Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

57

Жывіце ў згодзе!

03.12.2010
У жыцці кожнага маладога чалавека ёсць моманты, калі асабліва адчуваеш найвялікшую адказнасць, хваляванне. Бадай, першымі такімі выпрабаваннямі з’яўляюцца экзамены ў школе, пасля – іспыты ў сярэднія спецыяльныя ці вышэйшыя навучальныя ўстановы. Менавіта тады адчуваеш адказнасць за свой лёс, сваю будучыню. Але, лічу, ёсць сур’ёзны экзамен, на якім не павінна быць дрэннай адзнакі. Гэта выпрабаванне – стварэнне сям’і. І ад таго, якую мэту ты ставіш перад сабой, зрабіўшы гэты крок, залежыць не толькі твой лёс, але і лёс, як  мінімум, яшчэ аднаго чалавека. У перадапошнюю суботу лістапада ў Цімкавіцкім сельвыканкаме нарадзілася новая сям’я, якую стварылі Юлія Пракаповіч і Юрый Гурыновіч. Юлія з 2007 года, пасля заканчэння Баранавіцкага дзяржаўнага каледжа лёгкай прамысловасці, працуе эканамістам у ААТ “Капыльскае”. Вясёлая, таварыская і ініцыятыўная, яна з першых дзён займала актыўную жыццёвую пазіцыю, была пастаяннай удзельніцай мерапрыемстваў, праводзімых у гаспадарцы, сельсавеце, а таксама шматлікіх раённых. Нездарма яе абралі сакратаром пярвічнай арганізацыі “Белая Русь”. На сёння  дзяўчына працягвае вучобу ў Мінскім дзяржаўным эканамічным універсітэце. Юрый працуе аграномам-насенняводам у гэтым жа сельгаспрадпрыемстве. Уладкаваўся сюды ў 2005 годзе пасля заканчэння  Беларускай сельгасакадэміі, дзе, дарэчы, атрымлівае ўжо другую вышэйшую адукацыю ў вышэйшай школе аграбізнэсу. Як і яго другая палавінка, заўсёды быў на перадавой грамадскага жыцця. Цяпер узначальвае пярвічку “БРСМ” ААТ “Капыльскае”, адначасова з’яўляецца дэпутатам мясцовага Савета дэпутатаў 26-га склікання. На суботняй урачыстасці маладая сям’я прымала сардэчныя віншаванні ад бацькоў, сваякоў, супрацоўнікаў сельвыканкама, калег і аднавяскоўцаў. Сапраўдным сюрпрызам для маладых стаў візіт старшыні раённага Савета дэпутатаў Марыі Сандрозд, намесніка старшыні райвыканкама Алы Раеўскай і начальніка аддзела па справах моладзі Валянціны Балажынскай. Прыехалі ганаровыя госці не з пустымі рукамі: ад райсавета дэпутатаў, раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, моладзі раёна яны ўручылі актывістам грамадскага жыцця памятныя падарункі са шчырымі пажаданнямі  жыць у згодзе доўгія гады. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей