Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Архив материалов за 2010-2023 года - Слава працы | Копыль Online

Дата создания

-

Категория

122

Подростковая преступность бьет рекорды

25.08.2011
Прокуратурой района регулярно проводится анализ причин и условий роста преступлений, совершенных несовершеннолетними. За 7 месяцев 2011 года количество преступлений, совершенных подростками, увеличилось с 15 до 20, удельный вес которых является самым высоким в Минской области – 13,5 % (2010 – 8,3 %). К сожалению, надо констатировать, что уровень детской преступности за последние 5 лет вырос в 2 раза. В совершении 20 преступлений (17 краж, 2 грабежа и 1 хулиганство), относящихся к категории менее тяжких, принимали участие 14 подростков, 6 из которых проживают за пределами Копыльского района. Таким образом, несовершеннолетними (8 подростков), проживающими в Копыльском районе, за рассматриваемый период совершено 11 преступлений (9 краж и 2 грабежа), то есть 55 % преступлений. При этом 3 преступления совершены в состоянии алкогольного опьянения, 5 — группой лиц. Как существенный недостаток в профилактической работе заинтересованных служб района необходимо отметить тот факт, что 7 из 11 преступлений совершены 5 подростками, ранее привлекавшимися к уголовной ответственности. В результате имеющихся просчетов в организации индивидуальной профилактической работы и бесконтрольности, состоящие на учете подростки, которых можно пересчитать по пальцам, вновь совершают преступления. Так, Вадим Р., 1996 года рождения, учащийся одной из городских школ, состоящий на учете в ИДН Копыльского РОВД (далее – ИДН), проживающий в довольно благополучной семье, в марте 2011 года совершил кражу денег из торгового павильона в г. Копыле, за что был осужден к наказанию в виде лишения свободы с отсрочкой исполнения наказания. По результатам прокурорской проверки было установлено, что при планировании индивидуально-профилактических мероприятий в отношении подучетного Вадима Р. не уделялось должное внимание проблеме занятости и досуга подростка в летний период. И, как результат, он 17 июня 2011 года проник на территорию МТП ОАО «Копыльский райагросервис» в г. Копыле, где пытался похитить электропроводку, но своевременно был задержан работниками предприятия. Несмотря на это, действенных профилактических мер в отношении подучетного подростка со стороны заинтересованных служб предпринято не было. Как следствие, в июле Вадим Р. в группе лиц совершил 2 уголовно-наказуемых деяния (!) – кражи имущества, и сейчас находится под следствием. Всего за 7 месяцев 2011 года инспекторами ИДН выявлено 30 фактов нарушения несовершеннолетними антиалкогольного законодательства с составлением протокола об административном правонарушении (2010 г. – 32). Административная практика свидетельствует о том, что почти в каждом третьем случае выявляются взрослые, которые причастны к доведению детей до алкогольного опьянения, за что несут установленную законом ответственность. В настоящее время исполнительными и правоохранительными органами района уделяется повышенное внимание патрулированию мест массового отдыха молодежи в целях своевременного выявления и пресечения правонарушений в подростковой среде.

Владимир НЕПОКУПНЫЙ,

заместитель прокурора Копыльского района

68

Мы верим в нашу команду!

25.08.2011
В субботу в Копыле прошел очередной этап чемпионата Минской области по футболу. На поле встретились команды футбольных клубов «Копыль» и «Колос» (г. Червень). Гости показывали хорошую игру, не давая пробить оборону и пойти в атаку. Правда, в первом тайме обе команды пытались пробраться к чужим воротам, но счет сохранился – по одному голу у каждого. Во втором тайме, когда к холодной погоде добавился сильный ветер и заморосил дождь, вся мощь преобладала на стороне хозяев. Червенские игроки все-таки забили свой второй гол и повели во встрече. Были мысли, что хозяева проиграют матч, но на последних минутах счет сравнялся – 2:2. У копылян голы забили Павел Лазовский и Андрей Таран. Хотелось бы верить, что этот матч для нашей команды станет переломным, ведь в последнее время были проигрыши. Директор ФК «Копыль» Александр Федорович Семенович объяснил это тем, что некоторым игрокам не хватает опыта. Что ж, опыт – дело наживное. Надеемся, в дальнейшем команда покажет себя с самой лучшей стороны.

Павел ШЕИН, студент IV курса ИПП

91

Што паказалі ўзаемаправеркі

25.08.2011
На мінулым тыдні праходзілі папярэднія ўзаема-праверкі гаспадарак раёна па гатоўнасці жывёлагадоўчых памяшканняў да работы ў зімова-стойлавы перыяд. Што яны паказалі? Аб гэтым наша гутарка з першым намеснікам начальніка ўпраўлення райсельгасхарчу Віталем РАКЕВІЧАМ. — Віталь Аляксандравіч, якая карціна паўстала перад членамі камісій, спецыяльна створаных для гэтай мэты? — Па-першае, хачу сказаць, што згодна з загадам па ўпраўленні райсельгасхарчу № 72 ад 16 жніўня 2011 года, былі створаны чатыры камісіі, якія 17-18 жніўня наведалі гаспадаркі, каб упэўніцца, наколькі яны падрыхтаваліся да ўтрымання жывёлы ў зімова-стойлавы перыяд. У склад гэтых камісій уваходзілі як спецыялісты раённых служб, якія курыруюць жывёлагадоўлю, так і інжынерныя работнікі — прадстаўнікі ААТ “Капыльскі райаграсервіс” і ТАА “Капыльскі энергасервіс”. На Ваша ж пытанне адназначна адказаць немагчыма, паколькі сельгаспрадпрыемствы па-рознаму аднесліся да гэтай надзвычай важнай справы. Ёсць такія, да каго ў нас практычна няма пытанняў. Да іх у першую чаргу адносяцца ААТ “Старыца-Агра”, “Семежава”, “Піянер-Агра”, “Капыльскае”, “Скабін”, ЗАТ “Жыліхава”, дзе навідавоку адказныя адносіны кіраўніцтва і спецыялістаў да даручанай справы. Некаторым засталіся невялікія штрыхі да заканчэння карціны. Былі і такія, з кім давялося асобна гутарыць на савеце ўпраўлення. Сярод апошніх — ААТ “Душава”, дзе практычна нічога не зроблена па гатоўнасці да зімы свінатаварнай фермы. Шмат пытанняў узнікла да ААТ “П-з “Дусаеўшчына”, дзе таксама не гатова свінатаварная ферма (дарэчы, тут практычна ўсюды прымяняецца ручная праца, што ў наш час ужо недапушчальна). Прысутнічалі і мелі непрыемную гутарку з членамі савета прадстаўнікі СГФ “Браткава”. Усім ім быў дадзены тэрмін да 1 верасня, каб ліквідаваць выяўленыя недахопы. — А на што звярталася ўвага падчас аб’езду? — У першую чаргу пад увагу браўся стан прыфермскіх тэрыторый. Тут не павінна быць металалому, пустазелля, пустуючых зямельных плошчаў, на тэрыторыі рэкамендавалася разбіць кветнікі і наогул зрабіць яе прывабнай. Акрамя таго, неабходна было правесці пабелку фермаў (як звонку, так і ўнутры), пафарбаваць металічныя канструкцыі, адрамантавать абсталяванне, у тым ліку сістэмы гноевыдалення і водапаення. Парадак павінен быць у бытавых памяшканнях і малочных. Звярталася ўвага і на вя-дзенне дакументацыі. — Вы адзначалі, што гэта быў папярэдні аб’езд. А калі ж адбудзецца канчатковая прыёмка жывёлагадоўчых памяшканняў? — Улічваючы, што не ўсе ў поўным аб’ёме справіліся з пастаўленай задачай, прынята рашэнне правесці прыёмку ферм па акце 7 — 9 верасня. Менавіта гэтымі днямі тыя ж групы выедуць па тых жа маршрутах і правераць, наколькі ліквідаваны выяўленыя недахопы.

Распытвала Маргарыта САКОВІЧ

63

В Спасо-Вознесенском храме г. Копыля пройдет молебен на начало учебного года

24.08.2011
Дорогие братья и сестры! 28 августа в 11.30 в день праздника Успения Пресвятой Богородицы в Спасо-Вознесенском храме г. Копыля будет совершаться молебное пение на начало учебного года. Приглашаем принять участие в общей молитве учителей, родителей и детей. Пусть Господь благословит всех вас. Благочинный церквей Копыльского округа  Протоиерей Сергий Чарный
138

За збожжам — грэчка

24.08.2011
Сельгасфіліял “Крыніца” вырошчваннем грэчкі займаецца даўно. Аднак, калі раней гэта былі плошчы ў 15 – 20 га, то цяпер яна займае 75 га. Кіраўнік сельгаспрадпрыемства Аляксандр Кажура тлумачыць такую перавагу перш за ўсё значным павелічэннем попыту на гэту культуру і, адпаведна, ростам цаны на яе. “Цяпер за тону грэчкі даюць не менш за 2 млн 700 тысяч рублёў, — расказвае Аляксандр Часлававіч. — Дзяржзаказ на яе ў нас 30 тон, а намалоцім, мяркую, не менш за 70 тон. Будзе што і прадаць, і на насенне пакінуць”. У гаспадарцы вырошчваюць грэчку двух гатункаў — “кармэн” і “дзявятка”. Паспела пакуль толькі “кармэн”. Менавіта яе на 40 га ўбіраюць два камбайнавыя экіпажы. Пастаянным месцам працы членаў аднаго з іх — Аляксандра Кандыбовіча і Сяргея Міхайлоў-скага — з’яўляецца пажарны аварыйна-выратавальны пост у в. Сл.-Кучынка. Сяргей Міхайлавіч — камандзір аддзялення, яго напарнік — вадзіцель. На ўборачнай жа іх ролі памяняліся. На пытанне, як прайшла ўборачная для экіпажа, старшы камбайнер Кандыбовіч, усміхаючыся, адказаў: “Нават і не заўважылі. Два тыдні, як адзін дзень, праляцелі. Толькі, здаецца, у смак увайшлі, як ужо трэба камбайн да зімоўкі рыхтаваць.” Дырэктар сельгасфіліяла вельмі задаволены работай пажарных: яны і камбайн да ўборачнай добра падрыхтавалі, і адпрацавалі на ім як мае быць. Асаблівую ўдзячнасць хацеў выказаць начальніку Капыльскага РАНС Аляксандру Бобрыку, які даў магчымасць сваім падначаленым аформіць на гэты час чарговыя водпускі і аказаць такую грунтоўную дапамогу гаспадарцы, намалаціўшы без малога 1000 тон зерня. Цікавы экіпаж, паводле слоў Аляксандра Кажуры, працуе і на другім КЗС-1218. Узначальвае яго вадзіцель гаспадаркі Аляксандр Коршук, а дапамагае яму Васіль Трыгубовіч — студэнт 4 курса Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта. Разам яны працуюць ужо пятую ўборачную. Васіль — будучы інжынер, таму такая своеасаблівая практыка яму вельмі спатрэбіцца ў будучым. “Вельмі спадзяюся, што хлопец пасля заканчэння ВНУ прыедзе працаваць у нашу гаспадарку, — прызнаецца Аляксандр Часлававіч. — Ён мясцовы, родам з Харытонаўкі. Там у яго бацькоў добрая хата, ды і яму, як малодшаму з дзяцей, трэба было дома застацца. А што да работы, то ў мяне да яго ніякіх прэтэнзій няма. Вельмі старанны і адказны спецыяліст.” З 40 га ўбраных плошчаў атрымана 53 тоны грэчкі. “Гэты паказчык для такой культуры даволі добры, — лічыць кіраўнік. — Тым больш, што ў самы апошні момант нам крыху сапсавала ўсю карціну надвор’е. Грэчка стаяла сапраўднай сцяною: высокая, чыстая. А 14 жніўня над нашай гаспадаркай прайшоў такі дождж, ды яшчэ з градам (месцамі — з курынае яйка!), што нашу грэчку паклала, пабіла. Вось і даводзіцца цяпер разбірацца ў гэтай мешаніне.”

Маргарыта САКОВІЧ

55

Проверка стала хорошим уроком

24.08.2011
Как известно, по итогам комплексной проверки на базе Копыльского района состоялась выездная коллегия Комитета государственного контроля Минской области. Перед пленарным заседанием был совершен объезд некоторых объектов района, который, по словам председателя Комитета госконтроля Минской области Владислава Цыдика, указал на факты бесхозяйственности. За агрогородком Мажа присутствующие увидели заброшенный 30-гектарный участок земли, на мелиоративные работы которого в свое время было затрачено 780 млн рублей. Вторым объектом бесхозяйственности, который попал в поле зрения, стал неблагоустроенный мини-полигон в агрогородке Тимковичи. На пленарном заседании были рассмотрены результаты комплексной проверки и дана оценка работы местным органам управления. В докладе начальника управления Комитета госконтроля Минской области Виктора Трушина прозвучал ряд негативных моментов, выявленных в ходе проверки. Подробно о заседании коллегии госконтроля рассказала газета «Слава працы» в №55 от 23 июля 2011 года. Проверка работы отраслей экономики района и выездная коллегия стали хорошим уроком для руководителей и тружеников района. Районный исполнительный комитет во главе с его председателем Анатолием Жданеней незамедлительно приступили к устранению всех недостатков и принятию мер по недопущению негативных фактов. Так, на заседании райисполкома был рассмотрен вопрос «Об организации эффективности использования мелиорированных земель». Несмотря на то, что на заседании коллегии госконтроля критике подвергся всего лишь объект в ОАО «Мажа-Агро», специальная комиссия, назначенная распоряжением председателя райисполкома, произвела обследование всех площадей в районе, переданных сельскохозяйственным предприятиям после мелиорации в 2009 — 2011 годах. Комиссия изучила положение дел в ОАО «Душево», «Прогресс-2010», «Пионер-Агро», «Старица-Агро», «Тимирязевский», РСУП «Бобовня», ГП «Грозово-агро». Особое внимание было уделено именно ОАО «Мажа-Агро», где в 2009 — 2010 годах после реконструкции земель филиалом ПМК-11 ОАО «Солигорскводстрой» 229 гектаров были переданы хозяйству. Объект находится на гарантийном обслуживании ПМК-11. Из-за поднятия уровня воды в реке Мажа бобровыми плотинами около 6 га затоплены водой. На участке площадью 3 га идет выклинивание вод на поверхность земли, участок не используется, зарос дикорастущей травой. 20 га земли хозяйством не засеяны, растут сорняки. Заслушав информацию по данному вопросу начальника землеустроительной службы райисполкома Л. В. Матусевич, отчеты руководителей соответствующих служб, райисполком отметил наличие серьезных недостатков как при мелиорировании земель, так и при их дальнейшем использовании. Работа землеустроительной службы по организации мелиорирования сельскохозяйственных земель в районе признана малоэффективной. Объемы и объекты мелиорации не согласовываются с управлением райсельхозпрода. Райисполком обязал управление райсельхозпрода совместно с землеустроительной службой обеспечить действенный контроль за качеством мелиоративных работ и по-следующим использованием и обслуживанием мелиорированных земель. Через некоторое время редакция газеты «Слава працы» совместно с заместителем Государственной инспекции по защите растений В. В. Лагодичем выехали в ОАО «Мажа-Агро», где воочию убедилась, что исправлены все недостатки: скопившуюся органику вывезли на поля, провели их вспашку. На земле, которая до сих пор не использовалась организовали дискование болотными дисками ДДТ-2,5 и подготовили участки под сев озимых на зеленый корм. По вопросу наведения порядка на мини-полигоне в агрогородке Тимковичи за подписью руководителя района был составлен протокол поручений. В установленные сроки силами ОАО «Копыльское» были обкошены со всех сторон подъезды к мини-полигону, обеспечена заправка техники топливом для подбуртовки отходов; КУП «Копыльское ЖКХ» очищена от мусора подъездная дорога и территория, прилегающая к мини-полигону, произведена подбуртовка. Силами этой организации сделана ограда по периметру, установлены указатели. Райпо также установило 150 м ограды. ЧТУП «АнтонТорг» установлены шлагбаумы с обеих сторон, ОАО «Автомобильный парк №21» выделило технику для осуществления подсыпки подъезда к мини-полигону. Одним словом, на мини-полигоне, который подвергся критике, наведен надлежащий порядок, согласно санитарным нормам и требованиям, предъявляемым к данным объектам. По факту выполнения постановления коллегии Комитета государственного контроля Минской области было проведено внеочередное заседание райисполкома, где приняты к исполнению рекомендации коллегии в части достижения важнейших показателей социально-экономического развития региона, наведения порядка на земле, соблюдения бюджетного и земельного законодательства, эффективного ведения сельскохозяйственного производства, усиления контроля за использованием государственной собственности. За допущенные недостатки в работе заместители председателя райисполкома И. Н. Кисляк, Л. М. Бурак, А. А. Романовская, начальник финансового отдела райисполкома Г. Н. Мицкевич, директор КУП «Копыльское ЖКХ» Г. А. Кореев, директор ОАО «Копыльский РКБО» Т. Ф. Соколова привлечены к дисциплинарной ответственности в виде выговора с лишением премиальных доплат за август 2011 года. Принято к сведению, что за допущенные недостатки в работе ОАО «Копыльское» и «Копыльский маслосырзавод» привлечены к дисциплинарной ответственности директоры А. В. Киуло и И. В. Горбач, за необеспечение контроля по выполнению земельного законодательства — начальник землеустроительной службы райисполкома Л. В. Матусевич. Несмотря на то, что директор ОАО «Мажа-Агро» Н. Н. Гуринович привлечен к дисциплинарной ответственности, вопрос о его пребывании на должности остается открытым. Решением Копыльского райисполкома намечены мероприятия по выполнению постановления коллегии Комитета госконтроля Минской области, которые направлены на устранение недостатков и наведение порядка в каждой отрасли, а также на улучшение экономического положения региона.

Мария ШЕИНА

116

На палетках раёна (CMigrator copy 1)

24.08.2011
па аператыўнай інфармацыі ўпраўлення райсельгасхарчу на 23 жніўня 2011 года — Завяршаючым акордам жніва стала ўборка грэчкі, пасевы якой складаюць 469 га. Важную сельгаскультуру вырошчваюць 9 гаспадарак, сярод якіх і СГФ «Крыніца», дзе пад яе аддадзена 75 га. Усяго па раёне ўбрана 110 га, намалочана 132 тоны. — Сельгаспрадпрыемствы вядуць ворыва пад сяўбу азімых збожжавых культур, якія сёлета зоймуць каля 25 000 га, з іх 16 000 га - азімая пшаніца, 6850 - трыцікале, 560 - жыта, астатняе - на зялёны корм. — Уборка бульбы вядзецца ў ААТ «Скабін», «Піянер-Агра», «Старыца-Агра», «Ціміразеўскі», «Семежава», МАУП «Доктаравічы». Накапана 1265 тон пры сярэдняй ураджайнасці 218 цэнтнераў з гектара.  
108

Капыльскія майстры прынялі ўдзел у свяце ў Старых Дарогах

24.08.2011
У мінулую суботу больш за 60 народных умельцаў прынялі ўдзел у V рэгіянальным свяце-конкурсе па ткацтве “Матчыны кросны”. Капыляне сталі ўладальнікамі трох Гран-пры. Але пра ўсё – па парадку. Старадарожская зямля сустрэла гасцей цёплым і сонечным надвор’ем. Ля мясцовага Палаца культуры весела заліваліся гармонікі, заклікаючы ўсіх на свята. Прыгожыя касцюмы майстроў міжвольна прыцягвалі позіркі простых прахожых, якія, нібы зачараваныя, спыняліся, разглядаючы ўрачыстае шэсце па вуліцах Старых Дарог. На адкрыцці мерапрыемства прагучала шмат цёплых слоў у адрас майстроў па ткацтве. Асаблівая ўдзячнасць арганізатараў конкурсу была накіравана нашым знакамітым зямлячкам – Валянціне Кузьмінічне Гладкай і Валянціне Міхайлаўне Кіені, а таксама народнаму майстру з г. Салігорска Валянціне Паўлаўне Кучынскай, якія ўдзельнічаюць у “Матчыных кроснах” са дня іх заснавання. У кожнай мясцовасці, нават у кожнага майстра ёсць асаблівы, адметны почырк, свая разынка. У гэтым можна было ўпэўніц-ца падчас прадстаўлення 10 раёнаў – удзельнікаў свята. Па чарзе выходзілі народныя ўмельцы і непаўторнымі тканкамі ўпрыгожвалі кросны, што размясціліся ля месца галоўнага дзейства. Тры гадзіны адвяло журы на чале з доктарам мастацтвазнаўства, старшынёй Беларускага рэспубліканскага Саюза майстроў народнай творчасці Яўгенам Сахутам на выраб конкурсных работ. “І тчэ, забыўшыся, рука…” — гэтыя агульнавядомыя радкі з верша Максіма Багдановіча “Слуцкія ткачыхі” ўзгадаліся адразу, калі прайшоў па вялікім “цэху” пад адкрытым небам, што размясціўся непадалёку ад сцэны гарадскога парку. Дарэчы, якіх толькі ткацкіх станкоў не прыйшлося тут убачыць! У асноўным былі класічныя, але таксама неаднолькавыя прылады: высокія і шырокія, старажытныя і сучасныя, драўляныя і металічныя. Побач з капыльскімі ткачамі працавалі даволі цікавыя майстэрні. Першая размясцілася фактычна на адным стале(!). Пазнаёміўшыся, даведаўся, што гэта – нашы суседзі з Салігорска. А студыю незвычайных станочкаў гарадскога Цэнтра дзіцячай творчасці ўзначальвае тая ж Валянціна Кучынская – народны майстар па ткацтве, якая не прамінула ніводных “Матчыных кроснаў”. Юныя ўмеліцы ткалі сурвэткі на станках, якія больш нагадвалі дзіцячую цацку. Кожны з нас ведае, што такое арфа. Музыканту, які віртуозна валодае гэтым інструментам, ігра на ёй здаецца звыклым працэсам. А простаму чалавеку зусім не зразумела, як можна дакладна маніпуліраваць такой колькасцю струнаў, каб атрымлівалася цудоўная мелодыя. Прыкладна так адчуваў сябе і я, назіраючы як жвава, падхватваючы нітачкі то злева, то справа, дзіцячыя пальчыкі нараджалі тканую каляровую мелодыю. Дзіўна, чароўна і адначасова проста (як падавалася і астатнім назіральнікам за працэсам). Самую неверагодную “прыладу працы” ўбачыў яшчэ ў адных нашых суседзяў “па цэху” – дэлегацыі Валожынскага раёна. Справа ў тым, што станок для вырабу паясоў у іх – гэта… цела чалавека. Нібы тыя павучкі, абвілі сябе ніткамі выхаванцы Сакаўшчынскага сельскага Дома культуры. Мясцовая тэхналогія пляцення на ніту, як і класічная, дазваляе выткаць пояс любой даўжыні. Узорам можа стаць нават імя і прозвішча заказчыка, у ролі якога прапанавалі пабыць і мне. Але, праўду кажучы, не рызыкнуў ім стаць: работа – штучная і каштуе о-го-го! Атрымаць пояс і “застацца без штаноў” – не вельмі прывабная перспектыва. Жартую, канечне! Увесь час, пакуль майстры займаліся справай, сваю творчасць дэманстравалі самадзейныя калектывы аддзела культуры Старадарожскага райвыканкама. Асабліва прывабным для самых маленькіх стаў лялечны спектакль тэатра сатыры і гумару “Старадарожская лясёнка”, які прадставіў байку Кандрата Крапівы “Ганарысты парсюк” у сучаснай апрацоўцы. Акрамя майстроў па ткацтве, свае вырабы дэманстравалі і іншыя мясцовыя ўмельцы. На выставе-продажы экспанаваліся разнастайныя карціны, выкананыя акварэллю, злепленыя з гліны; розныя арыгінальныя шкатулкі, вырабы з дрэва і шмат чаго яшчэ. Удзельнікі свята з цікавасцю праходзілі ўздоўж гэтай прыгажосці, часам прыпыняючыся ля самых незвычайных работ. Безумоўна, не засталіся па-за ўвагай і капыльскія майстры па ткацтве. Своеасаблівы арнамент, непаўторныя колеры тканак выклікалі цікавасць не толькі простых людзей, што завіталі на свята, але і прызнаных ткачоў. Так, напрыклад, было ля кроснаў Таццяны Волкавай, якая ткала дарожку ў 23 ніты (вельмі складаная тэхніка!). І ў прафесіяналаў яе тэхніка выклікала шмат станоўчых водгукаў. Многія ўмельцы проста здзіўлена назіралі за гэтым працэсам. Добрыя словы гучалі і ў адрас самых юных капылянак Дар’і Салановіч і Іны Шчэрбы. Упэўнена, з веданнем справы, дзяўчынкі ткалі двухкаляровыя сурвэткі. Па-майстэрску працавалі і больш сталыя Алеся Пыско і Вікторыя Сямашка. Дарэчы, усе вышэйпералічаныя маладыя ўме-ліцы – вучаніцы майстра-метадыста раённага Цэнтра ткацтва Валянціны Кіені. З гонарам і добрай усмешкай сачыла яна за кожным рухам сваіх выхаванак. Вызначаны для творчай працы час скончыўся, і пасля нарады журы вынесла свой “вердыкт”. Кожны народны ўмелец з дэлегацый раёна, запрошаных на галоўную сцэну свята, пакідаў яе з памятнымі дыпломамі і падарункамі. Асабіста капыляне атрымалі тры Гран-пры: Валянціна Гладкая – за высокае прафесійнае майстэрства і мастацкі густ, Валянціна Кіеня – за захаванне і пераемнасць лепшых традыцый ткацтва, Таццяна Волкава – за лепшы выраб дарожкі. Трэцяе месца за хуткасць і якасць прысуджана Дар’і Салановіч, Іне Шчэрбе, Алесі Пыско і Вікторыі Сямашка.

Нягледзячы на статус мерапрыемства – свята-конкурс, несправядліва было б пакінуць каго-небудзь з удзельнікаў без узнагароды. Толькі тое, што яны займаюцца адным са старажытных відаў мастацтва, прымушае паважаць і цаніць захавальнікаў нашай багатай і самабытнай спадчыны.

Сяргей ЛАЗОЎСКІ

148

Выдающийся футболист из Слобода-Кучинки

24.08.2011
Наш земляк Анатолий Кашуба служит в органах МВД и МЧС с июля 1991 года. В настоящее время он главный специалист учреждения «Научно-исследовательский центр Витебского областного управления МЧС Республики Беларусь», подполковник внутренней службы. Но службе в силовых структурах предшествовала карьера профессионального футболиста. Родился Анатолий Андреевич Кашуба в д.Слобода-Кучинка Копыльского района. С раннего детства он мечтал стать футболистом. Во время учебы в школе участвовал во всех районных соревнованиях, играл за команду совхоза «Криница». Добрыми словами всегда вспоминает своих педагогов И. Трацевского, Н. Зубович и Н. Иванова, которые привили качества рационализма, рассудительности и дисциплины. После окончания средней школы в 1977 г. поступил в Новополоцкий политехнический институт. Во время учебы Анатолий выступал за футбольную команду института в первенстве города и был замечен опытными тренерами. До призыва в армию (1982 г.) молодой футболист успел провести за новополоцкую «Двину» несколько игр и забить три гола в первенстве БССР. Далее футбольная карьера продолжилась в клубе «Технолог» (Витебск), где Анатолий забил 7 голов. Урожайными на голы стали 1986 (11 голов) и 1987 годы (34 гола), проведенные в родной «Двине». Лучшие качества нападающего Кашубы были отмечены Геннадием Стариковичем - футбольным специалистом команды мастеров «Витязь» (Витебск) из 2-й футбольной лиги чемпионата СССР. Там наш футболист успел забить голы командам «Спартак» (Тамбов), «Звейникс» (Лиепая) и «Балтика» (Калининград). Удалось поиграть талантливому спортсмену и под руководством известных в прошлом футболистов Владимира Ровкова (ЦСКА), Петра Василевского (чемпиона СССР 1982 г. в составе минского «Динамо»). Партнерами по команде были будущие игроки сборной Республики Беларусь Виктор Безмен, Юрий Коноплев, Сергей Вехтев, Олег Воропаев, Василий Дятлов, Сергей Куланин, а также игроки команд высшей лиги Вячеслав Акшаев, Виктор Наумов, Сергей Ясинский, Сергей Чернышов, Михаил Кириченко и др. 1989 – 1991 гг. – выступление за команду «СКБ-Локомотив» (Витебск) в первенстве БССР (бронзовый призер 1989 г.). После распада СССР Анатолий Кашуба играет в высшей лиге чемпионата Республики Беларусь. Перед его ударами капитулируют вратари команд «Динамо» (Минск), «Днепр» (Могилев), «Гомель», «Торпедо-БелАЗ» (Жодино) и др. В 1997 г. в составе команды «Динамо-Энерго» (Витебск) наш земляк забил 24 гола, став лучшим бомбардиром 2-й лиги. Команда заняла 1-е место и пробилась в 1-ю лигу чемпионата Республики Беларусь. Успешным было начало 1998 года. Забив 5 голов, Анатолий лидировал в споре бомбардиров 1-й лиги. Но в одной из игр получил серьезную травму (разрыв ахиллова сухожилия), не доиграл весь чемпионат и впоследствии закончил выступления в чемпионатах Республики Беларусь. Кажется, можно поставить крест на спортивной жизни? Но только не ему! Выдающийся футболист переходит на тренерскую работу. Созданная и руководимая играющим тренером Кашуба команда «Динамо-01» Витебского областного управления МЧС Республики Беларусь (1991 – 2010) является 4-х кратным чемпионом МЧС Республики Беларусь по мини-футболу, 12-ти кратным чемпионом и 5-ти кратным обладателем Кубка г. Витебска и Витебской области по футболу, победителем международных и республиканских турниров. Многие из подготовленных им футболистов принимали участие в чемпионатах мира и Европы по мини-футболу, проходивших в Аргентине, Марокко, Мексике и Испании, получив звания мастеров спорта международного класса: Павел Семенченко, Сергей Серебренников, Вячеслав Гнутенко, Александр Менших и др. В составе ветеранов сборной команды Республики Беларусь Анатолий Кашуба – победитель, лучший бомбардир и лучший игрок международных турниров, проходивших в Италии, Германии, Латвии, Литве и Украине. Во всех делах нашего земляка поддерживают любимая жена Жанна и дочь Диана. С большой радостью ветеран спорта посещает родную деревню и родителей. С огромным удовольствием берется за любую работу: отремонтировать крышу, поставить новый забор, обкосить усадьбу. Внимательно следит Анатолий за выступлением футбольной команды г. Копыля в первенстве Минской области. – Уверенности в своих силах, настойчивости в достижении намеченной цели, беззаветно любить футбол! – пожелал в заключение нашей встречи выдающийся футболист молодой копыльской команде.

Борис ДЕНИСЮК,

депутат Копыльского районного Совета по Слободакучинскому избирательному округу №4

119

Мікалай Чарнушэвіч - з кагорты генералаў

23.08.2011
Гады ідуць так хутка, што многія падзеі, здаецца, адбываліся толькі ўчора. У гэтым годзе Капыльшчына будзе адзначаць 115-годдзе з дня нараджэння ўдзельніка грамадзянскай вайны, генерал-лейтэнанта Савецкай Арміі Мікалая Антонавіча Чарнушэвіча. Нарадзіўся Мікалай у 1896 годзе, у сям’і местачкоўца Антона Чарнушэвіча на вуліцы Нясвіжскай (зараз Савецкая). Нялёгка бацьку было гадаваць чацвярых дзяцей, хоць і жылі не горш за суседзяў. Аднак яны вырашылі паслаць сына ў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Хацелі, каб у яго склалася лепшае жыццё. Тут Мікалай пасябруе з землякамі Міхаілам Марозам, Васілём Гулейкам і Аляксандрам Сташэўскім. Кожны з іх перажыве пекла вайны. Чарнушэвіч, Гулейка, Сташэўскі, Мароз будуць гібець у акопах Першай сусветнай вайны. Мікалай, у час адной з атак на пазіцыі немцаў, быў паранены і трапіў у шпіталь. Пасля выздараўлення капыляніна накіроўваюць на вучобу ў школу прапаршчыкаў. На фронце ён ужо ў чыне афіцэра. Вайна ламае лёсы людзей, прымушае іх ненавідзець самадзяржаўе, а тут яшчэ бальшавіцкія агітатары перацягваюць на свой бок. Неўзабаве адбываецца рэвалюцыя і апора царызму - армія, пераходзіць на бок рэвалюцыйных мас. Савецкі ўрад стараецца арганізаваць работу народнай адукацыі, і таму настаўнікі дэмабілізуюцца з арміі і накіроўваюцца на месца сваёй былой работы. Мікалай Антонавіч вяртаецца ў 1918 годзе ў родны Капыль, але яму тут нядоўга давялося настаўнічаць. У гарадку неспакойна, спачатку ўлада ў руках мясцовых буржуяў, затым немцаў. Калі немцы паспешна ўцяклі на Захад, бо ў Германіі адбылася рэвалюцыя, на Капыльшчыне ўстанавілася Савецкая ўлада. На з’ездзе Саветаў арганізуецца Пацейкаўскі валасны выканкам. Яго старшынёй абраны Антон Данілавіч Шкадарэвіч, які ў 1924 годзе стане першым старшынёй райвыканкама. Вайсковую падрыхтоўку насельніцтва воласці і Капыля Шкадарэвіч даручыць Мікалаю Антонавічу Чарнушэвічу і прызначыць яго начальнікам Усенавуча. Педагагічныя здольнасці былога настаўніка і афіцэра дапамагалі хутка арганізаваць падрыхтоўку чырвонаармейцаў. Нашы байцы ўмела ваявалі з белагвардзейцамі Дзянікіна, Юдзеніча і бандамі Махно. У 1919 годзе сам Чарнушэвіч дабраахвотна ідзе ў Чырвоную Армію. Ён, як і яго курсанты, будзе ўдзельнічаць у баях з падраздзяленнямі Дзя-нікіна. Спачатку камандуе ротай, а затым палком. У адным з баёў яго параніла, і ён думаў, што пасля хваробы паедзе ў водпуск у Капыль. Але Капыльшчына была занята белапалякамі, і ён просіцца адправіць яго на фронт. На гэты раз ён удзельнічае ў баях з войскамі барона Урангеля. 3 разгромам Крымскай групіроўкі белага генерала заканчваецца грамадзянская вайна, і Чарнушэвіч застаецца служыць у Чырвонай Арміі. Ён вучыцца ў розных ваенных школах, а ў 1932 годзе заканчвае ваенную акадэмію імя Фрунзе. У будучым ён стане і сам выкладаць ваенныя навукі. Пачынаецца Другая сусветная вайна. Мікалай Антонавіч, які прайшоў пекла Першай, мае добры вопыт у вайне з белафінамі. Ён беражэ сваіх салдат, і перш чым пускаць у атаку байцоў, праводзіць добрую артпадрыхтоўку. Пасля фінскай ужо вопытны камандзір удзель-нічае ў баях пад Смаленскам і Масквой. Яго камандзір-скія здольнасці заўважаюць, і ў 1943 годзе капыляніну прысвойваюць званне генерал-маёра. За ўмелае правядзенне баявых аперацый урад узнагароджвае яго ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга і іншымі ўзнагародамі. Давялося яму папрацаваць у Генштабе Савецкай Арміі, а калі пайшоў у адстаўку ў чыне генерал-лейтэнанта, удзельнічаў у абаронна-масавай рабоце ДТСААФ.

Іван ІГНАТЧЫК

84

Яго ўзгадаваў Нёман

23.08.2011
Да 100-годдзя з дня нараджэння Анатоля Астрэйкі Калі па радыё ці тэлебачанні гучыць песня пра бацьку-Нёман, адразу ўспамінаецца слынны сын Капыльшчыны, знакаміты беларускі паэт Анатоль Астрэйка. Яго пявучыя вершы былі запатрабаваныя беларускімі кампазітарамі, яны ў іх апрацоўцы станавіліся народнымі песнямі. У прыгожым мястэчку Пясочнае Анатоль Астрэйка нарадзіўся 100 гадоў таму. Як кажуць, у самую пявучую і прыгожую пару, калі птушкі пяюць свае песні і Нёман сваёй вірлівай вадой ім падпявае. 24 ліпеня 1911 года Акімка (так называлі яго бацькі) гучна заявіў аб сабе чыстым і радасным галаском, парадаваў бацькоў і будзе затым радаваць нас, такой вірлівай і пявучай, як воды беларускай ракі, паэзіяй. Як падрос, то любіў бегаць на шумлівы песачанскі кірмаш. Вось там сапраўды хлопчык бачыў дзіўны свет: розных нафуфыраных людзей, якія прыехалі на вясковае цуда, цыган у незвычайным адзенні, іх уменне запудрыць галаву кожнаму зяваку. Чаго толькі не прывозілі гандляры: і цэбры, і мяшкі жыта, і жывёлу... Больш за ўсё запомніў гарэза цудоўную музыку скрыпачоў. А як заліхвацка ігралі гармонікі! Мабыць, бурлівасць і насычанасць жыцця Пясочнага далі шырокую гаму эмоцый для будучага беларускага песняра. А хіба мог забыць ён першы начлег паблізу Нёмана і як пасля выпасу з гіканнем нёсся дамоў на сваім жарэбчыку. Менавіта яго высачэзнага коніка бацькі назвалі «Сівы”. З ім хлопчык пракладзе першую баразну. Натузаўся бедалага з хітрым конікам: то спыніцца той, то рване, што плужок вырвецца з рук. Не ўдалося ўзараць, як трэба, і бацька на яго раззлаваўся. Затое ў другі раз пахваліў сына, і той успрыняў бацькаву пахвальбу, як вышэйшую ўзнагароду. 3 радасцю пайшоў у першы клас, і вялікім грамацеем была для яго першая настаўніца цётка Параска, якая на нейкія чатыры гады старэйшая за пляменніка. Школы, як такой, не было. Вучні па чарзе хадзілі з хаты ў хату, так і вучыліся грамаце. Кожны браў з сабою ўслончык, каб сядзець на ім і вучыцца чытаць і пісаць. Пісалі на тым, хто што меў: грыфельныя дошкі, кавалкі кардону, а расказы настаўніцы замянялі падручнікі. Адбылася рэвалюцыя. Хадзілі дарослыя пад сцягамі, а дзеці беглі за імі. Але немцы, а затым палякі прынеслі неспакой. «I толькі 11 ліпеня 1921 года, як успамінаў паэт, мы ўбачылі зноў святло Кастрычніка». Адкрылася сямігодка, і першым дырэктарам стаў Іван Аляксандравіч Шышко. Упершыню вучні трымаюць у руках падручнікі на роднай мове і замест шпалераў сшыткі. Пра гэтую радасць не раз успаміналі яго аднакласнікі. Квітнела Пясочнае, ла-дзілася культурнае жыццё, заявіла аб сабе песачан-ская самадзейнасць — пра гэта ён апяе ў першых вершах. Ён да ўсяго цягнуўся, стараўся пазнаць свет, напрыклад, прабег з сябрукамі паглядзець кіно ў Слуцку ажно за 50 кіламетраў. Пасля ж такія незвычайныя, як і ён, яго адна-класнікі будуць мацаваць Радзіму, стануць вучонымі, паэтамі, музыкантамі, інжынерамі, настаўнікамі. Але нялёгкі шлях дастаўся яго сябрам. На вайне некаторыя загінуць. Анатоль Астрэйка пройдзе з баямі па варожых тылах Віцебскай і Мінскай абласцей. У партызанскім атра-дзе пад камандаваннем Гарбачова будзе граміць гарнізоны ворага, а на прывале каля кастроў, калі здаецца няма варожай пагрозы, будзе пісаць вершы. Партызанскае камандаванне яго назначыць сакратаром сатырычнай газеты «Раздавім фашысцкую гадзіну», якая будзе ўзнімаць баявы дух народных мсціўцаў. У Слуцкай друкарні падпольнай газеты «Народны мсцівец» выйдзе ў 1943 годзе яго другі зборнік «Слуцкі пояс». Дарэчы, яго першы зборнік «Слава жыццю» быў надрукаваны да вайны. Як толькі нашы вызвалілі Капыль, Акім Пятровіч Астрэйка адразу наведаў горад і напісаў кранаючы вершык: Паміж руінаў я стаю, Што крок - магілы пры сцяне. Слязу ў вачах я не таю, Так горка і балюча мне. Паклон магілам дарагім, Паклон табе, мая зямля. Я шчыра ганаруся тым, Што родам сам з-пад Капыля. Знакаміты зямляк часта наведваў рэдакцыю райгазеты “Слава працы” і сябраваў з многімі капыльскімі журналістамі, асабліва з Усеваладам Канстанцінавічам Гурыновічам. Аднойчы Астрэйка завітаў у Капыль з Іванам Грамовічам, давялося начаваць у Севы (як мы яго называлі). Было горача, як сёлета, таму Астрэйка захацеў паспаць на духмяным сене. Побач за хатай ля стажка бурліла рэчка Каменка, і яна нагадала паэту родны Нёман. Пад шапаценне бярозак і посвіст вадзяных перакатаў добра спалася, пра гэта нават напісаўся нейкі вершык. Пісалася лёгка, бо любоў да прыроды, да радзімы натхняла яго. Так адзін за другім выйшлі зборнікі вершаў: «Зямля мая», «Добры дзень», паэма «Прыгоды дзеда Міхеда» і шмат іншых вершаваных твораў і песень. Грудзі яго ўпрыгожвалі ордэны Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і шматлікія медалі. У знак памяці таленавітага земляка Капыльская цэнтральная раённая бібліятэка носіць яго імя.

Іван ІГНАТЧЫК,

член Беларускага Саюза журналістаў