Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

31

Высакародная мiсiя выхавання душы

09.10.2011
Сёння культура цалкам увайшла ў наша жыццё. Нават не задумваючыся, мы карыстаемся яе здабыткамі: з задавальненнем ходзім на канцэрты і паказы кінафільмаў, любуемся музейнымі экспазіцыямі, наведваем бібліятэкі, навучаем сваіх дзяцей у школах мастацтваў. Але за ўсім гэтым стаіць напружаная праца людзей, якія імкнуцца, каб стварыць нам добры настрой, задаволіць нашы патрэбы ў мастацкім і эстэтычным развіцці. Дзякуючы намаганням работнікаў культуры, іх ведам, вопыту і таленту ствараецца аснова для самарэалізацыі чалавека, адукацыі і выхавання дзяцей і моладзі, закладваецца падмурак будучыні грамадства і дзяржавы. [caption id="attachment_13504" align="aligncenter" width="443" caption="«Капыльскія пацехі»"][/caption] Напярэдадні прафесійнага свята работнікаў культуры адбылася сустрэча з начальнікам аддзела культуры Капыльскага райвыканкама Наталляй ЦАРКОВАЙ, падчас якой ішла размова пра асноўныя кірункі работы работнікаў гэтай галіны, дасягненні і планы на будучае. — Наталля Іванаўна, чым жыла культура раёна на працягу гэтага года? — Падзей і цікавых спраў было многа. Хацелася б узгадаць толькі самыя адметныя. Ужо ў студзені нас чакала надзвычай прыемная навіна: абрадавы калектыў “Цары” з Семежаўскага цэнтра культуры і вольнага часу стаў лаўрэатам спецыяльнай прэміі Прэзідэнта рэспублікі Беларусь за вялікую работу па вывучэнні, адраджэнні і захаванні народных традыцый. 8 студзеня ў Палацы Рэспублікі кіраўнік калектыву Таццяна Шаура атрымала з рук Аляксандра Лукашэнкі гэту ганаровую ўзнагароду. [caption id="attachment_13505" align="aligncenter" width="443" caption="У раённым цэнтры ткацтва"][/caption] Сёлета яшчэ адной цудоўнай жанчыне і адмысловай ткачысе (ужо трэцяй у раёне) — майстру-метадысту раённага цэнтра ткацтва Ніне Гарашчэні — было прысвоена званне “Народны майстар Беларусі”. Нашы работнікі і ўдзельнікі мастацкай сама-дзейнасці раёна прымалі актыўны ўдзел у міжнародных, рэспубліканскіх і абласных фестывалях і конкурсах. Напрыклад, з поспехам народныя майстры вступілі на V рэгіянальным свяце-конкурсе па ткацтве “Матчыны кросны” ў Старых Дарогах, удзельнікі аматарскіх аб’яднанняў Лоцвінскага сельскага дома культуры, Песачанскага і Семежаўскага цэнтраў культуры і вольнага часу прынялі ўдзел у міжнародным фестывалі “Мотальскія прысмакі”, што праходзіў у в. Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Народны ансамбль народнай музыкі “Капыляне” быў запрошаны ў г. Ёнішкіс Літоўскай Рэспублікі на міжнародны фестываль “У коле сяброў”, народны ансамбль народнай песні “Спадчына” добра выступіў на абласным свяце “Масленіца”. Нельга не ўзгадаць і падзею, якая адбылася літаральна днямі — Рэспубліканскі фестываль-кірмаш “Дажынкі-2011”, дзе прадстаўнікі культуры раёна таксама паказалі сябе найлепшым чынам. Нямала добрых спраў і на рахунку нашых бібліятэкараў, у праватнасці, Семежаўская сельская бібліятэка стала пераможцам рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка — асяродак нацыянальнай культуры”. Лічу, можна адзначыць як станоўчы момант  з’яўленне ў бягучым годзе ў нашай бібліятэчнай сістэме бібліёбуса — такім чынам ёсць магчымасць для абслугоўвання жыхароў самых аддаленых населеных пунктаў. Акрамя такіх, можна сказаць знакавых мерапрыемстваў, было і шмат іншых, таксама досыць цікавых, якія патрабуюць напружанай падрыхтоўкі, прыкладання ўменняў, фантазіі і энтузіязму нашых супрацоўнікаў. Гэта былі і разнастайныя раённыя конкурсы, традыцыйныя святы народнага абрадавага календара, мерапрыемствы, прымеркаваныя да дзяржаўных свят і падзей. — Работнікі культуры працуюць тады, калі мы адпачываем. Яны заўсёды ў цэнтры падзей. Каго бы Вы хацелі ўзгадаць добрым словам напярэдадні прафесійнага свята? — Сапраўды, работнікі нашай галіны працуюць без стомы, яны заўсёды поўныя самых крэатыўных ідэй, якія імкнуцца ператварыць у жыццё. І самая лепшая ўзнагарода для іх — гарачыя апладысменты і шчырыя ўсмешкі людзей, для якіх яны працуюць. Хацелася б словы ўдзячнасці за працу выказаць Льву Канапляніку, выкладчыку Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў, Валянціне Шураковай, дырэктару раённага краязнаўчага музея, Наталлі Рыбак, дырэктару раённага Цэнтра культуры, Любові Галубовіч, кіраўніку народнага тэатра гульні і гумару  “Капыльскія пацехі”, Валянціне Зарамбоўскай, кіраўніку народнага ансамбля народнай песні “Спадчына”, Таццяне Серай, дырэктару цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, Таццяне Шауры, дырэктару Семежаўскага цэнтра культуры і вольнага часу, Галіне Шахновіч, дырэктару Камсамольскага сельскага дома культуры. — Напэўна, з нагоды прафесійнага свята шэраг работнікаў вашай сферы атрымаюць узнагароды? — Так, у прыватнасці, ужо ўзгаданы Леў Канаплянік узнагароджаны Ганаровай граматай упраўлення культуры Мінаблвыканкама, дырэктар Песачанскага цэнтра культуры і вольнага часу Любоў Карповіч — Ганаровай граматай Капыльскага райвыканкама, Падзяк старшыні райвыканкама ўдастоены Аксана Мельнічэнка, завуч Капыльскай дзіцячай школы мастацтваў, Наталля Новік, загадчыца Вялікараёўскай бібліятэкі-клуба, Ірына Гурло, кладаўшчык групы гаспадарчага абслугоўвання аддзела культуры. — Вашы віншаванні са святам калегам… — Хацелася б звярнуцца да ўсіх работнікаў устаноў культуры, ветэранаў працы, удзельнікаў мастацкай самадзейнасці, майстроў народнай творчасці. У вас цудоўная прафесія, і вы з вялікім натхненнем і любоўю выконваеце высакародную місію выхавання чалавечай душы, узбагачаеце духоўны свет людзей. Моцнага вам здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай прафесійны шлях рупліўцаў культурнай нівы заўсёды будзе паспяховым і плённым, напоўненым новымі здабыткамі і радаснымі сустрэчамі! Гутарыла Маргарыта САКОВІЧ  

Источник:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей