Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

28

Карова на падворку – прыбытак у доме

08.09.2014
[caption id="attachment_37116" align="aligncenter" width="443"]Алена Юха са сваімі “карміцелькамі” Алена Юха са сваімі “карміцелькамі”[/caption] Як ні прыкра адзначаць, але ўсё ідзе да таго, што карова становіцца чымсьці незвычайным на ўласным падворку. Вядома, што ўсё менш жадаючых трымаць спрадвечную вясковую “карміцельку” ў сваёй гаспадарцы. Збываюць іх у першую чаргу пажылыя людзі, якія ўжо не маюць сілы даглядаць жывёлу і нарыхтоўваць для яе кармы. У РСУП “Бабоўня” налічваецца 48 кароў у в. Бабоўня і 11 — у Лоцвінах, ад якіх вядзецца закуп малака. Як адзначае старшыня Бабаўнянскага сельвыканкама Ірына Запольская, на дадзены момант дзяржаве прададзена звыш 130 тон лішкаў прадукцыі з падвор’яў насельніцтва (адзін з лепшых вынікаў у раёне). Ёсць у гэтым сельгаспрадпрыемстве і такія гаспадары, якія трымаюць па дзве, а то і больш кароў. Такім чынам, на 35 бабаўнянскіх падвор’ях знаходзіцца 48 кароў, у тым ліку на чатырох — па тры, на васьмі — па дзве. Сярод тых, хто на сваім падвор’і трымае адну карову, лідзіруе сям’я Івана і Сняжаны Якубовіч, якая прадала дзяржаве звыш 3,5 т, дзве — Аляксандра і Людмілы Камёнка (5,4 т), а больш за ўсіх на рахунку сям’і Юрыя і Алены Юха, якія ад трох кароў здалі 10,4 т. — Калі карова на падворку —  будзе дадатковы прыбытак у доме, — такога меркавання прытрымліваюцца лідары закупу сям’я Юха. — Пачыналі з адной, потым вырашылі трымаць дзве, і вось з гэтага года ў нас ужо тры кароўкі. — Ці не складана мець столькі жывёлы на сваім падвор’і? — цікавімся ў гаспадароў. — Можам сказаць, што нічога надта цяжкага ў гэтым няма: ці ты адну трымаеш, ці тры, — чуем у адказ. — Што датычыцца даення, то для гэтага мы купілі даільны апарат. Таму пакуль ідзе дойка, можна прыбраць каля жывёлы, накарміць яе. З кармамі таксама не ўзнікае цяжкасцей: па дзве тоны сена на кожную галаву выдзяляе сельгаспрадпрыемства, да таго ж, хапае земляў для вядзення прысядзібнай гаспадаркі. Не цураюцца сялянскай працы і прадстаўнікі юнага пакалення сям’і Юха — Максім і Яна, якія вучацца ў Лясноўскай СШ. У іх абавязках — выгнаць-загнаць жывёлу і, безумоўна ж, дапамагчы яе пасвіць. А з выручаных дадатковых грошай абавязкова нешта будзе куплена і для іх. Сяргей КОЗЕЛ Фота Паўла ШЭІНА

Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей