[caption id="attachment_35291" align="alignleft" width="300"]
Дырэктар Семежаўскага Цэнтра культуры і вольнага часу Таццяна Шаура на прэзентацыі кнігі “Народная кухня Семежава”[/caption]
Вялікдзень заўсёды быў для людзей асаблівым святам. Гэты дзень можна параўнаць з радасцю душы і супакою. І кожная гаспадыня акрамя традыцыйнай велікоднай ежы мае асабісты сакрэт і ведае, чым парадаваць сваю сям’ю.
У гэтым матэрыяле мы сабралі карысную інфармацыю менавіта аб тым, як раней праходзіў Вялікдзень. Матэрыялы ўзяты з кнігі “Народная кухня Семежава”. Тэксты захаваны ў першапачатковым выглядзе.
Запісана 10.07.2012 г. у в. Семежава ад Віцебскай Марыі Іванаўны, 1939 г. н.:
“На Вялікдзень прыходзяць, печак не палілі, устае раніцою баба, крышыць яйцо свянцонае, піражок, каўбасу, што пасвяціла, патрошкі ўсяго стаўляе, устаем мы, умываемса, прыбіраемса, баба памоліцца, садзімоса, снедаем і на могільніка ідзем, там тожа моляцца. Прыходзілі і абедалі, родственнікі заходзілі, маміны браты, у мамы было шэсць братоў. Ка мне і цяпер на Вялікдзень назбіраецца – сем машын стаіць!”
Запісана 06.07.2012 г. у в. Семежава ад Пыско Надзеі Васільеўны, 1939 г. н.:
“Да Вялікдня стараліся падрыхтаваць ежу: бывае перад самым Вялікднём заколіш, дык ужо свежае. Мьясо тожа засоліш, тады яго вымочваеш, варыш, каўбаскі ўжо бальшынство рабілі, варылі каўбаскі, мьясо, ужо пірагоў пяклі, халоднае наварыш. Празнік быў. Гарэлачкі нагоніш. Яе рабілі з солоду. Жыта намочыш, яно прарасце, тады высушыш, намелеш, ды солад той запарваць трэба добра кіпятком, а тады дабаўлялі ну хто што: картошкі дабаўлялі, сухафруктаў, бо дражжэй не дастаць было, дык хадзілі так, што адзін расчыніць, дык да яго хадзілі. Дык вось гарэлачка была свая. Гарэлкі не было пасля вайны”.
Запісана 09.07.2012 г. у в. Семежава ад Шчэрбы Надзеі Васільеўны, 1938 г. н.:
“Вялікдзень, ну ўжо ўсе тагды і сало, і м’ясо, і каўбасу, усё атварвалі, тады быў багаты стол. Сходзяць ужо на могільнікі, на кладбішча, та ў нас прынято, і гэтыя, і тады ўжо ў госці, сын, дачка жанатыя, брат, сястра ў каго есць, словам, ну як ужо гэтым, калякцівам ужо тады частуюцца. Ужо к Вялікадню, пасля гэтаго вялікого сем нядзель посту, тагды ўжо гэтаго, перш жа нічога ня еш, а далей ужо ад пуза еш. Такія былі абычаі, яечкі ж ужэ варылі, яечкі ж ужэ ўвесь пост, спякуць ці звараць яечко, ды нікагда, хіба ўжо, не дай Божа, захварэеш, то ўжо тагды пойдуць наўстрэчу, што трэба ж чым-небудзь папітаць, каб ужо”.
Запісана 12.07.2012 г. у в. Семежава ад Рамашкі Веры Васільеўны, 1937 г. н.:
“Пірагі, каравай гатавалі, а так жа ж каўбасу к Пасхе, да тварог, да масла – усе свае было, нічога тады не куплялі. Яйкі красілі лукавай лухтой. Але баба расказвала, што калі хто ў доме паміраў, дык тады яйкі год ня красяць. Каравай – як той пірог. Упрыгожвалі яго канфеткамі – як фасолькі такія былі, дык мы яго імі ўпрыгожвалі. Таксама калі Пасха, дык крэсцік паставіш і “Хрыстос Васкрэс” напішаш. Х – Хрыстос. В – Васкрэс. Кулічы я не ра-біла. Называлі Пасху або Пасха, або Вялікдзень”.
Запісана 13.07.2012 г. у в. Семежава ад Давыдавай Ларысы Васільеўны, 1940 г. н.:
“І на Пасху пірагі пяклі, хто багатчы і пшаніцу малолі, хто багатчы ж. На пірагах крэсцікі рабілі, а то там качалі такія палоскі ды круцілі. На ве-лікодным піразе пісале Хрыстос васкрэсе, Х і В, паабапал крэсціка, я і цяпер так раблю. Тыя ж годы, мае дзеткі, амаль круглы год пасціліся, картоплі, капусты дзежку квасілі, грыбы ў лесе збіралі, у нас у лесе тыя годы грыбоў было, пасоля, ды суп з пасоляю, капуста з грыбамі, ды вот такі пост, а людзі
былі здароўшыя”.
Падрыхтаваў Павел ШЭІН
Фота аўтара
Комментарии