Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

29

В Копыле на придомовой территории по улице Тимковичской кем-то повреждены саженцы деревьев

20.05.2019
У рэдакцыю патэлефанавала жыхарка нашага горада, неабыякавая да яго знешняга выгляду. Яна паведаміла, што на прыдамавой тэрыторыі па вуліцы Цімкавіцкай (непадалёку магазіна «Родны кут»), дзе была пасаджана алея з маладзенькіх воцатных дрэўцаў, два саджанцы пашкоджаны рукамі нейкіх варвараў. IMG_2487 Выехаўшы на месца разам з начальнікам аддзела ЖКГ, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Марынай Канончык, упэўніліся ў дакладнасці гэтай інфармацыі. І сапраўды, адно дрэўца зламыснікі паспрабавалі вырваць з коранем — але гэта не зусім атрымалася, і таму яно практычна легла на зямлю. На другім зламалі частку галін… Каму перашкодзілі гэтыя маладыя раслінкі, сказаць цяжка. Як кажуць, за руку не злавілі. Толькі крыўдна становіцца таму, што нейкія недалёкія асобы здолелі сапсаваць настрой многім прыстойным людзям. Не верыцца, што зрабілі гэта дарослыя, хутчэй — дзеці альбо падлеткі, якія яшчэ не заўсёды могуць убачыць мяжу паміж дабром і злом. Аднак гэта іх зусім не апраўдвае. Калі ты сёння падняў руку на безабаронную расліну, заўтра з такой жа лёгкасцю зможаш пакалечыць кацяня альбо шчаня, а там і да больш цяжкіх злачынстваў недалёка. Недарма кажуць, што вялікае пачынаецца з дробязей… Садзілі дрэўцы актывісты Капыльскага РК ГА «БРСМ» і раённай арганізацыі РГА «Белая Русь». Алея павінна не толькі ўпрыгожыць пляцоўку паміж дамамі, але і стаць невялічкім укладам у праграму азелянення і добраўпарадкавання Капыля. Тым не менш некаму гэта не спадабалася! І гэта пры тым, што яшчэ не сціхлі плёткі наконт таго, што на Капыльшчыне спілоўваюць старыя дрэвы. Так, спілоўваюць. І кустоўе выразаюць. Аднак, як паведаміла Марына Канончык, толькі за красавік у горадзе падчас суботнікаў і акцыі «Пасадзі сваё дрэва» высаджана 659 маладзенькіх дрэўцаў і 1135 дэкаратыўных кустоў. Згадзіцеся, што гэта нямала. І ўдзел у гэтых пасадках прыняла пераважная большасць капылян. Напэўна, акрамя тых, хто паспрабаваў знішчыць прыгажосць. Маргарыта САКОВІЧ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей