Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Архив материалов за 2010-2023 года - Слава працы | Копыль Online

Дата создания

-

Категория

29

Копыляне приняли участие в празднике в Заславле

10.09.2014
Древний Заславль в минувшие выходные стал культурным центром Беларуси. Уже во второй раз этому городу выпала честь принимать День белорусской письменности — праздник, в котором отражаются многогранность истории и культуры белорусского народа, пути развития белорусской письменности и печати. В рамках праздника участники и гости смогли ознакомиться с новыми книжными изданиями, встретиться с белорусскими литераторами, журналистами, издателями, послушать выступления поэтов и писателей, творческих коллективов, исполнителей и побывать на других мероприятиях. В торжествах также приняли участие редакция газеты «Слава працы», народный клуб мастеров «Скарбонка» и делегация Копыльского района. Сергей ЛАЗОВСКИЙ Фото автора
38

Прыярытэт — добраўпарадкаванню

08.09.2014
Захаванне зямлі, населеных пунктаў у чысціні і парадку – галоўная наша задача. Таму не выпадкова і ў рабоце сельскіх Саветаў дэпутатаў прыярытэтным з’яўляецца дадзены напрамак. Сесіяй  Капыльскага  сельскага Савета дэпутатаў зацверджаны мерапрыемствы па добраўпарадкаванні населеных пунктаў і навядзенні парадку на зямлі. Пытанне іх выканання штомесяц разглядаецца на пасяджэннях сельвыканкама, падчас планёрак у яго старшыні. Першачарговай, на нашу думку, лічыцца задача захавання парадку на зямлі. Таму ў многім работа скіравана на яе выкананне. Напрыклад, на бліжэйшы час запланавана правесці вялікі аб’ём работ на меліяраваных масівах па вуліцах Шастакі і Зарэчча ў аграгарадку Мажа. Зарослыя ўчасткі будуць заараны, а пры звароце жыхароў у сельвыканкам ім будуць выдзелены новыя. Трэба адзначыць, што сёлета сельгаспрадпрыемствамі было шмат земляў уведзена ў севаабарот, але, на жаль, застаюцца недагледжаныя ўчасткі каля пустуючых дамоў. Такіх на тэрыторыі сельсавета 158. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №100 у рэгістр безгаспадарных унесены тры дамы ў в. Мазалі, якія ў хуткім часе павінны быць знесены, і тады населены пункт набудзе больш акуратны выгляд. Сельвыканкам выбраў яшчэ адзін напрамак работы з мяркуемымі спадчыннікамі і тымі, хто хацеў бы набыць пустуючыя дамы пад знос. Адшукваюцца іх каардынаты і перадаюцца жадаючым пакупнікам. Сёлета прапанавана шмат такіх пабудоў у в. Стары Капыль, аграгарадку Мажа, в. Нізкавічы. Купляецца дом – яго новым уладальнікам добраўпарадкоўваецца тэрыторыя. Праводзіцца пэўная работа і з безгаспадарнымі сацыяльнымі і вытворчымі будынкамі. Напрыклад, у в. Аргелаўшчына гэта былы клуб і магазін, у в. Дусаеўшчына – ФАП, свінаферма. Дарэчы, апошні населены пункт даволі праблемны ў плане добраўпарадкавання з-за сваіх вялікіх плошчаў. Распачаліся работы ў парку, дзе размешчаны некаторыя аб’екты сацыяльнай сферы. Значную падтрымку нам аказалі брыгады з Доктаравіцкага, Бабаўнянскага, Слабада-Кучынскага сельсаветаў і прафтэхкаледжа. Таксама вялікая ўдзячнасць раённаму кіраўніцтву за вырашэнне праблемнага пытання па асфальтаванні дарогі ў в. Стары Капыль. Шмат намаганняў яшчэ трэба прыкласці да добраўпарадкавання вуліцы Асмолы ў гэтым населеным пункце. Вельмі актуальным застаецца пытанне па спілоўванні аварыйна-небяспечных дрэў. Іх ужо ліквідавана 164, у тым ліку 19 – за кошт гаспадароў домаўладанняў. Старых дрэў даволі шмат і  на  грамадзянскіх  могілках.  Так, яны поўнасцю спілаваны ў в. Чырвоны Партызан (самімі жыхарамі), паступова – у Аргелаўшчыне і Вусаве. Дарэчы, на могілках працягваюцца і іншыя работы па добраўпарадкаванні. З 12 могілак на тэрыторыі сельсавета на 10 часткова пастаўлены бетонныя агароджы. З дапамогай  сектара  занятасці  ўстаноўлена  100  м  новага плоту  ў в. Аргелаўшчына, за кошт сродкаў вяскоўцаў запланавана абнаўленне і ў Дусаеўшчыне. Не застаюцца без увагі і месцы баявой славы, і воінскія пахаванні. Трэба адзначыць, што значную падтрымку па добраўпарадкаванні аказваюць усе сельгаспрадпрыемствы, размешчаныя на тэрыторыі сельсавета, а таксама прафесійна-тэхнічны каледж. З іх актыўным удзелам праходзяць усе суботнікі і іншыя працоўныя акцыі. Значная падтрымка адчуваецца і з боку дэпутатаў, старэйшын і жыхароў населеных пунктаў. Наперадзе ў нас шмат работы па добраўпарадкаванні аграгарадка Мажа, дзе плануецца правядзенне раённых “Дажынак-2015”. Вольга КУПРЫЕНКА, старшыня Капыльскага сельвыканкама
63

Праблема пустуючых дамоў

08.09.2014
Праязджаючы па сельскіх населеных пунктах раёна мімаволі звяртаеш увагу на тое, як змяняецца знешні выгляд нашых вёсак. Дагледжаныя, пафарбаваныя дамы, багацце кветак, прыгожыя агароджы, заасфальтаваныя дарогі – усё гэта ўпрыгожвае сельскія вуліцы. І  як супрацьлегласць – дамы з пустымі або забітымі вокнамі, напалову разбуранымі стрэхамі, з падворкамі, зарослымі хмызняком і пустазеллем. Гаспадары дамоў памерлі, нашчадкі раз’ехаліся хто куды, а будынкі стаяць, навяваючы сваім выглядам сумныя думкі. Некаторыя падобныя дамы даўно час знесці. Ды не так гэта проста. Дом, якім бы ён ні быў, – прыватная ўласнасць. І перш чым знесці гэтую прыватную ўласнасць, выканаўчая ўлада павінна правесці шэраг працэдур, вызначаных адпаведным заканадаўствам: знайсці патэнцыяльных гаспадароў, даведацца ў іх пра далейшы лёс дома, атрымаць заяву аб выкарыстанні будынка і г. д.   А ў гэты час дом прыходзіць у заняпад, бур’ян вакол дома расце. Што ж у далейшым рабіць з такімі дамамі? Як паведаміла старшыня Капыльскага раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, сітуацыя ў правядзенні дадзеных адміністрацыйных і юрыдычных працэдур спрасцілася з верасня 2012 года, калі ў сілу ўступіў Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №100 ад 23 лютага 2012 года «Аб мерах па ўдасканаленні ўліку і скарачэнні колькасці пустых і старых дамоў у сельскай мясцовасці». Галоўная перавага Указа № 100 заключаецца ў спрашчэнні працэдуры адчужэння ў цэлым, скарачэнні шэрагу непатрэбных прамежкавых крокаў, канкрэтным вызначэнні часовых межаў.   Калі, скажам, раней сельвыканкам павінен быў некалькі разоў інфармаваць уласніка, што яго дом можа быць адабраны ў судовым парадку, то зараз, у адпаведнасці з указам, дастаткова будзе аднаго такога папярэджання. Як адзначыла Ірына Кісляк, у нашым раёне паводле  апошняй інвентарызацыі па выніках паўгоддзя налічваецца 2083 пустуючыя будынкі. З іх каля трохсот – старыя дамы, г. зн. непрыдатныя для пражывання. Прыватных дамоў – 1449, 111 – ведамасных, якія належаць сельгаспрадпрыемствам, 400 фундаментаў разбураных дамоў, 123 сельгаспабудовы каля іх.  У сельскіх выканаўчых камітэтах пастаянна вядзецца работа ў дачыненні да такіх дамоў. Складзены спісы, праведзена зверка дакументаў аб грамадзянах,  якія   ўступілі   ў   спа-дчыну на пустуючыя хаты, збіраюцца паведамленні ад спадчыннікаў аб намеры выкарыстоў-ваць дамы ў будучым.  Па незаяўленых хатах устанаўліваюцца патэнцыяльныя спадчыннікі. Згодна з указам, уласнік дома абавязаны падаць у выканаўчы камітэт апавяшчэнне аб намеры выкарыстоўваць дом для пражывання (да заканчэння «трохгадовага перыяду, падчас якога ў жылых дамах бесперапынна не пражывалі асобы, якія маюць права карыстання дамамі»).   Калі будзе ўстаноўлена, што дом выкарыстоўваецца для пражывання ў сукупнасці менш за адзін месяц у каляндарным годзе на працягу апошніх трох гадоў запар, і калі ад такога ўласніка ў выканкам не паступіла пісьмовае паведамленне аб намеры выкарыстоўваць дом для пражывання, то ўсё гэта будзе прыраўнавана да адмовы ад права ўласнасці на дом і ён будзе занесены ў рэгістр, што вядзецца аддзелам ЖКГ райвыканкама. На гэты год у раёне быў запланаваны знос 59 будынкаў, аднак зроблена намнога больш: па стане на 15 жніўня захаваны 44 дамы, 33 хлявы, 73 фундаменты. Але пасля зносу пустуючага дома ўзнікае яшчэ адна праблема – застаюцца сад, хмызнякі, таму ўчастак  неабходна  ачышчаць поўнасцю, на што неабходны дадатковыя сродкі. Як ужо адзначалася, ёсць на тэрыторыі раёна і пустуючыя вытворчыя аб’екты. Так, за паўгоддзе іх знесена 101 пры запланаваных 87. Значную работу ў гэтым напрамку праводзяць сельгаспрадпрыемствы, а таксама Капыльскае ПМС і ПМК-11. Вядома, што там, дзе дапамогу аказвае гаспадарка, дзе праяўляе настойлівасць старшыня сельвыканкама, пустых і старых дамоў становіцца менш.
43

Карова на падворку – прыбытак у доме

08.09.2014
[caption id="attachment_37116" align="aligncenter" width="443"]Алена Юха са сваімі “карміцелькамі” Алена Юха са сваімі “карміцелькамі”[/caption] Як ні прыкра адзначаць, але ўсё ідзе да таго, што карова становіцца чымсьці незвычайным на ўласным падворку. Вядома, што ўсё менш жадаючых трымаць спрадвечную вясковую “карміцельку” ў сваёй гаспадарцы. Збываюць іх у першую чаргу пажылыя людзі, якія ўжо не маюць сілы даглядаць жывёлу і нарыхтоўваць для яе кармы. У РСУП “Бабоўня” налічваецца 48 кароў у в. Бабоўня і 11 — у Лоцвінах, ад якіх вядзецца закуп малака. Як адзначае старшыня Бабаўнянскага сельвыканкама Ірына Запольская, на дадзены момант дзяржаве прададзена звыш 130 тон лішкаў прадукцыі з падвор’яў насельніцтва (адзін з лепшых вынікаў у раёне). Ёсць у гэтым сельгаспрадпрыемстве і такія гаспадары, якія трымаюць па дзве, а то і больш кароў. Такім чынам, на 35 бабаўнянскіх падвор’ях знаходзіцца 48 кароў, у тым ліку на чатырох — па тры, на васьмі — па дзве. Сярод тых, хто на сваім падвор’і трымае адну карову, лідзіруе сям’я Івана і Сняжаны Якубовіч, якая прадала дзяржаве звыш 3,5 т, дзве — Аляксандра і Людмілы Камёнка (5,4 т), а больш за ўсіх на рахунку сям’і Юрыя і Алены Юха, якія ад трох кароў здалі 10,4 т. — Калі карова на падворку —  будзе дадатковы прыбытак у доме, — такога меркавання прытрымліваюцца лідары закупу сям’я Юха. — Пачыналі з адной, потым вырашылі трымаць дзве, і вось з гэтага года ў нас ужо тры кароўкі. — Ці не складана мець столькі жывёлы на сваім падвор’і? — цікавімся ў гаспадароў. — Можам сказаць, што нічога надта цяжкага ў гэтым няма: ці ты адну трымаеш, ці тры, — чуем у адказ. — Што датычыцца даення, то для гэтага мы купілі даільны апарат. Таму пакуль ідзе дойка, можна прыбраць каля жывёлы, накарміць яе. З кармамі таксама не ўзнікае цяжкасцей: па дзве тоны сена на кожную галаву выдзяляе сельгаспрадпрыемства, да таго ж, хапае земляў для вядзення прысядзібнай гаспадаркі. Не цураюцца сялянскай працы і прадстаўнікі юнага пакалення сям’і Юха — Максім і Яна, якія вучацца ў Лясноўскай СШ. У іх абавязках — выгнаць-загнаць жывёлу і, безумоўна ж, дапамагчы яе пасвіць. А з выручаных дадатковых грошай абавязкова нешта будзе куплена і для іх. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА
57

Смех і жарты на капыльскай прасторы

08.09.2014
[caption id="attachment_37113" align="aligncenter" width="443"]Удзельнікі свята Удзельнікі свята[/caption] V абласны фестываль гумару і гульні “Капыльскія пацехі” зноў прайшоў у нашым горадзе. Удзельнікі – забаўляльна-гульнёвыя і драматычныя калектывы, тэатры мініяцюр, гумарысты, прыпевачнікі – сабраліся не толькі з Мінскага, але і з Брэсцкага рэгіёнаў. Усяго 27 калектываў: 9 жартоўных гуртоў з найменнем “народны”, 8 індывідуальных выканаўцаў, 10 калектываў гульнёвага і вакальнага жанраў. Рэжысёр — загадчык аддзела культурна-масавай і метадычнай работы Капыльскага РЦК Любоў Галубовіч, якая стаяла ля вытокаў стварэння народнага тэатра гульні і гумару “Капыльскія пацехі”, што даў жыццё фестывалю. Адкрыў фестываль старшыня райвыканкама Анатоль Жданеня, які адзначыў, што не хлебам адзіным жыве чалавек, а вось такімі святамі, дзе гучаць анекдоты, жарты і прымаўкі. Таму “Капыльскія пацехі” дазволяць назапасіць энергіі і добрага настрою на доўгі час. [caption id="attachment_37111" align="aligncenter" width="443"]Гасцей свята вітаюць  Р. Трухан і А. Жданеня Гасцей свята вітаюць Р. Трухан і А. Жданеня[/caption] Звярнуўся да гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства  і начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама Руслан Трухан: “Дазвольце перадаць прывітальныя словы ад імя губернатара Мінскай вобласці Сямёна Шапіры. Думаю, што гэта самы бессмяротны фестываль, таму што смех падаўжае жыццё”. Але так проста прамоўцы сцэну пакінуць не змаглі. На іх долю выпала такая цяжкая, але і такая пачэсная роля – узнесці на п’едэстал пашаны вялікі мех смеху. Мабыць, гэты самы мех крыху пашкодзіўся – і смех выкаціўся на капыльскі прастор.      Інтрыга свята [caption id="attachment_37112" align="aligncenter" width="443"]На сцэне — тэатра гульні і гумару “Капыльскія пацехі” На сцэне — тэатра гульні і гумару “Капыльскія пацехі”[/caption] Яшчэ да пачатку фестывалю заінтрыгавала і зацікавіла незвычайнае слова з афішы — “курапёт”. Ні “наймудрэйшы” інтэрнэт, ніводны слоўнік не змаглі растлумачыць, што гэта такое. Каб зразумець, трэба было абавязкова прысутнічаць на свяце, бо тэма гучала так: “Куранят па восені лічаць”. Таму і сярод удзельнікаў былі пераапранутыя курамі, пеўнямі і куранятамі розных колераў, пароды і памераў.   І песні, і гульні Каб і ўдзельнікі, і госці ўсё ж такі памяталі пра тое, што гэта конкурс, былі прадстаўлены члены журы: дырэктар дзяржаўнай установы “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці” Раіса Вайцяхоўская, галоўны рэдактар альманаха сатыры і гумару “Вожык” Юлія Зарэцкая, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Анатоль Акушэвіч, генеральны прадзюсар тэатра сатыры і гумару “Хрыстафор” Ілля Казаноўскі, рэжысёр народнага тэатра Бярэзінскага РДК Мікалай Пытляк. Пасля таго, як вядучыя свята Вольга Даманская і Антон Шышмароў аб’явілі ўдзельнікаў, над капыльскімі пагоркамі загучалі жартоўныя песні пра “лісапеды” (жаночы вакальны гурт “Івушка” Морацкага СДК Клецкага раёна) і долю-долечку (ансамбль народнай песні “Лазінка” Лазавіцкага СДК Клецкага раёна). Гледачы змаглі ўбачыць гумарыстычныя замалёўкі і пра вясковае жыццё-быццё (жартоўны гурт “Возерскія вычваракі” Возерскага СДК Уздзенскага раёна) і нават прыняць удзел у розных сюжэтна-гульнёвых праграмах, якія прадставілі іншыя калектывы.   А ў гэты час… На пляцоўцы “Горада майстроў” можна было не толькі ўбачыць, але і набыць вырабы народных умельцаў: і беларускія лялькі-засцярогі, і сувеніры з бісеру, арыгамі і нават ганчарныя вырабы. Крыху далей размясцілася Алея атракцыёнаў. Супрацоўнікі Навасёлкаўскага СДК прапаноў-валі набыць латарэю, выйгрышы да якой скідаў з цуда-дрэва прыгожы бялюсенькі кот. А праверыць сябе на спрытнасць можна было… адзеўшы чыгун на галаву: прайсці трэба паміж іншых чыгуноў, вялікіх і не вельмі, ніводнага не закрануўшы. Гэты атракцыён арганізавалі весялухі з Быстрыцкага СДК. А вось калі кінуць дроцік у мішэні-паветраныя шарыкі, што прапаноўвалі зрабіць супрацоўніцы з Цімкавіцкага СДК, можна было праверыць сябе на трапнасць. Сярод удзельнікаў – і дзеці, і дарослыя. Навобмацак дастаць прыз з чароўнага куфра прапаноўвалі жартаўніцы з Лясноўскага СДК. Кожны  акрамя прыза-падарунка выносіў добры настрой і ўпэўненасць ва ўласнай моцы. Цікавай была і бяспройгрышная латарэя ад РЦК. Сапраўды, удзельнікі атрымоўвалі “За 20 рублёў прыз – будзь здароў!” Пашанцавала нават і мне: невялічкая курачка Пяструшка стала сапраўдным хатнім гадаванцам. На канцэртнай пляцоўцы на рыначнай плошчы выступалі артысты з сельскіх дамоў культуры. А спевакі-дзеці дарылі праменьчыкі свайго таленту ў гарадскім парку, дзе ўладарыла сапраўдная Краіна дзяцінства.   І нарэшце І хоць журы вельмі няпроста было вызначыць лепшых, гэта адбылося. Прыемна, што сярод пераможцаў шмат прадстаўнікоў Капыльшчыны. Так, у намінацыі “За творчае развіццё гульнёвых традыцый” Дыпломам I ступені ўзнагароджаны клуб нацыянальнай кухні “Лоцвінскія ўдалухі” Лоцвінскага СДК Капыльскага раёна (кіраўнікі Галіна Дрожжа, Валян-ціна Шыманская). А ў намінацыі “За аўтарскую творчасць, прапаганду гумару і выканальніцкае майстэрства” Дыплом I ступені ў Вольгі Ліс. Дыпломам у намінацыі “Самы яркі сцэнічны вобраз” узнагароджаны Вольга Даманская і Антон Шышмароў. Дыпломам за ўдзел узнагаро-джаны адзіны дзіцячы калектыў з Новадоктаравіцкага СК. І жартам, і ўсур’ёз Ірына Кісляк, старшыня раённага Савета дэпутатаў: — Вельмі цікава. Весела, шмат людзей. Няхай гэта свята праходзіць на капыльскай зямлі кожны год, таму што яно аб’ядноўвае разам людзей. Аляксандр Рыбак, дырэктар ААТ “Слуцкі воцатны завод”, дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў: — Адметна, што менавіта на Капыльшчыне праводзіцца гэта свята. Думаю, што не толькі пяты, але і дзясяты раз яно адбудзецца. Я прысутнічаю тут упершыню. Бачу, што да свята старанна рыхтаваліся і ўдзельнікі, і арганізатары. Цікава, што ўдзельнічаюць не толькі абласныя калектывы, але і з Брэстчыны. Ну а паколькі гэта конкурс, я прыхільнік — капылян. Валерый Мазура, кіраўнік народнага гумарыстычнага гурта “Дубінскія фанабэры” (Валожынскі раён): — Вельмі яскрава праходзіць свята. Тут можна адпачыць, павесяліцца, сустрэць знаёмых. Я не першы раз прыязждаю да вас, таму асабліва прыемна сустрэцца з артыстамі. Вельмі спадабалася выступленне капылянкі Вольгі Ліс. А пераможа той, у каго больш гумару. Ілля Казаноўскі, генеральны прадзюсар тэатра сатыры і гумару “Хрыстафор”: — Сёння курыца — птушка шчасця, ну а я тады — гусь кахання. А калі сур’ёзна, то як генеральны прадзюсар адзначыў для сябе некалькі нумароў: жаночы вакальны гурт “Івушка” Морацкага СДК Клецкага раёна, аўтара і выканаўцу Вольгу Ліс, тэатральны гурток “Жартаўнікі” Новадоктаравіцкага СК. Як прафесійны артыст хачу параіць, каб у калектывах быў рэжысёр-пастаноўшчык. Тады іх выступленні стануць больш цікавымі і прафесійнымі. Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
46

На юбілей – у Чэхаў

08.09.2014
У апошнія дні лета гораду Чэхаву і Чэхаўскаму раёну Маскоўскай вобласці, з якімі нас звязваюць даўнія сяброўскія сувязі, споўнілася 60 гадоў. Разам з дэлегацыямі гарадоў-пабрацімаў з Кітая і Славеніі ўдзел у святочных мерапрыемствах прынялі і прадстаўнікі Капыльшчыны. Сяргей КОЗЕЛ
231

Конкрекер — конкретное качество

07.09.2014
На современных кормоуборочных комплексах есть дополнительная деталь — конкрекер (дословный перевод — кукурузная дробилка). Полезный механизм практически не понижает продуктивность кормоуборочной техники, повышая качество кормов. Именно такую технологию применяют в ЗАО «Жилихово».  «Каким образом?» – спросите вы. Все гениальное, как известно, просто: во время измельчения кукурузы агрегат дробит зерно, что в последствии влияет на усвоение животными консервированного зеленого корма. В ЗАО «Жилихово» кукуруза в этом году заняла площадь в 545 гектаров. Сейчас активно ведется ее уборка для закладки сочного и качественного корма — силоса. В хозяйстве 250 га «королевы полей» планировали убирать на зерно. Но вмешались климатические условия, которые не позволили получить ожидаемый урожай: где-то поля подморозило весной, а где-то залило майскими и июньскими проливными дождями. Поэтому средняя урожайность в текущем году варьируется в пределах от 140 до 230 ц/га. Это всего лишь 60% в сравнении с прошлогодними показателями. При заготовке силоса свои планы аграриям пришлось скорректировать, отведя под уборку примерно 400 га. Уже не первый год в хозяйстве сеют кукурузу сортов отечественной селекции, среди которых преобладают «алмаз», «кубанский». За прошедшие два года, которые были благоприятными для кукурузы, уборка на зерно радовала: початки были полными и достаточно увесистыми. Только в 2013 году урожайность составила около 120 ц/га, что позволило намолотить 2600 тонн. И сегодня, несмотря ни на что, зерно кукурузы есть. В этом убедились начальник инспекции гостехнадзора Валерий Прохореня и директор ЗАО «Жилихово» Александр Кукреш, побывав на многих полях сельхозпредприятия. В данное время уже можно говорить, что початки в стадии восковой спелости. Но убирать «королеву полей» на зерно пока рано. Сейчас главное — заготовить качественный силос. На полях ЗАО «Жилихово» задействованы два кормоуборочных ком-плекса: собственный КВК-800 и «Ягуар-780», который предоставил Копыльский райагросервис. На отвозке работает до 9 единиц техники, ее количество зависит от дальности поля до места закладки траншеи. Уже в первый день было заготовлено около 1000 тонн измельченной массы. Для получения более сытного корма закладку вели с добавлением консерванта «BIO-SIL». Сейчас наполняется вторая сенажно-силосная траншея. А в общем уже заготовлено более 2 тысяч тонн качественного и сочного корма. Но для крупного рогатого скота, а его в ЗАО «Жилихово» насчитывается 1880 голов (715 – дойного стада), необходимо, по мнению Александра Кукреша, не менее 7 тысяч тонн. Уже с имеющимися кормами (450 т сена, 4732 т сенажа и 114 т зерносенажа) это позволило бы содержать поголовье до закладки сенажа следующего года. Поэтому работы по силосованию продолжаются. Возле деревни Мацкевичи, в урочище за кирпичным заводом (как его называют местные жители), распростерлись поля кукурузы. Местами видно, что созрел неплохой урожай «королевы полей». Но  даже несведущему в сельском хозяйстве человеку понятно: урожай в этом году не ахти… Один за одним наполняли кузова грузовиков кормоуборочные комплексы КВК-800 и «Ягуар-780». Кукурузная масса быстро доставлялась на МТФ «Гулевичи», где высыпалась в подготовленную траншею. Всего за пару-тройку дней здесь будет заложено около 2000 т силоса. А то, что он будет качественным, сомневаться не приходится: утрамбовкой массы на новеньком «Амкодоре-352», полученном в мае этого года, занимается Николай Пашкевич. На современной технике у опытного механизатора и работа спорится! Но важной составляющей в закладке качественного корма является не только то, что закладывается, но и то, куда закладывается. Если говорить в целом о подготовке сенажно-силосных траншей, то в хозяйстве с этим в последнее время никогда не было затруднений. А совсем недавно в этом вопросе положение стало еще лучше: с помощью работников ДРСУ-124 провели асфальтирование старых траншей. Кроме того, сделан капитальный ремонт трех траншей. Уже к имеющимся добавилась еще одна новенькая на МТФ «Жилихово», которую работники сельхозпредприятия, как и капитальный ремонт, произвели хозспособом. Сергей ЛАЗОВСКИЙ Фото автора
65

Будем с торфом и с дровами

07.09.2014
Копыльский филиал является обособленным структурным подразделением коммунального унитарного предприятия по обеспечению топливом «Миноблтопливо» и занимается следующими видами деятельности: оптовой и розничной торговлей торфобрикетом и дровами, оказанием услуг по доставке и погрузке топлива, разделке дров, лесозаготовкой, изготовлением пиломатериала. В ноябре 2013 года к филиалу присоединен Узденский участок, который выполняет такие же функции. Главным достижением предприятия на данный момент можно считать отсутствие очереди на обеспечение населения торфобрикетом, которая была снята еще в июле, причем без привлечения постороннего транспорта. Люди могут приехать, выписать брикет – и в течение двух-трех дней он уже будет у них во дворе. В связи с этим значительно улучшилось и качество топлива, ведь оно поставляется прямо с завода, без лишних погрузок-разгрузок. О высоком качестве торфобрикета свидетельствуют и отклики населения на прямые и горячие телефонные линии, проводимые руководством предприятия. Таким образом, заплатив 216 тыс. рублей за тонну, можно в кратчайшие сроки обеспечить себе комфорт на зиму (норма на одно домовладение – три тонны). Всего же за семь месяцев с учетом организаций, предприятий социальной, жилищно-коммунальной сферы продано 6358 тонн торфобрикета, в том числе населению – 4412 тонн. А самым большим спросом пользуются дрова, реализация которых составила 10 091 куб. м (126,1% к плану), населению – 6520 куб. м (150%). Кстати, они закупаются в Копыльском и Узденском лесхозах, а также заготавливаются своей бригадой из четырех человек. На предприятии имеются четыре дровокольных станка, на которых можно получить по пять, десять кубометров дров в день, а на одном, приобретенном в прошлом году, – около 20 кубометров. Населению реализуются только колотые дрова. Если коснуться еще некоторых экономических показателей, то выручка от реализации продукции, работ и услуг за первое полугодие 2014 года составила 9743 млн рублей (112,8% к 2013 году), от прочих видов деятельности – 810 млн рублей: от реализации пиломатериалов – 124,6 млн руб., погрузки дров – 75 млн руб., лесозаготовки – 520 млн руб., услуги сторонним организациям по заготовке – 27 млн руб. и др. Чистая прибыль составила 196 млн руб, рентабельность – 10,1% (этот показатель ниже прошлогоднего из-за больших затрат по содержанию устаревшего транспортного парка). В Копыльском филиале ГП «Миноблтопливо» работают 42 человека. Коллектив подобрался сплоченный, проверенный годами, отличается взаимоподдержкой и выручкой. Не единожды на районную Доску почета было занесено имя дровокола Николая Примича, всегда на хорошем счету и его коллега Александр Бовтрук. В этом году их мини-коллектив пополнился молодежью – Павлом Лемешем. Самые теплые отзывы от руководства предприятия прозвучали в адрес бывшего вальщика леса, а теперь пилорамщика Юрия Самило, благодаря которому ленточная пилорама начала работать ежедневно с перевыполнением задания. Всегда успешно работает на погрузчике «Амкодор 333В» Сергей Нестерчик. Сергей КОЗЕЛ. Фото Павла ШЕИНА
48

Вот и осень пришла

04.09.2014
Ход подготовки к осенне-зимнему отопительному периоду 2014/2015 гг. комментирует инспектор по энергетическому надзору Копыльской  районной инспекции «Энергонадзор» Борис Талейко: — По состоянию на 1 сентября 70% от общего количества потребителей тепловой энергии и 56% теплоисточников города и района оформили и зарегистрировали в Копыльской РИ «Энергонадзор» «паспорта готовности» к предстоящему отопительному сезону. Наиболее частым нарушением в данный период подготовки к ОЗП является отсутствие электрофизических измерений, неповеренные приборы учета тепла и нарушение тепловой изоляции на тепловых сетях. Владельцами теплоисточников ведется недостаточная работа по готовности поднадзорного Госпромнадзору котельного оборудования, теплоисточников и получения заключений от Госпромнадзора. Нарушили график Копыль-ского райисполкома о подготовке к ОЗП 2014/2015 гг. ГЛХУ «Копыльский лесхоз», ОАО «Копыльский райагросервис», ОАО «Мажа-Агро», отдел по киновидеообслуживанию населения Копыльского района и филиал «Копыльское РСУ». Напомню, что регистрация «паспортов готовности» проводится в Копыльской РИ «Энергонадзор» по адресу: г. Копыль, ул. Тимковичская, п/с 110/10. По возникающим вопросам можно обратиться по телефонам: 58-1-50, 56-1-07.
157

Настоящий властелин на селе такой один

04.09.2014
[caption id="attachment_37095" align="aligncenter" width="443"]Победители проекта - семья Миничей Победители проекта - семья Миничей[/caption] В агрогородке Потейки прошел районный этап семейного сельскохозяйственного проекта «Властелин села», организаторами которого выступили РК ОО «БРСМ», отдел идеологической работы, культуры и по делам молодежи райисполкома. На Копыльщине масштабное мероприятие стартовало шесть лет назад по инициативе РК ОО «БРСМ». За это время его проведение стало доброй традицией и получило огромное признание среди молодежи. Проект способствует популяризации сельскохозяйственного труда, укрепляет семейные традиции и вносит определенную лепту в организацию досуга молодежи. Порядок выступления каждой семьи перед началом конкурсных этапов определила жеребьевка. А умение, ловкость и способности участников определяло жюри, в состав которого входили председатель районного Совета депутатов Ирина Кисляк, начальник отдела идеологической работы, культуры и по делам молодежи райисполкома Наталия Царькова, директор ОАО «Прогресс 2010» Валерий Торотько, первый секретарь РК ОО «БРСМ» Виктория Шостак и председатель Потейковского сельсовета Сергей Цвирко.   Давайте знакомиться Конкурсанты, хоть и впервые участвовали в проекте, постарались не ударить лицом в грязь и за несколько минут представить свою семью в конкурсе «Визитная карточка». За это время немало добрых слов было сказано участниками в адрес своих близких. Не обошлось и без участия детей, которые с особым удовольствием представляли свою часть «визитки». Например, семья Захарченей, представлявшая на конкурсе Копыльский сельсовет, в форме творческой презентации (которую, кстати, придумали и сделали сами) рассказала о себе, о своих увлечениях и занятиях. У молодой пары двое сыновей — Олег и Алексей.   Мир увлечений После визитной карточки ведущие пригласили жюри оценить выставку «Мир семейных увлечений», которая развернулась на площадках парка.  Тут уж точно было где разгуляться неуемной фантазии конкурсантов. Различные поделки из бумаги, картины, написанные детской рукой, варенья, соленья, драники, пироги и многое другое.  Особое внимание привлекал стол семьи Гордей из Семежевского сельсовета. Сергей и Елена воспитывают троих сыновей — Яна, Антона и Тимофея. При этом успевают не только работать и заниматься детьми (Сергей — механизатор в ОАО «Семежево», а Елена находится в декретном отпуске), но и вести подсобное хозяйство. Успела хозяйка и угощение приготовить, чтобы семежевские деликатесы смогли оценить жюри и гости. Тут и курица тушеная, блины фаршированные, котлеты, пирог, бутерброды в виде корабликов и домашний сыр.  А уж сервировка — как в настоящем ресторане.  Яркими пятнами на траве красовались связанные хозяйкой разноцветные коврики.   Золотая подкова В современном ведении хозяйства многие работы выполняет техника, однако век передовых технологий не заменил главного помощника сельчанина — лошадь. Именно с ней, по мнению организаторов конкурса, должен уметь обращаться настоящий властелин села. Поэтому очередной этап сельскохозяйственного проекта назывался «Золотая подкова», где мужу пришлось запрячь лошадь, а жене — распрячь. К слову сказать, каждая из пар достойно справилась с поставленной задачей, быстро и без особых замечаний.   Дровосеки Куда сложнее предыдущих этапов оказался конкурс «Дровосеки». Задача вроде бы несложная, но выполнять это все нужно было «на скорость». К тому же, учитывалась ровность спила и качество укладки чурок. Здесь равных не было семье Сицких. Глава семейства Максим работает водителем в КСУП «Докторовичи»,  а жена Светлана — учителем в Докторовичской СШ. Живут в агрогородке Н. Докторовичи и воспитывают сына Максима и дочь Алену. Работящим, дружным и талантливым, Сицким выпала честь представить Докторовичский сельсовет.   Сельская спортивная эстафета Здесь от участников требовалось показать свое умение в ведении домашнего хозяйства: пока мама с детьми отделяла крупный картофель от мелкого, чистила его, глава семейства в это время должен был связать добротный веник. Пришлось парам даже воды принести с помощью коромысла, постаравшись при этом не расплескать ее. Однако самой ловкой и быстрой оказалась семья Анифер из Слобода-Кучинского сельсовета. Сергею и Валентине, работникам ОАО «Старица-агро», понадобилось меньше всего времени для прохождения конкурса. Они — молодые и энергичные родители троих детей.   Настоящий властелин Пока жюри подводило итоги, вниманию зрителей и конкурсантов была представлена концертная программа   Потейковского СДК, во время которой Валерий Торотько вручил денежные премии тем, кто отличился в нынешнем году на посевной, жатве и заготовке кормов. Наконец наступил самый волнующий момент праздника — награждение победителей проекта. Никто из участников без подарка не ушел. Так, Валерий и Ольга Захарченя стали победителями в конкурсе «Визитная карточка», Сергей и Елена Гордей — «Мир семейных увлечений», Максим и Светлана Сицкие — «Дровосеки», Сергей и Валентина Анифер — «Сельская спортивная эстафета». А главный титул «Властелин села» и право представлять Копыльщину на областном этапе проекта в Логойске завоевали Иван и Наталья Минич из Потеек. Иван работает в ОАО «Прогресс 2010», а Наталья находится в декретном отпуске. Семья  воспитывает пятерых детей: дочерей Алину, Полину, Виолетту, Ульяну и сына Евгения. В каждом этапе проекта видно было, насколько дружны и сплочены между собой все члены замечательной семьи. Кстати, Миничи унесли с собой не только главную награду, но и подарок за победу в конкурсе «Золотая подкова». Дипломы, грамоты и ценные призы участникам были вручены от организаторов проекта, РО РОО «Белая Русь», райкома профсоюза работников АПК. Кристина ЖОГОЛЬ Фото автора
19

Запрашаюць пагоркі Капыля

04.09.2014
20 верасня 2014 года ў г. Капылі ў 18 раз возьме старт Нацыянальны фестываль эстафетнага бегу «Капыльскія пагоркі». У праграме свята марафонская і паўмарафонская эстафеты, а таксама эстафеты 6х1000 м, 4х600 м, 4х400 м. У спартыўным форуме прымуць удзел каманды абласцей і раёнаў рэспублікі, агульнаадукацыйных і вышэйшых навучальных устаноў, спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў, клубаў аматараў бегу. А працоўныя калектывы пазмагаюцца за першынство ў карпаратыўнай эстафеце. Акрамя беларускіх спартсменаў у Капыль завітаюць і прадстаўнікі суседніх краін.