Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Архив материалов за 2010-2023 года - Слава працы | Копыль Online

Дата создания

-

Категория

55

Няўрымслівая асоба, адданы сваёй справе чалавек

10.10.2011
Днямі дырэктару Капыльскага раённага краязнаўчага музея Валянціне Шураковай быў уручаны нагрудны знак Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За ўклад у развіццё культуры Беларусі”. [caption id="attachment_13515" align="aligncenter" width="443" caption="В. Шуракова па прэзентацыі праекта “Нашы землякі”"][/caption] Такім чынам адзначана яе шматгадовая праца ў галіне, асабісты ўклад у развіццё музейнай справы, захаванне гісторыка-культурнай спадчыны раёна. Але як, не крывячы душой, гаворыць сама Валянціна Леанідаўна, за кожнай высокай асабістай узнагародай стаіць плённая праца вялікага калектыву аднадумцаў. Таму гэты знак — ацэнка дзейнасці ўсіх работнікаў культуры Капыльшчыны. У Капыльскі раённы краязнаўчы музей Валянціна Шуракова прыйшла ў 1985 годзе, перш адпрацаваўшы два гады ў Камсамольскай сярэдняй школе, куды яна, выпускніца Мінскага педагагічнага інстытута, трапіла па накіраванні. “Ужо падчас вучобы ў вышэйшай навучальнай установе я захварэла, калі можна так сказаць, музейнай справай, — узгадвае Валянціна Леанідаўна. — Вучылася на факультэце “Гісторыя і замежныя мовы” і падчас практыкі па музейнай справе атрымала цудоўную магчымасць наведаць амаль усе музеі Масквы і Ленінграда. Менавіта з тых часоў у мяне засталася, лічу, добрая звычка кожны новы горад вывучаць пехатой. Я стараюся не карыстацца грамадскім транспартам, бо толькі падчас пешых прагулак можна атрымаць сапраўдную асалоду.” Валянціна Леанідаўна прыйшла ў музей, калі справы там ішлі, мякка кажучы, не вельмі добра. Пачынала адна, не было нават тэхнічнага работніка. Паступова набіраўся штат супрацоўнікаў, і справа пайшла зусім па-іншаму, калі ў музеі з’явіўся Фёдар Канстанцінавіч Абрамчык. “Я заўсёды была надзвычай удзячна гэтаму чалавеку, — працягвае дырэктар, — які не толькі дапамог мне наладзіць музейную справу, але, самае галоўнае, пазнаёміў з вялікай колькасцю  людзей  — са-праўдных краязнаўцаў, якія былі ўлюбёны ў родныя мясціны і імкнуліся захаваць найбагацейшую гістарычную і культурную спадчыну Капыльшчыны.” Значнай падзеяй для невялічкага калектыву стала перадача пад музейныя фонды ўсяго будынка (раней музей займаў толькі яго трэцюю частку). І адразу ўзнікла новая задача — афармленне экспазіцый. Распрацавалі навуковы праект, які быў высока ацэнены, паколькі пад яго рэалізацыю першымі ў вобласці атрымалі Грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у памеры 3 тысячы долараў ЗША. “Для мяне гэта былі вельмі вялікія грошы, — успамінае Валянціна Шуракова. — Здавалася, што на іх мы зможам рэалізаваць усе свае задумкі”. Але рэчаіснасць аказалася больш празаічнай. Паводле каштарысу Мінскага мастацкага камбіната іх хапіла толькі на стварэнне палатна, якое расказвала б пра паданні Капыля. І Шуракова, пры падтрымцы начальніка аддзела культуры Я. В. Пацэйкі, а пасля і са згоды цяперашняга начальніка ўпраўлення культуры Мінаблвыканкама А. Л. Акушэвіча, вырашае разарваць дамоўленасць з мастацкім камбінатам і рабіць экспазіцыю з тымі людзьмі, якія выканаюць неабходную справу хутка і самае галоўнае, танна. Над рэалізацыяй задуманага працавалі не толькі мастакі, але і ўсе супрацоўнікі музея — па суботах і нядзелях, да позняй ночы — і праз месяц адбылося адкрыццё першай экспазіцыі, якая расказвала пра далёкае мінулае нашага горада. Затым было “Мястэчка”, музей этнаграфіі і побыту ў в. Вялешына і мноства іншых здзейсненых планаў і задумак. Сярод апошніх — стварэнне “Зялёнага маршруту” на базе Семежаўскага сельскага Савета, як адукацыйная праграма для дарослых — праект “Нашы землякі” (аповед пра эмігрантаў, ура-джэнцаў Капыльшчыны, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё сусветнай культуры), дом-музей Героя Беларусі Міхаіла Высоцкага, беларускі куток у г. Чэхаве Расійскай Федэрацыі, такі ж рыхтуецца і для горада-пабраціма Ёнішкіса з Літвы і інш. У музеі заўсёды праходзяць цікавыя выстаўкі, яго супрацоўнікі шукаюць новыя формы работы. Вялікім попытам карыстаюцца музейныя ўрокі, а пра тое, якую папулярнасць набыў абрад “Апекуны шчасця” і гаварыць не даводзіцца. Ужо адно тое, што на бліжэйшыя выхадныя дні гэту паслугу захацелі скарыстаць сем пар маладажонаў, сведчыць пра многае. “Наша моладзь вельмі глыбока ўспрымае традыцыі, якія стагоддзямі жылі ў народзе, — упэўнена Валянціна Шуракова. — І гэта не проста даніна модзе. Усё тое, пра што мы расказваем, ім цікава, ім блізка і дорага.” У музеі падабраўся сапраўдны калектыў аднадумцаў. “Я ім веру”, — гаворыць дырэктар. І для гэтага ёсць усе падставы. Сёння ў музеі каля 30 тысяч адзінак асноўнага фонду. Усё знаходзіцца ў поўным парадку. “Мае галоўныя памочнікі — Таццяна Варанцова і Андрэй Лятчэня, — працягвае В. Шуракова, — маюць вышэйшую адукацыю менавіта па музейнай справе. І я гэтым ганаруся, не кожны музей нашай вобласці можа такім пахваліцца. Да таго ж яны атрымалі міжнародныя дыпломы, закончыўшы Нясвіжскую летнюю школу па ахове помнікаў гісторыка-культурнай спадчыны. Пісалі курсавыя работы на мясцовым матэрыяле, абаранялі іх перад прадстаўнічай камісіяй у Варшаве.” Аднак галоўным ініцыятарам усіх спраў была і застаецца Валянціна Леанідаўна. Яе няўрымслівасць, жаданне заўсёды мяняцца і мяняць усё навокал, ісці ў нагу з часам, па крупіцах збіраць багацце народнай спадчыны і далучаць да яго людзей міжволі прымушаюць яе падначаленых раўняцца на свайго лідара. Сведчаннем паспяховай працы калектыву сталі шматлікія ўзнагароды, павага і прызнанне як наведвальнікаў музея, так і калег. Маргарыта САКОВІЧ  
38

Увага: прамая лінія (CMigrator copy 20)

10.10.2011
У рамках Тыдня маці ў сераду, 12 кастрычніка, з 10 да 12 гадзін адбудзецца прамая лінія з удзелам прадстаўнікоў раённых органаў кіравання: упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, ТЦСАН, аддзелаў запісу актаў грамадзянскага стану, адукацыі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, раённага аддзела Мінаблупраўлення фонду сацыяльнай абароны насельніцтва, аховы здароўя. Па тэлефоне 55-4-45 вы зможаце атрымаць кампетэнтны адказ на шматлікія пытанні, выказаць прапановы па паляпшэнні работы гэтых структур.  
57

Все теплоисточники подготовлены к отопительному сезону

10.10.2011
Октябрь – очень ответственный месяц для работников жилищно-коммунального хозяйства. Ведь вскоре предстоит начать отопительный сезон. Как подготовились к нему в КУП «Копыльское ЖКХ», мы попросили рассказать главного инженера предприятия Александра ВИННИКА: — Прежде всего, о котельных. На балансе КУП «Копыльское ЖКХ» всего 17 теплоисточников, из них 5 – городских. Все они подготовлены к отопительному периоду. Проведена ревизия оборудования, прошли поверку и установлены счетчики учета тепла, проведен ремонт и замена изношенного оборудования, заменено 2,3 км теплотрассы на ПИ-трубы. На все теплоисточники имеются паспорта готовности к отопительному периоду. Для работы котельных на местных видах топлива заготовлено 7,3 тыс. м3 дров и 0,15 тыс. тонн торфа, что составляет 75% от плана. — Александр Владимирович, учитывались ли проблемы прошлых лет при подготовке жилого фонда к работе в зимний период? — Мы впервые по объявлениям, размещенным в подъездах домов, использовали практику заявочного ремонта внутриквартирных отопительных приборов. В более чем 40 квартирах побывали наши слесари и произвели необходимые работы по ремонту, замене, промывке приборов отопления. Капитально отремонтированы теплоузлы в домах: №1 по ул. Замковой, №1 и №3 по ул. Партизанской. Произведена замена запорной арматуры в 20 многоквартирных жилых домах. Вступят в строй новые пластинчатые подогреватели для обеспечения горячей водой в доме №10 по ул. М. Горького, ЦТП по ул. Тимковичской, котельные аг. Мажа и аг. Быстрица. На утепление труб в подвалах домов израсходовано около 40 м3 теплоизоляционных материалов. — Расскажите, пожалуйста, что было сделано службой ЖКХ в целом по району? — Большая работа проведена коммунальщиками по восстановлению принятых на баланс ЖКХ от хозяйств района водопроводно-канализационных сетей, содержанию их в рабочем состоянии и подготовке к осенне-зимнему периоду. С этой целью закуплено и в ближайшее время будет заменено 33 скважинных насоса, дополнительно в октябре—ноябре будет проложено 600 м водопроводных сетей в аг. Песочное, 100 м в аг. Н. Докторовичи. Кроме того, восстановлено 100 м резервного водовода в г. Копыле. Для подсыпки улиц и тротуаров в зимний период заготовлено 150 т песчано-солевой смеси. — Наших читателей интересует вопрос: как же будет подаваться тепло? — Как и в прежние годы, отопление в г. Копыле и районе будет включено по распоряжению районного исполнительного комитета при среднесуточной температуре наружного воздуха 8оС и ниже в течение 5 календарных дней. В первую очередь будут подключаться детские и учебные заведения, для включения которых температура наружного воздуха на протяжении 5 дней может составлять не выше 10оС. Затем будет подключен жилой фонд и административные здания. — Как будут решаться вопросы с неполадками и куда обращаться? — В первые дни подключения отопления будут работать мобильные бригады по устранению неполадок. Заявку о неисправности можно сделать в рабочие дни непосредственно в домоуправление по тел. 54-1-02 или круглосуточно в диспетчерскую службу по тел.: 54-1-20, 51-3-39. Беседовала Мария ШЕИНА    
57

Высакародная мiсiя выхавання душы

09.10.2011
Сёння культура цалкам увайшла ў наша жыццё. Нават не задумваючыся, мы карыстаемся яе здабыткамі: з задавальненнем ходзім на канцэрты і паказы кінафільмаў, любуемся музейнымі экспазіцыямі, наведваем бібліятэкі, навучаем сваіх дзяцей у школах мастацтваў. Але за ўсім гэтым стаіць напружаная праца людзей, якія імкнуцца, каб стварыць нам добры настрой, задаволіць нашы патрэбы ў мастацкім і эстэтычным развіцці. Дзякуючы намаганням работнікаў культуры, іх ведам, вопыту і таленту ствараецца аснова для самарэалізацыі чалавека, адукацыі і выхавання дзяцей і моладзі, закладваецца падмурак будучыні грамадства і дзяржавы. [caption id="attachment_13504" align="aligncenter" width="443" caption="«Капыльскія пацехі»"][/caption] Напярэдадні прафесійнага свята работнікаў культуры адбылася сустрэча з начальнікам аддзела культуры Капыльскага райвыканкама Наталляй ЦАРКОВАЙ, падчас якой ішла размова пра асноўныя кірункі работы работнікаў гэтай галіны, дасягненні і планы на будучае. — Наталля Іванаўна, чым жыла культура раёна на працягу гэтага года? — Падзей і цікавых спраў было многа. Хацелася б узгадаць толькі самыя адметныя. Ужо ў студзені нас чакала надзвычай прыемная навіна: абрадавы калектыў “Цары” з Семежаўскага цэнтра культуры і вольнага часу стаў лаўрэатам спецыяльнай прэміі Прэзідэнта рэспублікі Беларусь за вялікую работу па вывучэнні, адраджэнні і захаванні народных традыцый. 8 студзеня ў Палацы Рэспублікі кіраўнік калектыву Таццяна Шаура атрымала з рук Аляксандра Лукашэнкі гэту ганаровую ўзнагароду. [caption id="attachment_13505" align="aligncenter" width="443" caption="У раённым цэнтры ткацтва"][/caption] Сёлета яшчэ адной цудоўнай жанчыне і адмысловай ткачысе (ужо трэцяй у раёне) — майстру-метадысту раённага цэнтра ткацтва Ніне Гарашчэні — было прысвоена званне “Народны майстар Беларусі”. Нашы работнікі і ўдзельнікі мастацкай сама-дзейнасці раёна прымалі актыўны ўдзел у міжнародных, рэспубліканскіх і абласных фестывалях і конкурсах. Напрыклад, з поспехам народныя майстры вступілі на V рэгіянальным свяце-конкурсе па ткацтве “Матчыны кросны” ў Старых Дарогах, удзельнікі аматарскіх аб’яднанняў Лоцвінскага сельскага дома культуры, Песачанскага і Семежаўскага цэнтраў культуры і вольнага часу прынялі ўдзел у міжнародным фестывалі “Мотальскія прысмакі”, што праходзіў у в. Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Народны ансамбль народнай музыкі “Капыляне” быў запрошаны ў г. Ёнішкіс Літоўскай Рэспублікі на міжнародны фестываль “У коле сяброў”, народны ансамбль народнай песні “Спадчына” добра выступіў на абласным свяце “Масленіца”. Нельга не ўзгадаць і падзею, якая адбылася літаральна днямі — Рэспубліканскі фестываль-кірмаш “Дажынкі-2011”, дзе прадстаўнікі культуры раёна таксама паказалі сябе найлепшым чынам. Нямала добрых спраў і на рахунку нашых бібліятэкараў, у праватнасці, Семежаўская сельская бібліятэка стала пераможцам рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры”. Лічу, можна адзначыць як станоўчы момант  з’яўленне ў бягучым годзе ў нашай бібліятэчнай сістэме бібліёбуса — такім чынам ёсць магчымасць для абслугоўвання жыхароў самых аддаленых населеных пунктаў. Акрамя такіх, можна сказаць знакавых мерапрыемстваў, было і шмат іншых, таксама досыць цікавых, якія патрабуюць напружанай падрыхтоўкі, прыкладання ўменняў, фантазіі і энтузіязму нашых супрацоўнікаў. Гэта былі і разнастайныя раённыя конкурсы, традыцыйныя святы народнага абрадавага календара, мерапрыемствы, прымеркаваныя да дзяржаўных свят і падзей. — Работнікі культуры працуюць тады, калі мы адпачываем. Яны заўсёды ў цэнтры падзей. Каго бы Вы хацелі ўзгадаць добрым словам напярэдадні прафесійнага свята? — Сапраўды, работнікі нашай галіны працуюць без стомы, яны заўсёды поўныя самых крэатыўных ідэй, якія імкнуцца ператварыць у жыццё. І самая лепшая ўзнагарода для іх — гарачыя апладысменты і шчырыя ўсмешкі людзей, для якіх яны працуюць. Хацелася б словы ўдзячнасці за працу выказаць Льву Канапляніку, выкладчыку Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў, Валянціне Шураковай, дырэктару раённага краязнаўчага музея, Наталлі Рыбак, дырэктару раённага Цэнтра культуры, Любові Галубовіч, кіраўніку народнага тэатра гульні і гумару  “Капыльскія пацехі”, Валянціне Зарамбоўскай, кіраўніку народнага ансамбля народнай песні “Спадчына”, Таццяне Серай, дырэктару цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, Таццяне Шауры, дырэктару Семежаўскага цэнтра культуры і вольнага часу, Галіне Шахновіч, дырэктару Камсамольскага сельскага дома культуры. — Напэўна, з нагоды прафесійнага свята шэраг работнікаў вашай сферы атрымаюць узнагароды? — Так, у прыватнасці, ужо ўзгаданы Леў Канаплянік узнагароджаны Ганаровай граматай упраўлення культуры Мінаблвыканкама, дырэктар Песачанскага цэнтра культуры і вольнага часу Любоў Карповіч — Ганаровай граматай Капыльскага райвыканкама, Падзяк старшыні райвыканкама ўдастоены Аксана Мельнічэнка, завуч Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў, Наталля Новік, загадчыца Вялікараёўскай бібліятэкі-клуба, Ірына Гурло, кладаўшчык групы гаспадарчага абслугоўвання аддзела культуры. — Вашы віншаванні са святам калегам… — Хацелася б звярнуцца да ўсіх работнікаў устаноў культуры, ветэранаў працы, удзельнікаў мастацкай самадзейнасці, майстроў народнай творчасці. У вас цудоўная прафесія, і вы з вялікім натхненнем і любоўю выконваеце высакародную місію выхавання чалавечай душы, узбагачаеце духоўны свет людзей. Моцнага вам здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай прафесійны шлях рупліўцаў культурнай нівы заўсёды будзе паспяховым і плённым, напоўненым новымі здабыткамі і радаснымі сустрэчамі! Гутарыла Маргарыта САКОВІЧ  
43

Дарить радость

09.10.2011
В сентябре специалистами отделения срочного социального обслуживания ГУ «Копыльский территориальный центр социального обслуживания населения» была проведена благотворительная акция «Скоро в школу!» для многодетных семей и семей, воспитывающих детей-инвалидов, где есть школьники. Как рассказала специалист по социальной работе Валентина Михайловская, в рамках этой акции гуманитарную помощь в виде одежды и обуви, школьных, подарочных и гигиенических наборов получили 154 ребенка из 53 семей города Копыля и Копыльского района. Проведение подобных мероприятий стало доброй традицией в ТЦСОН. «Ведь нет ничего важнее заботы о людях, — уверена Валентина Васильевна. — Всегда приятно делать им добро, дарить тепло своего сердца, а приносить радость детям — приятно вдвойне». Маргарита САКОВИЧ    
49

Увага: прыём грамадзян (CMigrator copy 1)

09.10.2011
У панядзелак, 10 кастрычніка, у кабінеце №31 райвыканкама з 11 да 14 гадзін прыём грамадзян і юрыдычных асоб правядзе дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ганна Мікалаеўна ЛАЎРУКЕВІЧ.  
53

Чалавек залатой душы

08.10.2011
На працягу двух гадоў працуе паштальёнам аддзялення сувязі “Быстрыца” Марына Аляксандраўна Маглыш. У зоне яе абслугоўвання знаходзіцца вёска Сухоўчыцы, жыхары якой – у асноўным пенсіянеры – з вялікай удзячнасцю адносяцца да Марыны Аляксандраўны. Нягледзячы на тое, што яна працуе не такі працяглы час, ужо змагла заваяваць аўтарытэт у вяскоўцаў. Акрамя дастаўкі шматлікай карэспандэнцыі, пенсій, разнастайных тавараў і ажыццяўлення іншых паслуг, яна знойдзе для кожнага чалавека добрае і цёплае слова, выслухае, дапаможа. Пенсіянеры гавораць, што такіх людзей мала, называюць яе чалавекам залатой душы і напярэдадні Сусветнага дня пошты жадаюць усіх даброт. Сяргей КОЗЕЛ  
125

Аснова поспеху – аператыўнасць

08.10.2011
Капыльскі раённы вузел паштовай сувязі падышоў сёлета да свайго прафесійнага свята - Сусветнага дня пошты - з больш чым дастойным вынікам: калі ў сярэднім па вобласці выкананне плана па падпісцы на чацвёрты квартал складае 92,5%, то нашы паштальёны  выканалі яго на 101,3%. Да таго ж, жыхары раёна з’яўляюцца самымі актыўнымі падпісчыкамі Міншчыны. На 1000 капылян прыходзіцца 788 экзэмпляраў перыядычных выданняў - абсалютна лепшы вынік. Але і гэта не апошняя перамога працаўнікоў вузла паштовай сувязі: выконваючы ўсе прагнозныя паказчыкі, даведзеныя абласной структурай, супрацоўнікі службы лідзіруюць і па выручцы ад рэалізацыі тавараў і паслуг (на аднаго жыхара раёна яна складае 67 тысяч рублёў). Шмат у чым гэтаму поспеху спрыяла комплексная аўтаматызацыя ўсіх аддзяленняў паштовай сувязі, абсталяванне камп’ютарна-касавымі апаратамі і шмат іншага. Укаранёны прыём плацяжоў па прынцыпе адзінага асабовага рахунку, дзе адзін аператар прымае ўсе віды плацяжоў за адну тэхналагічную аперацыю. Сучасныя тэхналогіі – адзін з прыярытэтаў дзейнасці РУП «Белпошта» і Капыльскага РВПС - у прыватнасці. Так, у гарадской аперацыйнай зале ўсталяваны аплатна-даведачны тэрмінал, які дазваляе любому кліенту самастойна праводзіць разлікі па банкаўскай пластыкавай картцы, ажыццяўляць любыя плацяжы ў межах рэспублікі. У кожным аддзяленні паштовай сувязі (АПС) у аграгарадках з’явілася абсталяванне для арганізацыі пункта калектыўнага інтэрнэт-доступу. Сярод найбольш запатрабаваных насельніцтвам відаў паслуг, як заўсёды, з’яўляюцца дастаўка перыёдыкі, карэспандэнцыі, прыём камунальных плацяжоў, аплата банкаўскіх крэдытаў, падключэнне да сеткі мабільных аператараў МТС, life:), продаж камплектаў “Привет” ІП Velcom. Укараняюцца і новыя – гібрыдная пошта (раздрукоўка, канвертаванне і рассылка інфармацыі), заказ тавараў беларускіх вытворцаў па каталогу, прамая паштовая рэклама (рассылка інфармацыі, рэкламы адрасным і бязадрасным спосабам), аплата перасылкі заказных пісьмаў праз сістэму «Электронная марка» і інш. Згуртаваны калектыў, дзе працуюць 171 чалавек у 30 аддзяленнях паштовай сувязі горада і раёна, даказвае здольнасць дасягаць выдатных вынікаў, нягледзячы на складаныя ўмовы, якія сёння дыктуе сучасны рынак. Іх дасягненні не застаюцца не заўважанымі. За поспехі ў працы, асабісты ўклад у развіццё паштовай сувязі Мінскай вобласці Ганаровай граматы Мінскага філіяла РУП “Белпошта” ўдастоена начальнік АПС “Ванелевічы” Ніна Канончык. Пераможцамі ўнутрывытворчага спаборніцтва сярод калектываў структурных падраздзяленняў, якія выканалі ўсе ўмовы спаборніцтваў (па выніках работы за першае паўгоддзе 2011 года), сталі калектывы АПС “Бабоўня” (начальнік – Раіса Вараненка) і АПС “Лясное” (начальнік – Ганна Шчэрба). Ганаровае званне “Ветэран службы” (стаж – больш за 20 гадоў) Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі “Белпошта” сёлета атрымалі 20 супрацоўнікаў Капыльскага РВПС. Аператыўнасць і максімальны камфорт для кліентаў застаюцца як і раней асновай дзейнасці сучаснай паштовай службы. Сяргей ЛАЗОЎСКІ НА ЗДЫМКУ: сартавальнікі Людміла Бахта, Валянціна Вінцік і паштальён па суправаджэнні пошты Святлана Лагодзіч.  
60

Будучы ўраджай ствараецца сёння

08.10.2011
Сухое і цёплае надвор’е, якое назіралася ў канцы верасня - пачатку кастрычніка, спрыяла развіццю пустазелля і збожжавых шкоднікаў. Таму на пачатковых этапах развіцця руні неабходна ачысціць палі ад непажаданых акалічнасцей. Дасягаецца гэта шляхам выканання комплексу арга-нізацыйных і агратэхнічных мерапрыемстваў, каб стварыць аптымальныя ўмовы для росту і развіцця азімых збожжавых культур. У РСУП “Бабоўня” азімая сяўба фактычна падходзіць да завяршэння. Ужо пасеяна 630 га пшаніцы (гатункаў “багатка” і “сюіта”), 332 га рапсу (“прагрэс”), 300 га трыцікале (“гранада”, “кастусь”), 60 га жыта на зялёны корм. Для дасягнення больш высокага ўраджаю сяўба вядзецца з улікам папярэднікаў. – Пад пшаніцу падрыхтавалі палі, якія займалі азімы рапс, шматгадовыя травы, цукровыя буракі, – тлумачыць галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Віталь Юха. – Пад трыцікале занялі плошчы з-пад кукурузы, аднагадовых траў. Немалаважны фактар яшчэ – падрыхтоўка глебы. Таму правялі ўнясенне фосфарных і калійных угнаенняў. Таксама на плошчы каля 600 га ўнеслі гліфасаты пад будучы ўра-джай.  У  дадатак, з-за сухога надвор’я непасрэдна перад сяўбой правялі апрацоўку глебы АКШ. Увогуле, таму, што сёлета мы атрымалі ўраджай збожжавых прыкладна на 6 ц/га большы, чым у мінулым годзе, у многім паспрыяў належны догляд пасеваў. Цяпер сельгаспрадпрыемства вядзе хімапрацоўку азімых з выкарыстаннем прэпаратаў “тамерон”, “лазурыт супер”, “легата плюс” і “гром”. Непадалёку ад вёскі Лоцвіны апрацоўку густых пасеваў азімых з дапамогай апырсквальніка “Rall” вёў вопытны механізатар Мікалай Шахоўскі. Агрэгат з захватам 18 метраў дазваляе хутка правесці хімапрацоўку. За выкананнем агратэхнічнага прыёму пільна сачыў аграном-аграхімік Андрэй Гаўрук - бывае, дзесьці дапамагчы ці падкарэкціраваць работу меха-нізатара трэба. Тут жа свайго часу чакаў Уладзімір Хмялеўскі, які вядзе запраўку апырсквальніка. У гаспадарцы ідуць работы па ўзняцці зябліва, уборцы кукурузы на зерне і цукровых буракоў. Але асаблівая ўвага – азімым, таму што будучы ўраджай ствараецца сёння. НА ЗДЫМКУ:  1. А. Гаўрук, М. Шахоўскі, У. Хмялеўскі падчас запраўкі апырсквальніка;  2.  Ідзе апрацоўка азімых; Тэкст і фота Сяргея  ЛАЗОЎСКАГА  
85

Мацярынства – у пашане

08.10.2011
На аснове Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №157  ад 26 сакавіка 1998 года “Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь”, рашэння Мінскага аблвыканкама №1319 ад 22 верасня 2011 года “Аб святкаванні ў вобласці Дня маці”, а таксама ў мэтах павышэння прэстыжу мацярынства ў грамадстве раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне з 7 па 14 кастрычніка арганізаваць на Капыльшчыне мерапрыемствы, прысвечаныя Дню маці, якія будуць праводзіцца на працягу тыдня (Тыдзень маці). Створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правя-дзенні Тыдня маці ў раёне, які ўзначаліла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Валянціна Козіч. Зацверджаны план правядзення мерапрыемстваў. На працягу Тыдня маці чакаецца шмат цікавага. Запланавана арга-нізацыя вечара-сустрэчы з мнагадзетнымі маці раёна. На  святочную ўрачыстасць будуць запрошаны таксама  жанчыны, узнагароджаныя ордэнам Маці. Не будуць абдзелены ўвагай і тыя, чые сыны праходзяць службу ў радах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. На плошчы Капыля чакаецца цікавае мерапрыемства, прысвечанае жанчынам-маці. “Загляните в мамины глаза» — так называецца святочны канцэрт, які падрыхтаваны работнікамі культуры і будзе дадзены ў РЦК. Супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сумесна з адміністрацыяй сельгаспрадпрыемстваў наведаюць сем’і, дзе выхавана 10 і болей дзяцей. Таксама плануецца правесці прамую лінію з удзелам зацікаўленых структур і прадстаўнікоў органаў кіравання. А распачаўся Тыдзень маці з двух мерапрыемстваў, якія прайшлі ў мінулыя чацвер і пятніцу: сустрэча са шматдзетнымі маці Семежаўскага сельсавета, святочная ўрачыстасць у  доме сацыяльных паслуг в. Ч. Партызан. Трэба адзначыць, што святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Тыдню маці, праходзяць з удзелам прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў – РА РГА “Белая Русь”, РА ГА «Беларускі Саюз жанчын», раённага таварыства Чырвонага Крыжа,  РК ГА “БРСМ”. Марыя ШЭІНА  
72

В зоне повышенного риска

08.10.2011
В рамках месячника пожарной безопасности, который проводится на территории Копыль-ского района с 10 октября по 11 ноября с. г. инспекцией госпожнадзора Копыльского РОЧС, совместно с сотрудниками РОВД, ТЦСОН и Бучацинского сельисполкома проведен рейд по проверке противопожарного состояния домовладений неблагополучных семей, проживающих на территории сельсовета. Первым посещаем домовладение Ирины Уласович по ул. Партизанской в д. Смоличи. Ранее Ирина Ивановна была оштрафована на 700 тыс. рублей за эксплуатацию электросетей без аппаратов защиты (т. н. левый ввод). При нынешней проверке грубых нарушений не выявлено, кроме как курение в доме сожителя хозяйки. В этот раз электросеть была подключена в соответствии с существующими нормами и правилами. Приятно, что хозяйка дома сделала правильный вывод из предыдущего нашего посещения. В доме №77 по ул. Советской в аг. Жилихово посещаем семью Ярошеней. Первое, что бросается в глаза, демонтированный автономный извещатель, дымоход на чердаке даже не побелен. Как оказалось, хозяева еще и курят в жилых помещениях. Штраф в 1 б. в. (35 тыс. руб.), может быть, поможет им избавиться от этой вредной привычки, а заодно – устранить выявленные недостатки. В д. Бучатино направляемся к дому многодетной семьи Делюковичей. С сожалением констатируем, что установленные ранее автономные пожарные извещатели (АПИ) демонтированы, эксплуатируется неисправная розетка, осветительный прибор подвешен на электропроводах. Но самое опасное нарушение, которое выявлено в этом домовладении, – складирование горючих материалов на отопительном котле (снимок 1). Хозяева дома строго предупреждены о недопустимости подобных нарушений. Им намечены конкретные сроки устранения замечаний. В доме №88 по ул. Советской выявляем еще более существенное нарушение. Виктор Хотько и Наталья Ковалева умудрились поставить в доме отопительно-варочную печь, именуемую в народе «буржуйкой» (снимок 2), которая, к тому же, имеет многочисленные прогары. Хозяйка дома привлечена к административной ответственности в виде штрафа в размере 3-х базовых величин (105 тыс. руб.). Вынесено требование о запрещении эксплуатации «буржуйки». Тамара Ермакович, проживающая по ул. Советской, д. 41, тоже была оштрафована на 1 б. в. (35 тыс. руб.) за использование в защите электросети некалиброванных плавких вставок, т. н. «жучков», которые могут стать причиной загорания электропроводки. Никак не доходят руки у Тамары Ивановны, чтобы оштукатурить и побелить дымоход на чердаке… Посетили мы в этот день и домовладение семьи Сечко, проживающей по ул. Победы, д. 86, в д. Гулевичи. Печь с трещинами, осветительные приборы, подвешенные на проводах, дымоход не оштукатурен и не побелен, окурки на полу в жилых комнатах и на кухне – вот далеко не полный перечень нарушений противопожарных правил. Добавим, что гр-н В. Сечко недавно уже привлекался за эти нарушения к административной ответственности. К сожалению, штраф в 35 тысяч рублей так его ничему и не научил, и должных выводов он не сделал. Хотелось бы отметить, что в нашем районе имеется 105 семей, находящихся в социально-опасном положении (СОП), где воспитываются 225 детей. Конечно же, это – зона повышенного риска. Вот почему в период месячника в пожарно-профилактической работе задействован весь личный состав Копыльского РОЧС, внештатные пожарные формирования и смотровые комиссии. Налажено тесное взаимодействие со всеми заинтересованными службами: РОВД, ТЦСОН, сельсоветами, РИ «Энергонадзор» и т. д. Только за первую неделю месячника работниками РОЧС совместно с другими службами проверено более 700 домовладений, проведено 7 сельских сходов, подготовлены 2 предложения о направлении лиц, страдающих от алкоголизма, в ЛТП, 2 предложения о лишении родительских прав граждан, не выполняющих своих родительских обязанностей. В рейде участвовали: Вадим МОРДАСЕВИЧ, инженер ИГПН Копыльского РОЧС, старший лейтенант внутренней службы; Роман КУЛЬБИЦКИЙ, участковый инспектор Бучатинского сельсовета, старший лейтенант милиции; Ирина ШПИЛЕВСКАЯ, управделами Бучатинского сельисполкома; Татьяна САВИЦКАЯ, специалист по социальной работе ГУ «Копыльский ТЦСОН»