Наш гарадок у мінулую суботу ў трыццаць першы раз прымаў прыхільнікаў бегу. У фізкультурна-аздараўленчым цэнтры адбылося спартыўнае свята — лёгкаатлетычны прабег «Капыльскае кальцо» памяці Віктара Новіка. Адзін са старэйшых прабегаў Беларусі па-ранейшаму не страчвае сваёй папулярнасці.

[caption id="attachment_76708" align="aligncenter" width="580"]

■ Ірына Абас і Віктар Васілеўскі віншуюць Алену Цухло[/caption]

На пачатку спаборніцтваў адбылося ўшанаванне з нагоды прафесійнага свята — Дня работнікаў фізічнай культуры і спорту. Прадстаўнікоў галіны павіншавалі начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Ірына Абас і дырэктар фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Віктар Васілеўскі. Лепшым фізкультурнікам і спартсменам уручаны ўзнагароды.

Таксама з прывітальным словам да ўдзельнікаў прабегу звярнулася майстар спорту міжнароднага класа па лёгкай атлетыцы, неаднаразовы пераможца прабегу, удзельнік клуба аматараў бегу «Аматар» Алена Цухло, падкрэсліўшы важнасць спаборніцтваў. Днямі Алена Васільеўна адзначыла дзень нараджэння, таму прымала віншаванні з асабістым святам.
[caption id="attachment_76709" align="aligncenter" width="580"]

■ На старце карпаратыўнага забегу[/caption]

[caption id="attachment_76710" align="aligncenter" width="580"]

■ Валанцёры Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа падтрымалі бегуноў[/caption]
Нягледзячы на даволі цёплае надвор’е, стромкія спускі і пад’ёмы, усе бегуны пераадолелі цяжкасці. Абсалютнымі пераможцамі на самай доўгай дыстанцыі (паўмарафон — 21,1 км) сёлета сталі госці: Арцём Барабаншчыкаў з Жодзіна быў лепшым у мужчын, а Святлана Курганская з Мінска стала самай хуткай сярод жанчын. Абое — удзельнікі клуба аматараў бегу «Аматар».
[caption id="attachment_76711" align="aligncenter" width="580"]

■ Пераправа праз пантонны мост[/caption]

Пераможцы вызначаліся па ўзроставых групах з улікам адлегласці, якую пераадольвалі ўдзельнікі спаборніцтваў (дыстанцыі 1,5 км, 3 км, 10 550 м і 21,1 км, а таксама дзве эстафеты). Сярод лідараў шмат і капыльскіх аматараў бегу.
[caption id="attachment_76712" align="aligncenter" width="580"]

■ Пітную ваду прапануюць валанцёры БРСМ[/caption]

Сёлета другі раз у праграму быў уключаны карпаратыўны забег, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Капыльскага раёна. Перамогу ў сваіх узроставых групах атрымалі Ганна Лыч (ААТ «Прагрэс 2010») і Сяргей Місючэнка (КУП «Капыльская ЖКГ»), а таксама Ала Танко (райспажыўтаварыства) і Павел Лазоўскі (ААТ «Праснакі»).

[caption id="attachment_76713" align="aligncenter" width="580"]

■ На вуліцах Капыля ўдзельнікаў прабегу вітае група падтрымкі[/caption]
Сярод лідараў, але ўжо на дыстанцыі 10 550 м, — нашы землякі Данііл Курыльчык і зноў жа Сяргей Місючэнка. Прыемна таксама, што сярод пераможцаў эстафет каманды СШ № 2 г. Капыля і дзіцячай юнацка-спартыўнай школы неаднаразова ўздымаліся на п’едэстал. На памяць пра прабег пераможцы і прызёры атрымалі граматы, медалі і памятныя падарункі ад арганізатараў мерапрыемства: упраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму Мінаблвыканкама, Капыльскага райвыканкама.

[caption id="attachment_76714" align="aligncenter" width="580"]

■ Абсалютныя пераможцы паўмарафону Святлана Курганская і Арцём Барабаншчыкаў[/caption]

[caption id="attachment_76743" align="aligncenter" width="580"]

■ Пераможца дыстанцыі 10 км 550 м Сяргей Місючэнка (у цэнтры) з прызёрамі сваёй узроставай катэгорыі[/caption]
Трэба адзначыць, што было створана сапраўднае свята для аматараў бегу. Так, у пунктах з пітной вадой дзяжурылі работнікі і валанцёры Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, брыгада хуткай медыцынскай дапамогі. На тэрыторыі фізкультурна-аздараўленчага цэнтра працавала палатка райспажыўтаварыства, дзе можна было падсілкавацца. Зрабіць прабег больш эмацыянальна насычаным дапамог каментатар Антон Шышмароў.
Сяргей КОЗЕЛ
Фота аўтара і Паўла ШЭІНА
Комментарии