[caption id="attachment_35308" align="alignleft" width="300"]
Дэлегацыя Капыльскага раёна[/caption]
Абласная грамадска-культурная акцыя «Зберагчы Беларусь для будучыні», прысвечаная памяці ахвяр выбуху ў мінскім метро і на Чарнобыльскай АЭС,
адбылася ў пятніцу, 11 красавіка, у Клецкім раённым Цэнтры культуры.
Ініцыятарамі правядзення мерапрыемства выступілі навучэнцы і выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў, а таксама галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама. Удзел у акцыі прынялі прадстаўнікі дзяржаўных органаў раённага і абласнога ўзроўняў, духавенства, маладзёжны актыў Капыльскага, Клецкага, Нясвіжскага, Уздзенскага, Стаўбцоўскага раёнаў.
Роўна тры гады таму прагучаў выбух у мінскім метрапалітэне, які забраў жыцці 15 беларусаў. Каб не дапусціць такіх падзей, неабходна шанаваць тое, што ў нас ёсць, не даць разбурыць мір у нашым агульным доме — роднай Беларусі. Таму мы павінны аб’яднаць свае намаганні дзеля таго, каб у нашай краіне не засталося месца для ідэалогіі нацызму, нянавісці і разрухі, каб жыць у моцнай і квітнеючай Беларусі. Менавіта пра гэта са сцэны гаварыў кожны з выступоўцаў, узгадваючы дзве беларускія трагедыі.
[caption id="attachment_35309" align="alignright" width="300"]
На сцэне — “Ліра"[/caption]
Для ўдзельнікаў мерапрыемства прагучала шмат музычных кампазіцый у выкананні лаўрэата міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў народнага цымбальнага аркестра “Ліра” Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў (кіраўнік Дзмітрый Стэльмах). Таксама сваё майстэрства падарылі дзіцячы фальклорны ансамбль “Аношкаўскія музыкі”, артысты тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, маладыя эстрадныя выканаўцы.
Гэта мерапрыемства — хутчэй не жалобны вечар, а прызыў цаніць наша жыццё, краіну і ўсё тое станоўчае, што ў ёй адбываецца.
Сяргей ЛАЗОЎСКІ
Фота аўтара
Комментарии