Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

34

Перад пачаткам пасяўной

17.04.2013
Асноўным пытаннем, вынесеным на парадак дня  семінара з кіраўнікамі сельгаспрадпрыемстваў Капыльшчыны, стаў пачатак вясенніх палявых работ. На нараду таксама былі запрошаны прадстаўнікі абслуговых арганізацый раёна. Асноўным пытаннем, вынесеным на парадак дня  семінара з кіраўнікамі сельгаспрадпрыемстваў Капыльшчыны, стаў пачатак вясенніх палявых работ. На нараду таксама былі запрошаны прадстаўнікі абслуговых арганізацый раёна. Вядома, што з-за сёлетніх кліматычных умоў, тэрміны пасяўной значна затрымаліся. Як адзначыла першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення райсельгасхарчу Ірына Кісляк, на тэрыторыі нашага раёна яны зрушыліся прыкладна на тры тыдні. Таму, каб укласціся ў аптымальныя тэрміны, аграрыям неабходна нарошчваць упушчаны час. Пасля наведвання гаспадарак паўднёвай часткі Капыль-шчыны Ірына Мікалаеўна заўважыла, што на асобных участках, пакуль няма вялікай нагрузкі, можна праводзіць падкормку шматгадовых траў, пашаў, сенажацей. Зрабіць гэта было рэкамендавана ўсім сельгаспрадпрыемствам, дзе можна ўвайсці на палеткі. Яшчэ раз была звернута ўвага на гатоўнасць тэхнікі да асноўных палявых работ, на выхад азімых з зімоўкі, на забеспячэнне насенным матэрыялам, пратручвальнікамі, мінеральнымі ўгнаеннямі і  г. д. Напрыклад, у ААТ “Ціміразеўскі”, дзе праходзіў семінар, у любы зручны момант могуць выйсці ў поле. Як паведаміў дырэктар сельгаспрадпрыемства Аляксандр Турбан, уся тэхніка ўжо да 1 сакавіка была выстаўлена на лінейку гатоўнасці. Для падкормкі 2615 га азімых будзе выкарыстаны ком-плекс “Раса”. У гаспадарцы разумеюць, што ў сціслыя тэрміны трэба будзе пасеяць 1739 га яравых збожжавых, 150 га бульбы, 60 га грэчкі, 1000 га кукурузы, 670 га цукровых буракоў. На вясенніх палявых работах будуць задзейнічаны 47 механізатараў і 25 вадзіцеляў. Падчас семінара таксама было закранута пытанне рэканструкцыі малочнатаварных фермаў. Старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня яшчэ раз падкрэсліў, што да яе правядзення неабходна адносіцца вельмі адказна, разумна асвойваць выдзеленыя сродкі, не праяўляць абыякавасці. Хвалюючым застаецца пытанне заканчэння зімоўкі і вытворчасці малака і мяса. — Галоўная прычына ў недаатрыманні прадукцыі — адсутнасць кармоў у некаторых сельгаспрадпрыемствах раёна, — падкрэсліў Анатоль Жданеня. — На жаль, летам не быў створаны неабходны запас, а недзе — ня-правільна размеркавана нарыхтаванае — адсюль і вынікі. Кіраўнік раёна адзначыў нездавальняючую работу ў гэтым напрамку ААТ “Мажа-Агра”, “Душава”, “Малінава”, “Праснакі”, “П-з “Дусаеўшчына”, КСУП “Доктаравічы”, “С “Лясное”, РСУП “С “Прамень”. А вось у ААТ “Піянер-Агра”, “Старыца-Агра”, “Капыльскае”, “Ціміразеўскі”, “Семежава”, КСУП “Грозава-агра”, ЗАТ “Жыліхава” зусім іншая карціна:  яны нават могуць падзяліцца лішкамі кармоў. Таксама на пасяджэнні заслухана паведамленне пракурора Капыльскага раёна Аляксандра Алісевіча аб мерах рэагавання на факты парушэння заканадаўства аб захаванні  маёмасці і працоўнай дысцыпліны ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу. Сяргей КОЗЕЛ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей