Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

31

Вместе со службой МЧС на страже жизни людей стоит автономный пожарный извещатель (АПИ)

15.12.2015
Разам са службай Міністэрства па надзвычайных сітуацыях на варце жыцця людзей стаіць «маленькі прыбор» — аўтаномны пажарны апавяшчальнік (АПА). Ён рэагуе на задымленне і выдае магутны гукавы сігнал, здольны пабудзіць таго, хто спіць, і нават апавясціць суседзяў аб надыходзячай небяспецы. Сёння АПА з’яўляецца самым эфектыўным сродкам прадухілення гібелі людзей падчас пажараў. Прыбор недарагі, хоць супастаўляць яго кошт з коштам чалавечага жыцця бессэнсоўна. Ён проста неабходны ў кожным жыллі. А тыя, хто ўжо паклапаціўся пра сваю бяспеку і ўсталяваў у сваім домаўладанні АПА, павінны сачыць за спраўнасцю прыбора, своечасова замяняючы элемент сілкавання ў выпадку яго разрадкі. [caption id="attachment_44603" align="aligncenter" width="580"]С. Чарніковіч і С. Міхайлоўская падчас наведвання Г. Залуцкага С. Чарніковіч і С. Міхайлоўская падчас наведвання Г. Залуцкага[/caption] Вядома ж, асаблівай увагі патрабуюць сацыяльна неабароненыя катэгорыі грама- дзян. Як паведаміла загадчык аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ДУ «Капыльскі ТЦСАН» Святлана Чарніковіч, усе адзінокія грамадзяне ў раёне, якія атрымліваюць сацыяльныя паслугі на даму, забяспечаны АПА. У адпаведнасці з планам, зацверджаным распараджэннем старшыні райвыканкама ад 23 лютага 2015 года, на тэрыторыі раёна за кошт сродкаў фонду фінансавання расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі, на працягу года ўстаноўлена 45 аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Яны з’явіліся ў домаўладаннях 13 адзінокіх, 24 адзінока пражываючых грамадзян і васьмі інвалідаў 1 і 2 групы. За кошт сродкаў, выдзеленых у рамках Праграмы развіцця сацыяльнага абслугоўвання на 2011-2015 гады, праведзены вывад сігнала на знешняе гукавое ўстройства (на фасад будынкаў) у трох домаўладаннях адзінокіх грамадзян, якім аказваюцца сацыяльныя паслугі на даму. У 2015 годзе зроблены бягучы рамонт электраправодкі ў чатырох жылых дамах адзінокіх грамадзян. У ліку тых, каму заменена электраправодка і ўстаноўлены апавяшчальнікі, адзінока пражываючы, інвалід дзяцінства Генадзь Залуцкі з в. Карзуны. — Вельмі добра, што сацыяльная служба не пакідае нас у адзіноце, — адзначыў пры сустрэчы Генадзь Іосіфавіч. — Вось бачыце, колькі зрабілі ў доме, каб маё жыццё было бяспечным. Хаця я і стараюся захоўваць усе правілы, аднак рознае можа адбыцца. У доме вадзяное ацяпленне, паліцца кацёл. Не забываюць пра мяне і брат, і сястра, цётка жыве ў гэтай жа вёсцы. Але часцей за ўсіх наведвае сацыяльны работнік Святлана Міхайлоўская. Вады, паліва наносіць, прадукты, лекі даставіць, у хаце прыбярэ. Словам, першы і надзейны памочнік. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара 

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей