Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

22

Адзнаку паставіць зіма

02.12.2010
На чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разглядалася гатоўнасць народна-гаспадарчага комплексу раёна да работы ў зімовых умовах. У першую чаргу ўвага звярталася на дзейнасць жыллёва-камунальнай гаспадаркі, аднак нельга забываць і ДРБУ №124. Зіма для работнікаў дарожнай службы з’яўляецца перыядам своеасаблівых выпрабаванняў на прафесійнасць, уменне імгненна рэагаваць на змены ў надвор’і. Што для простага спажыўца важна? Каб заносаў і слізготы на дарозе не было, каб была магчымасць дабрацца да самага аддаленага населенага пункта. Як паведаміў начальнік філіяла КУП “Мінскаблдарбуд”—ДРБУ №124” Ула-дзімір Чэкун, цалкам пры-трымліваючыся народнай мудрасці: рыхтуй сані летам, а воз зімой, да халоднага сезона прадпрыемства ўжо пачало рыхтавацца з ліпеня. Назапашвалі пясчана-гравійную сумесь: прасейвалі на грохаце пясок, завозілі з Салігорска соль, перамешвалі кампаненты. Дарэчы, сёлета на асфальтабетоннай базе ў Скабіне была зманціравана і ўведзена ў эксплуатацыю ўстаноўка па перамешванні пясчана-солевай сумесі. Калі раней усё рабілася на вока, то цяпер стаіць дакладны дазатар і працэс перамешвання ідзе ў адпаведнасці з устаноўленымі патрабаваннямі. Для таго, каб абслугоўваць замацаваныя за ДРБУ №124 дарогі, на прадпрыемстве маецца чатыры пагрузчыкі, восем трактароў, чатыры аўтагрэйдары і дзевяць аўтамабіляў МАЗ з пескараскідвальнікамі. Два з іх — дваццацітонныя МАЗы — з’явіліся ў філіяле толькі год таму (адзін набылі за ўласныя сродкі, другі — за грошы Мінскаблдарбуда). Дэталёва прадумана і арганізацыя работ. Для гэтага створана дзяжурнае падраздзяленне з чатырох чалавек, якія будуць несці вахту кругласутачна і працаваць у цеснай сувязі з раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях, аддзяленнем ДАІ, з тым, каб хутка рэагаваць на змены ў надвор’і. За кожным майстарскім участкам (іх шэсць) замацавана тэхніка. Людзі на ёй працуюць вопытныя, якія добра ведаюць свой маршрут і, што самае галоўнае, вельмі адказныя і добрасумленныя. “Пастараемся не абысці сваёй увагай ніводзін населены пункт раёна, — працягвае Уладзімір Анатольевіч. — У гэтым нам, спадзяюся, будуць падказваць сельвыканкамы. Аднак, хочацца адразу ж папярэдзіць жыхароў Капыльшчыны: мы не зможам імгненна навесці парадак на ўсіх дарогах (раён жа вялікі), таму набярыцеся цярпення і чакайце нас”. У ходзе падрыхтоўкі да зімы на кожным майстарскім участку ўстанаўлівалі сігнальныя вехі, за-крывалі трубы, складзіравалі пясчана-солевую сумесь на аўтобусных прыпынках. Быў праведзены і агляд дарог па гатоўнасці да зімовай эксплуатацыі з удзелам прадстаўнікоў Белдарцэнтра. Атрымалі ацэнку ў межах дапушчальнай — 3,6 бала. Хочацца спадзявацца, што гэта зіма таксама паставіць дарожнікам добрую адзнаку. Маргарыта САКОВІЧ  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей