Да Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь, які будзе адзначацца 3 снежня, у Капыльскім раёне распрацаваны план мерапрыемстваў.
Згодна з ім, інвалідам, якія адчуваюць найбольш вострую патрэбу, будзе аказана матэрыяльная дапамога. Для маладых інвалідаў, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання Капыльскага ТЦСАН і якія пражываюць на тэрыторыі Бабаўнянскага, Камсамольскага і Цімкавіцкага сельскіх Саветаў, пройдзе дабрачынная акцыя. У тэрытарыяльным цэнтры 3 снежня будзе працаваць выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, будуць арганізаваны круглы стол, музычна-забаўляльныя праграмы. У РЦК 8 снежня пройдзе раённы фестываль творчасці дзяцей-інвалідаў “Роўныя сярод роўных”. Супрацоўнікі ўстаноў культуры, навучальных устаноў падрыхтавалі шэраг канцэртаў, спектакляў, літаратурна-музычных кампазіцый, гульнёвых праграм, акцый, конкурсаў і іншых мерапрыемстваў да гэтай даты.
Комментарии