Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Архив материалов за 2010-2023 года - Слава працы | Копыль Online

Дата создания

-

Категория

50

«Зберагчы Беларусь для будучынi»

20.04.2014
[caption id="attachment_35308" align="alignleft" width="300"]Дэлегацыя Капыльскага раёна Дэлегацыя Капыльскага раёна[/caption] Абласная грамадска-культурная акцыя «Зберагчы Беларусь для будучыні», прысвечаная памяці ахвяр выбуху ў мінскім метро і на Чарнобыльскай АЭС, адбылася ў пятніцу, 11 красавіка, у Клецкім раённым Цэнтры культуры. Ініцыятарамі правядзення мерапрыемства выступілі навучэнцы і выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, а таксама галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама. Удзел у акцыі прынялі прадстаўнікі дзяржаўных органаў раённага і абласнога ўзроўняў, духавенства, маладзёжны актыў Капыльскага, Клецкага, Нясвіжскага, Уздзенскага, Стаўбцоўскага раёнаў. Роўна тры гады таму прагучаў выбух у мінскім метрапалітэне, які забраў жыцці 15 беларусаў. Каб не дапусціць такіх падзей, неабходна шанаваць тое, што ў нас ёсць, не даць разбурыць мір у нашым агульным доме — роднай Беларусі. Таму мы павінны аб’яднаць свае намаганні дзеля таго, каб у нашай краіне не засталося месца для ідэалогіі нацызму, нянавісці і разрухі, каб жыць у моцнай і квітнеючай Беларусі. Менавіта пра гэта са сцэны гаварыў кожны з выступоўцаў, узгадваючы дзве беларускія трагедыі. [caption id="attachment_35309" align="alignright" width="300"]На сцэне — “Ліра" На сцэне — “Ліра"[/caption] Для ўдзельнікаў мерапрыемства прагучала шмат музычных кампазіцый у выкананні лаўрэата міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў народнага цымбальнага аркестра “Ліра” Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў (кіраўнік Дзмітрый Стэльмах). Таксама сваё майстэрства падарылі дзіцячы фальклорны ансамбль “Аношкаўскія музыкі”, артысты тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, маладыя эстрадныя выканаўцы. Гэта мерапрыемства — хутчэй не жалобны вечар, а прызыў цаніць наша жыццё, краіну і ўсё тое станоўчае, што ў ёй адбываецца. Сяргей ЛАЗОЎСКІ Фота аўтара  
65

Хрыстос Уваскрос! — Сапраўды ўваскрос!

20.04.2014
“Але Хрыстус уваскрос з мёртвых, першынец з памерлых. Бо як смерць праз чалавека, так праз чалавека і ўваскрасенне з мёртвых. Як у Адаме ўсе паміраюць, так у Хрысце ўсе ажывуць” (да Карынцянаў 15, 20-22). На свята Пасхі Хрыстовай рыма-каталіцкая парафія Святых Пятра і Паўла складае найлепшыя пажаданні вернікам Каталіцкай Царквы, вернікам Праваслаўнай Царквы, вернікам іншых хрысціянскіх супольнасцей і ўсім лю-дзям добрай волі на нашай капыльскай зямлі. Няхай успамін устанаўлення Эўхарыстыі і сакраманту Святарства, што мы перажылі ў Вялікі Чацвер, абудзіць у нас удзячнасць Езусу Хрысту за дар, дзякуючы якому можам быць з Ім у поўні злучанымі і ведзенымі ў кірунку Бога тымі, каго Збаўца паклікаў словамі: “Ідзі за мною”. Як выказаць нашу ўдзячнасць Езусу Хрысту за Збаўленне праз Крыж? Што можа наогул сказаць смяротны чалавек у абліччы ТАКОГА праяўлення Божай Любові? Толькі сама Божая Любоў сваім дотыкам можа ўвесці нашу душу ў стан удзячнасці і безслоўнага адказу на Caritas Christi. Няхай раніца Велікоднай Нядзелі загучыць у вашых сэрцах гімнам “Te Deum Laudamus!” — “Цябе, Бога, праслаўляем!”, воклічам удзячнасці і захаплення “Аллелюя” і велічнай песняй Радасці і Надзеі, што плыве з пустога гроба Хрыстовага. Хрыстос уваскрос! — Сапраўды ўваскрос! Святар Аляксандр ТАРАСЕВІЧ, пробашч (настаяцель) парафіі святых Пятра і Паўла
56

Благоустройство мест воинской славы

19.04.2014
[caption id="attachment_35296" align="alignleft" width="300"] у памятника Герою Советского Союза Викентию Дроздовичу в агрогородке Лесное трудятся сотрудники библиотеки и сельского Дома культуры у памятника Герою Советского Союза Викентию Дроздовичу в агрогородке Лесное трудятся сотрудники библиотеки и сельского Дома культуры[/caption] На территории Копыльского района находится 103 воинских захоронения, множество памятников воинам-освободителям и партизанам Великой Отечественной войны. Естественно, что наведению порядка в местах боевой славы было уделено особое внимание в ходе республиканского субботника. – Практически на всех воинских захоронениях, возле обелисков, мемориальных комплексов велись работы по благоустройству, – подчеркнула главный специалист отдела идеологической работы, культуры и по делам молодежи Татьяна Виолентий. – Оно и понятно – близится 70-летие освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков и 70-летие Великой Победы. Каждый человек стремится внести свой вклад в подготовку к этим знаменательным датам. Фото Владимира СКРИПИНСКОГО
62

У семежаўцаў на Вялікдзень – багаты стол

19.04.2014
[caption id="attachment_35291" align="alignleft" width="300"]Дырэктар Семежаўскага Цэнтра культуры і вольнага часу Таццяна Шаура на прэзентацыі кнігі “Народная кухня Семежава” Дырэктар Семежаўскага Цэнтра культуры і вольнага часу Таццяна Шаура на прэзентацыі кнігі “Народная кухня Семежава”[/caption] Вялікдзень заўсёды быў для людзей асаблівым святам. Гэты дзень можна параўнаць з радасцю душы і супакою. І кожная гаспадыня акрамя традыцыйнай велікоднай ежы мае асабісты сакрэт і ведае, чым парадаваць сваю сям’ю. У гэтым матэрыяле мы сабралі карысную  інфармацыю менавіта аб тым, як раней праходзіў Вялікдзень. Матэрыялы ўзяты з кнігі “Народная кухня Семежава”. Тэксты захаваны ў першапачатковым выглядзе. Запісана 10.07.2012 г. у в. Семежава ад Віцебскай Марыі Іванаўны, 1939 г. н.: “На Вялікдзень прыходзяць, печак не палілі, устае раніцою баба, крышыць яйцо свянцонае, піражок, каўбасу, што пасвяціла, патрошкі ўсяго стаўляе, устаем мы, умываемса, прыбіраемса, баба памоліцца, садзімоса, снедаем і на могільніка ідзем, там тожа моляцца. Прыходзілі і абедалі, родственнікі заходзілі, маміны браты, у мамы было шэсць братоў. Ка мне і цяпер на Вялікдзень назбіраецца – сем машын стаіць!” Запісана 06.07.2012 г. у в. Семежава ад Пыско Надзеі Васільеўны, 1939 г. н.: “Да Вялікдня стараліся падрыхтаваць ежу: бывае перад самым Вялікднём заколіш, дык ужо свежае. Мьясо тожа засоліш, тады яго вымочваеш, варыш, каўбаскі ўжо бальшынство рабілі, варылі каўбаскі, мьясо, ужо пірагоў пяклі, халоднае наварыш. Празнік быў. Гарэлачкі нагоніш. Яе рабілі з солоду. Жыта намочыш, яно прарасце, тады высушыш, намелеш, ды солад той запарваць трэба добра кіпятком, а тады дабаўлялі ну хто што: картошкі дабаўлялі, сухафруктаў, бо дражжэй не дастаць было, дык хадзілі так, што адзін расчыніць, дык да яго хадзілі. Дык вось гарэлачка была свая. Гарэлкі не было пасля вайны”. Запісана 09.07.2012 г.  у в. Семежава ад Шчэрбы Надзеі Васільеўны, 1938 г. н.: “Вялікдзень, ну ўжо ўсе тагды і сало, і м’ясо, і каўбасу, усё атварвалі, тады быў багаты стол. Сходзяць ужо на могільнікі, на кладбішча, та ў нас прынято, і гэтыя, і тады ўжо ў госці, сын, дачка жанатыя, брат, сястра ў каго есць, словам, ну як ужо гэтым, калякцівам ужо тады частуюцца. Ужо к Вялікадню, пасля гэтаго вялікого сем нядзель  посту, тагды ўжо гэтаго, перш жа нічога ня еш, а далей ужо ад пуза еш. Такія былі абычаі, яечкі ж ужэ варылі, яечкі ж ужэ ўвесь пост, спякуць ці звараць яечко, ды нікагда, хіба ўжо, не дай Божа, захварэеш, то ўжо тагды пойдуць наўстрэчу, што трэба ж чым-небудзь папітаць, каб ужо”. Запісана 12.07.2012 г.  у в. Семежава ад Рамашкі Веры Васільеўны, 1937 г. н.: “Пірагі, каравай гатавалі, а так жа ж каўбасу к Пасхе, да тварог, да масла – усе свае было, нічога тады не куплялі. Яйкі красілі лукавай лухтой. Але баба расказвала, што калі хто ў доме паміраў, дык тады яйкі год ня красяць. Каравай – як той пірог. Упрыгожвалі яго канфеткамі – як фасолькі такія былі, дык мы яго імі ўпрыгожвалі. Таксама калі Пасха, дык крэсцік паставіш і “Хрыстос Васкрэс” напішаш. Х – Хрыстос. В – Васкрэс. Кулічы я не ра-біла. Называлі Пасху або Пасха, або Вялікдзень”. Запісана 13.07.2012 г. у в. Семежава ад Давыдавай Ларысы Васільеўны, 1940 г. н.: “І на Пасху пірагі пяклі, хто багатчы і пшаніцу малолі, хто багатчы ж. На пірагах крэсцікі рабілі, а то там качалі такія палоскі ды круцілі. На ве-лікодным піразе пісале Хрыстос васкрэсе, Х і В, паабапал крэсціка, я і цяпер так раблю. Тыя ж годы, мае дзеткі, амаль круглы год пасціліся, картоплі, капусты дзежку квасілі, грыбы ў лесе збіралі, у нас у лесе тыя годы грыбоў было, пасоля, ды суп з пасоляю, капуста з грыбамі, ды вот такі пост, а людзі былі здароўшыя”. Падрыхтаваў Павел ШЭІН Фота аўтара
94

Светлае вызваленне (CMigrator copy 2)

19.04.2014
(Працяг. Пачатак у №№ 26,28) Сваё слова сказала ў баях у раёне Леніна (ранейшая назва Раманава) 1-я Польская дывізія імя Касцюшкі пад камандаваннем генерала Берлінга. У складзе 33-й арміі байцы прарвалі абарону, ім давялося з цяжкасцю фарсіраваць раку Мярэя. Пераадолеўшы водны рубеж, салдаты з белым арлом на касках смела білі фрыцаў агнём і штыком. У складзе польскіх падраздзяленняў ваявалі і нашы землякі. У свой час былы начальнік капыльскага аэрапорта Іван Якаўлевіч Малашэвіч асвойваў мінамёты і граміў ворага ў складзе  61-га гвардзейскага палка, а затым  баявы шлях, да самай перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі, прайшоў у 1-й Польскай дывізіі, дзе ён ваяваў разам з будучым кіраўніком Польскай народнай рэспублікі Войцехам Ярузельскім. Малашэвіч адным з першых  асвоіў гвардзейскія “Кацюшы”, агнём якіх дапамагаў польскім салдатам разграміць фашыстаў у мястэчку Леніна (Горацкага раёна Магілёўскай вобласці). Гэты бой увайшоў у слаўную старонку вызвалення Беларусі. Затым Малашэвіч асвоіць лётную справу і ў складзе польскага фарміравання на начным бамбардзіроўшчыку будзе бамбіць ворага каля Баранавіч і Брэста. Плячо ў плячо з палякамі будзе ваяваць капітан  Рыгор Шаблюк з Пясочнага, а таксама лейтэнант  Мікалай Лявонцьевіч  Казейка з Перавоза. Яны будуць вызваляць родную Беларусь і пасля баёў пад Брэстам  выганяць немцаў з Польшчы і штурмаваць Берлін. У баях пад Леніна білі гітлераўцаў шмат ураджэнцаў Капыльшчыны, Случчыны і Клеччыны. На сустрэчах франтавікі ўспаміналі пра іх, але шкада, што не ўдалося запісаць гэта. Бітва пад Леніна сімвалізавала гістарычную агульнасць славянскіх народаў. Малашэвіч быў адзначаны Радзімай ордэнам Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступеняў, Шаблюк – ордэнам Леніна, Казейка – двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, і ўсе гэтыя праслаўленыя воіны ўзнагароджаны трыма польскімі Крыжамі (кожны). А вось Сцяпан Міхайлавіч Карповіч даслужыўся да звання падпалкоўніка і ў рангу камандзіра стралковага палка вызваляў бацькаўшчыну. Яшчэ ён служыў у  войску Польскім у якасці саветніка ў дывізіі Тадэвуша Касцюшкі, узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга і двума Чырвонай Зоркі, а таксама трыма ордэнамі Срэбны Крыж Заслугі. Нечаканым для ворага быў удар ля Магілёва. Ад моцнага агню 39-га танкавага корпуса па абодвух баках Дняпра праціўнік пацярпеў паражэнне, хоць гітлераўцы стварылі моцную абарону. Першымі ў горад Магілёў уварваліся воіны  238-й стралковай дывізіі. Рота нашага земляка Рыгора Самуілавіча Туроўскага ў рукапашным баі захапіла плацдарм. Усю ноч ішлі крова-пралітныя баі, але байцы Туроўскага і ўсе падраздзяленні  49-й арміі не далі гітлераўцам вырвацца  з акружэння, хоць іх падтрымлівалі шмат “тыграў” і штурмавыя гарматы. Вечарам  абласны цэнтр быў поўнасцю вызвалены. Але, як успамінаў франтавік: “Перад вачыма маіх байцоў ляжаў горад увесь у руінах  і без людзей”. У вызваленні Магілёва прынялі ўдзел амаль усе злучэнні 3-га Беларускага фронту. У распрацоўцы аператыўнага плана гэтай важнай аперацыі ўдзельнічаў наш зямляк палкоўнік Уладзімір Іванавіч Бякешка з Бадзяжоў, а таксама Барыс Васільевіч Чарных, начальнік аператыўнага аддзела аднаго з корпусаў 3-га Беларускага фронту. Тры браты Чарных – Барыс, Георгій і Глеб – мужна ваявалі на розных франтах і як старэйшы брат  вызвалялі родную Беларусь. Усе яны родам з Савічаў. Упартыя баі разгарнуліся пад Віцебскам і Оршай, якія былі важнымі фарпостамі для гітлераўцаў. Трэба адзначыць, што ў баях за абласны цэнтр удзельнічаў былы намеснік старшыні Капыльскага райвыканкама Кузьма Цітавіч Аўчыннікаў. Ён ваяваў у 6-й гвардзейскай  арміі   камандзірам  батальёна сувязі. Пад кулямётным і артылерыйскім агнём ворага наладжваў сувязь паміж вайсковымі падраздзяленнямі, 264 салдаты і афіцэры яго батальёна былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі “За адвагу”. У складзе 19-й гвардзейскай стралковай дывізіі ваяваў Іван Іосіфавіч Яўсючэня са Смалічоў. Разам са сваім франтавым сябрам Веніямінам Аляксандравічам Гамічавым, сваяком будучага касманаўта Лявонава, яны смела ўрываліся ў акопы ворага. Мікалай Акімавіч Дыдзенка разам з ўзводам разведчыкаў, дзе камандзірам быў будучы генерал Леанід Густаў, прабраўся ў штаб нямецкай часці. Перад гэтым яны ціха знялі ахову і захапілі нямецкага афіцэра з сакрэтнай дакументацыяй. Гэтым яны дапамаглі камандаванню даведацца пра слабыя лініі абароны праціўніка ў Оршы. Наш зямляк з Семежава, палкоўнік Васіль Якаўлевіч Рагачоў, удзельнічаў у планаванні Віцебскай наступальнай аперацыі. Дзякуючы ўмела распрацаванаму плану, 25 кастрычніка 1944 года 39-я і 43-я арміі ўварваліся ў Віцебск, і два дні працягваліся жорсткія баі за кожны квартал, за кожны дом. Затым працягваліся баі па ачыстцы Віцебшчыны ад фашыстаў. Актыўна і з вялікай мужнасцю змагаўся з ворагам наш зямляк, капылянін Том Антонавіч Крысько. Перад узяццем Оршы яму было даручана ўзяць “языка”. Разам з шасцю разведчыкамі дзве ночы наглядалі за патрульнымі пастамі. Замаскіраваліся так, што гітлераўцы іх не бачылі, але здранцвелі рукі і ногі. Пад вечар паставыя пайшлі пагрэцца ў бліндаж, а адзін з іх прыпыніўся. Дзвюх хвілін хапіла зваліць з ног фельдфебеля. Паклалі на плашч-палатку і пацягнулі да сваіх, але фрыцы апамята-ліся і пачалі страчыць з  кулямётаў. Сяржанта паранілі. Фельдфебель расказаў пра планы гітлераўцаў, што дапамагло з найменшымі стратамі прарваць  абарону  на адным з участкаў Оршы. Камбат Маслаў прадставіў Крысько да ўзнагароды  медалём “За адвагу”. Дарэчы, затым Том Антонавіч прымаў удзел у вызваленні Мінска, Маладзечна, Гродна. Але ў вайне загінула шмат нашых смелых землякоў. Камандзір батальёна маёр Аляксандр Гаўрылавіч Верабей з Бадзяжоў радаваўся, калі яго байцы выгналі немцаў з мястэчка Бачэйкава Віцебскай вобласці, але вораг пайшоў у контратаку, штурмавікоў разбілі, а маёр загінуў. Пры вызваленні Дубровенскага раёна загінуў Іван Сцяпанавіч Пархомчык з Дзягцян, Уладзімір Мікалаевіч Чарнушэвіч з Капыля – каля Клімавіч. Іван ІГНАТЧЫК, член ГА “Беларускі саюз журналістаў” (Працяг будзе)
50

Величит душа моя воскресшаго тридневно от гроба Христа Жизнодавца

19.04.2014
Христос Воскресе! В великий и спасительный праздник Пасхи Господней — Светлого Христова Воскресения — сердечно приветствую всех вас, дорогие братья и сестры, этими торжественными и исполненными глубокого смысла словами. Человек, имеющий в сердце своем искреннюю веру и живущий по заветам Христовым, не имеет большей радости духовной, как радость о Воскресшем Спасителе. И сегодня эта духовная радость объединяет собой весь христианский мир, и мы торжественно прославляем Воскресшего Христа Жизнодавца. Вместе с Церковью мы торжествуем и восклицаем: «Сей день, егоже сотвори Господь, возрадуемся и возвеселимся в онь». Христос Воскрес — и торжествует жизнь, Христос Воскрес — и смерть поражена, Христос Воскрес — и нам дарована  вечная  жизнь. Поэтому и сердца наши исполнены радостью духовной, и эта радость дает нам силы преодолевать трудности нашего земного пути и становится источником надежды на вечную жизнь со Христом. Дорогие братья и сестры! Искренне поздравляю вас с наступающим великим и светлым праздником Пасхи Господней! Воскресший из мертвых Христос Жизнодавец пусть будет для нас, христиан, источником вечной радости. Желаю всем укрепления в вере и искренней христианской любви. Пусть Господь дарует всесильную помощь, дает крепость и терпение старикам и больным, для сирот и вдовиц будет отрадой и утешением, семьям пошлет мир и согласие, юношам и детям — чистоту и целомудрие. В едином духовном ликовании вместе с ангелами воспоем радостную песнь Воскресшему Спасителю: «Воскресение Твое, Христе Спасе, Ангели поют на небесех, и нас на земли сподоби чистым сердцем Тебе славити». Протоиерей Сергий ЧАРНЫЙ, Благочинный церквей Копыльского округа
29

Сегодня —19 апреля, суббота

19.04.2014
ДАТЫ. СОБЫТИЯ. ЛЮДИ. 1563 г. — в Москве начала работать типография первопечатника Ивана ФЕДОРОВА и Петра МСТИСЛАВЦА, началось печатание первой русской датированной книги — «Апостол». 1783 г. — Манифест ЕКАТЕРИНЫ II о присоединении Крыма и Кубанской области к России. Так после многолетних военных и дипломатических действий была подведена черта под длительным соперничеством России и Османской империи. 1926 г. — родился живописец, заслуженный деятель искусств Беларуси Борис АРАКЧЕЕВ. Среди работ: серия «Брестская крепость», «Вечер в Жировичах», «Ф. Скорина». Один из авторов диорамы «Минский котел» в государственном музее истории Великой Отечественной войны. 1927 г. — в Минске основан Государственный симфонический оркестр Беларуси. 1935 г. — основано спортивное общество «Спартак». Название предложил Николай Петрович СТАРОСТИН. 1970 г. — на главном конвейере Волжского автомобильного завода был собран первый ВАЗ-2101, который в народе прозвали «копейкой». ИМЕНИНЫ: Православные: Евтихий, Еремей, Мефодий, Платонида. Католические: Адольф, Владимир, Леон. НАРОДНЫЙ КАЛЕНДАРЬ: Евтихий — день тихий. Когда выдавался и вправду тихий день, то крестьяне примечали: «Это — к урожаю ранних хлебов». Благоприятный день. Убывающая Луна в знаке Зодиака Стрелец. «СЛАВА ПРАЦЫ» ПIСАЛА: 1964 г. — «СУСТРЭЧА З ЮБІЛЯРАМ. У раённым Доме культуры адбылася сустрэча з земляком-паэтам Міколам Хведаровічам з нагоды шасцідзесяцігоддзя з дня яго нараджэння. Сюды прыйшлі рабочыя прамысловых прадпрыемстваў, служачыя, калгаснікі мясцовай сельгасарцелі «Ленінец». Месцы ў прэзідыуме займаюць юбіляр Мікола Хведаровіч, яго таварышы па пяру Сяргей Грахоўскі, Віталь Вітка, Сцяпан Александровіч, наш зямляк, кандыдат мастацтвазнаўства Сяргей Пятровіч, прадстаўнікі савецкіх і партыйных арганізацый раёна. Сярод тых, хто віншаваў паэта з юбілеем, быў і супрацоўнік газеты «Слава працы» Усевалад Гурыновіч». 1974 г. — «ДА 700-ГОДДЗЯ КАПЫЛЯ. Напярэдадні 700-годдзя Капыля ў гарадскім пасёлку вядзецца рэканструкцыя ліній электраперадач. Выконвае гэту работу брыгада мантажнікаў Мінскага БМУ-7. Першая чарга рэканструкцыі — 6 км. На некаторых вуліцах работа ўжо закончана. Да юбілею мантажнікі здадуць аб’ект у эксплуатацыю». 1984 г. — «КАБ СЛОВА НАТХНЯЛА. Пытанні павышэння эфектыўнасці насценгазет у справе паспяховага правядзення сяўбы абмеркаваны на нарадзе рэдактараў нізавой прэсы калгасаў, саўгасаў і служб РАПА, якая адбылася ў рэдакцыі «Слава працы». З рэкамендацыямі па гэтаму пытанню выступілі загадчыца аддзела прапаганды і агітацыі РК КПБ Я. В. Пацейка і намеснік рэдактара райгазеты І. І. Пракарына. У заключэнне адбыўся карысны абмен думкамі». Подборку подготовила Маргарита САКОВИЧ
34

С Пасхой!

19.04.2014
Завтра весь христианский мир отмечает величайший праздник - Пасху Христову Праздник любимый, праздник семейный, праздник Веры, Любви и Надежды. Светлый день, когда независимо от того, какая за окном погода, твердо знаешь, что наступила Весна, что светит Солнце, что все мы под защитой Всевышнего, что все обязательно  будет хорошо. Фото Сергея ЛАЗОВСКОГО
35

Конкурс на лучшую клумбу

17.04.2014
Чем больше цветов, тем красивее город. Чем больше красок вокруг, тем ярче кажется жизнь. В этом году объявлен конкурс на лучшую молодежную клумбу, приуроченный к празднованию 740-летия со дня образования города Копыля. Цель мероприятия – повышение эстетического восприятия жителей, воспитание любви к родному городу  через озеленение и благоустройство городских территорий. Организаторами конкурса являются РК ОО «БРСМ», отдел образования, спорта и туризма, отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи Копыльского райисполкома. Кристина ЖОГОЛЬ
41

«Храним Подвиг. Гордимся Победой»

17.04.2014
В феврале-мае среди школьников города и района проводятся мероприятия в рамках патриотического проекта «Храним Подвиг. Гордимся Победой», приуроченного ко Дню Победы. В проект включены  областной фестиваль  патриотической песни и поэзии «Песни юности наших отцов», конкурс на лучшее эссе «Во имя жизни», конкурс на лучший эскиз патриотической тематики  «Мы победили». Каждый желающий может поучаствовать в любом из предложенных соревнований. Участникам необходимо в творческой форме отразить подвиг наших дедов и прадедов, глазами современной молодежи оценить их героизм и мужество. Все работы будут оценены  организаторами проекта в нашем районе, а лучшее эссе будет опубликовано на страницах газеты «Слава працы». Победители районного этапа награждаются дипломами и подарками от РК ОО «БРСМ», а также получат право на участие в областном  туре конкурса. Проект направлен на выявление и поддержку талантливой молодежи Минской области, формирование художественного, эстетического вкуса у подрастающего поколения, культуры поведения на сцене, а также приобщение к богатому историко-культурному наследию молодежи Республики Беларусь. Кристина ЖОГОЛЬ
67

И поработать, и деньги заработать

17.04.2014
[caption id="attachment_35264" align="alignleft" width="310"] Учащиеся СШ №2 г. Копыля во время Дня открытых дверей[/caption] В летнее и свободное от учебы время школьники, студенты и учащиеся УО «Копыльский ГПТК» при помощи вторичной занятости могут заработать деньги на сельскохозяйственных работах, прополке и посадке леса, поучаствовать в волонтерском движении —  благоустройстве территорий населенных пунктов, очистке рек и родников, парков и скверов, памятных мест и мест захоронений в составе волонтерских экологических отрядов, создаваемых на базе школ района. Трудоустроиться ребятам можно с четырнадцати лет. Некоторые организации, например ГЛХУ «Копыльский лесхоз», предоставляют отдельные виды работ, не запрещенные законодательством, на четырехчасовой рабочий день. Сегодня с сельхозпредприятиями района прорабатываются вопросы о возможности трудоустройства ребят в студенческие сельскохозяйственные отряды. Например, в ОАО «Старица-Агро» уже предоставлены вакансии по сбору ягод. Также на базе УО «Копыльский ГПТК» сервисный отряд из числа учащихся с мая начнет оказывать услуги по пошиву постельного белья. Теперь районной организацией ОО «БРСМ» активно проводятся Дни открытых дверей по вторичной занятости в колледже, школах города и района, во время которых учащимся подробно рассказывают об условиях труда. При работе в студенческом отряде есть свои преимущества — зарплата молодым людям выплачивается без вычета подоходного налога, но с одним условием —  юноши и девушки обязательно должны уплатить небольшой взнос на развитие студотрядовского движения и быть членами молодежной районной организации БРСМ. Кристина ЖОГОЛЬ Фото автора