для патрэб насельніцтва. Да 1 кастрычніка 2019 года дырэктару КУП «Капыльская ЖКГ» неабходна прыняць меры па забеспячэнні насельніцтва ў летні перыяд гарачым водазабеспячэннем, для чаго ўвесці ў строй рэзервовы кацёл на кацельнай № 1 г. Капыля. Вызначаны і іншыя мерапрыемствы, якія павінны забяспечыць бездакорную работу ўсіх аб’ектаў народна-гаспадарчага комплексу Капыльскага раёна ў асенне-зімовы перыяд 2019/2020 года. Маргарыта САКОВІЧ
У рэдакцыю патэлефанавала жыхарка нашага горада, неабыякавая да яго знешняга выгляду. Яна паведаміла, што на прыдамавой тэрыторыі па вуліцы Цімкавіцкай (непадалёку магазіна «Родны кут»), дзе была пасаджана алея з маладзенькіх воцатных дрэўцаў, два саджанцы пашкоджаны рукамі нейкіх варвараў. IMG_2487 Выехаўшы на месца разам з начальнікам аддзела ЖКГ, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Марынай Канончык, упэўніліся ў дакладнасці гэтай інфармацыі. І сапраўды, адно дрэўца зламыснікі паспрабавалі вырваць з коранем — але гэта не зусім атрымалася, і таму яно практычна легла на зямлю. На другім зламалі частку галін… Каму перашкодзілі гэтыя маладыя раслінкі, сказаць цяжка. Як кажуць, за руку не злавілі. Толькі крыўдна становіцца таму, што нейкія недалёкія асобы здолелі сапсаваць настрой многім прыстойным людзям. Не верыцца, што зрабілі гэта дарослыя, хутчэй — дзеці альбо падлеткі, якія яшчэ не заўсёды могуць убачыць мяжу паміж дабром і злом. Аднак гэта іх зусім не апраўдвае. Калі ты сёння падняў руку на безабаронную расліну, заўтра з такой жа лёгкасцю зможаш пакалечыць кацяня альбо шчаня, а там і да больш цяжкіх злачынстваў недалёка. Недарма кажуць, што вялікае пачынаецца з дробязей… Садзілі дрэўцы актывісты Капыльскага РК ГА «БРСМ» і раённай арганізацыі РГА «Белая Русь». Алея павінна не толькі ўпрыгожыць пляцоўку паміж дамамі, але і стаць невялічкім укладам у праграму азелянення і добраўпарадкавання Капыля. Тым не менш некаму гэта не спадабалася! І гэта пры тым, што яшчэ не сціхлі плёткі наконт таго, што на Капыльшчыне спілоўваюць старыя дрэвы. Так, спілоўваюць. І кустоўе выразаюць. Аднак, як паведаміла Марына Канончык, толькі за красавік у горадзе падчас суботнікаў і акцыі «Пасадзі сваё дрэва» высаджана 659 маладзенькіх дрэўцаў і 1135 дэкаратыўных кустоў. Згадзіцеся, што гэта нямала. І ўдзел у гэтых пасадках прыняла пераважная большасць капылян. Напэўна, акрамя тых, хто паспрабаваў знішчыць прыгажосць. Маргарыта САКОВІЧ
Страница 3149 из 4891