Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Андрэй Ліс у рамках рабочага візіту на Капыльшчыну наведаў аг. Цімкавічы. Разам з прадстаўнікамі мясцовай улады ён пабываў на магіле пагранічніка Рыгора Ільіча Кафанава, які загінуў 17 верасня 1939 года пры абароне межаў Радзімы. Дэпутат адзначыў важнасць захавання гісторыі і перадачы гэтай памяці маладому пакаленню.
У мясцовым дзіцячым садзе право-дзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на творчае развіццё юнай асобы. Так, выхаванцы ўстановы з вялікай цікавасцю малююць каляровымі крэйдамі на асфальце падчас прагулкі.
Сходы грамадзян, якія арганізавалі ў аг. Жыліхава і в. Бучаціна, сабралі разам неабыякавых грамадзян.
На працягу жніўня прадаўжалася работа па навядзенні парадку. У рамках выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 116 «Аб пустуючых і старых дамах» вылучаны старыя будынкі для далейшага іх зносу. Работы будуць выконвацца ў аг. Пацейкі і в. Кудзінавічы, што дазволіць вызваліць зямельныя ўчасткі для землекарыстання.
На працягу жніўня падчас навядзення парадку на зямлі ліквідавалі аварыйныя будынкі. Знесена пяць старых дамоў, якія не эксплуатаваліся: тры ў в. Думічы, па адным – у вёсках Заруднае і Вялешына 1. Тэрыторыі пасля дэмантажу прыведзены ў належны стан.
У Грозаўскім сацыяльным пансіянаце «Ліпавы рай» працатэрапія ў пражываючых стаіць на першым месцы. Пастаяльцы працягваюць збіраць багаты ўраджай. У гэтым годзе сабраны агуркі, памідоры, кабачкі, а таксама слівы, парэчкі і іншыя дары прыроды, вырашчаныя сваімі рукамі.
У вёсках Нізкавічы і Падгорцы адбыліся сходы грамадзян з удзелам прадстаўнікоў Капыльскага РАНС. На парадку дня аказаліся пытанні пажарнай бяспекі і падрыхтоўкі да ацяпляльнага сезона. Выдатным дапаўненнем сустрэчы сталі канцэртныя нумары ад работнікаў Капыльскага РЦК. Такія выступленні ўжо ператварыліся ў добрую традыцыю, якая дапамагае зрабіць сходы не толькі карыснымі, але і душэўнымі.
Па звароце мясцовых жыхароў у п. Лазюкі спілавалі старое аварыйнае дрэва, якое стварала пагрозу для абрыву ліній электраперадачы і маёмасці грамадзян.
У аг. Семежава распачалося ўладкаванне тэрыторый для новага прыпыначнага пункта. Сіламі сельвыканкама і мясцовага сельгаспрадпрыемства ААТ «Семежава» ўжо завершаны маштабны этап – укладка пешаходнай дарожкі і асноўнай пляцоўкі пад павільён (на здымку).
На тэрыторыі сельсавета працягваюцца сходы грамадзян. Жыхары вёсак Андросаўшчына, Русакі, Ба-дзяжы, Садкі, Харытонаўка, Карзуны, Слабада-Кучынка і Свідзічы абмеркавалі з прадстаўнікамі мясцовай улады надзённыя пытанні. У першую чаргу вяскоўцаў хвалюе добраўпарадкаванне: своечасовае скошванне травы, барацьба з нашэсцем сумніку (золотарника) (на здымку) і выдаленне аварыйных дрэў. Аднак галоўнай тэмай дыялогу стала бяспека грамадзян: правілы паводзін на вадаёмах, недапушчальнасць знаходжання дзяцей без нагляду і неабходнасць устаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у жылых дамах.