Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

37

Обсудили взаимодействия

16.12.2015
ЕС-Беларусь Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, які знаходзіўся 13-14 снежня з рабочым візітам у Бруселі, сустрэўся з міністрамі замежных спраў краін – членаў Еўрасаюза. На сустрэчы бакі абмяняліся думкамі аб стане і перспектывах узаемадзеяння Беларусі і Еўрапейскага саюза. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі таксама правёў перагаворы з высокім прадстаўніком ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Федэрыкай Магерыні, еўракамісарам па Еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні ЕС Ёханесам Ханам, намеснікам генеральнага сакратара НАТА Аляксандрам Вершбоу. У час сустрэч абмеркаваны актуальныя пытанні супрацоўніцтва Беларусі з Еўрапейскім саюзам і НАТА. БелТа

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей