Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Архив материалов за 2010-2023 года - Слава працы | Копыль Online

Дата создания

-

Категория

58

Агроусадьба «12 месяцев» приглашает

12.03.2013
на праздник «Масленица», который состоится в субботу, 16 марта, в д. Конотопы Великораевского сельсовета. Гидами в своеобразном путешествии в мир народных праздников и традиций трех славянских народов — белорусского, русского и украинского — станут для вас скоморохи, которые помогут наполнить праздник весельем, шутками и смехом. Вы станете зрителями и участниками чудесного представления с танцами, песнями, играми и конкурсами. По традиции будет сожжена кукла Масленица, а вместе с ней все наши горести и печали. И какой же праздник без «цыган»?! Именно их приезд станет своеобразной кульминацией всего действа. Особое внимание будет уделено детям, для которых готовится отдельная программа. Организуется работа торговых павильонов. Не останутся в стороне от мероприятий и жители соседней деревни Рудное, куда также высадится праздничный десант. Начало праздника в 13 часов.  
63

Работы не павiнны спыняцца нi на дзень

12.03.2013
На нарадзе з удзелам кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў і будаўнічых арганізацый Капыльшчыны, якая адбылася ў пачатку гэтага тыдня, старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня строга запатрабаваў прыкласці ўсе намаганні, каб работы па мадэрнізацыі малочнатаварных фермаў у раёне не спыняліся ні на дзень. Толькі так можна выканаць даручэнне Прэзідэнта аб уводзе ў дзеянне ўсіх такіх аб’ектаў да 1 кастрычніка бягучага года. І менавіта кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў разам са старшынёй райвыканкама нясуць персанальную адказнасць за рэалізацыю пастаўленай задачы. Анатоль Іосіфавіч адзначыў, што сёння ў раёне ідуць работы па будаўніцтве 14 сучасных даільна-малочных блокаў. “І калі задуманае здзейсніцца, гэта будзе своеасаблівы прарыў у малочнай жывёлагадоўлі Капыльшчыны”, — адзначыў кіраўнік раёна. Тым не менш, не ўсюды справы ідуць так, як гэта патрабуецца. У якасці прыкладу добрай арганізацыі працэсу Анатоль Іосіфавіч прывёў ЗАТ “Жыліхава”: “Тут і кіраўнік на сваім месцы і работай займаецца”. Не менш важным застаецца яшчэ адно пытанне — вытворчасць малака. Пакуль жывёлаводам раёна ніяк не ўдаецца справіцца з пастаўленай задачай: па выніках першых двух месяцаў года ўдалося дасягнуць толькі 98,5% да плана. Каб ліквідаваць адставанне, неабходна ў сакавіку мець паказчык не менш за 103—104%. Для гэтага ўпраўленнем райсельгасхарчу для кожнай гаспадаркі было распрацавана заданне па штодзённым прыросце прадукцыі да ўзроўню мінулага года. За яго выкананне ў адказе не толькі кіраўнік і зоаветслужба, але і астатнія спецыялісты гаспадарак, якія павінны быць замацаваны за ўсімі фермамі. “Я патрабую, каб на кожнай ферме ўсе 24 гадзіны ў суткі быў парадак, — звярнуўся да прысутных Анатоль Жданеня. — Вы павінны завезці неабходныя дабаўкі — камбікорм, патаку, шрот, раскісляльнікі — і строга сачыць за ўвядзеннем іх у рацыён жывёлы”. Гаварылася падчас нарады і пра ўзнаўленне статкаў, якое мае вялікае значэнне для павелічэння вытворчасці малака, а таксама рэалізацыю атрыманай прадукцыі. “Трэба ўмець ставіць перад сабою задачы і дакладна іх выконваць”, — падвёў рысу пад вышэйсказаным кіраўнік раёна, звяртаючыся да ўдзельнікаў нарады. Маргарыта САКОВІЧ  
53

Букет для Таццяны Каленчыц

11.03.2013
Па вуліцы Лугавой у Капылі знаходзіцца дом сямейнага тыпу, дзе, абагрэтыя любоўю мамы Таццяны Каленчыц, у добразычлівай абстаноўцы жывуць двое сваіх і 11 прыёмных дзяцей. Калі ўзгадаць вядомы выраз: “Дзеці — кветкі жыцця”, тады атрымліваецца, што ў Таццяны Міхайлаўны іх цэлы букет — 6 дзяўчынак і 7 хлопчыкаў. Нягледзячы на тое, што дзеці маюць розны ўзрост (самай малодшай Аляксандры – адзін год і восем месяцаў, а самым старэйшым Хрысціне і Сяргею  па 15 гадоў), ва ўтульным двухпавярховым катэджы заўсёды пануюць сяброўства, дабрыня,  узаемавыручка  і ўзаемапавага. Усё гэта дзякуючы разуменню сваёй ролі кожным членам вялікай сям’і. Безумоўна, старэйшыя дзеці — першыя надзейныя памочнікі: і пагуляць, і ўрокі вывучыць з малодшымі, дапамагчы матулі навесці парадак  у доме ці прыгатаваць вячэру, а пасля памыць посуд… Гледзячы на сваіх больш дарослых брацікаў і сястрычак, спасцігаюць гэтыя “хітрыя навукі” і самыя маленькія. Неацэнную дапамогу Таццяне Міхайлаўне аказваюць дзеці і ў вясновы час: на прысядзібным участку трэба агародніну пасадзіць і, што немалаважна, пасля прапалоць. Разам заўсёды любая работа  ідзе  спорна.  Аднак сям’я не толькі добра працуе, але  і  выдатна   адпачывае. Узімку ўсе разам любяць паездзіць на лыжах у зоне адпачынку ці наведаць гарадскі каток, каб пакатацца на каньках. Цёплымі вясновымі і летнімі днямі часта выходзяць у лес на пікнік. А нядаўна ў сям’і Таццяны Каленчыц з’явілася і вельмі “смачнае” хобі: на злёце перадавікоў ад сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю “БетонБокс” гаспадыня атрымала падарунак — хлебапечку. Цяпер сваіх дзяцей матуля заўсёды балуе свежай і духмянай выпечкай. Не памылюся, калі скажу, што светлым вясновым днём — 8 сакавіка, Таццяна Міхайлаўна пачуе шмат цёплых віншаванняў са святам, а галоўным падарункам для яе стане букет шчаслівых усмешак дзяцей. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  
58

Радуйце сваiх любiмых кветкамi i не толькi...

11.03.2013
Напярэдадні 8 Сакавіка мы даведаліся ў некаторых мужчын, якім яны бачаць ідэал жанчыны і чым  парадуюць сваіх любімых у цудоўнае вясенняе свята Эдуард Пацэнкер, пенсіянер: – Ёсць такое выказванне “каханне з першага позірку”. Так атрымалася і ў нас з Валянцінай Віктараўнай, з якой мы 35 гадоў разам. Для мяне яна самая прыгожая, самая пяшчотная, самая абаяльная жанчына. Я ўпэўнены, што ў прыродзе такіх больш няма. Разам мы выгадавалі добрых дзяцей: трох дачок і сына. Менавіта з вобраза Валянціны Віктараўны склаўся для мяне ідэал жанчыны. Трэба адзначыць, што пры кожным зручным выпадку я дару ёй кветкі. Раю ўсім мужчынам рабіць гэтак жа. Я нават на прысядзібным участку ўжо некалькі год таму пачаў займацца іх вырошчваннем. Жанчыны любяць, калі іх жыццё ўпрыгожваюць кветкі. Хачу павіншаваць прадстаўніц прыгожага полу з цудоўным вясеннім святам і пажадаць абаяльнасці, натхнення і ўзаемнага кахання. Алег Пяцігорац,  механізатар ААТ “Ціміразеўскі”: – Са сваёй любімай жонкай Алай мы разам амаль сем гадоў. У нас заўсёды добрыя адносіны. У пару жніва я вяртаюся позна, але яна адносіцца да гэтага з разуменнем. Дачка Насця пайшла ў першы клас. Выхаваннем яе пераважна займаецца жонка.  На падворку заўсёды прыбрана і дагледжана. Дзякуючы ёй, у нас дома заўсёды прысутнічае цеплыня і ўтульнасць. І я таксама адношуся да Алы з пяшчотай і ласкай: кожнае свята стараюся дарыць кветкі, купляю розныя сувеніры, на дзень нараджэння – каштоўныя рэчы. Сваім любімым жанчынам Але і Насці жадаю моцнага здароўя і шчасця. Павел Гулевіч, студэнт другога курса Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта: – Для мяне ідэалам жанчыны з’яўляецца мая маці Ірына Уладзіміраўна. Моцная па натуры, працавітая, клапатлівая, з ранняга дзяцінства яна вучыла не падманваць і быць добрым чалавекам не толькі ў сям’і, але і ў грамадстве. І мая галоўная адказнасць – гэта не падвесці яе. Я амаль кожныя выхадныя наведваю Капыль, каб дапамагчы маці ў хатніх справах. Хачу сказаць вялікі дзякуй маме за тое, што дала мне жыццё і выхавала мяне такім, якім я з’яўляюся цяпер. Гутарыў Павел ШЭІН Фота аўтара і Сяргея ЛАЗОЎСКАГА  
44

Заслужаныя ўзнагароды (CMigrator copy 1)

11.03.2013
Мастацкаму кіраўніку раённага цэнтра культуры Валянціне Зарамбоўскай была ўручана Падзяка міністра культуры Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу ў галіне культуры. А дырэктару Капыльскага краязнаўчага музея Валянціне Шураковай - Ганаровая грамата Мінаблвыканкама за значны асабісты ўклад у развіццё музейнай справы і захаванне гістарычнай культурнай спадчыны Капыльскага раёна. Узнагароджванне адбылося на пасяджэнні абласной калегіі ўпраўлення культуры Мінаблвыканкама, якая праходзіла днямі ў г. Нясвіжы. Сімвалічна, што мерапрыемства адбылося напярэдадні свята 8 Сакавіка, таму і віншаванні атрымаліся не толькі прафесійнымі, але і па-сапраднаму вясновымі. Дзіяна ТКАЧЭНКА  
56

«Мінаюць гадзіны, праходзяць гады...»

11.03.2013
Споўнілася 106 гадоў з дня нараджэння вядомай у свой час паэтэсы Наталлі Вішнеўскай. I хоць яна нарадзілася ў горадзе Коўна (цяпер Каўнас, Літва), але шмат гадоў яе лёс быў звязаны з Капыльшчынай. Ды і бацькі яе родам адсюль. Дзяцінства Наталлі Вячаславаўны было нялёгкім. У 1914-1919 гадах давялося сям’і Вішнеўскіх уцякаць ад немцаў у Расію. Такі незайздросны лёс быў у Першую сусветную вайну для многіх тысяч беларусаў. Пазней, калі заціхла бура Грамадзянскай вайны, настаўнікі Вішнеўскія з дачкой Наталляй вярнуліся на бацькаўшчыну ў мястэчка Пясочнае. У сваіх лістах, якія яна пісала паэту Сяргею Грахоўскаму, Наталля прыгадала некаторыя моманты са свайго дзяцінства на Капыльшчыне: ”Успамінаю, як хлапчуком забягаў да нас у Пясочным Адам Русак. Мая мама, прадракаючы яму дарогу  ”ў людзі”, вучыла яго, як трэба трымаць відэлец і нож, тлумачыла яму незнаёмыя словы, сэнс якіх ён запісваў. I як настаўніца дапамагала зразумець паэзію. Як бяжыць час”. Маці Наталлі разам з бацькам працавала ў местачковай школе. Нейкім чынам, ці можа гэта залежыць ад лёсу свайго ці дзяцей, Капыльскі аддзел асветы накіраваў настаўніцу Вішнеўскую на настаўніцкія курсы ў Слуцк. Наталля наведвала маці, і знакавай стала для яе сустрэча з Якубам Коласам, які выкладаў беларускую мову педагогам Случчыны, Капыльшчыны і іншых раёнаў рэгіёна. Ён заўважыў дзяўчыну і выслухаў, калі тая прачытала свае вершы. Яны яму спадабаліся, і класік параіў Наталлі не пісаць ”у стол”, а пасылаць у розныя выданні, а таксама паступаць у Мінскі педтэхнікум. Яна паспяхова здае экзамены і становіцца студэнткай так званага ”Царскага ліцэя”. Выкладалі ў тэхнікуме вядомыя беларускія літаратары —  згаданы ўжо Я. Колас, а таксама браты А. і Я. Лёсікі. На вечары сюды заглядвалі знакаміты Янка Купала, Міхась Чарот і іншыя паэты і празаікі, а за партамі побач сядзелі будучыя літаратурныя геніі, такія як Максім Лужанін і Пётр Глебка. У творчым асяроддзі Наталля была не апошняй зоркай. У час вучобы выдатніца Вішнеўская актыўна друкуецца ў ”Полымі”, ”Маладняку”, ”Чырвоным сейбіце”, газеце ”Савецкая Беларусь” і іншых беларускіх выданнях. Маладая таленавітая паэтка неўзабаве ўступае ў творчае аб’яднанне ”Маладняк”, знаёміцца з сакратаром часопіса ”Маладняк”, вядомым паэтам Алесем Дударам і выходзіць за яго замуж. Літаратурнае аб’яднанне выпускае зборнік ”Вершы” трох аўтараў: Наталлі Вішнеўскай, Яўгеніі Пфляўбаўм і Зінаіды Бандарынай. Крытыкі адразу ацанілі дэбют паэтак, як цудоўны падарунак для аматараў паэзіі. У адным з вершаў Наталля Вішнеўская быццам запраграмавала свой лёс: Павольна, спакойна мінаюць гадзіны, Мінаюць гадзіны, праходзяць гады, I тухне старое, у вечнасці гіне, У вечнасці гіне, каб стаць маладым. Сямейнае шчасце, такое добрае і жаданае, у адзін момант разбураецца. У 1929 годзе Алеся беспадстаўна арыштоўваюць і навешваюць на яго ярлык ”вораг народа”. Нейкім цудам Наталлі ўдаецца скончыць Белпедтэхнікум і паступіць у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. I тут ёй руку і сэрца прапануе паэт-маладняковец Алесь Звонак, з якім яна пераязджае ў 1930 годзе ў Маскву, але маладыя вяртаюцца зноў у Мінск праз 4 гады. Ведалі б яны, ніколі б не прыехалі назад. У канцы 1936 года Звонака арыштавалі. Закінулі ў “амерыканку” і Наталлю, але доўга не пратрымалі і выпусцілі. Пасля адседкі ў 1937 годзе Вішнеўскую сустрэў на вуліцы малады следчы і ціха шапнуў на вуха: “Выяз-джай, паэтка, падалей, бо рыхтуецца новая хваля арыштаў”. Яна з матуляй накіравалася да цёткі на Украіну (бацька ўжо тады памёр). Наталля трохі пажыла там, затым дабралася ў Ленінград. Ёй давялося перажыць пакуты ленінградскай блакады, і там трагічна скончылася трэцяе замужжа з вядомым беларускім паэтам Янкам Бобрыкам, лепшым сябрам нашага паэта-маладнякоўца Міколы Дубовіка. Магчымасць выехаць з блакаднага горада была, але ён не хацеў пакідаць яго. У сваіх успамінах яна згадвае пра цудоўныя гады творчасці. Калі творчае жыццё кіпела і не было рэпрэсій: “Тады мы ўсе былі маладыя, з сябрамі-маладнякоўцамі выступалі ў клубах, рабфаках, школах, у асяродку чыгуначнікаў”. Яна чытала свае вершы — тонкія, лірычныя, і зала грымела ад апладысментаў. Да самага выхаду на пенсію Наталля Вячаславаўна працавала бібліятэкарам Ленінградскага стаматалагічнага інстытута. Як ёй хацелася пабываць у родных мясцінах! 3 удзячнасцю яна ўспамінала Янку Купалу. “Харошы быў чалавек”, — гаварыла яна. I ўдзячна была ўсё жыццё Якубу Коласу. А хіба можна было забыць паэта Міколу Хведаровіча, у якога шмат чаму навучылася? Праз сяброў перадавала падзяку Янку Скрыгану за добразычлівасць і зычыла яму шмат здароўя. Вельмі часта перапісвалася з Сяргеем Грахоўскім. Ад яго даведалася, што памёр яе шчыры добры сябар Адам Русак. “Яго ведала яшчэ з дзяцінства,  бо разам жылі ў в. пясочнае, — пісала Вішнеўская. — Ён быў добрым музыкантам, але больш быў падобны на кампазітара. Страшна галадаў ён, калі вучыўся, але вучобу не кінуў. Добры быў чалавек”. Ёй хацелася прыехаць у Мінск, каб наведаць могілкі, дзе спяць вечным сном Паўлюк Трус, Якуб Колас, і  пакланіцца  Адаму Русаку. 3 мая 1989 года Наталля Вішнеўская памерла ў бальніцы ў Ленінградзе. Іван Ігнатчык  
84

З песняй праз усё жыццё

11.03.2013
[caption id="attachment_25336" align="aligncenter" width="443" caption="Фальклорны калектыў в. вуглы: Л. М. Пінчук (кіраўнік), І. А. Рашкевіч, Г. Я. Дзямідчык, Л. Я. Ясючэня, С. М. Жгун"][/caption]

З кожнай песняй пражываюць цудоўныя імгненні сваёй маладосці, хоць і нялёгкай, але па–свойму шчаслівай і  рамантычнай, удзельніцы фальклорнага  гурта з в. Вуглы, што ў Доктаравіцкім сельсавеце, якім кіруе Ліна Пінчук.

Гэта самы самабытны аўтэнтычны калектыў у раёне. Нягледзячы на тое, што ў ім жанчыны сталага ўзросту, яны  і сёння пастаянныя ўдзельнікі свят народнай творчасці як у раёне, так і ў вобласці. За апошнія гады гурт двойчы прымаў удзел у абласным фестывалі фальклорнага мастацтва “Сугалоссе”, які праходзіў у Салігорскім раёне (2004, 2010 гг.), і стаў дыпламантам. І сёння, дзякуючы гэтым жанчынам, якія перадалі ў спадчыну свае песні, танцы, гульні, абрады, казкі, замовы, мы маем магчымасць ладзіць святы, абрады, карыстаючыся гэтай невычарпальнай крыніцай духоўнай спадчыны. Іх творчасць займае дастойнае месца ў беларускіх энцыклапедыях фальклору і шматлікіх выданнях фалькларыстаў–даследчыкаў. Лідзія Якаўлеўна Ясючэня з’яўляецца самай старэйшай удзельніцай і салісткай гэтага гурта. Своеасаблівы лёс у гэтай жанчыны. Нарадзілася і вырасла ў в. Вуглы Капыльскага раёна. Спявае з самага маленства, а прывіла ёй любоў да народнай песні маці. Спачатку спявала ў школьнай самадзейнасці, калі вучылася ў Вуглоўскай пачатковай, затым у Доктаравіцкай і Ванелевіцкай школах. Пасля заканчэння  школы  паступіла  ў  Магілёўскую фельчарска–акушэрскую  школу. Там  удзельнічала ў хоры Магілёўскага пяхотнага вучылішча, якое з’яўлялася іх шэфам. Перад вайной (пасля заканчэння навучальнай установы) была накіравана на работу ў г. Навагрудак у якасці акушэркі. Адпрацавала толькі паўгода, як пачалася вайна. І Лідзія вярнулася дамоў, дапамагала бацькам па гаспадарцы, а праз два гады выйшла замуж. Муж быў афіцэр і ў хуткім часе пайшоў у партызаны. Увесь час Лідзія падтрымлівала з ім сувязь. Калі немцы акупіравалі тэрыторыю, то стварылі “вярбовачныя” пункты, дзе бралі на ўлік працаздольных людзей і моладзь, каб адпраўляць у Германію. На такім уліку была і Ліда. На працягу некалькіх месяцаў ёй прыходзілі павесткі для абавязковай адпраўкі ў Германію, але бацькі змаглі адкупіцца і былі вымушаны пакінуць в. Вуглы і пераехаць усёй сям’ёй у в. Карзуны, каб уратаваць дачку ад “вярбоўкі”. Праз некаторы час яна пайшла ў партызанскі атрад імя Будзёнага брыгады імя Чапаева, дзе ваяваў яе муж, і была там медыцынскай сястрой. Атрад дыслацыраваўся ў вераб’ёўскіх лясах Грэскага раёна. Але з песняй Ліда не расставалася і там. У свабодныя хвіліны пасля бою песня дапамагала падняць дух і настрой у байцоў. Пасля вайны Лідзія з мужам вярнуліся ў родную вёску. Хата бацькоў была спалена (бо немцы палілі хаты тых, хто быў у партызанах), і жыць давялося ў цёткі (назад у Вуглы вярнулася ўся сям’я Лідзіі Якаўлеўны). Было цяжка, мужа накіравалі служыць у г. Мінск. Але ён доўгі час хварэў і ў хуткім часе вярнуўся дамоў, дзе працаваў старшынёй  Ванелевіцкага сельскага Савета. Лідзія працавала сакратаром і бібліятэкарам у вуглоўскай школе. Пабудавалі хату, у іх нарадзілася двое дзяцей. У 1951 годзе мужа Лідзіі Якаўлеўны накіравалі працаваць у Брэсцкую вобласць, яна разам з дзецьмі паехала з ім. 8 гадоў працавала на заводзе безалкагольных напіткаў. У 1959 годзе вярнуліся ў родную вёску. Жыццё пайшло сваёй чаргою. Падрасталі дзеці. І песня заўсёды гучала ў іх хаце. Вельмі добра, што разам у вёсцы засталіся жыць два браты і сястра Ганна, якія таксама цудоўныя спевакі. У 1960 годзе ў вёсцы быў арганізаваны хор з моладзі, дзе Лідзія Якаўлеўна была салісткай, а крыху пазней утварыўся калектыў з жанчын сярэдняга ўзросту, які выконваў народныя песні, а з цягам часу стаў аўтэнтычным фальклорным калектывам. На жаль, сёння засталося вельмі мала ўдзельнікаў, але гурт працуе і перадае сваё майстэрства маладому пакаленню. Лідзія Якаўлеўна з’яўляецца носьбітам традыцыйнага мастацтва. Ад яе запісана шмат гульняў, танцаў, песень. Гэта чалавек добрай душы і вялікага сэрца, у якога можна шмат чаму павучыцца. А днямі Лідзія Якаўлеўна адзначыла свой 90–гадовы юбілей. Хочацца пажадаць ёй моцнага здароўя, бадзёрасці, радасных дзён, каб яшчэ доўга яна радавала ўсіх прыхільнікаў беларускай песні сваім талентам. Доўгіх гадоў Вам жыцця! А напярэданні 8 Сакавіка хочацца ўсіх жанчын з калектыву в. Вуглы павіншаваць з гэтым святам! Галіна ГУРЛО, дырэктар раённага цэнтра традыцыйнай культуры
108

Штрихи к портрету капитана Вероники Падневич

11.03.2013
Героиня моего рассказа, инспектор отделения по гражданству и миграции Копыльского РОВД, капитан Вероника Николаевна Падневич, облачена в темно-синий милицейский наряд. Но на каждой из приоткрытых страниц ее книги-жизни собеседница появляется в самых различных убранствах. В студенческие годы Поблажек во время учебы не было. Спрашивали строго со всех курсантов: и юношей, и девушек. В 1999 г. в академию был так называемый свободный набор, поэтому из 33 курсантов девять – представительницы прекрасного пола. Будущая профессия – следователь – привлекала загадками, ответы на которые хотелось искать и находить. Поэтому и выбор любимых предметов был не случаен: криминалистика и гражданское право. На работе Поработать следователем долго не довелось: отпуск по уходу за ребенком, после которого службу продолжила в отделении по гражданству и миграции Копыльского РОВД. Каждый день на службе интересен по-своему: у всякого человека, обратившегося за помощью, своя судьба, и алгоритм решения возникших проблем индивидуален. Этому ни в какой академии не научат. Это то, что называется профессионализм, женская мудрость, которые помогают находить правильный подход и к коллегам, и к тем, кто приходит решать проблемы. А вот сейчас с легкой завистью вздохнут многие женщины: в течение одного месяца Вероника может трижды получать поздравления и подарки: и в День защитников Отечества, и в День милиции, и в Международный женский день. И со всеми названными праздниками поздравляют не только на работе, но и дома. В семье График работы имеет свои особенности: суббота рабочая, а понедельник иногда выдается выходным. Поэтому время, проведенное с семьей, Вероника ценит особенно. Хобби, которое объединяет мужа и двух дочерей, – возведение нового дома. Идеи для оформления интерьера и приусадебного участка ищут, обсуждают, а затем и воплощают в жизнь вместе с мужем. Каждая комната в новом доме имеет свою неповторимую особенность, где классика переплетается с хайтеком. В решении хозяйственных вопросов на помощь чаще приходит младшая дочь: видя, как мама гладит белье, она спешит на помощь, вооружившись детским утюжком. Как многие женщины любит Вероника и готовить, предпочтение отдает вторым блюдам. Выпечку старается не приобретать в магазине, а печь дома. Особенно любят в семье медовый торт и такие знакомые с детства каждому человеку орешки со сгущенкой. Семья для женщины важнее карьеры, так считает капитан Падневич. Вот и придя домой, старается вместе с формой сбросить профессиональные проблемы и быть просто заботливой женой и мамой. Хотя продвижение по служебной лестнице – это также признание лучших качеств, только на другом, профессиональном уровне. О близком Своей Родиной, своим истинным домом считает наш небольшой уютный город Копыль: здесь и средняя школа №1, которую оканчивала, и родные, и знакомые. Вспоминая школьные будни, с теплотой отзывается о классном руководителе Е. А. Довыдовской, учителе белорусского языка и литературы А. Б. Павловой. У Вероники Падневич не было плохих учителей. Это лишь некоторые странички, перевернуть которые позволила Вероника. На каждой она предстает в новом наряде. Каком? Определите сами. Диана ТКАЧЕНКО НА СНИМКЕ: В. Падневич. Фото автора  
45

Пасада, якой узнагародзіла жыццё

11.03.2013
Суседзі і знаёмыя называюць яе Камендантша. І гучыць гэта зусім не абразліва. Марыя Антонаўна Козел і сапраўды працавала ў камендатуры. Ды і па жыцці яна заўсёды была і застаецца чалавекам неабыякавым да ўсяго, што адбываецца навокал. Але аб усім па-парадку. Калі па зямлі гулялі завірухі далёкага 1933 года, на невялікім хутары Дуброўка, каля вёскі Чырвоны Партызан, нарадзілася дзяўчынка, якую назвалі Марыяй. Бацька, Імбра Антон, кіраваў калгасам, маці Соф’я – звычайная працаўніца. Цікава, што Марыю хрысцілі ў тады яшчэ прыгожым касцёле ў Капылі. Ды і ўвогуле, бацькі былі людзьмі веруючымі, і кожны вечар, нават у той неспакойны час, усе шасцёра дзяцей разам з татам і мамай станавіліся на калені і маліліся. Школу заканчвала ў Шастаках у час вайны. У класе было 25 чалавек. Настаўніцу звалі Ала Уладзіміраўна, потым яна выйшла замуж і выехала ў Вялікія Лукі. З эпізодаў, якімі запомнілася дзяцінства, атрымалася цікавая карцінка: лес – кастры – танцы пад меладычныя гукі гармоніка. Вельмі весела было на Шчадраца, калі ў вяскоўцаў здымалі брамы, а потым хавалі. У сям’і адзначалі толькі рэ-лігійныя святы. На Вялікдзень хату напаўняў водар пірагоў. А смак шынкі, якую маці запякала ў цесце, Марыя Антонаўна памятае і зараз. Сачылі бацькі і за тым, каб дзеці не бегалі на танцы ў клуб. 8 Сакавіка не святкавалі, бо прыходзілася на Вялікі пост. Потым, калі ў Капылі не стала касцёла, усёй сям’ёй дабіраліся пешшу ў Нясвіж. Доўгіх пераходаў абутак не вытрымліваў, таму абуваліся толькі перад уваходам у храм. Многа пазней, калі Марыя пайшла на сваё першае працоўнае месца ў пякарню, купіла веласіпед, каб зручней было “ездзіць да Бога”. Драўляны будынак пякарні, дзе пачынала працаваць шаснаццацігадовая Марыя, знаходзіўся на месцы цяперашняй райбальніцы. Хлеб падсоўвалі качаргой ды лапатай. Прыходзілася падымаць і цяжкія латкі з хлебам. З Аляксандрам пазнаёміліся ў час, калі жанчына працавала ў бальніцы. Нарадзіліся дзеці, Сяргей і Мікалай. Потым лёс звязаў з Какорычамі. Менавіта там, на месцы былога панскага дома, знаходзілася спецкамендатура ад г. Слуцка (так званае вольнае паселішча), у якой адбывалі пакаранне за дробнае хуліганства. Аднак арыштанты былі людзьмі паслухмянымі, да каменданта Марыі Антонаўны ставіліся, як да маці. Адным словам, Камендантша… У выхаванні дзяцей галоўным былі клопат і ласка. Менавіта ласкай, як упэўнена жанчына, дасягнеш большага. Здарылася так, што захварэў муж, з’явіліся пэўныя цяжкасці: дзяцей трэба было кожны дзень неяк выпраўляць у школу. Прыходзілася хадзіць пешшу з Какорыч у Капыль, калі-нікалі падвозілі машыны з камендатуры. Пасля закрыцця камендатуры працавала ў ПМК-194 камендантам дваравых тэрыторый, адкуль, атрымаўшы медаль за працу, і пайшла на пенсію. Але застацца зусім без справы няўрымслівая Марыя Антонаўна не змагла: цяпер яе праца і яе вера ў Бога спляліся ў адзін моцны ланцужок, які і дапамагае трымацца на зямлі. На працягу амаль дзесяці год першым памяшканнем, у якім знаходзіўся касцёл, была капыльская гасцініца. Калі святар Аляксей, які прыязджаў сюды са Слуцка, пачаў кіраваць будаўніцтвам сапраўд-нага храма, першым чалавекам, які дапамагаў яму, стала наша гераіня. Менавіта Марыі Антонаўне ён мог патэлефанаваць і сказаць: “Пайшла машына з будаўнічымі матэрыяламі. Сустракай!” І яна сустракала, і нават ахоўвала. Зараз жанчына клапоціцца, каб у касцёле заўсёды было чыста і ўтульна. Пасля службы яна застаецца, каб прыбраць памяшканне, у якім некаторы час назад увазносілі хвалу да Пана нашага. “Калі ты ідзеш да Бога, Ён заўсёды дапаможа табе”, – упэўнена Марыя Антонаўна, якой нядаўна споўнілася 80 гадоў. І яшчэ яна лічыць, што прырода  дае ёй сілы і здароўе. Таму вясной і летам кожную раніцу яна ходзіць купацца на капыльскае возера. ЗАПЕЧАНАЯ ШЫНКА ад Марыі Козел Кавалак мяса нашпігаваць морквай, салам, абмазаць соллю і прыправамі. Прыгатаваць дражджавое цеста, пажадана з жыта. На рошчыну ставіць не трэба. Цукру амаль не дадаваць, каб не прыгарэла. Потым мяса пакласці на цеста, а бакі зашчыпнуць. Паставіць у духоўку, але каб запяклося, трэба ўзяць дзве цагліны і пакласці іх праз паўгадзіны ў духоўку: цеста не прыгарыць, а мяса добра прапячэцца. Прыемнага апетыту! Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота з сямейнага архіва М. Козел  
35

Женщины за рамками обыденной жизни

11.03.2013
Как стать лучше и богаче духовно? Все зависит от нас самих, от искреннего желания преодолеть свою инертность, от способности дать себе толчок в буквальном смысле слова. [caption id="attachment_25298" align="aligncenter" width="443" caption="Участники встречи"][/caption] …Когда заместитель председателя райисполкома Алла Раевская вручила мне пригласительный билет на встречу в рамках клубного объединения,  я подумала, что же это мне даст, и представила себе мероприятие ради галочки. Но, смею признаться, мои сомнения рассеялись сразу же, как только переступила порог Копыльского территориального центра социального обслуживания населения. Здесь приветливо встретили, и также на хорошей ноте начался вечер встречи деловых женщин. У каждой из них – ворох проблем на работе (ведь быть руководителем непросто), кроме того, большим грузом ложатся и домашние хлопоты – воспитание детей, готовка, стирка и т. д. Начало меро-приятия, а это – тренинг, который успешно провела психолог ТЦСОН Ирина Бенеш, убедило в том, что всего лишь несколько минут дают возможность расслабиться после трудного рабочего дня и, наконец, уяснить, что здоровье наше зависит от нервного напряжения, которое, оказывается, можно легко снять. Приятно было наблюдать, как деловые женщины (а это председатель профкома, руководители организаций, управлений и даже заместители главы района) просто раскрепощались, выполняя обычные задания психолога. Как же нам этого не хватает в обыденной мирской суете! Предоставилась возможность взять себе кое-что на заметку и воспользоваться в любое время этими, кажущимися простыми, упражнениями. Усталость, напряжение уходят прочь, поддерживая душевное равновесие, которое пригодится женщинам при решении деловых вопросов. Вторая часть встречи была посвящена уходу за кожей лица, рук. И не важно, что представление от компании “Орифлэйм” в чем-то носило рекламный характер.  Главное, ее представители Анна Конч и Ольга Алиховская смогли убедить каждого – чтобы быть уверенной и успешной, за собой надо ухаживать. Наш утренний макияж на скорую руку не означает, что мы все делаем правильно. Поэтому тем, кто пользуется косметикой, обязательно надо обладать некоторыми навыками. И тут наше внимание было сосредоточено на психиатре ЦРБ Марине Гайдель, которая в качестве эксперимента доверилась рукам Ольги Алиховской. Та мастерски преподнесла не только урок ухода за лицом, но и сделала макияж, от которого симпатичный доктор стала еще красивее. [caption id="attachment_25300" align="aligncenter" width="443" caption="Мастер-класс О. Алиховской"][/caption]

На предложение Ольги Суховерх показать правильный уход за руками откликнулись практически  все участники мероприятия. Женщины смогли  попользоваться лосьоном, кремами и от этого получить истинное удовольствие.

Наверное, самым забавным оказался для всех заключительный аккорд – декорирование бутылок, т. е. превращение их в настоящее произведение искусства.  Задача состояла в том, чтобы с помощью клея и бумаги придать красивую оболочку этой, казалось бы, ни к чему не пригодной таре. И на первом этапе стало очевидно, кто любит мастерить. А у кого не получалось, на помощь приходила Инна Шеремет, заведующая отделом ТЦСОН, которая давала мастер-класс. Надо было видеть, как работали деловые женщины. Они, словно дети, копошились в бумаге, усердствовали с клеем, их лица были настолько сосредоточены, будто тут совершается что-то очень-очень важное. Мы оставили свои наброски на столах для высыхания. На следующей встрече снова будем творить… В кратких интервью для “СП” все были единодушны. Да, необходимо такое объединение (форма и название его определятся после обработки анкет). Нужны такие занятия, такие впечатления, которые способствовали бы духовному росту, точно отвечая нашей индивидуальности. Они не затрудняют жизнь, а наоборот делают ее полнее, интереснее. Запросы у каждой женщины  столь разнообразны, сколь разнообразны люди, а возможности всегда можно найти, даже в нашем небольшом городке. Ведь там, где нет соответствующих условий или они ограничены, их нужно создавать самим. Как и произошло в данном случае по инициативе заместителя председателя райисполкома Аллы Раевской и при непосредственном участии в реализации нового проекта директора ТЦСОН Светланы Малиновской. Спасибо им за это! Идея создания клубного объединения принадлежит заместителю председателя райисполкома А. М. Раевской: — В современном мире каждый человек стремится оставаться востребованным в профессиональной и общественной жизни. Образовательные программы совершенствования возможностей и способностей личности в рамках дополнительного образования взрослых направлены на  поддержку социальных связей, развитие активности и мотивации женщин для участия в мастер-классах, тренингах, презентациях по различным направлениям деятельности. Этот проект  разрабатывается при поддержке директора ТЦСОН председателя Копыльской районной организации ОО “Белорусский  союз  женщин”  Светланы Станиславовны  Малиновской. Мария ШЕИНА Фото Павла ШЕИНА    
58

Успехов всем и процветания!

11.03.2013
Общественное объединение «Белорусский союз женщин» было создано в декабре 1991 года. На добровольной основе оно объединяет женские советы, созданные во многих трудовых коллективах, учебных заведениях. О работе Копыльской районной организации – в разговоре нашего корреспондента с ее председателем Светланой МАЛИНОВСКОЙ. — Светлана Станиславовна, какие приоритетные направления деятельности организации были в прошлом году? — Работа Копыльской районной организации общественного объединения «Белорусский союз женщин» была направлена на решение возникающих проблемных вопросов, изучалась потребность в оказании материальной, гуманитарной, психологической, юридической помощи, а также условия проживания, оказывалась консультативная и практическая помощь. — Какие мероприятия проводятся по инициативе объединения? — По инициативе организации проводятся мероприятия по предупреждению насилия в семье, пьянства, алкоголизма, по пропаганде здорового образа жизни. Так, в прошлом году в рамках акции «Мир в семье — общество без насилия» проведены лекции в учреждениях образования, в трудовых коллективах. С целью профилактики правонарушений в рамках акции «Дружим с законом!» по инициативе РО ОО «Белорусский союз женщин» совместно с ГУ «Копыльский ТЦСОН», отделом образования райисполкома, сельисполкомами проведены викторины  на тему «Закон надо знать!», тренинг «Знаешь ли ты свои права?», беседы. Большое внимание уделяется профилактике суицидальных явлений. Совместно с представителями православной церкви, Копыльской ЦРБ проведены семинар «Ради жизни» для трудового коллектива автопарка №21 и различные акции. Безусловно, проведен ряд мероприятий ко Дню Матери. Так, состоялось чествование матерей, награжденных орденом Матери, посадка рябиновой аллеи, встреча с матерями, воспитывающими детей-инвалидов. Копыльская районная организация ОО «БСЖ» является инициатором проведения акции «Из рук в руки» по сбору детской одежды, канцелярских принадлежностей для оказания помощи малообеспеченным семьям к началу учебного года. — Накануне наступающего праздника у Вас есть возможность обратиться ко всем женщинам Копыльщины. — Дорогие, бесценные женщины! В этот светлый день от Копыльской районной организации общественного объединения «Белорусский союз женщин» примите самые искренние поздравления с прекрасным весенним праздником красоты и любви — 8 Марта. Сегодня вы принимаете активное участие во всех сферах жизни, вносите неоценимый вклад в социально-экономическое развитие нашего района  и всей страны. Среди вас есть общественные деятели и руководители, учителя и врачи, спортсмены и милиционеры, деятели культуры и служащие… Вы — Женщина, а значит, достойны самого лучшего. Вы — хранительница домашнего очага, пример для подражания, эталон красоты и жизненной мудрости. Пусть сегодня ваша душа до краев наполнится светом, теплом и радостью от искренних пожеланий, нежных цветов, приятных подарков! Пусть ласточки вьют гнезда над вашими окнами и несут в дом благополучие и взаимопонимание, а первые лучи весеннего солнышка укажут вашей судьбе на счастливую тропинку! Пусть ваша жизнь  будет щедро осенена теплом и любовью, а сердце согрето вниманием родных и близких. Здоровья вам, успеха, процветания, понимания в семье и уважения среди коллег. — Спасибо за беседу. Уважаемая Светлана Станиславовна, примите и Вы от читателей нашей газеты самые искренние слова признательности и пожелания Вам крепкого здоровья, добра и радости. Беседовал Павел ШЕИН, студент ИПП