131
(CMigrator copy 53)
10.05.2019
Каб павіншаваць са Святам Перамогі, у госці да ветэрана Вялікай Айчыннай вайны капыляніна Льва Іванавіча Лепяцілы завітала дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Людміла Ніжэвіч.
Леў Іванавіч сустрэў дарагую госцю, як кажуць, пры поўным парадзе: з ордэнамі і шчырай усмешкай.
— Дарагі Леў Іванавіч! Дазвольце павіншаваць Вас з гэтым вялікім святам! — звярнулася да ветэрана Людміла Іванаўна. — Дзякуючы Вашай самаадданасці і мужнасці сёння мы жывём пад мірным небам і радуемся кожнаму дню.
У адказ Леў Іванавіч падзякаваў за віншаванні і падарункі і адзначыў, што ён вельмі задаволены дзейнасцю дэпутата, якой цікавіцца на старонках раённай газеты. Ветэран таксама падкрэсліў, што галоўнае ў нашым жыцці — гэта мір, захаваць які — галоўны абавязак нашчадкаў.
Дзіяна ТКАЧЭНКА
■ Людміла Ніжэвіч гутарыць з Львом Лепяцілам
Поделиться
Комментарии