Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Архив материалов за 2010-2023 года - Слава працы | Копыль Online

Дата создания

-

Категория

60

Обсудили взаимодействия

16.12.2015
ЕС-Беларусь Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, які знаходзіўся 13-14 снежня з рабочым візітам у Бруселі, сустрэўся з міністрамі замежных спраў краін – членаў Еўрасаюза. На сустрэчы бакі абмяняліся думкамі аб стане і перспектывах узаемадзеяння Беларусі і Еўрапейскага саюза. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі таксама правёў перагаворы з высокім прадстаўніком ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Федэрыкай Магерыні, еўракамісарам па Еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні ЕС Ёханесам Ханам, намеснікам генеральнага сакратара НАТА Аляксандрам Вершбоу. У час сустрэч абмеркаваны актуальныя пытанні супрацоўніцтва Беларусі з Еўрапейскім саюзам і НАТА. БелТа
63

Мир. Безопасность. Развитие

16.12.2015
Міжнароднае супрацоўніцтва можа быць эфектыўным і ўзаемавыгадным толькі на аснове гэтых прынцыпаў. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на міжнароднай канферэнцыі «Палітыка нейтралітэту: міжнароднае супрацоўніцтва ў імя міру, бяспекі і развіцця» ў Ашхабадзе, перадае  БелТА. Паводле слоў кіраўніка Беларусі, у сучасным свеце ўзрастае роля малых і сярэдніх дзяржаў. «Іх уклад ва ўстойлівае развіццё і захаванне міру і бяспекі ў сваіх рэгіёнах цяжка пераацаніць», — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. «Таму вельмі важна, што менавіта гэтыя словы — мір, бяспека, развіццё — з’яўляюцца дэвізам канферэнцыі. Удалы выбар. Яны ж павінны стаць і галоўнымі маякамі нашых сумесных дзеянняў на будучыню», — падкрэсліў беларускі лідар. «Перакананы, што гісторыя па заслугах ацэніць ініцыятыву кіраўніцтва Туркменістана ў правядзенні гэтага мерапрыемства, якое стане важным укладам у справу забеспячэння міру і стабільнасці на Зямлі», — сказаў Прэзідэнт Беларусі. [caption id="attachment_44633" align="aligncenter" width="580"](злева направа) Прэзідэнт Узбекістана Іслам Карымаў, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Харватыі Калінда Грабар-Кітаровіч. (Злева направа) Прэзідэнт Узбекістана Іслам Карымаў, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Харватыі Калінда Грабар-Кітаровіч[/caption] «Мы, маладыя незалежныя дзяржавы, не патрабуем нічога звышнатуральнага. Неабходна адрадзіць давер у міжнародных справах, без якога немагчыма ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва. А супрацоўніцтва — гэта, найперш за ўсё, дыялог, гэта ўменне пайсці на кампраміс дзеля агульнай карысці», — лічыць беларускі лідар. «Паглядзіце, што адбываецца сёння на планеце. Такое адчуванне, што свет проста звар’яцеў. Імкліва памнажаецца колькасць рэгіянальных канфліктаў, якія правакуюць маштабныя міграцыйныя крызісы. Узнікаюць цэлыя тэрарыстычныя квазідзяржавы, што нясуць пагрозу для ўсёй сусветнай супольнасці. Нават паспяховая Еўропа сёння не можа адчуваць сябе ў бяспецы. Санкцыйныя, інфармацыйныя войны даводзяцца да абсурду. Вядучыя сусветныя ігракі практыкуюцца ў ваяўнічай рыторыцы і бразганні зброяй», — адзначыў Прэзідэнт Беларусі. Ён дадаў, што пры гэтым абсалютна не ўлічваюцца гістарычныя, культурныя асаблівасці як асобных дзяржаў, так і цэлых рэгіёнаў. «Час зразумець, што ўсе мы, вобразна кажучы, знаходзімся ў адной лодцы. Спробы ўладных людзей забяспечыць уласны дабрабыт за кошт іншых краін і народаў вядуць абавязкова ў тупік, адкуль цяжка выбірацца», — заявіў Аляксандр Лукашэнка. «Сёння ўсё залежыць ад усіх. І калі палыхне ў адной частцы свету, то імгненна адгукнецца і ў іншай», — адзначыў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што мэты Беларусі і Туркменістана сугучныя. «У аснове беларускай знешняй палітыкі таксама імкненне да міру, раўнапраўнага ўзаемадзеяння з усімі без выключэння партнёрамі, узаемная павага. Па сутнасці, наша шматвектарнасць у знешняй палітыцы блізкая да туркменскага нейтралітэту», — сказаў беларускі лідар. Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь, як і Туркменістан, выступае за безумоўны прыярытэт палітыка-дыпламатычных метадаў урэгулявання любых міжнародных канфліктаў, у тым ліку тых, што апошнім часам назіраюцца ў рэгіёне. «Наша краіна прыкладае максімум намаганняў для мірнага ўрэгулявання гэтых канфліктаў, і сведчаннем таго з’яўляецца канфлікт ва Украіне. Мінск сёння стаў той ідэальнай нейтральнай пляцоўкай, на якой могуць вырашацца самыя сур’ёзныя пытанні. І калі ў далейшым гэта трэба мірным дзяржавам, мы гатовы адыгрываць сваю ролю», — акцэнтаваў увагу Аляксандр Лукашэнка. «Трэба пераадолець нагнятанне сітуацыі і знайсці магчымасць зрабіць для пачатку хаця б паўкроку насустрач адзін аднаму, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — І праблема вырашыцца. Адновяцца тыя добрыя, блізкія адносіны, якія былі паміж гэтымі народамі і дзяржавамі і абавязкова будуць». Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што ў сённяшнім свеце ўсе ўзаемазвязаны. «Калі мы дапусцілі дзесьці памылкі, трэба іх умець прызнаваць і, як гаварыў Прэзідэнт Узбекістана, прызнаўшы, знайсці ў сабе сілы пайсці на ўступкі і кампрамісы для таго, каб згладзіць сітуацыю», — падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі. «Памылкі ў гэтым бурным свеце непазбежны, і іх трэба не нагнятаць, а вырашаць. Прабачце, гэта датычыцца і апошняга канфлікту паміж нашай Расіяй і дружалюбнай нам Турцыяй», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. «Азіраючыся на мінулае, можна сказаць, што з распадам Савецкага Саюза ўсе постсавецкія рэспублікі ў адно імгненне апынуліся на пакутлівым раздарожжы: куды і як ісці далей. У эканоміцы панавала разруха, у палітыцы — хаос і анархія. Народ галадаў, жыў у беднасці. Задач, якія зваліліся на нас, з лішкам хапіла б на некалькі пакаленняў. Нашы краіны сутыкнуліся з шэрагам сапраўды эпахальных выклікаў: неабходнасцю правядзення найскладанейшых эканамічных пераўтварэнняў, пабудовы ўласнай дзяржаўнасці і замацавання на міжнароднай арэне», — лічыць кіраўнік беларускай дзяржавы. «Трэба было выбіраць не проста вектар развіцця, трэба было вызначаць, па сутнасці, свой лёс. І 20 гадоў таму Туркменістан прыняў, як аказалася, лёсавызначальнае для сябе рашэнне — стаць на шлях нейтралітэту», — сказаў беларускі лідар. Ён падкрэсліў, што Беларусь з вялікай павагай паставілася да гэтага кроку і не проста падтрымала спецыяльную рэзалюцыю Генеральнай Асамблеі ААН па гэтым пытанні, але і стала сааўтарам гэтага дакумента. Туркменістан дамогся ўражальных поспехаў у будаўніцтве суверэннай і квітнеючай дзяржавы, краіна сёння развіваецца сямімільнымі крокамі, і можна толькі белай зайздрасцю пазайздросціць гэтаму. «Вы імкняцеся да таго, каб мір і спакой панавалі не толькі ў Туркменістане, але і ва ўсім рэгіёне. І як вынік — тысячы бежанцаў з канфліктных раёнаў у свой час знайшлі дом і прыстанішча на ўдзячнай туркменскай зямлі», — сказаў Прэзідэнт Беларусі. «Вы ні да кога не жадаеце далучацца. Але пры гэтым нікому не хочаце перашкаджаць жыць. Вы жадаеце жыць у міры і спакоі на сваёй зямлі і будаваць шчасце для свайго народа. Вы не ствараеце ніякіх праблем для сваіх суседзяў», — адзначыў беларускі лідар. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тую вялікую сацыяльную падтрымку, якая існуе ў Туркменістане, умацоўваючы веру людзей ва ўласную будучыню і будучыню роднай дзяржавы. «Вось гэта і ёсць фактычна той ідэал развіцця дзяржавы, да якога мы ўсе павінны імкнуцца. Гэта і ёсць забеспячэнне сапраўдных, а не эфемерных правоў чалавека, аб якіх так любяць сёння паразважаць некаторыя нашы партнёры», — падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі. Ён адзначыў, што ва ўнутранай палітыцы Беларусь таксама накіравана на стварэнне эфектыўнай нацыянальнай эканомікі, годных умоў жыцця для сваіх грамадзян, эвалюцыйныя пераўтварэнні пры захаванні сацыяльнай адказнасці дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Туркменістана і яго Прэзідэнта з 20-годдзем нейтралітэту гэтай краіны.
95

Учащиеся 5-х классов ГУО «СШ № 3 г. Копыля» совершили экскурсию на научно-экспериментальную базу «Журавинка» Центрального ботанического сада НАН Беларуси

16.12.2015
Учащиеся 5-х классов нашей школы совершили экскурсию на научно-экспериментальную базу «Журавинка» Центрального ботанического сада НАН Беларуси, которая находится в Ганцевичском районе. SAM_8893 У входа на базу школьников встретил научный сотрудник, который провел интересную и познавательную экскурсию. Ребята своими глазами увидели плантации, на которых выращивают клюкву крупноплодную, и узнали о необычных способах ее уборки. Клюкву видели многие на прилавках магазинов, а вот как она попадает туда, не все знают. А ведь эту ягоду можно убирать вручную и механизировано. Но при ручном сборе она дольше хранится. А вот механизированный способ бывает сухим и водным. Мы смогли увидеть водный способ. Вот как это происходит. Перед уборкой специально подготовленный для выращивания клюквы участок с гидросооружениями затапливается водой. Ночью при низких температурах клюква слегка подмораживается, но свойства свои не теряет. Не зря ведь ее называют «снежной королевой». А днем  комбайн американского производства проходит по затопленному чеку и сбивает ягоду с плодоножки. Клюква всплывает, потому что имеет воздушные камеры. После чего к работе приступают «ловцы». Мужчины заходят в воду и стягивают клюкву бонами к транспортеру, который загружает ягоду в прицеп. Здесь проходит и первый этап ее очистки от примесей. Водные потоки на ленте транспортера смывают с ягоды листья и ветки, а то, что пропустила техника, отфильтровывают сборщики. Затем клюква отправляется на склад, где проходит сортировку. И в скором времени ее уже можно увидеть на прилавках магазинов. Интересный рассказ о клюкве экскурсовод дополнил сообщением о том, что из клюквы можно делать клюзюм. Рецепт его довольно прост: берем литр воды и килограмм сахара, кипятим воду, затем добавляем сахар. В горячий сироп добавляем порезанную наполовину клюкву и даем сутки настояться. Процеживаем и сушим в духовке. Мы шли по территории базы и любовались обилием сортов клюквы, голубики и брусники и других растений. Да не просто любовались, а смогли еще и попробовать на вкус эти ягоды. Ох, и вкусные! Екатерина ОНИЩЕНКО, учащаяся 5 «А» класса ГУО «СШ № 3 г. Копыля»
143

Учащиеся средних классов ГУО «СШ № 3 г. Копыля» побывали на экскурсии в мемориальном комплексе «Хатынь»

16.12.2015
Война — это самое страшное, самое жестокое, что только возможно на свете. И в этом я и мои одноклассники еще раз убедились, когда побывали на экскурсии в мемориальном комплексе «Хатынь». Подъезжая к мемориалу, увидели необычный указатель — «Хатынь». Это слово будто набрано буквами-углями. И вот мы входим на территорию комплекса, где экскурсовод начинает свой рассказ о простой белорусской деревеньке, трагедии, о которой сегодня знает весь мир: — 22 марта 1943 года отряд карателей окружил мирно живущую деревню. Из хат выгнали всех: детей, стариков и женщин. Никого не щадили. Когда все население деревни было согнано в сарай, гитлеровцы заперли дверь, обложили сарай соломой, облили бензином и подожгли. Огромное пламя взметнулось в небо. В дыму задыхались и плакали дети. Тех, кто пытался вырваться из огня, каратели расстреливали из автоматов. 149 жителей Хатыни заживо сгорели в огне. Среди них — семьдесят пять детей. SAM_8828 Но не все хатынцы погибли, как это считали каратели. Три человека — Виктор Желобкович, Антон Барановский, Иосиф Каминский — выжили, чтобы еще раз сказать войне «нет!». Остальные погибли в огне. Погибли, но не покорились. Как символ непокоренного советского человека в центре хатынского мемориала поднялась бронзовая фигура мужчины в обгоревшей рубашке с мертвым ребенком на руках. Он смотрит вдаль, а его волосы похожи на серый клок дыма. Боль, гнев, скорбь можно прочитать на его лице. А в руках держит тело замученного ребенка. И, кажется, бронзовые уста Непокоренного говорят: «Будь проклят, фашизм!». Справа от скульптуры увековечено место сожжения хатынцев. Четыре гранитные плиты символизируют обрушившуюся крышу сарая, образно, языком пластики, повествуют они о разыгравшейся здесь трагедии. Мы прошли по клинообразной дороге из белого мрамора, символизирующей последний путь жителей Хатыни. На Венце Памяти, который возвышается над братской могилой, прочитали надпись: «Люди добрые, помните: любили мы жизнь, и Родину нашу, и вас, дорогие. Мы сгорели живыми в огне. Наша просьба ко всем: пусть скорбь и печаль обернутся в мужество ваше и силу, чтобы смогли вы утвердить навечно мир и покой на земле. Чтобы отныне нигде и никогда в вихре пожаров жизнь не умирала!». С другой стороны Венка ответ живых погибшим: «Родные Вы наши. Головы в скорби великой склонив, стоим перед Вами. Вы не покорились фашистским убийцам в черные дни лихолетья. Вы приняли смерть, но пламя любви Вашей к Родине вовек не погаснет. Память о Вас в народе бессмертна, как вечна земля и вечно яркое солнце над нею!». Двадцать шесть дворов было в деревне Хатынь. Все двадцать шесть сгорели в огне. Сейчас на месте каждого подворья чернеют закуренным камнем нижние венцы срубов. А над ними, как печные трубы на пепелищах, возвышаются обелиски, увенчанные колоколами. Особенно взволновала открытая перед каждым домом калитка, приглашающая войти в дом, которого нет. И как-то жутко стало и подумалось: а ведь могли бы сейчас здесь звучать детские голоса, если бы не война…  На белорусской земле 186 деревень сожжены вместе с людьми. Урны с землей этих огненных братских могил вмурованы здесь в каменные плиты на кладбище деревень. Дарья МАЛИНОВСКАЯ, учащаяся 7 «А» класса ГУО «СШ № 3 г. Копыля»
36

Прямая линия (CMigrator copy 48)

16.12.2015
e543c0d937d3504e5a214da5b218dfc3В четверг, 17 декабря, с 10 до 12 часов состоится прямая линия с начальником землеустроительной службы Копыльского района Александром Анатольевичем МАЛЕЖЕМ. Свои вопросы можно задать в обозначенное время по номеру 55-6-41.
109

Расчет на успех - при взаимодействии

15.12.2015
19-07-14-1 На працягу апошняга месяца сем’і, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы і пражываюць на тэрыторыі Семежаўскага сельсавета, былі пад пільнай увагай суб’ектаў прафілактыкі дрэннага сацыяльнага становішча раёна. Спачатку ў Семежаўскім ВПК д/с-СШ прайшоў агульнашкольны бацькоўскі сход. Падчас яго праведзена растлумачальная работа аб шкодным уплыве алкаголю на арганізм чалавека, на фізічнае і маральнае станаўленне падрастаючага пакалення, аб неабходнасці адказных адносін да выхавання і развіцця дзяцей. Улічваючы тое, што на тэрыторыі Семежаўскага сельсавета пражывае найбольшая колькасць сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, пазней было прынята рашэнне аб выездзе міжведамаснай рабочай групы для ажыццяўлення маніторынгу работы па рэалізацыі патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у праблемных сем’ях». Падчас маніторынгу вывучана работа ўсіх суб’ектаў прафілактыкі, што знаходзяцца на тэрыторыі сельсавета, наведаны ўсе сем’і праблемнай катэгорыі. Асаблівая ўвага звярталася на праверку ўмоў пражывання дзяцей, забеспячэнне іх прадуктамі харчавання, пасцельнымі рэчамі, на захаванне супрацьпажарнай бяспекі і г.д. Дарэчы, падобныя рэйды праводзяцца рэгулярна і, як правіла, бацькі ўжо пачынаюць самі сябе кантраляваць і ў некаторых выпадках рабіць нейкія захады, каб змяніць сітуацыю. Як адзначыў пасля рэйду старшыня раённага каардынацыйнага савета, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі, работа з гэтымі сем’ямі прадоўжыцца. Але дзякуючы прыкладзеным намаганням усіх суб’ектаў прафілактыкі большасць сем’яў праз пэўны адрэзак часу можа быць знята з уліку і пазбавіцца статусу знаходжання ў сацыяльна небяспечным становішчы. На пасяджэнні каардынацыйнага савета па выкананні Дэкрэта № 18 прааналізавана работа ўсіх суб’ектаў прафілактыкі па аказанні неабходнай дапамогі праблемным сем’ям, выяўлены недахопы і распрацаваны план па мэтанакіраванай рабоце па прафілактыцы дрэннага сацыяльнага становішча на тэрыторыі Семежаўскага сельсавета. У ходзе комплекснага вывучэння выяўлены некаторыя праблемныя моманты. Адзін з самых асноўных — адсутнасць неабходнага ўзаемадзеяння ўсіх суб’ектаў прафілактыкі. Таксама адзначаны недастатковы ўзровень работы па раннім выяўленні праблемных сем’яў, аслаблены ведамасны кантроль з боку сельвыканкама, структурных падраздзяленняў райвыканкама за ажыццяўленнем работы на месцах па рэалізацыі патрабаванняў Дэкрэта № 18. Акрамя таго выказаны заўвагі па вядзенні рабочай дакументацыі, адкрытым застаецца пытанне па забеспячэнні тэрыторыі Семежаўскага сельсавета ўчастковым інспектарам міліцыі. Перад усімі суб’ектамі прафілактыкі пастаўлены пэўныя задачы па наладжванні належнага ўзаемадзеяння. Кантроль за выкананнем дадзеных рэкамендацый і ўхіленнем недахопаў будзе праведзены падчас чарговага выезду міжведамаснай рабочай групы. Сяргей КОЗЕЛ
62

В дошкольном центре развития ребенка «Солнышко» к Новому году практически все готово

15.12.2015
На территории елочки украшены гирляндами и игрушками, каждое помещение в здании празднично оформлено, у детишек и работников учреждения предновогоднее настроение. DSCN0076-1 Осталось только дождаться Деда Мороза и Снегурочку, которые обязательно придут с подарками к воспитанникам. Поэтому дети готовятся заранее — проходят репетиции, на которых они разучивают стихи и песни для сказочных гостей. Как рассказала заведующий ГУ «Дошкольный центр развития ребенка «Солнышко» Зинаида Мысина, в учреждении для всех возрастных групп пройдут пять утренников — 22 и 23 декабря. «Попечительский совет нашего центра, а это родители воспитанников, готовят подарки на мероприятия, — поделилась Зинаида Николаевна. — Потом Дед Мороз и Снегурочка каждому ребенку их вручат». Павел ШЕИН Фото автора
41

С 10 декабря 2015 года по 10 января 2016 года на Копыльщине будут организованы мероприятия в рамках благотворительной акции «Наши дети»

15.12.2015
images Соответствующее распоряжение подписал председатель райисполкома Анатолий Жданеня. В планах районного организационного комитета – проведение различных мероприятий в канун Новогоднего праздника и Рождества. Так, 28 декабря в РЦК состоится новогодний благотворительный утренник для детей-инвалидов. 29 декабря будет организовано новогоднее поздравление руководством района детей, которые находятся в центральной районной больнице, в социально-педагогическом центре, центре коррекционно-развивающего обучения и реабилитации, а 5 января – в родильном отделении ЦРБ. Победители школьных и районных предметных олимпиад, спортивных соревнований получат приглашение на районный новогодний праздник, который состоится в РЦК 30 декабря. Планируется, что новогодние утренники для детей будут организованы во всех трудовых коллективах в период с 20 декабря по 13 января. Мария ШЕИНА
59

Традиционно ноябрь в ГУО «Средняя школа № 3 г. Копыля» посвящен пропаганде здорового образа жизни

15.12.2015
В это время в учебном заведении проходят различные тематические мероприятия. DSCN1515 Так, учащиеся 3-4 классов приняли участие в конкурсе агитбригад «Скажи здоровью ДА!». Поддержать ребят пришли их родители, педагоги и друзья. Актовый зал школы был заполнен полностью. Пять агитбригад в соответствии с жеребьевкой вынесли на суд жюри свои творческие идеи, посвященные такой важной теме. Перед каждой командой стояла непростая задача — доступными, выразительными средствами раскрыть тему конкурса. Каждый класс пытался продемонстрировать, что здоровое питание, физкультура и соблюдение режима дня могут сделать любого человека счастливым и подарить ему долгую и яркую жизнь. Ребята подготовили занимательные сценки, инсценировки, песни, частушки, стихи, танцы, в которых осуждали вредные привычки и рекламировали здоровый образ жизни. Каждое выступление имело какую-то изюминку. Например, команда 3 «Б» класса, которая называлась «Мы — за здоровый образ жизни!», рассказывала о пользе витаминов и правильного питания. Команда 3 «А» класса «Доктор Айболит» инсценировала стихи известных русских поэтов о здоровом образе жизни. Они говорили о способах сохранения здоровья. По-настоящему зажигательные танцы, частушки и песни были у команды учащихся 4 «А» класса «Здоровые дети». Что будет с каждым из нас, если не вести здоровый образ жизни, продемонстрировала агитбригада 4 «Б» класса «Здоровята». Прекрасное артистическое мастерство, отличную подготовку, творческий задор продемонстрировали учащиеся 4 «В» класса (агитбригада «Здоровые люди»). В перерывах между выступлениями команд проводилась викторина «Здоровье — это здорово!». Активно поддерживали своих одноклассников болельщики.  А ребята из группы поддержки подготовили для зрителей песни о здоровом образе жизни. Победителем конкурса единогласно была признана команда 4 «В» класса (классный руководитель Марина Анатольевна Талейко). Все участники конкурса были отмечены грамотами и благодарностями. Никита ЖИБУЛЯ, учащийся 7 «А» класса ГУО «Средняя школа № 3 г. Копыля»
67

Вместе со службой МЧС на страже жизни людей стоит автономный пожарный извещатель (АПИ)

15.12.2015
Разам са службай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях на варце жыцця людзей стаіць «маленькі прыбор» — аўтаномны пажарны апавяшчальнік (АПА). Ён рэагуе на задымленне і выдае магутны гукавы сігнал, здольны пабудзіць таго, хто спіць, і нават апавясціць суседзяў аб надыходзячай небяспецы. Сёння АПА з’яўляецца самым эфектыўным сродкам прадухілення гібелі людзей падчас пажараў. Прыбор недарагі, хоць супастаўляць яго кошт з коштам чалавечага жыцця бессэнсоўна. Ён проста неабходны ў кожным жыллі. А тыя, хто ўжо паклапаціўся пра сваю бяспеку і ўсталяваў у сваім домаўладанні АПА, павінны сачыць за спраўнасцю прыбора, своечасова замяняючы элемент сілкавання ў выпадку яго разрадкі. [caption id="attachment_44603" align="aligncenter" width="580"]С. Чарніковіч і С. Міхайлоўская падчас наведвання Г. Залуцкага С. Чарніковіч і С. Міхайлоўская падчас наведвання Г. Залуцкага[/caption] Вядома ж, асаблівай увагі патрабуюць сацыяльна неабароненыя катэгорыі грама- дзян. Як паведаміла загадчык аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ДУ «Капыльскі ТЦСАН» Святлана Чарніковіч, усе адзінокія грамадзяне ў раёне, якія атрымліваюць сацыяльныя паслугі на даму, забяспечаны АПА. У адпаведнасці з планам, зацверджаным распараджэннем старшыні райвыканкама ад 23 лютага 2015 года, на тэрыторыі раёна за кошт сродкаў фонду фінансавання расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі, на працягу года ўстаноўлена 45 аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Яны з’явіліся ў домаўладаннях 13 адзінокіх, 24 адзінока пражываючых грамадзян і васьмі інвалідаў 1 і 2 групы. За кошт сродкаў, выдзеленых у рамках Праграмы развіцця сацыяльнага абслугоўвання на 2011-2015 гады, праведзены вывад сігнала на знешняе гукавое ўстройства (на фасад будынкаў) у трох домаўладаннях адзінокіх грамадзян, якім аказваюцца сацыяльныя паслугі на даму. У 2015 годзе зроблены бягучы рамонт электраправодкі ў чатырох жылых дамах адзінокіх грамадзян. У ліку тых, каму заменена электраправодка і ўстаноўлены апавяшчальнікі, адзінока пражываючы, інвалід дзяцінства Генадзь Залуцкі з в. Карзуны. — Вельмі добра, што сацыяльная служба не пакідае нас у адзіноце, — адзначыў пры сустрэчы Генадзь Іосіфавіч. — Вось бачыце, колькі зрабілі ў доме, каб маё жыццё было бяспечным. Хаця я і стараюся захоўваць усе правілы, аднак рознае можа адбыцца. У доме вадзяное ацяпленне, паліцца кацёл. Не забываюць пра мяне і брат, і сястра, цётка жыве ў гэтай жа вёсцы. Але часцей за ўсіх наведвае сацыяльны работнік Святлана Міхайлоўская. Вады, паліва наносіць, прадукты, лекі даставіць, у хаце прыбярэ. Словам, першы і надзейны памочнік. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара 
61

Экономист, бухгалтер, парторг

15.12.2015
IMG_7621 Молодой специалист Екатерина Дятлович после окончания в 1957 году Новопольского техникума по распределению попала в Тимковичи. Новоиспеченный экономист-бухгалтер свои первые шаги в профессию делала на местной машинно-тракторной станции. Но долго проработать здесь не удалось: вскоре в молодой семье Дятлович появился первенец — дочь Елена. Уже в 1958 году на полставки устроилась бухгалтером в Тимковичскую участковую больницу. Еще через год образовалась Тимковичская автобаза (ныне — автопарк № 21), и Екатерину Дятлович взяли на должность старшего бухгалтера. В 1962 году с 5 по 9 марта в Москве проходил Пленум ЦК КПСС, посвященный проблемам сельского хозяйства и укреплению кадров на селе. Именно это событие затронуло непосредственно и Екатерину Ефимовну: 20 мая того же года ее перевели в местный колхоз им. Калинина старшим экономистом. Зарекомендовала себя исполнительным, коммуникабельным и ответственным работником. Поэтому к ее должностным обязанностям добавилась и почетная на то время должность парторга колхоза. «У нас был очень сплоченный коллектив, — вспоминает Екатерина Дятлович. — Каждый болел душой за свое дело». Вскоре Екатерина Ефимовна стала начальником планово-финансового отдела, являлась главным бухгалтером и главным экономистом одновременно. Работы в хозяйстве было невпроворот: наряды, ответственный участок на время посевной, уборочной, работа с партийной ячейкой… Порой приходилось вставать с петухами и ложиться глубокой ночью. Дятлович знала в колхозе каждую семью, как говорится — кто и чем дышит. Если нужно, доходчиво и лекцию о вредных привычках прочитает нерадивому работнику. Колхоз «Тимковичский» (а позже совхоз) в те времена был очень крепким хозяйством, лидером не только в районе, но и в области. Давались все эти победы тяжелым ежедневным трудом, учитывалась каждая мелочь — от приобретения запчастей до рациона кормления крупного рогатого скота.  Благодаря этому в сельхозпредприятии всегда была хорошая зарплата. И практически ежегодно были труженики, удостоенные различных государственных наград. В 1977 году медали «За трудовую доблесть» была удостоена и Екатерина Дятлович. После получения государственной награды еще почти 30 лет добросовестно трудилась она в родном хозяйстве. За это время не раз была поощрена на местном и районном уровнях. На заслуженный отдых Екатерина Дятлович вышла в 1996 году. Сергей ЛАЗОВСКИЙ Фото автора