Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

24

Копыльским райисполкомом поставлены задачи по подготовке объектов к работе в отопительный период 2019/2020 года

28.05.2019
Капыльскім раённым выканаўчым камітэтам пастаўлены задачы па падрыхтоўцы аб’ектаў народна-гаспадарчага комплексу раёна да работы ў ацяпляльны перыяд 2019/2020 года. 99_big Адпаведнае рашэнне № 529 прынята 21 мая 2019 года на чарговым пасяджэнні райвыканкама. Зацверджаны склад раённай аператыўнай групы па каардынацыі перадзімовых мерапрыемстваў, звязаных з падрыхтоўкай да ацяпляльнага сезона, якую ўзначаліў намеснік старшыні райвыканкама Леанід Бурак. Да 25 мая неабходна было прадаставіць у аддзел ЖКГ, архітэктуры і будаўніцтва Капыльскага райвыканкама арганізацыйна-тэхнічныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы ведамасных аб’ектаў да ацяпляльнага сезона з указаннем канкрэтных тэрмінаў выканання. Распрацаваныя мерапрыемствы павінны быць рэалізаваны ў поўным аб’ёме да 1 верасня 2019 года. На кожным прадпрыемстве, у арганізацыі, ва ўстановах павінны быць створаны камісіі па праверцы гатоўнасці да работы ў асенне-зімовы перыяд, замацаваны асобы, якія будуць несці персанальную адказнасць за своечасовасць і дакладнасць даных пры афармленні пашпартоў гатоўнасці аб’ектаў да работы ў зімовы час. Зацверджаны графік афармлення рэгістрацыі названых дакументаў з удзелам прадстаўніка Дзяржтэхнагляду. У рашэнні запісана, што аварыйна-тэхнічныя службы да 15 верасня павінны мець неабходны запас матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў для аператыўнай ліквідацыі магчымых аварый і неадкладнага правядзення рамонтна-аднаўленчых работ. Да 1 верасня патрэбна прывесці ў належны стан кацельныя, стварыць неабходны запас паліва, і перш за ўсё мясцовых яго відаў (не менш за 70% ад патрэбы), да 1 кастрычніка — правесці замену цеплавых сетак, капітальны рамонт будынкаў (згодна з планам), да 1 жніўня — аплаціць спажыванне энергарэсурсаў, неабходных для атрымання цеплавой энергіі, якая была адпушчана ведамаснымі кацельнымі і КУП «Капыльская ЖКГ» арганізацыям, што фінансуюцца за кошт бюджэтных сродкаў, і для патрэб насельніцтва. Да 1 кастрычніка 2019 года дырэктару КУП «Капыльская ЖКГ» неабходна прыняць меры па забеспячэнні насельніцтва ў летні перыяд гарачым водазабеспячэннем, для чаго ўвесці ў строй рэзервовы кацёл на кацельнай № 1 г. Капыля. Вызначаны і іншыя мерапрыемствы, якія павінны забяспечыць бездакорную работу ўсіх аб’ектаў народна-гаспадарчага комплексу Капыльскага раёна ў асенне-зімовы перыяд 2019/2020 года. Маргарыта САКОВІЧ

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей