20 верасня 2014 года ў г. Капылі ў 18 раз возьме старт Нацыянальны фестываль эстафетнага бегу «Капыльскія пагоркі».
У праграме свята марафонская і паўмарафонская эстафеты, а таксама эстафеты 6х1000 м, 4х600 м, 4х400 м. У спартыўным форуме прымуць удзел каманды абласцей і раёнаў рэспублікі, агульнаадукацыйных і вышэйшых навучальных устаноў, спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў, клубаў аматараў бегу. А працоўныя калектывы пазмагаюцца за першынство ў карпаратыўнай эстафеце.
Акрамя беларускіх спартсменаў у Капыль завітаюць і прадстаўнікі суседніх краін.
Комментарии