Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

36

Мир. Безопасность. Развитие

16.12.2015
Міжнароднае супрацоўніцтва можа быць эфектыўным і ўзаемавыгадным толькі на аснове гэтых прынцыпаў. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на міжнароднай канферэнцыі «Палітыка нейтралітэту: міжнароднае супрацоўніцтва ў імя міру, бяспекі і развіцця» ў Ашхабадзе, перадае  БелТА. Паводле слоў кіраўніка Беларусі, у сучасным свеце ўзрастае роля малых і сярэдніх дзяржаў. «Іх уклад ва ўстойлівае развіццё і захаванне міру і бяспекі ў сваіх рэгіёнах цяжка пераацаніць», — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. «Таму вельмі важна, што менавіта гэтыя словы — мір, бяспека, развіццё — з’яўляюцца дэвізам канферэнцыі. Удалы выбар. Яны ж павінны стаць і галоўнымі маякамі нашых сумесных дзеянняў на будучыню», — падкрэсліў беларускі лідар. «Перакананы, што гісторыя па заслугах ацэніць ініцыятыву кіраўніцтва Туркменістана ў правядзенні гэтага мерапрыемства, якое стане важным укладам у справу забеспячэння міру і стабільнасці на Зямлі», — сказаў Прэзідэнт Беларусі. [caption id="attachment_44633" align="aligncenter" width="580"](злева направа) Прэзідэнт Узбекістана Іслам Карымаў, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Харватыі Калінда Грабар-Кітаровіч. (Злева направа) Прэзідэнт Узбекістана Іслам Карымаў, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Харватыі Калінда Грабар-Кітаровіч[/caption] «Мы, маладыя незалежныя дзяржавы, не патрабуем нічога звышнатуральнага. Неабходна адрадзіць давер у міжнародных справах, без якога немагчыма ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва. А супрацоўніцтва — гэта, найперш за ўсё, дыялог, гэта ўменне пайсці на кампраміс дзеля агульнай карысці», — лічыць беларускі лідар. «Паглядзіце, што адбываецца сёння на планеце. Такое адчуванне, што свет проста звар’яцеў. Імкліва памнажаецца колькасць рэгіянальных канфліктаў, якія правакуюць маштабныя міграцыйныя крызісы. Узнікаюць цэлыя тэрарыстычныя квазідзяржавы, што нясуць пагрозу для ўсёй сусветнай супольнасці. Нават паспяховая Еўропа сёння не можа адчуваць сябе ў бяспецы. Санкцыйныя, інфармацыйныя войны даводзяцца да абсурду. Вядучыя сусветныя ігракі практыкуюцца ў ваяўнічай рыторыцы і бразганні зброяй», — адзначыў Прэзідэнт Беларусі. Ён дадаў, што пры гэтым абсалютна не ўлічваюцца гістарычныя, культурныя асаблівасці як асобных дзяржаў, так і цэлых рэгіёнаў. «Час зразумець, што ўсе мы, вобразна кажучы, знаходзімся ў адной лодцы. Спробы ўладных людзей забяспечыць уласны дабрабыт за кошт іншых краін і народаў вядуць абавязкова ў тупік, адкуль цяжка выбірацца», — заявіў Аляксандр Лукашэнка. «Сёння ўсё залежыць ад усіх. І калі палыхне ў адной частцы свету, то імгненна адгукнецца і ў іншай», — адзначыў Прэзідэнт. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што мэты Беларусі і Туркменістана сугучныя. «У аснове беларускай знешняй палітыкі таксама імкненне да міру, раўнапраўнага ўзаемадзеяння з усімі без выключэння партнёрамі, узаемная павага. Па сутнасці, наша шматвектарнасць у знешняй палітыцы блізкая да туркменскага нейтралітэту», — сказаў беларускі лідар. Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь, як і Туркменістан, выступае за безумоўны прыярытэт палітыка-дыпламатычных метадаў урэгулявання любых міжнародных канфліктаў, у тым ліку тых, што апошнім часам назіраюцца ў рэгіёне. «Наша краіна прыкладае максімум намаганняў для мірнага ўрэгулявання гэтых канфліктаў, і сведчаннем таго з’яўляецца канфлікт ва Украіне. Мінск сёння стаў той ідэальнай нейтральнай пляцоўкай, на якой могуць вырашацца самыя сур’ёзныя пытанні. І калі ў далейшым гэта трэба мірным дзяржавам, мы гатовы адыгрываць сваю ролю», — акцэнтаваў увагу Аляксандр Лукашэнка. «Трэба пераадолець нагнятанне сітуацыі і знайсці магчымасць зрабіць для пачатку хаця б паўкроку насустрач адзін аднаму, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — І праблема вырашыцца. Адновяцца тыя добрыя, блізкія адносіны, якія былі паміж гэтымі народамі і дзяржавамі і абавязкова будуць». Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што ў сённяшнім свеце ўсе ўзаемазвязаны. «Калі мы дапусцілі дзесьці памылкі, трэба іх умець прызнаваць і, як гаварыў Прэзідэнт Узбекістана, прызнаўшы, знайсці ў сабе сілы пайсці на ўступкі і кампрамісы для таго, каб згладзіць сітуацыю», — падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі. «Памылкі ў гэтым бурным свеце непазбежны, і іх трэба не нагнятаць, а вырашаць. Прабачце, гэта датычыцца і апошняга канфлікту паміж нашай Расіяй і дружалюбнай нам Турцыяй», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. «Азіраючыся на мінулае, можна сказаць, што з распадам Савецкага Саюза ўсе постсавецкія рэспублікі ў адно імгненне апынуліся на пакутлівым раздарожжы: куды і як ісці далей. У эканоміцы панавала разруха, у палітыцы — хаос і анархія. Народ галадаў, жыў у беднасці. Задач, якія зваліліся на нас, з лішкам хапіла б на некалькі пакаленняў. Нашы краіны сутыкнуліся з шэрагам сапраўды эпахальных выклікаў: неабходнасцю правядзення найскладанейшых эканамічных пераўтварэнняў, пабудовы ўласнай дзяржаўнасці і замацавання на міжнароднай арэне», — лічыць кіраўнік беларускай дзяржавы. «Трэба было выбіраць не проста вектар развіцця, трэба было вызначаць, па сутнасці, свой лёс. І 20 гадоў таму Туркменістан прыняў, як аказалася, лёсавызначальнае для сябе рашэнне — стаць на шлях нейтралітэту», — сказаў беларускі лідар. Ён падкрэсліў, што Беларусь з вялікай павагай паставілася да гэтага кроку і не проста падтрымала спецыяльную рэзалюцыю Генеральнай Асамблеі ААН па гэтым пытанні, але і стала сааўтарам гэтага дакумента. Туркменістан дамогся ўражальных поспехаў у будаўніцтве суверэннай і квітнеючай дзяржавы, краіна сёння развіваецца сямімільнымі крокамі, і можна толькі белай зайздрасцю пазайздросціць гэтаму. «Вы імкняцеся да таго, каб мір і спакой панавалі не толькі ў Туркменістане, але і ва ўсім рэгіёне. І як вынік — тысячы бежанцаў з канфліктных раёнаў у свой час знайшлі дом і прыстанішча на ўдзячнай туркменскай зямлі», — сказаў Прэзідэнт Беларусі. «Вы ні да кога не жадаеце далучацца. Але пры гэтым нікому не хочаце перашкаджаць жыць. Вы жадаеце жыць у міры і спакоі на сваёй зямлі і будаваць шчасце для свайго народа. Вы не ствараеце ніякіх праблем для сваіх суседзяў», — адзначыў беларускі лідар. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тую вялікую сацыяльную падтрымку, якая існуе ў Туркменістане, умацоўваючы веру людзей ва ўласную будучыню і будучыню роднай дзяржавы. «Вось гэта і ёсць фактычна той ідэал развіцця дзяржавы, да якога мы ўсе павінны імкнуцца. Гэта і ёсць забеспячэнне сапраўдных, а не эфемерных правоў чалавека, аб якіх так любяць сёння паразважаць некаторыя нашы партнёры», — падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі. Ён адзначыў, што ва ўнутранай палітыцы Беларусь таксама накіравана на стварэнне эфектыўнай нацыянальнай эканомікі, годных умоў жыцця для сваіх грамадзян, эвалюцыйныя пераўтварэнні пры захаванні сацыяльнай адказнасці дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Туркменістана і яго Прэзідэнта з 20-годдзем нейтралітэту гэтай краіны.

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей