Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Архив материалов за 2010-2023 года - Слава працы | Копыль Online

Дата создания

-

Категория

29

ГЕНЕРАЛЬНАЯ РЭПЕТЫЦЫЯ ПЕРАД ВАЖНАЙ ПАДЗЕЯЙ

04.12.2010
Выбары-2010 У мінулы аўторак актавая зала СШ № 2 г. Капыля ператварылася ў імправізаваны выбарчы ўчастак. Розніца была толькі ў тым, што за дзеяннямі ўчастковай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Камсамольскага гарадскога ўчастка для галасавання №19 назіралі дзесяткі вачэй. У ролі гледачоў выступілі старшыні і сакратары ўчастковых камісій, назіральнікі, якія там будуць працаваць падчас выбараў, а таксама старшыні сельскіх Саветаў Капыльшчыны. Праходзіла, так бы мовіць, генеральная рэпетыцыя важнай палітычнай падзеі. Такая вучоба спатрэбілася, каб дасканала засвоіць усе патрабаванні Выбарчага кодэкса і выключыць узнікненне прыкрых памылак у ходзе выбараў. Самымі строгімі экзаменатарамі выступілі старшыня раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Іван Бабко і сакратар Сяргей Цвірко. Не менш уважлівымі і дасведчанымі аказаліся і гледачы, якія трапна прымячалі недакладанасці ў дзеяннях членаў участковай камісіі. А тым было няпроста, паколькі даводзілася “разруліваць” такія мудрагелістыя сітуацыі, што дапамагчы магло толькі дакладнае веданне Выбарчага кодэкса. Гэтыя дзве гадзіны, якія ішло мерапрыемства, безумоўна, будуць карыснымі для прысутных і паспрыяюць таму, каб важная палітычная кампанія прайшла на высокім арганізацыйным узроўні і не выклікала ніякіх сумненняў у тых, хто будзе ўважліва назіраць за ёй. Маргарыта САКОВІЧ НА ЗДЫМКУ: ідзе ўмоўнае галасаванне. Фота аўтара
37

ПРАМАЯ ЛІНІЯ

03.12.2010
Прамая лiнiя старшыні Капыльскага раённага выканаўчага камітэта Анатоля Іосіфавіча Жданені адбудзецца 8 снежня,  у сераду, з 10.00  да  12.00 па  тэлефоне  55-6-20.
53

Жывіце ў згодзе!

03.12.2010
У жыцці кожнага маладога чалавека ёсць моманты, калі асабліва адчуваеш найвялікшую адказнасць, хваляванне. Бадай, першымі такімі выпрабаваннямі з’яўляюцца экзамены ў школе, пасля – іспыты ў сярэднія спецыяльныя ці вышэйшыя навучальныя ўстановы. Менавіта тады адчуваеш адказнасць за свой лёс, сваю будучыню. Але, лічу, ёсць сур’ёзны экзамен, на якім не павінна быць дрэннай адзнакі. Гэта выпрабаванне – стварэнне сям’і. І ад таго, якую мэту ты ставіш перад сабой, зрабіўшы гэты крок, залежыць не толькі твой лёс, але і лёс, як  мінімум, яшчэ аднаго чалавека. У перадапошнюю суботу лістапада ў Цімкавіцкім сельвыканкаме нарадзілася новая сям’я, якую стварылі Юлія Пракаповіч і Юрый Гурыновіч. Юлія з 2007 года, пасля заканчэння Баранавіцкага дзяржаўнага каледжа лёгкай прамысловасці, працуе эканамістам у ААТ “Капыльскае”. Вясёлая, таварыская і ініцыятыўная, яна з першых дзён займала актыўную жыццёвую пазіцыю, была пастаяннай удзельніцай мерапрыемстваў, праводзімых у гаспадарцы, сельсавеце, а таксама шматлікіх раённых. Нездарма яе абралі сакратаром пярвічнай арганізацыі “Белая Русь”. На сёння  дзяўчына працягвае вучобу ў Мінскім дзяржаўным эканамічным універсітэце. Юрый працуе аграномам-насенняводам у гэтым жа сельгаспрадпрыемстве. Уладкаваўся сюды ў 2005 годзе пасля заканчэння  Беларускай сельгасакадэміі, дзе, дарэчы, атрымлівае ўжо другую вышэйшую адукацыю ў вышэйшай школе аграбізнэсу. Як і яго другая палавінка, заўсёды быў на перадавой грамадскага жыцця. Цяпер узначальвае пярвічку “БРСМ” ААТ “Капыльскае”, адначасова з’яўляецца дэпутатам мясцовага Савета дэпутатаў 26-га склікання. На суботняй урачыстасці маладая сям’я прымала сардэчныя віншаванні ад бацькоў, сваякоў, супрацоўнікаў сельвыканкама, калег і аднавяскоўцаў. Сапраўдным сюрпрызам для маладых стаў візіт старшыні раённага Савета дэпутатаў Марыі Сандрозд, намесніка старшыні райвыканкама Алы Раеўскай і начальніка аддзела па справах моладзі Валянціны Балажынскай. Прыехалі ганаровыя госці не з пустымі рукамі: ад райсавета дэпутатаў, раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, моладзі раёна яны ўручылі актывістам грамадскага жыцця памятныя падарункі са шчырымі пажаданнямі  жыць у згодзе доўгія гады. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара
29

Расходы на здравоохранение в Минской области за пятилетку возросли практически вдвое

03.12.2010
В 2005 году расходы на здравоохранение в Минской области составляли  Br334,8 млрд., а в 2010 году - Br632 млрд.  Об этом сообщил  на церемонии открытия лечебно-профилактического корпуса Воложинской центральной районной больницы председатель Миноблисполкома Борис Батура. За 5 лет построено 11 новых учреждений здравоохранения, в том числе 8 введены в строй в этом году. Среди них хирургический корпус детской областной больницы, врачебной амбулатории в Молодечненском, Мядельском и Несвижском районах, станция скорой медицинской помощи в Дзержинске. Завершаются работы в Молодечненской детской больнице. «Это стало возможным благодаря целенаправленной политике, которая проводится в нашем государстве. По инициативе главы государства развитие социальной сферы было приоритетным направлением в прошлом году, и такое же значение ей уделяется и в будущей пятилетке», – отметил Борис Батура. Говоря о лечебно-профилактическом корпусе Воложинской центральной районной больницы, председатель облисполкома подчеркнул, что здесь созданы комфортные условия для работы врачебного персонала, для пациентов. Современное оборудование, красивые палаты позволят поднять медобслуживание в Воложинском районе на более высокий уровень. На строительство корпуса и закупку оборудования направлено около Br22 млрд. Здесь развернуты операционный блок, отделение интенсивной терапии и реанимации, гинекологическое, родильное отделения. Ввод в эксплуатацию нового лечебного корпуса улучшит условия пребывания больных, качество диагностики и лечения пациентов. Так, на базе гинекологического отделения будут выполняться различные оперативные гинекологические вмешательства, в том числе эндоскопические. Для родильного отделения приобретены столы для принятия родов, пеленальные столы, электроотсосы, аппараты УЗИ, ЭКГ для новорожденных, детские весы, кроватки. «Сегодня в Воложине большой праздник, празднует новоселье корпус с непростой историей. Его строительство началось давно, но только в последние два года строительные работы активизировались. И теперь объект введен в строй, благоустроена прилегающая территория», – отметил губернатор. С открытием нового корпуса воложинцев также поздравил министр здравоохранения Беларуси Василий Жарко. Он подчеркнул, что на строительство новых и реконструкцию существующих учреждений здравоохранения направляются значительные средства. Все это позволяет вывести здравоохранение в Беларуси на мировой уровень. Источник БЕЛТА.
17

Беларусь и США выражают взаимное желание вывести двусторонние отношения на новый уровень

03.12.2010
Об этом заявил журналистам министр иностранных дел Беларуси Сергей Мартынов. Сергей Мартынов рассказал, что на встрече с госсекретарем США Хиллари Клинтон в Астане помимо ядерной тематики обсуждались и другие вопросы, в частности налаживания взаимодействия между государствами производителями, транзитерами и потребителями энергии и необходимости достижения каких-то новых крупных параметров, по которым такие интересы можно было бы гармонизировать и совмещать. "Обсуждались те возможности, которые следовало бы реализовать в двусторонних отношениях. При этом обе стороны достаточно оптимистично высказались относительно таких возможностей", - отметил министр. По его мнению, принципиально важно, что и Беларусь, и США хотели бы продвинуть эти отношения на другой уровень. Принятое в Астане совместное заявление Сергея Мартынова и Хиллари Клинтон, по мнению главы МИД Беларуси, является принципиально важным по содержанию, существу, кроме того, оно бесспорно является важным элементом и своеобразной ступенькой налаживания взаимодействия Беларуси и США. "Наши отношения были непростыми, по-своему еще такими и остаются, но то, что мы смогли условиться о таких важных компонентах, говорит о том, что мы можем и должны работать вместе больше", - отметил Сергей Мартынов. Источник БЕЛТА
47

Вярнуць з нябыту

03.12.2010
У Доктаравіцкай школе вучыліся паэт Аляксей Коршак, публіцыст-гумарыст Янка Казлоў, пісьменнік-журналіст Сяргей Дубовік і паэтычная зорка Уладзімір Ясючэня,  85-годдзе якога адзначалася 17 лістапада.  У школе адбылася прэзентацыя літаратурнай кампазіцыі, якая данесла вучням пра творчы шлях паэта. У навучальнай установе ідзе афармленне школьнага краязнаўчага музея, дзе значнае месца  будзе адведзена літаратурным талентам. Уладзімір Мікалаевіч Ясючэня сярод чатырох дзяцей быў самым малодшым. Старэйшы брат Міхаіл, па прафесіі настаўнік, станоўча на яго паўплываў. Можа, таму з першага класа Валодзя пачаў пісаць вершы. Успамінаю, як у саўгасе “Доктаравічы” быў створаны музей, які мясціўся ў скверыку насупраць канторы. У культурнай установе значнае месца было адведзена юным беларускім паэтам Аляксею Коршаку і Уладзіміру Ясючэню. Пабываў тут і вядомы вучоны-краязнавец Генадзь Каханоўскі. Пры сустрэчы з супрацоўнікамі райгазеты “Слава працы” ён расказаў пра наведванне саўгаснага музея: “У свой дарожны блакноцік я запісаў пра музейныя рэліквіі. Маю ўвагу прыцягнулі два фотаздымкі. Я ўжо чытаў успаміны пісьменніка з Капыля Сцяпана Александровіча пра Коршака, а вось Ясючэню ўбачыў упершыню”. Кіраўнік музея дазволіў краязнаўцу пазнаёміцца са  сшыткам вершаў Ула-дзіміра Ясючэні. Адчуваецца ўзмужнеласць голасу  18-гадовага юнака: Рассыпаліся ў небе зоры, Нібы сярэбраны пясок, Лятаюць стрэлы-метэоры, І дрэмле месяц-каласок. Кранаюць за душу і іншыя радкі. Ужо ў 14-гадовым узросце хлопчык быў адзначаны граматай газеты “Піянер Беларусі”. У сваіх вершах ён апяваў родную зямлю. Па гэтых творчых паэтычных усплесках можна было прадбачыць, што з яго вырасце таленавіты паэт. Уладзімір вучыўся добра. Часта заседжваўся ў школьнай бібліятэцы, дзе рабіў запісы пра Францыска Скарыну, Кастуся Каліноўскага, Францішка Багушэвіча, Максіма Багдановіча. Любіў паэзію Янкі Купалы і Якуба Коласа. Вайна, ліхалецце, слёзы блізкіх людзей дабавілі яму жыццёвай мудрасці, паклікалі на фронт. Пасля крова-пралітнай атакі той, хто за-стаўся ў жывых, клаўся адпачыць, а Уладзімір перапынак скарыстоўваў для напісання вершаў альбо пісьмаў да бацькоў. Ён піша і просіць брата захаваць яго сшыткі з вершамі і літаратуру. Марыць вярнуцца дамоў і прадоўжыць літаратурную вучобу, а яшчэ ён лічыў, што паэтычная творчасць яму наканавана Богам. Яго пісьмы, поўныя на-дзеі, што вернецца дамоў, бо да заканчэння вайны заставаліся лічаныя дні. На фронце ён змагаецца з ворагам па-геройску, аб чым сведчаць баявыя ўзнагароды – ордэн Славы ІІІ ступені, медаль “За адвагу” і шматлікія падзякі Вярхоўнага Галоўнакамандуючага. Апошні трохкутнік у вёску Станькі прыйшоў ад саслужыўца Валодзі – пісара Ільіна, які паведаміў пра раненне і смерць беларускага паэта ля нямецкага горада Грайфенлоцэн. Здарылася гэта 12 сакавіка 1945 года. Яго сябра Аляксей Гімпель, як успамінаў пазней, ішоў разам з Уладзімірам у бой за вышыню каля нямецкай ракі Одэр. Куля фашыста смяротна параніла маладога сяржанта. Гімпель падхапіў аўтамат Ясючэні і пачаў помсціць ворагу за смерць баявога сябра. Потым ён напіша на сценах рэйхстага: “За вышыню на Одэры загінуў Ясючэня”. Аляксей Коршак успа-мінаецца ў нашай літаратуры, дзякуючы адкрыццю Сцяпанам Александровічам яго творчасці і выданню кніжкі “Апалёныя пялёсткі”. Але пакуль не знайшоўся другі Александровіч для вяртання з нябыту Уладзіміра Ясючэні. Як лічыў Каханоўскі, варта яго імя ўключыць у паэтычную анталогію і літаратурныя даведнікі, тым больш яго літаратурная спадчына не меншая, чым у Коршака. Іван ІГНАТЧЫК
25

ПОЧУВСТВОВАТЬ БОЛЬ ДРУГОГО

03.12.2010
В 2004 году в УО «ГОСШ №2 г. Копыля имени Тишки Гартного» был создан отряд «Милосердие», в котором задействованы учащиеся 7-8 классов. Он сотрудничает с центром коррекционно-развивающего обучения и реабилитации. [caption id="attachment_4506" align="aligncenter" width="300" caption="Члены отряда «Милосердие"][/caption] Целью работы данного отряда является воспитание гражданственности и нравственности, чуткого отношения к окружающим и способности чувствовать боль другого человека. В последнее время мы все чаще стали обращаться к таким словам, как милосердие и доброта. Действительно, часто доброе слово и уважительное отношение к человеку требуются в повседневной жизни. В нашей стране есть много людей, которым необходимо простейшее чувство сострадания. Это пожилые люди, больные, бедные, нуждающиеся в помощи, инвалиды. Часто равнодушие и эгоизм ранят не только больного, но и здорового человека. Многие говорят, что милосердие постепенно убывает. Сейчас мы видим брошенных детей при живых родителях, иногда не обращаем внимания на нужды инвалидов, можем пройти мимо лежащего на земле. А ведь в тяжелые дни Великой Отечественной войны считалось бесчеловечным пройти мимо раненого, тысячи детей были усыновлены и удочерены, люди делились друг с другом всем, что имели. [caption id="attachment_4507" align="aligncenter" width="300" caption="Благодарные зрители"][/caption] Приучать человека делать добро надо как можно раньше, с самого детства. Ведь в этом наше предназначение. Мы знаем, что в будущем выпускники нашей школы станут юристами, инженерами, педагогами, но мы хотим быть уверены в одном: они всегда будут делать добро, так как растут неравнодушными людьми. Педагоги средней школы №2 города Копыля имени Тишки Гартного воспитывают в детях человечность, милосердие, умение оказать помощь нуждающимся в ней. Данная работа ведется систематически, а главное — с желанием. Каждую среду ученики 8 «А» и 8 «Г» классов навещают детей-инвалидов, играют с ними, рисуют, что-то мастерят, оказывают посильную помощь воспитателям. Стало уже традиционным проведение в школе акции «Дети - детям», поздравление детей-инвалидов с Новым годом, проведение совместных спортивных соревнований. Отряд «Милосердие» не забывает своих друзей и 3 декабря. Накануне Дня инвалидов проводится концертная программа «Умей дарить детям радость». Самыми активными участниками отряда являются Алина Януш, Диана Римашевская, Ольга Курганская, Дмитрий Голушко, Алексей Хартанович, Роман Бурак. Участие в жизни воспитанников коррекционного центра помогает учащимся реализовывать главную цель – быть милосерд- ными ко всем людям. Татьяна МОРОЗ, классный руководитель 8 «Г» класса УО «ГОСШ №2 г. Копыля имени Тишки Гартного» НА СНИМКАХ: 1. Члены отряда «Милосердие»; 2. Благодарные зрители.
34

Роўныя сярод роўных

02.12.2010
Да Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь, які будзе адзначацца 3 снежня, у Капыльскім раёне распрацаваны план мерапрыемстваў. Згодна з ім, інвалідам, якія адчуваюць найбольш вострую патрэбу, будзе аказана матэрыяльная дапамога. Для маладых інвалідаў, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання Капыльскага ТЦСАН і якія пражываюць на тэрыторыі Бабаўнянскага, Камсамольскага і Цімкавіцкага сельскіх Саветаў, пройдзе дабрачынная акцыя. У тэрытарыяльным цэнтры 3 снежня будзе працаваць выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, будуць арганізаваны круглы стол, музычна-забаўляльныя праграмы. У РЦК 8 снежня пройдзе раённы фестываль творчасці дзяцей-інвалідаў “Роўныя сярод роўных”. Супрацоўнікі ўстаноў культуры, навучальных устаноў падрыхтавалі шэраг канцэртаў, спектакляў, літаратурна-музычных кампазіцый, гульнёвых праграм, акцый, конкурсаў і іншых мерапрыемстваў да гэтай даты.
27

Золотовалютные резервы Беларуси достигли максимального исторического значения - $6,8 млрд.

02.12.2010
Объем золотовалютных резервов Беларуси по итогам января-ноября текущего года, по предварительным данным, возрос до $6 млрд. 807,9 млн. в эквиваленте. Их величина в национальном определении достигла максимального исторического значения, сообщили в управлении информации Национального банка. В ноябре в состав золотовалютных резервов в национальном определении были включены средства в китайских юанях, полученные в рамках реализации соглашения о проведении валютной сделки своп между Национальным банком Беларуси и Народным банком Китая. Международные резервные активы в определении специального стандарта распространения данных МВФ за одиннадцать месяцев увеличились на $72,8 млн. и по состоянию на 1 декабря достигли в эквиваленте $5 млрд. 725,3 млн. Сохранение положительной динамики золотовалютных резервов позволяет Национальному банку обеспечивать стабильность курса национальной валюты в пределах, установленных основными направлениями денежно-кредитной политики Беларуси на 2010 год. Как отметили в управлении информации, Национальный банк и правительство намерены и дальше продолжать планомерную работу по наращиванию золотовалютных резервов страны. В текущем году их объем должен увеличиться не менее чем на $0,5 млрд., а в 2011 году прирост составит не менее $1,2 млрд. В качестве основных источников увеличения резервных активов рассматриваются привлечение иностранных инвестиций, а также повышение эффективности и конкурентоспособности национальной экономики.  Источник БЕЛТА
34

Я Б В МИЛИЦИЮ ПОШЕЛ, ГДЕ МЕНЯ НАУЧАТ?

02.12.2010
[caption id="attachment_4533" align="alignleft" width="300" caption="Учреждение образования "Академия Министерства внутренних дел Республики Беларусь»"][/caption] В редакцию обратились учащиеся СШ №2 г. Копыля им. Т. Гартного с просьбой рассказать на страницах газеты о порядке приема в учреждения образования МВД Республики Беларусь. Данный вопрос мы переадресовали заместителю начальника Копыльского РОВД по идеологической работе и кадровому  обеспечению Владимиру РУДАКОВСКОМУ:  — На дневную форму получения высшего образования в учреждении образования «Академия МВД Республики Беларусь» могут поступать граждане Республики Беларусь, имеющие общее среднее, профессионально-техническое с общим средним или среднее специальное образование и прошедшие профессиональный отбор, из числа сотрудников органов внутренних дел, военнослужащих в возрасте до 30 лет и гражданской молодежи, которой в год поступления исполняется 17, но не старше 25 лет. На дневной форме обучения имеются следующие факультеты: Факультет милиции, специальность — «Правоведение», специализации: оперативно-розыскная деятельность, административно-правовая деятельность. Срок обучения - 5 лет, квалификация – юрист. Факультет милиции, специальность — «Экономическое право», специализация: оперативно-розыскная деятельность. Срок обучения - 5 лет, квалификация — юрист со знанием экономики. Следственно-экспертный факультет, специальность – «Правоведение», специализация: судебно-прокурорская-следственная деятельность. Срок обучения - 5 лет, квалификация – юрист. Следственно-экспертный факультет, специальность – «Судебная экспертиза», квалификации – юрист, эксперт-криминалист. Уголовно-исполнительный факультет, специальность – «Правоведение», специализация: уголовно-исполнительная деятельность. Срок обучения - 5 лет, квалификация — юрист. Вступительные испытания: белорусский (русский) язык (ЦТ), математика (ЦТ), обществоведение (ЦТ). На заочную форму получения высшего образования могут поступать сотрудники органов внутренних дел, военнослужащие внутренних войск, имеющие общее среднее, профессионально-техническое с общим средним, среднее специальное образование или высшее неюридическое образование, в возрасте 35 лет. Заочная форма обучения представлена факультетом заочного обучения: специальность — «Правоведение» со специализациями: оперативно-розыскная деятельность, административно-правовая деятельность, судебно-прокурорско-следственная деятельность. Полный срок обучения - 6 лет, сокращенный - 4 года. Квалификация — юрист. Лица, желающие поступать в УО «Академия МВД Республики Беларусь» на дневную или заочную форму обучения, подают заявление или рапорт до 15 апреля 2011 года. На дневную форму получения высшего образования в учреждение образования «Могилевский высший колледж МВД Республики Беларусь» могут поступать те же категории граждан, что и в Академию МВД, за исключением лиц женского пола из числа гражданской молодежи. Дневная форма обучения получения высшего образования представлена факультетом дневного обучения. Специальность — «Правоведение», специализации: административно-правовая деятельность, оперативно-розыскная деятельность. Срок обучения - 5 лет, квалификация — юрист. Вступительные испытания: белорусский (русский) язык (ЦТ), математика (ЦТ), обществоведение (ЦТ). Лица, желающие поступать в УО «Могилевский высший колледж МВД Республики Беларусь», подают заявление или рапорт до 1 мая 2011 года. На дневную форму получения среднего специального образования могут поступать граждане Республики Беларусь, имеющие общее среднее, профессионально-техническое с общим средним или среднее специальное образование и прошедшие профессиональный отбор, из числа сотрудников органов внутренних дел, назначенных на должности рядового и младшего начальствующего состава, военнослужащих в возрасте до 25 лет и гражданской молодежи, прошедшей срочную военную службу, в возрасте 25 лет, а также выпускников учреждения образования «Минское суворовское военное училище», закончивших в году поступления данное учреждение и направленных в пределах плана распределения суворовцев для дальнейшего обучения. Дневная форма обучения получения среднего специального образования представлена факультетом дневного обучения. Специальность: «Правоохранительная деятельность», специализации: оперативно-розыскная деятельность, охрана общественного порядка и профилактика правонарушений. Срок обучения - 5 лет, квалификация —  юрист. Лица, желающие поступать в УО «Могилевский высший колледж МВД Республики Беларусь», подают заявление или рапорт до 1 июня 2011 года. Желающие поступать в наши ведомственные учреждения образования могут обратиться в группу кадров Копыльского РОВД по адресу: г. Копыль, ул. Комсомольская, д. 16, каб. 23 или 16, тел.: 55-2-28, 50-2-23 до 1 апреля 2011 года.
22

Адзнаку паставіць зіма

02.12.2010
На чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разглядалася гатоўнасць народна-гаспадарчага комплексу раёна да работы ў зімовых умовах. У першую чаргу ўвага звярталася на дзейнасць жыллёва-камунальнай гаспадаркі, аднак нельга забываць і ДРБУ №124. Зіма для работнікаў дарожнай службы з’яўляецца перыядам своеасаблівых выпрабаванняў на прафесійнасць, уменне імгненна рэагаваць на змены ў надвор’і. Што для простага спажыўца важна? Каб заносаў і слізготы на дарозе не было, каб была магчымасць дабрацца да самага аддаленага населенага пункта. Як паведаміў начальнік філіяла КУП “Мінскаблдарбуд”—ДРБУ №124” Ула-дзімір Чэкун, цалкам пры-трымліваючыся народнай мудрасці: рыхтуй сані летам, а воз зімой, да халоднага сезона прадпрыемства ўжо пачало рыхтавацца з ліпеня. Назапашвалі пясчана-гравійную сумесь: прасейвалі на грохаце пясок, завозілі з Салігорска соль, перамешвалі кампаненты. Дарэчы, сёлета на асфальтабетоннай базе ў Скабіне была зманціравана і ўведзена ў эксплуатацыю ўстаноўка па перамешванні пясчана-солевай сумесі. Калі раней усё рабілася на вока, то цяпер стаіць дакладны дазатар і працэс перамешвання ідзе ў адпаведнасці з устаноўленымі патрабаваннямі. Для таго, каб абслугоўваць замацаваныя за ДРБУ №124 дарогі, на прадпрыемстве маецца чатыры пагрузчыкі, восем трактароў, чатыры аўтагрэйдары і дзевяць аўтамабіляў МАЗ з пескараскідвальнікамі. Два з іх — дваццацітонныя МАЗы — з’явіліся ў філіяле толькі год таму (адзін набылі за ўласныя сродкі, другі — за грошы Мінскаблдарбуда). Дэталёва прадумана і арганізацыя работ. Для гэтага створана дзяжурнае падраздзяленне з чатырох чалавек, якія будуць несці вахту кругласутачна і працаваць у цеснай сувязі з раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях, аддзяленнем ДАІ, з тым, каб хутка рэагаваць на змены ў надвор’і. За кожным майстарскім участкам (іх шэсць) замацавана тэхніка. Людзі на ёй працуюць вопытныя, якія добра ведаюць свой маршрут і, што самае галоўнае, вельмі адказныя і добрасумленныя. “Пастараемся не абысці сваёй увагай ніводзін населены пункт раёна, — працягвае Уладзімір Анатольевіч. — У гэтым нам, спадзяюся, будуць падказваць сельвыканкамы. Аднак, хочацца адразу ж папярэдзіць жыхароў Капыльшчыны: мы не зможам імгненна навесці парадак на ўсіх дарогах (раён жа вялікі), таму набярыцеся цярпення і чакайце нас”. У ходзе падрыхтоўкі да зімы на кожным майстарскім участку ўстанаўлівалі сігнальныя вехі, за-крывалі трубы, складзіравалі пясчана-солевую сумесь на аўтобусных прыпынках. Быў праведзены і агляд дарог па гатоўнасці да зімовай эксплуатацыі з удзелам прадстаўнікоў Белдарцэнтра. Атрымалі ацэнку ў межах дапушчальнай — 3,6 бала. Хочацца спадзявацца, што гэта зіма таксама паставіць дарожнікам добрую адзнаку. Маргарыта САКОВІЧ