У мінулую суботу на Капыльшчыне, як і па ўсёй Міншчыне, быў арганізаваны суботнік. У асноўным работы вяліся на падведамасных тэрыторыях прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, у дварах і на вуліцах.
[caption id="attachment_26267" align="aligncenter" width="336" caption="Навядзенне парадку каля райвыканкама"]

[/caption]
Каб дапамагчы веснавому сонейку справіцца з зімовымі рэшткамі, капыляне бралі ў рукі лапаты, граблі з металічнымі зубамі, а месцамі — і ламы. Разбівалі ледзяныя глыбы, раскідвалі снег. Работы ішлі не толькі ў горадзе, але ў сельскай мясцовасці. Як заўжды, тут работу арганізоўвалі і трымалі на кантролі сельвыканкамы. Па магчымасці, пастараліся навесці парадак ля помнікаў і брацкіх магіл загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны (больш грунтоўна работы будуць праведзены напярэдадні Дня Перамогі). Менавіта пра гэта паведаміла старшыня Капыльскага сельскага Савета Вольга Купрыенка, якая разам з работнікамі сельвыканкама займалася добраўпарадкаваннем тэрыторыі вакол помніка загінуўшым аднавяскоўцам у в. Аргелаўшчына.
[caption id="attachment_26268" align="aligncenter" width="443" caption="Добраўпарадкаванне вакол помніка ў в. Аргелаўшчына"]

[/caption]
Ішла работа і ў в. Душава Пацейкаўскага сельсавета, куды мы таксама наведаліся. Наогул, як расказаў кіраўнік мясцовага органа ўлады Генадзь Лопух, на апошнім пасяджэнні сельвыканкама пытанне навядзення парадку на зямлі і добраўпарадкавання населеных пунктаў было адным з асноўных. Падчас першага ў гэтым годзе суботніка (а такіх на тэрыторыі сельсавета кожную вясну арганізоўваецца 5-7) працаваць вырашылі толькі на падведамасных тэрыторыях. Напрыклад, работнікі Душаўскага сельскага Дома культуры ў першую чаргу ўзяліся прыводзіць у парадак дарожку, што вядзе да ўстановы культуры. Як расказала яе дырэктар Зінаіда Шыманская, клопат пра добра- ўпарадкаванне прылягаючай тэрыторыі ніколі не страчвае сваёй актуальнасці. Сельскі дом культуры карыстаецца трывалай папулярнасцю не толькі ў мясцовых жыхароў. Сюды на вечары адпачынку і дыскатэкі часта наведваецца і моладзь з райцэнтра, таму трэба, як кажуць, трымаць марку.
[caption id="attachment_26270" align="aligncenter" width="443" caption="На суботніку - работнікі Душаўскага дзіцячага сада"]

[/caption]
Побач з СДК яшчэ адна вельмі важная ўстанова, куды кожную раніцу разам са сваімі дзеткамі спяшаюцца маладыя мамы і таты. Некаторых малых прывозяць нават з Печуран, Кацельнікаў, Навасёлак (аўтобус выдзяляе мясцовая гаспадарка). Таму знешні выгляд Душаў- скага дзіцячага сада для яго работнікаў, як падзялілася ў размове загадчыца Людміла Давідоўская, справа вельмі важная. “Сёння мы выйшлі на суботнік, каб па магчымасці згрэбці смецце і падмесці тэрыторыю, сабраць і выкінуць рэшткі снегу, — гаворыць Людміла Якаўлеўна. — А пазней, калі трохі падсохне, будзем займацца ландшафт- ным дызайнам”.
[caption id="attachment_26271" align="aligncenter" width="443" caption="Убіраюць сваю тэрыторыю супрацоўнікі рэдакцыі райгазеты"]

[/caption]
Падчас першага веснавога суботніка, пры жаданні, кожны змог знайсці сабе справу. І з улікам таго, што ў мінулую суботу быў, можна сказаць, дадзены старт марафону па добраўпарадкаванні, ёсць упэўненасць, што хутка наш горад і сельскія населеныя пункты пазбавяцца ад усяго бруду і смецця, якія хаваў снег, і набудуць па-сапраўднаму веснавы святочны выгляд.
Маргарыта САКОВІЧ
Фота аўтара і Сяргея ЛАЗОЎСКАГА