
На працягу двух гадоў працуе паштальёнам аддзялення сувязі “Быстрыца” Марына Аляксандраўна Маглыш. У зоне яе абслугоўвання знаходзіцца вёска Сухоўчыцы, жыхары якой – у асноўным пенсіянеры – з вялікай удзячнасцю адносяцца да Марыны Аляксандраўны. Нягледзячы на тое, што яна працуе не такі працяглы час, ужо змагла заваяваць аўтарытэт у вяскоўцаў. Акрамя дастаўкі шматлікай карэспандэнцыі, пенсій, разнастайных тавараў і ажыццяўлення іншых паслуг, яна знойдзе для кожнага чалавека добрае і цёплае слова, выслухае, дапаможа. Пенсіянеры гавораць, што такіх людзей мала, называюць яе чалавекам залатой душы і напярэдадні Сусветнага дня пошты жадаюць усіх даброт.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии