Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

24

Прысвячаецца Году беражлівасці рэспубліканскі суботнік, які адбудзецца 20 красавіка

17.04.2013
Пасля ўзгаднення з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь урадам 9 красавіка прынята пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №275 аб правядзенні 20 красавіка 2013 года агульнарэспубліканскага суботніка, прымеркаванага да аб’яўленага Года беражлівасці. Як ужо паведамлялася, палова грашовых сродкаў, заробленых на рэспубліканскім суботніку, застаецца ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама і будзе накіравана на рэалізацыю мерапрыемстваў Года беражлівасці. Палову гэтых сродкаў прадугледжана накіраваць на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга сезона. Астатнія будуць пералічаны ў Міністэрства фінансаў і затым накіраваны Міністэрству аховы здароўя на набыццё спецыяльных аўтамабіляў хуткай медыцынскай дапамогі з поўнай іх камплектацыяй неабходным абсталяваннем. Жыхары Капыльшчыны таксама прымуць актыўны ўдзел у свяце працы. Яны выйдуць на добраўпарадкаванне тэрыторый, дапамогуць сельгаспрадпрыемствам, а таксама будуць заняты на сваіх працоўных месцах. Сяргей КОЗЕЛ  

info Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей