Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

41

Делегация Копыльщины приняла участие в областном параде, посвященном Дню Победы

10.05.2019
Дэлегацыя Капыльшчыны разам з прадстаўнікамі ўсіх раёнаў Мінскай вобласці прыняла ўдзел у абласным парадзе, прысвечаным Дню Перамогі, які адбыўся ў Жодзіне. [caption id="attachment_76447" align="aligncenter" width="580"]■ Анатоль Ліневіч  (другі справа) з  кіраўнікамі іншых раёнаў ускладае кветкі да помніка Анастасіі Купрыянавай ■ Анатоль Ліневіч (другі справа) з кіраўнікамі іншых раёнаў ускладае кветкі да помніка Анастасіі Купрыянавай[/caption] З ускладання кветак да манумента маці-патрыёткі Анастасіі Купрыянавай і ўзялі пачатак урачыстыя мерапрыемствы. Старшыня Капыльскага райвыканкама Анатоль Ліневіч разам са сваімі калегамі таксама аддаў даніну памяці Анастасіі Купрыянавай: яго букет заняў сваё месца ля падножжа манумента. [caption id="attachment_76449" align="aligncenter" width="580"]■ Сярод ветэранаў - Леанід Дзмітрыевіч Шаблюк (справа) ■ Сярод ветэранаў - Леанід Дзмітрыевіч Шаблюк (справа)[/caption] Старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачанка адзначыў, што вобраз Анастасіі Купрыянавай увасоблены на жодзінскай зямлі ў помніку, які стаў сапраўднай святыняй. 1362-1 — Мы схіляемся перад маці, якая выхавала пяцярых сыноў, — сказаў Анатоль Ісачанка. — І ўсе яны загінулі на франтах Вялікай Айчыннай вайны. [caption id="attachment_76450" align="aligncenter" width="580"]■ Супрацоўнікі «Слава працы» і раённай цэнтральнай бібліятэкі імя А. Астрэйкі прадстаўлялі Беларускі саюз журналістаў і Саюз пісьменнікаў Беларусі ■ Супрацоўнікі «Слава працы» і раённай цэнтральнай бібліятэкі імя А. Астрэйкі прадстаўлялі Беларускі саюз журналістаў і Саюз пісьменнікаў Беларусі[/caption] Галоўныя ўдзельнікі свята — ветэраны Вялікай Айчыннай вайны — перад пачаткам парада Перамогі ўжо сядзелі на сцэнічнай пляцоўцы, размаўлялі з сябрамі па зброі, прымалі віншаванні і кветкі. У іх ліку — і Леанід Дзмітрыевіч Шаблюк з в. Рымашы Бабаўнянскага сельсавета. У рады Чырвонай Арміі Леаніда Дзмітрыевіча прызвалі ў канцы 44-га года і адразу адправілі ў вучэбны батальён малодшых камандзіраў, што знаходзіўся пад Масквой. Там салдат прабыў да мая 45-га года. Там жа і даведаўся пра Перамогу. Як тады ўсе радаваліся! Віншавалі адзін аднаго! Але сваю перамогу Шаблюк святкаваў рана: неўзабаве яго разам з іншымі накіравалі на Далёкі Усход ваяваць з Японіяй. Службу скончыў толькі ў 1951 годзе. Больш за 4 тысячы чалавек прынялі ўдзел у парадзе Перамогі. Разам з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны ў ім прымалі ўдзел кіраўніцтва вобласці і горада, прадстаўнікі райвыканкамаў і працоўных калектываў, моладзі і грамадскасці. Адкрываў яго парадны разлік ваенна-служачых Барысаўскага гарнізона ў форме воінаў-пераможцаў Вялікай Айчыннай вайны. Наперадзе — сцяганосная група з Дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь. [caption id="attachment_76452" align="aligncenter" width="580"]■ Ля пляцоўкі Капыльскага дзяржаўнага каледжа ■ Ля пляцоўкі Капыльскага дзяржаўнага каледжа[/caption] Асаблівай увагі заслугоўвала ваенная тэхніка: баявыя машыны пяхоты, зенітна-ракетныя комплексы, артылерыйскія ўстаноўкі і рэактыўныя сістэмы залпавага агню. Усе ўзоры механізаванай калоны мадэрнізаваны або зроблены на айчынных прадпрыемствах і нашых саюзнікаў. У калоне грамадзянскай тэхнікі сваёй велічнасцю вызначаўся сапраўдны волат айчыннага  машыннага будаўніцтва — БелАЗ. За рулём гігантаў — лепшыя кіроўцы-выпрабавальнікі. За імі рухаліся ўзоры сучаснага аўтапрама — аўтамашыны Geely: менавіта тут, на Міншчыне, на заводзе «БелДжы», наладжана сумесная вытворчасць гэтых аўтамабіляў. Сярод вядучых абласных аб’яднанняў, якія прымалі ўдзел у парадзе, першай на плошчы з’явілася калона Мінскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў. У гэтым годзе яны адзначаюць 115-годдзе. Абласны прафсаюзны цэнтр з’яўляецца структурай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, якая аб’ядноўвае ў сваіх шэрагах больш за 500 тысяч чалавек. І зарадзіўся ён менавіта ў Мінскай вобласці. Затым па праспекце рухаліся прадстаўнікі Камуністычнай партыі Беларусі і грамадскіх аб’яднанняў. У іх ліку: абласныя арганізацыі грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі саюз жанчын», «Белая Русь», «Беларускі саюз журналістаў» і «Саюз пісьменнікаў Беларусі». Кожная — са сваімі сімваламі. [caption id="attachment_76453" align="aligncenter" width="580"]■ Падчас святочнага канцэрта ■ Падчас святочнага канцэрта[/caption] Завяршыў параднае шэсце маладзёжны флэшмоб. У неба паднялося пано з шароў у выглядзе дзяржаўнага сцяга, як сімвал міру, свабоды і незалежнасці. Урачыстасці працягнуліся на адкрытых пляцоўках каля будынка Палаца культуры ААТ «БелАЗ». Выстава ваеннай тэхнікі, стралковай зброі, тэматычныя экспазіцыі, фотазоны, салдацкая каша і многае іншае — для жыхароў і гасцей горада падрыхтавалі насычаную праграму. Супрацоўнікі Капыльскага дзяржаўнага каледжа арганізавалі для гасцей свята караоке-клуб, дзе яго наведвальнікі змаглі выканаць песні пра Вялікую Айчынную вайну. А прадстаўнікі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Капыльскага раёна прэзентавалі дзейнасць сістэмы адукацыі і правялі майстар-клас, дзе разам з яго ўдзельнікамі «пабудавалі» своеасаблівую Сцяну памяці, на якой засталіся  аўтографы гасцей і іх пажаданні. Яркім фіналам свята стаў канцэрт з удзелам лепшых калектываў вобласці. Свае музычныя кампазіцыі разам з іншымі выканаўцамі гледачам падарыў і народны артыст Рэспублікі Беларусь Мікалай Скорыкаў. Шчыра і пранікнённа сустракалі артыста Мікалая Шкурдзэ, чый творчы лёс звязаны з Капыльшчынай, а дакладней з рок-групай «Замкавая гара». Завяршыўся канцэрт святочным салютам. Дзіяна ТКАЧЭНКА

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей