Из воспоминаний моей мамы – Нины Федоровны Анисковец: «…Это утро ничем не отличалось от многих других. Обычное полусонное утро, когда организм еще спит, а ноги сами доносят тебя до аудитории, где проходили курсы повышения квалификации агрохимиков. Возвращаясь домой, в автобусе случайно услышала об аварии на Чернобыльской АЭС. Но тогда даже не могла предположить, что эта чернобыльская беда черным крылом опустится на родные Хойники, войдет в жизнь и судьбы многих белорусов. Информации в газетах и по телевидению немного, но ясно, что случилось нечто ужасное. Все происходящее обсуждали долго и горячо с родственниками и друзьями, но ни к каким внятным выводам не пришли. Не могли также понять и связать между собой два противоречивых факта: зачем разрешили проведение первомайской демонстрации в городе, но без детей? С одной стороны, демонстрация – значит, опасности почти нет. С другой, эвакуация населения из пределов 30-ти километровой зоны – значит, катастрофа и, судя по всему, страшная…»
Жизнь каждой семьи без исключения была наполнена нескончаемыми заботами, прежде всего связанными со здоровьем, лечением и учебой детей. После аварии родители отправили нас к родственникам в Могилевскую область, а сами продолжали смело ходить на работу. Отец проводил дезактивизацию деревень, а мама проверяла на радиацию продукты питания и корма. И только в конце лета нас вместе с мамой отправили в санаторий.
Из воспоминаний отца – Григория Александровича: «Даже сейчас, спустя годы, очень трудно перебирать в памяти те обстоятельства, как переезжали переселенцы на временную эвакуацию с надеждой и уверенностью, что расставание с родным поселением будет временным, тем более, что отделяли от родных деревень какие-нибудь два – три десятка километров. Однако, спустя некоторое время, многие по воле судьбы уже собирались в дорогу, на новое место жительства».
Наша семья тоже покинула родные Хойники и переехала на Копыльщину, где и нашла приют от чернобыльской трагедии. Здесь мы начали жизнь сначала: вселились в новую квартиру, пошли в новую школу, обрели новых друзей и еще много чего было нового и неизведанного.
Татьяна БОХАН
На снимке: семья Анисковец.
На телефонной линии (тел. 55-4-96) в апреле 2011 года дежурят специалисты УЗ «Копыльская ЦРБ»:
25 апреля
8.00 - 12.00 - Борисовец Александр Александрович, зам. главного врача по амбулаторно-поликлиническому обслуживанию населения.
13.00 - 17.00 - Нарейко Наталья Григорьевна, зав. педиатрическим отделением.
26 апреля
8.00 - 12.00 - Добровольский Михаил Михайлович, зав. стомотологическим отделением.
13.00 - 17.00 - Ржеутская Ирина Анатольевна, зав. клинико-диагностической лабораторией.
27 апреля
8.00 - 12.00 - Михнайть Станислав Иосифович, зав. отделением функциональной диагностики.
13.00 - 17.00 - Шингирей Татьяна Александровна, зам. главного врача по лечебной части.
28 апреля
8.00 - 12.00 - Рак Геннадий Петрович, врач-невролог.
13.00 - 17.00 - Козел Валентина Вениаминовна, зав. инфекционным отделением.
29 апреля
8.00 - 17.00 - Юхо Наталья Михайловна, зав. педиатрическим отделением поликлиники.
13.00 - 17.00 - Гулевич Ирина Влади
Прокуратура Минской области с 25 апреля 2011 года открывает горячую линию по вопросам борьбы с коррупцией. Звонки о фактах коррупции, злоупотреблении служебными полномочиями будут приниматься от населения по телефону (8-017) 283-26-25. Время работы горячей линии: вторник с 10.00 до 12.00 и четверг с 15.00 до 17.00.
Сообщения граждан будут рассматриваться в соответствии с законодательством об обращениях.
В связи с проведением с 23 по 30 апреля Европейской недели иммунизации будет организована горячая линия по вопросам вакцинопрофилактики:
26 апреля с 9 до 13 часов — с заведующей педиатрическим отделением Натальей Михайловной ЮХО (тел. 55-1-62);
29 апреля с 10 до 13 часов — с врачом-эпидемиологом Инной Владимировной КОРОЛЬ (тел. 56-9-10).
Прыміце шчырыя віншаванні з вялікім хрысціянскім святам — Уваскрэсеннем Хрыстовым. Праходзяць гады і тысячагоддзі, на змену адным пакаленням прыходзяць другія, але традыцыі гэтай светлай урачыстасці, усведамленне значэння Пасхальнай падзеі, яе непаўторнасці і глыбіні застаюцца нязменнымі.
Няхай свята Светлага Уваскрэсення Хрыстова прынясе ў кожны дом спакой і радасць, а ў душах нашых усталююцца дабро і ўзаемаразуменне, спагада і мір.
Сардэчнага ўсім цяпла, сямейнага дабрабыту, шчасця, моцы духоўнай і фізічнай. Няхай прамяністае святло любові і надзеі будзе верным спадарожнікам на вашым жыццёвым шляху.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Шчыра віншую са святам Уваскрэсення Хрыстовага ўсіх хрысціян Капыльшчыны. Велічная падзея амаль 2000-гадовай даўнасці і сёння не пакідае абыякавымі веруючых людзей. Збаўчая Мука і слаўная перамога жыцця над смерцю, святла над цемрай дазваляюць сучаснаму веруючаму чалавеку аднайсці сваю асабістую людскую тоеснасць. Дзякуючы Хрысту Уваскрэсламу кожны ахрышчаны, адчувае сябе свабодным, адкрытым на свет і перспектыўным: не спыняецца на дасягнутым, але імкнецца да сапраўднай самарэалізацыі. Хрыстус Уваскрэслы – сведчанне здольнасці і перспектывы перамогі супрацоўніцтва чалавека з Богам і дасягненне велічы і дасканаласці, праўды і свабоды!
Калі сучасны чалавек дазваляе Уваскрэсламу Хрысту стаць галоўным і сапраўды важным у сваім жыцці, тады можа самарэалізавацца і будаваць сапраўднае грамадства і супольнасць любові. Без Хрыста, без Пасхі застаецца толькі мыканне і мытарства…
Святло Уваскрэсення асвятляе жыццё чалавека, які верыць і жыве паводле навукі Касцёла. Жадаю кожнаму знайсці ў сабе Хрыста, дазволіць Яму заняць галоўнае месца ў сваім жыцці і напоўніць сваёй боскай прысутнасцю!
Кс. Аляксандр ВІТКО,
адміністратар парафіі св. Пятра і Паўла ў г. Капылі
Расклад богаслужэнняў у касцёле св. Пятра і Паўла ў г. Капылі
Сардэчна запрашаем на святочнае набажэнства Пасхі ў касцёл у суботу а 23 гадзіне і ў нядзелю а 5 і 12 гадзіне.
Асвячэнне велікоднай ежы будзе адбывацца ў суботу кожныя дзве гадзіны ад 9.00 да 19.00 і таксама пасля святочнай літургіі. Тэл. 50-1-11.
Сердечно приветствую всех, дорогие братья и сестры, с праздником из праздников и торжеством из торжеств — Пасхой Господней — Светлым Христовым Воскресеньем.
Господь Своим Воскресением воскресил нас, умерших от грехов, и оживотворил, разрушив узы смерти.
Святитель Григорий Богослов писал: «В этот день Христос отразил жало смерти, сокрушил мрачные затворы ада, даровал душам свободу. В этот день, восстав от гроба, Он явился людям, для которых родился, умер и пробужден из мертвых, чтобы мы, возрожденные и избежавшие смерти, воскресли с Ним, воскресшим. В этот светозарный и великий день ангельский лик исполнился радости, воспевая победную песнь».
В светлые дни Пасхи Господней хотелось бы пожелать всем, дорогие братья и сестры, чтобы Господь коснулся наших сердец, и они наполнились бы миром, глубокой чистой верой, несомненной надеждой и искренной горячей любовью к Богу и друг ко другу. Желаю, чтобы всякие беды и несчастья обходили нас стороной, и мы проходили свой жизненный путь в мире, любви и согласии.
Воистину Христос Воскресе!
Священник Сергий ЧАРНЫЙ,
благочинный церквей Копыльского округа
Расписание богослужений в Спасо-Вознесенском храме г. Копыля:
Суббота, 23 апреля
15.00 — 17.00 — освящение пасох, яиц, куличей;
23.30 — полунощница.
Воскресенье, 24 апреля. Пасхальная ночь
00.00 — крестный ход вокруг храма. Торжественное пасхальное богослужение;
3.00 — 5.00 — освящение пасох, яиц, куличей;
17.00 — Великая вечерня.
Понедельник, 25 апреля
9.00 — Божественная Литургия.
Вторник, 26 апреля
9.00 — Божественная Литургия;
11.00 — молитва о жертвах чернобыльской беды.
На ФАКу адбыліся занальныя спаборніцтвы абласной спартакіяды дапрызыўнай і прызыўной моладзі па летнім мнагаборстве комплексу “Абаронца Айчыны”.
Шэсць каманд з Дзяржынскага, Клецкага, Капыльскага, Нясвіжскага, Стаўбцоўскага і Уздзенскага раёнаў змагаліся за выхад у фінальную частку абласных спаборніцтваў. Пяці юнакам кожнай дружыны неабходна было паказаць лепшыя якасці будучых абаронцаў Айчыны – трапнасць, хуткасць і моц - у стральбе, плаванні, падцягванні, кіданні гранаты, бегу на 100 і 3000 метраў.
У першы дзень юнакі выканалі тры віды праграмы. Капыляне былі другімі ў стральбе, набраўшы 177 ачкоў. А ў лідарах аказаліся юнакі з Уздзенскага раёна (192). Зусім слабыя вынікі для нашых землякоў прынесла падцягванне – толькі пятае месца. Не паправіла становішча і плаванне (трэці рэзультат). Па папярэдніх выніках першага дня спаборніцтваў найбольш ачкоў набралі мнагаборцы з дзяржынскай каманды (371), другі вынік - у ўздзенцаў (366) і трэці – у капылян (345). Усяго на 24 ачкі адсталі ад трэцяй пазіцыі несвіжане.
Няўдала стартавалі капыльскія мнагаборцы на наступны дзень. Набраўшы толькі 49 ачкоў на стомятроўцы, капыляне падзялілі 5-6 месца з клецкімі юнакамі. А вось на кіданні гранаты на нашых юнакоў было люба-дорага паглядзець: з пяці ўдзельнікаў усе паказалі вынік 40 і больш метраў. Асабліва ўдала тут выступіў Віталь Канончык. У трэцяй спробе ён кінуў гранату на 51,5 метра – лепшы сярод усіх юных мнагаборцаў. Гэты від крыху паправіў становішча нашай каманды, якая з чацвёртага перамясцілася на трэцяе месца.
Апошні від праграмы – бег на 3000 метраў – істотна не паўплываў на становішча нашай каманды. Трэцяе месца засталося за ёй. А вось выдатнае выступленне несвіжан, якія да гэтага ішлі на чацвёртай пазіцыі, дазволіла ў агульнакамандным заліку падняцца на другі радок выніковага пратакола. Першы занялі ўздзенскія мнагаборцы.
Першыя чатыры каманды (Уздзенскі, Нясвіжскі, Капыльскі, Дзяржынскі раёны), якія змагаліся ў Капылі, выйшлі ў фінал абласных спаборніцтваў. Яны пройдуць ў г. Барысаве 26 - 27 красавіка. Жадаем капылянам дастойнага выступлення, тым больш, што запас сіл у іх ёсць.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Набліжаецца вялікае светлае свята – Вялікдзень. Да яго заўжды пачынаюць рыхтавацца загадзя, абавязкова з добрым настроем.
Аднак самая значная падрыхтоўка адбываецца ў час апошняга Перадвелікоднага тыдня. На гэтым тыдні гатуюць усе традыцыйныя стравы святочнага стала. У першую чаргу фарбуюць яйкі, пякуць кулічы, робяць пасху, а таксама смажаць розныя мясныя далікатэсы.
У чысты чацвер прынята фарбаваць яйкі. Зрабіць гэта можна пры дапамозе адвару звычайнага шалупіння цыбулі, маладога лісця бярозы, абрэзкаў розных тканін, якія ліняюць у гарачай вадзе. А можна набыць гатовыя фарбавальнікі і з іх дапамогай пафарбаваць яйкі ў розныя колеры. Усё вельмі проста, і вам добра знаёмыя гэтыя спосабы. Таму раскажам пра больш складаны з іх.
Пісанка-васкаванка
Яйкі (пажадана ад хатніх курэй – скарлупіна ў іх мацнейшая) вымыйце ў цёплай вадзе з мылам. Растапіце пчаліны воск (парафінавыя свечкі непрыгодныя), абмакніце ў яго шпільку ці забіты ў палачку маленькі цвік і пастаўце на яйку кропку. З гэтых простых элементаў кампануйце розныя матывы: сонца, кветку, лісток, ланцужок і г.д. Затым апусціце яйкі ў фарбавальнік. Калі яны набудуць інтэнсіўны колер, дастаньце і пакладзіце іх на прасушку. Пасля гэтага – падагрэйце асцярожна над агнём і анучкай сатрыце васковы ўзор. Кавалачкам сала ці масла злёгку патрыце пісанку – і яна заблішчыць.
Пасха простая
Пратрыце праз сіта 2 кг тварагу, дадайце 400 г разынак, ванілін або карыцу, 10 яечных бялкоў, 100 г смятаны, 400 г цукру.
Перамяшайце, перакладзіце ў сурвэтку, затым у форму, пакладзіце цяжар і пастаўце ў халоднае месца.
Падрыхтавала Таццяна БОХАН