
На вызваленыя ад снегу палеткі паступова пачынае выходзіць тэхніка. Аднымі з першых атрымліваюць работу самаходныя агрэгаты “Раса”, якія ёсць практычна ва ўсіх гаспадарках. Гэтыя вёрткія машыны на вялікіх надзіманых колах лёгка праходзяць там, дзе для больш цяжкіх трактароў ходу пакуль няма. У ААТ “Старыца-Агра” на ўнясенні вадкіх азотных угнаенняў (КАС) працуюць два такія агрэгаты. Кіруюць імі Аляксандр Рончык
(на здымку) і Алег Бялько, дастаўляюць КАС Васіль Гаўрык і Мікалай Зянюк.

Як расказаў галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Аляксандр Логіш, усяго ў гаспадарцы неабходна будзе падкарміць каля 2000 га азімых культур. Для гэтага спатрэбіцца прыкладна 10-12 дзён. А распачалі работы 15 красавіка з азімага рапсу.
Маргарыта САКОВІЧ
Фота аўтара
Комментарии