Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Архив материалов за 2010-2023 года - Слава працы | Копыль Online

Дата создания

-

Категория

86

В Потейках отпраздновали день деревни

19.07.2016
В Потейках отпраздновали день деревни, который был наполнен счастливым смехом, музыкой и веселым настроением. С важным днем жителей поздравила председатель районного Совета депутатов Ирина Кисляк, которая пожелала всем мира и процветания. Ирина Николаевна отметила, что каждому нужно беречь родную деревню, заботиться о сохранении чистоты и порядка на родной земле. Со словами приветствия и поздравления к присутствующим обратились председатель Потейковского сельсовета Сергей Цвирко и директор ОАО «Прогресс 2010» Валерий Торотько. В агрогородке Потейки насчитывается 156 дворов, где проживает 436 человек. Многие из сельчан не просто пришли на мероприятие, но и сами стали  его непосредственными участниками. Вспомнили о пожилых гражданах и ветеранской организации, которая в Потейках всегда в центре внимания. Возглавляет ее Раиса Ленько. [caption id="attachment_49964" align="aligncenter" width="580"]Сергей Цвирко (в центре) приветствует семью Минич Сергей Цвирко (в центре) приветствует семью Минич[/caption] Не стареет агрогородок, потому что живет тут и молодежь. Наталья Новицкая воспитывает доченьку Дарью, которая ко времени праздника в этом году явилась самой младшей жительницей деревни. Молодая супружеская пара — Иван и Наталья Минич — в любви и уважении живет уже не один год и воспитывает пятерых детей. Иван работает механизатором в местном сельхозпредприятии, часто оказывается на передовых позициях во время уборочной и посевной кампаний. Наталья же трудится заведующей молочнотоварной фермой «Потейки». Супруги вместе с детьми два года назад защищали честь Копыльщины на областном этапе сельскохозяйственного проекта «Властелин села». И если молодым жителям деревни еще предстоит работать и создавать семейный быт, то Николай и Валентина Загорские в нынешнем году отметят золотой юбилей совместной жизни. Они воспитали и дали путевку в жизнь троим детям, а теперь отдают свое тепло и ласку шестерым внукам и трем правнукам. Праздничная программа дала возможность подняться на сцену хозяевам, которые на своем подворье все еще держат корову. Это Сергей и Валентина Бенеш, Александр и Людмила Козел, Иван и Наталья Минич, Сергей и Елена Огиевич, Григорий и Татьяна Коледа, Леонид Муха. [caption id="attachment_49963" align="aligncenter" width="580"]Валентина Жебит и Раиса Ленько Валентина Жебит и Раиса Ленько[/caption] Не обошли стороной и хозяев самых уютных и красивых дворов в агрогородке. Были отмечены семьи Николая и Галины Желенговских, Александра и Татьяны Черняк, Константина и Ольги Островских, Николая и Виктории Скуратович, Павла и Ульяны Торотько, Татьяны Астрейко. Благодарность во время праздника жители Потеек выразили и тем, кто является активным помощником по наведению порядка на земле: Софье Клешевич, Евгению Давыденко, Татьяне Вошкат и Валерию Торотько. Праздник деревни дал возможность показать свои таланты местным кулинарам. Импровизированные подворья со вкусными угощениями для гостей организовали сотрудники ОАО «Прогресс 2010», Потейковского детского сада, средней школы, сельсовета. Свои блюда гостям представила и Татьяна Черняк. Не обошлось без сюрпризов и для самых маленьких жителей агрогородка — в парке был установлен батут и палатка с яркими надувными шарами, возле которых весь праздник не смолкал детский смех. А вот взрослые и подростки смогли посостязаться в шашках, шахматах и дартсе. Массу положительных эмоций жителям Потеек подарили воспитанники студии эстрадного вокала «Клио», которые также приехали поздравить сельчан с праздником. Кристина ЖОГОЛЬ Фото автора
74

На гостеприимной Раёвской земле

19.07.2016
Днямі адгулялі свята вёскі ў Вялікай Раёўцы. Падобныя мерапрыемствы — прыемная нагода сабрацца разам і сельскім жыхарам, і гасцям, якія завіталі на адпачынак. Вось і гэтым разам на гасціннай раёўскай зямлі сабраліся сельгаспрацаўнікі і работнікі культуры, людзі паважанага ўзросту і прадстаўнікі моладзі. А распачала мерапрыемства таленавіты арганізатар, старшыня Цімкавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Алена Острыкава. Затым усіх прысутных павіншавала старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк. Цікава, але дырэктара мясцовай гаспадаркі — філіяла «Вялікая Раёўка» — характарызуюць коратка і шчыра: «Свой!». Чаму? — А таму, што добры, паважлівы чалавек, які можа і ў душу зазірнуць, і паспачуваць, і даць параду, — прагучаў адказ вядучых, у ролі якіх выступілі загадчык Руднянскага сельскага клуба-бібліятэкі Святлана Шчукіна і пенсіянер Сяргей Казючыц. 20160702_143731 Дырэктар Іван Віктаравіч Дамашэвіч сапраўды свой. А яшчэ ён вельмі працавіты. Як кажуць, сам любіць працаваць і іншым спакою не дае. Таму пачуць віншаванні ад такога кіраўніка было вельмі прыемна. Адметна, што ў гэтым годзе спаўняецца 65 год сельгас- прадпрыемству. Яно прайшло вялікі шлях ад калгаса імя Сталіна ў 1929 годзе і інш. да сучаснага філіяла «Вялікая Раёўка». Гісторыя данесла да нашых дзён скупыя факты аб жыцці калгаса. А расказаў цікавыя звесткі пра час існавання гаспадаркі і пра лёс яе працаўнікоў ветэран працы Анатоль Венедзіктавіч Лобік. Былі выказаны словы павагі тым, хто аддаў сваё жыццё за мірнае неба, пяшчотныя мурагі і вольны спеў птушак, за тое, што мы можам жыць, працаваць і радавацца кожнаму дню. Не маглі не ўзгадаць на свяце і ўдзельнікаў яшчэ адной гістарычнай падзеі — вайны ў Афганістане. Яе сведкамі і ўдзельнікамі сталі Сяргей Гаргун і Андрэй Леу. Мірнае жыццё ідзе сваім ходам. Вяскоўцы шчыра працуюць і на палетках, і каля сваіх сядзіб. А свята — менавіта тое месца, дзе прынята падводзіць вынікі разнастайных спаборніцтваў. Адно з такіх — конкурс на лепшае падвор’е, першае месца ў якім атрымала сям’я Алены Сокал. Ды наогул раёўскія жанчыны не ведаюць стомы, а ўпрыгожваюць свае падворкі. Таму і адзначалі на мерапрыемстве лепшых прадстаўніц Алену Скрыган, Тамару Новік, Галіну Рымашэўскую, Тамару Байкаш і Ніну Зянько, падвор’і якіх проста зіхацяць ад шматкаляровасці кветак. А яшчэ ў намінацыі «Самая яркая агароджа» адзначылі вельмі руплівых гаспадара і гаспадыню. Імі сталі сем’і Ніны Федаровіч і Уладзіміра Занька, Алены і Анатоля Давыдчыкаў. Цікава, а хто самы сталы жыхар вёскі Вялікая Раёўка? Як аказалася, тут пражываюць некалькі жанчын, якія перасягнулі 90-гадовы рубеж. Гэта Соф’я Станіславаўна Захарэвіч, Соф’я Арсеньеўна Стаскевіч, На- дзея Цімафееўна Лемеш, Яўгенія Сцяпанаўна Самахвалава. Усіх названых жанчын шчыра павіншавалі. А вось напярэдадні свята адзначыла 85-гадовы юбілей Ніна Рыгораўна Новік. Таму і яна, і самы маленькі жыхар вёскі, якому споўнілася ўсяго некалькі месяцаў, Багдан Буданаў таксама прымалі віншаванні ў свой адрас. Адзначылі вядучыя і тыя сем’і, у якіх выхоўваецца шмат дзетак. Гэта Наталля і Мікалай Зарамбоўскія: яны гадуюць трох сыночкаў і дачушку. А вось у Святланы і Аляксандра Шут падрастаюць трое дзетак: Насця, Паша і Даніла. Вялікая Раёўка. Ці не слова рай схавалася ў яе назве? А што гэта азначае ў народным разуменні? — Рай — гэта калі мужык жонку шкадуе і дзяцей усяму чалавечаму вучыць. Калі глядзіць, каб у кубле скварка вялася, каб у хляве жыўнасць сытая была, каб у агародзе ўсё расло, — жартам адзначыла вядучая. Вось менавіта так жывуць у сям’і Уладзіміра і Алены Фалько, якія ў гэтым годзе адзначаюць юбілеі: 60-гадовы — Уладзімір Вячаслававіч і 50-гадовы — яго жонка, Алена Уладзіміраўна. А пра тое, каб вакол нас панавала сапраўдная прыгажосць, дбаюць народныя майстрыхі, адна з якіх — Валерыя Стрыевіч. Каб пераканацца ў гэтым, трэба было проста паглядзець на выставу яе творчасці, якая знаходзілася побач са святочнай пляцоўкай. Каб свята атрымалася сапраўдным — з прыемнымі падарункамі — патурбаваліся члены прафсаюзнага камітэта філіяла «Вялікая Раёўка», які ўзначальвае намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце гэтай гаспадаркі Анжэліка Віцебская. За гэта вяскоўцы вельмі ўдзячны! Дзіяна ТКАЧЭНКА
89

И только вместе шагать по жизни

19.07.2016
Каб павіншаваць з брыльянтавым вяселлем — 60-годдзем сумеснага жыцця — Максіма Апанасавіча і Станіславу Дзмітрыеўну Міхальчук, якія жывуць у аграгарадку Скабін, з розных куткоў (і не толькі нашай краіны) прыехалі дзеці, сабраліся сваякі і знаёмыя. Ушанавалі паважаных юбіляраў і прадстаўнікі ўлады: намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ліпніцкі, дырэктар Капыльскага ТЦСАН, старшыня РА ГА «Беларускі саюз жанчын»  Святлана Маліноўская, прадстаўнікі ААТ «Скабін». Дарэчы, у родным Скабіне Максім Апанасавіч і Станіслава Дзмітрыеўна добра вядомы. Прычына таго — «агародніцкі» талент гаспадара і гаспадыні. У іх — лепшая расада, раней за іншых спее ўраджай, заўсёды дагледжаныя двор і градкі. Ды і на традыцыйнае пытанне, як выхоўваць дзяцей, Станіслава Дзмітрыеўна крыху здзіўлена адказвае: «Што значыць як? Працай!». [caption id="attachment_49955" align="alignnone" width="580"]Станіслава і Максім Міхальчук: зараз і 60 гадоў таму Станіслава і Максім Міхальчук: зараз...[/caption] Так, менавіта праца заўсёды панавала ў сям’і Міхальчукоў. Каб зарабіць грошай, бацька Апанас Харытонавіч у пачатку ХХ стагоддзя паехаў у амерыканскі горад Чыкага. Вярнуўшыся адтуль, прыдбаў каня, добры кавалак зямлі. Аднак з пачаткам калектывізацыі з асабістай гаспадаркай прыйшлося развітацца. Але і ў толькі што створаным калгасе «Новае жыццё» разам з жонкай Аленай працавалі шчыра і добрасумленна. Не дзіва, што ў такога бацькі выраслі і добрыя сыны: Міхаль, Пятрок, Сяргей, Максім і Мікола. На жаль, два старэйшыя браты загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Імя Сяргея Міхальчука добра вядома аматарам беларускай дзіцячай літаратуры: ён напісаў шмат цікавых твораў, пэўны час працаваў загадчыкам выдавецтва «Мастацкая  лiтаратура». DSCN0188 У Максіма заўсёды перад вачыма быў добры прыклад сапраўднага гаспадара — бацькі. Таму пасля вяртання з радоў Савецкай Арміі ў 1955 годзе (а служыць давялося ажно на Курыльскіх астравах) адразу пайшоў працаваць у калгас. Дарэчы, са сваёй абранніцай Станіславай Камісарчык быў знаёмы даўно: вядома ж, раслі, бадай, на адной вуліцы. За армейскія гады даслалі адзін аднаму шмат шчырых лістоў. Пасля дэмабілізацыі разам хадзілі на вечары ў клуб. Хутка Максім вырашыў пайсці ў сваты да каханай. Узяў аднавяскоўца Лёню Пісарыка, і пайшлі. Маці абранніцы прыняла ветліва, ды і сама Станіслава выказала згоду. Вяселле было сціплым: распісаліся ў сельсавеце ды зладзілі невялікі банкет. З той пары Максім Апанасавіч і Станіслава Дзмітрыеўна жывуць у згодзе і ўзаемаразуменні. [caption id="attachment_49956" align="alignleft" width="300"]DSCN01881 ...і 60 гадоў таму[/caption] Усё жыццё абое сумленна працавалі ў калгасе. Ён — спачатку конюхам, потым на свінаферме. Яна — пачынала свінаркай, затым, асвоіўшы даільны апарат, перайшла на кароўнік. — Хіба ж цяпер гэта праца на ферме? — здзіўляецца Станіслава Дзмітрыеўна. — Работніцы ходзяць амаль як на фэст. А раней мы і гной самі выносілі, і кармы на сабе цягалі. Але нічога. Я працы ніколі не баялася, увішная была. Пасля жаніцьбы Максім і Станіслава жылі ў бацькоўскай хаце Міхальчукоў, якую пабудавалі, як кажуць, талакой, у 1946 го- дзе. Тады, у першы пасляваенны год, на калгасным сходзе было вырашана: кожны вясковец павінен адпрацаваць па 3 дні на гэтай сямейнай новабудоўлі. Неабходныя матэрыялы таксама дала гаспадарка. Сумеснае жыццё са свёкрам Станіслава Дзмітрыеўна ўспамінае сёння цёплым словам: — Апанас Харытонавіч добра да мяне ставіўся. Ніколі не муштраваў! Першынец з’явіўся ў сакавіку 57-га. Імя яму далі прыгожае — Валянцін. Праз тры гады загучаў галасок яшчэ аднаго сыночка, Анатоля. Але гаспадар вельмі хацеў дачушку. І вось у ліпені 1967-га гэта пажаданне было «выканана»: нарадзілася Аленка. Чацвёрты сын, Дзмітрый, парадаваў бацькоў сваім з’яўленнем ажно праз 13 гадоў пасля нараджэння першага дзіцяці. Лёс гэтага пакалення Міхальчукоў таксама даказвае: упартая праца дапаможа дасягнуць добрых вынікаў. Валянцін скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі і зараз працуе інжынерам у Мінскім мантажным упраўленні № 1. Анатоль скончыў філфак БДУ, але яго працоўны лёс больш звязаны з Украінай: ён з’яўляецца намеснікам дырэктара ў адным з каледжаў г. Хмяльніцкі. Алена набыла прафесію фармацэўта ў Магілёўскім медыцынскім каледжы і зараз узначальвае аптэку пры Рэспубліканскім цэнтры анкалогіі і медыцынскай радыялогіі. Малодшы Дзмітрый застаўся побач з бацькамі і старанна працуе ў роднай гаспадарцы. Любяць Міхальчукі розныя святы. Каб павесяліцца, збіраюцца разам і сваякі, і знаёмыя. Калі Максім Апанасавіч быў маладзейшы, то пераапранаўся і як сапраўдны казачны Дзед Мароз адорваў унукаў і нявестку падарункамі. А малыя, атрымаўшы сюрпрызы, натхнёна чыталі вершы зімоваму чараўніку. Нават пасля выхаду на заслужаны адпачынак Максіма Апанасавіча выклікалі на работу. Звычайна запрашаў тагачасны кіраўнік гаспадаркі Анатоль Буцько, якому Міхальчук не адмаўляў. У кожнага з нас свае захапленні. Хтосьці добра рамантуе тэхніку, хтосьці вырэзвае драўляныя скульптуры. Максім Апанасавіч вельмі любіць працаваць на зямлі. Усю зіму ён чытае розныя парады, вывучае календары пасадак і прышчэпак, словам, набывае неабходныя веды. І потым, калі наступае пара, прымяняе іх на практыцы. Таму і атрымліваюцца памідоры, агуркі ды іншая агародніна лепшыя, чым у іншых. Аднавяскоўцы ж заўсёды звяртаюцца да дбайнага гаспадара па расаду або параду. А летам, нягле- дзячы на паважаны ўзрост, і 84-гадовы Максім Апанасавіч, і на год маладзейшая Станіслава Дзмітрыеўна працуюць на агародзе. Размаўляючы з юбілярамі, не магла не задаць яшчэ адно традыцыйнае пытанне: «Ці часта вы сварыліся і як потым мірыліся?» Адказ прагучаў з вуснаў жанчыны: — Панадуваемся трохі, а як есці захочам, то і мірымся. Ніколі не падняў на мяне руку гаспадар, і людзі ніколі не прыходзілі нас мірыць. За работай не было калі і сварыцца. Вось так. Мабыць таму, што не было лішняга часу на пустыя размовы ды сваркі, Міхальчукі здолелі захаваць сямейны дабрабыт і цеплыню ў адносінах адзін да аднаго. І атрымалася, што гэтымі ліпеньскімі днямі ў капыльскім ЗАГСе акрамя дзяцей сабраліся ўнукі і праўнукі (а іх па 7 і 5 адпаведна), каб павіншаваць Максіма Апанасавіча і Станіславу Дзмітрыеўну з брыльянтавым вяселлем. Што застаецца сказаць? Так трымаць, Міхальчукі! Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота аўтара
50

Потерялся... хозяин

18.07.2016
На вуліцы 50 гадоў БССР  у Капылі звяртае на сябе ўвагу былая сталовая, якая раней знаходзілася на балансе ПМК-11. Будынак быў прададзены ў 2012 годзе таварыству з абмежаванай адказнасцю «Джио», а зямельны ўчастак, на якім ён стаіць, узяты названай арганізацыяй у арэнду аж да 2032 года. Пра гэта рэдакцыі паведамілі ў землеўпарадкавальнай службе Капыльскага раёна. IMG_3683 Падставай для вывучэння сітуацыі стаў зварот жыхара г. Капыля: яго дом знаходзіцца па вул. 50 гадоў БССР побач з будынкам, які прыцягнуў нашу ўвагу. Віктар Паўлавіч расказаў, што былая сталовая і ўчастак вакол яе сталі крыніцай распаўсюджвання пустазелля. І гэта не дзіўна, паколькі, хутчэй за ўсё, гаспадары сюды ў бягучым годзе не наведваліся. Пра гэта сведчаць і зараснікі, якія ўзялі ў акружэнне дом, і дрэўцы, якія набываюць сілу, укараніўшыся на даху. Перафразіраваўшы вядомую фразу Антуана дэ Сэнт-Экзюперы, хацелася б нагадаць: мы ў адказе за тое, што нам належыць. А сапраўдны гаспадар павінен клапаціцца пра сваю маёмасць, рабіць усё для таго, каб яна мела прывабны выгляд і, нарэшце, апраўдвала ўкладзеныя ў яе набыццё грошы. Маргарыта САКОВІЧ Фота аўтара
44

Беседки всякие важны…

18.07.2016
В рамках заседания областной коллегии Минского государственного производственного лесохозяйственного объединения (ГПЛХО) на базе Копыльского опытного лесхоза состоялся областной смотр-конкурс на лучшую архитектурную форму. Мероприятие приурочено к Году культуры. [caption id="attachment_49907" align="aligncenter" width="580"]Участники коллегии Участники коллегии[/caption] Всего участвовали 19 лесхозов, изготовивших беседки, которые были установлены на территории нашего района. Основная часть строений (9 штук) расположена в зоне отдыха Копыля, остальные — на территории различных организаций. Смотр-конкурс собрал директоров учреждений лесного хозяйства Минской области, которые оценивали беседки по разным критериям — это оригинальный и творческий подход, эстетичность внешнего вида, использование различных материалов, интересные находки мастеров. Выбор был довольно непростой, ведь из такого большого количества беседок было сложно определить лучшую. Генеральный директор Минского ГПЛХО Сергей Матюшевский отметил старания каждого коллектива, очертив как плюсы, так и минусы каждой архитектурной формы. — Очень приятно, что каждый из вас относится к работе с душой, — отметил Сергей Николаевич. — Мы должны сохранить традиции проведения подобных конкурсов, ведь это приносит пользу, в первую очередь, людям. [caption id="attachment_49906" align="aligncenter" width="580"]Оценка беседки Копыльского опытного лесхоза Оценка беседки Копыльского опытного лесхоза[/caption] В конце смотра были подведены итоги и названы победители, которые расположились следующим образом: третье место занял коллектив Борисовского опытного лесхоза — их беседка расположена в зоне отдыха. На втором — узденские мастера, строение которых находится в ГУО «Гимназия № 1 г. Копыля имени Н.В. Ромашко». Лидерами  смотра-конкурса стали копыляне: их беседка находится на территории административного здания Копыльского опытного лесхоза. Важно отметить, что беседки установлены именно на копыльской земле. Часть этих строений, находящаяся в зоне отдыха, придает особую красоту территории. А нам, копылянам, нужно как можно бережнее относиться к элементам культуры, которые служат для нашего же блага. Павел ШЕИН Фото автора
58

При подготовке и проведении массовой уборки урожая особое внимание уделяется вопросам охраны труда

18.07.2016
Как известно, именно в этот период повышаются случаи травматизма и даже гибели людей, виной которых является несоблюдение самим же человеком элементарных правил безопасности. В рамках месячника по охране труда «Уборочная кампания — без травматизма» состоялся выезд мобильной группы в некоторые хозяйства. «Авось пронесет!» Наверное, именно так думает руководство КСУП «С «Лесное», когда надеется на счастливый случай и не уделяет должного внимания вопросам соблюдения норм и правил по охране труда, транспортной и пожарной безопасности. Заходим в мастерские на мехдворе в агрогородке Лесное. Первое, что бросается в глаза — деревянные колодки, которые поддерживают части техники, стоящей на ремонте. Конструкция, прямо скажем, хлипкая и очень ненадежная. Стоит немножко толкнуть рукой, зацепить ногой и… незакрепленный передний мост в тракторе покатится вместе с колодкой. Хорошо, если во время своего «путешествия» не нанесет травму кому-то из рабочих. Ответственным за охрану труда лицам уже неоднократно повторялось, что для таких целей необходимо использовать специально изготовленные металлические козелки. Но почему-то этот факт так и остался без внимания. Как, в общем-то, и рекомендация использовать противооткатные башмаки. Нет также специальной металлической клетки, которая нужна при травмоопасной работе с разборными дисками со штопорным кольцом. [caption id="attachment_49919" align="aligncenter" width="580"]Наличие аптечек демонстрируют комбайнер ОАО «Душево» Дмитрий Римашевский и его помощник Руслан Слижевский Наличие аптечек демонстрируют комбайнер ОАО «Душево» Дмитрий Римашевский и его помощник Руслан Слижевский[/caption] Не оборудованы должным образом и смотровые ямы. Бортики, которые предотвращают попадание и опрокидывание туда техники, установлены лишь на одной. Всего в ремонтном здании смотровых ям три. Удивило отсутствие кран-балки, наверное, одного из самых нужных элементов в мастерской, где ремонтируют крупногабаритную технику. Как работники передвигают тяжелые части сельхозмашин, для нас так и осталось загадкой. Причем, по словам заведующего мастерскими Андрея Черника, когда он пришел на свою должность больше года назад, кран-балки уже не было. Оказывается, специалист работает не месяц и не два, а вот на вопрос о том, когда выдавалась спецодежда, внятно ответить не смог. Не оборудован должным образом на территории мастерской и пожарный щит. Полностью заправленных огнетушителей нет, а песок в специальной емкости давно уже закаменел. Штыковой лопаты и лома также не нашлось. Удивило и то, что в помещении, где производится ремонт шин, стоит стойкий запах клея, здесь же —  бутылки с бензином да к тому же курят. Умеют «шутить» здесь и с электрооборудованием: станки, которые сломаны и не используются, обесточить не потрудились. Впрочем, как и прикрепить информационную табличку об их неисправности. Вразрез с правилами по ОТ используются и некоторые рабочие станки, как, например, обдирочно-шлифовальный. [caption id="attachment_49918" align="alignleft" width="300"]Колодки вместо козелков в ремонтной мастерской КСУП «С «Лесное» Колодки вместо козелков в ремонтной мастерской КСУП «С «Лесное»[/caption] Комбайны не обеспечены огнетушителями. Как, в общем-то, и аптечками. На всю уборочную технику нашлось только два комплекта, из которых при проверке пришлось выбросить десять наименований лекарств с истекшим сроком годности. Было сделано замечание и комбайнерам, которые на зерноуборочной технике работали в сланцах, что категорически запрещено. Известен не один случай производственного травматизма, виной которому стали резиновые шлепанцы. Почему руководство КСУП «С «Лесное» так халатно относится к обеспечению безопасных условий труда при подготовке и проведении уборочной кампании? Задать этот вопрос директору сельхозпредприятия Леониду Станиславчику нам так и не удалось, ведь приезд рейдовой бригады руководитель просто проигнорировал. Хозяйству будут даны рекомендательные указания, согласно которым все нарушения необходимо устранить не позднее двухнедельного срока. Безопасность — на первом месте Диаметрально противоположная ситуация в ОАО «Душево». В данном хозяйстве руководитель Александр Кажуро и инженер по охране труда Галина Касинская очень тщательно следят за вопросами соблюдения норм и правил по ОТ, транспортной и пожарной безопасности. В мастерских порядок: оборудован пожарный щит, имеется емкость с песком, штыковая лопата и лом. Также по всем правилам сделана клетка для работы с разборными дисками. На мехдворе мы не увидели ни одной деревянной колодки, используемой в качестве подпорки, — вся ремонтируемая техника стояла на железных козелках. Подходим к комбайнам, просим механизаторов показать аптечки и наличие огнетушителей. Здесь также все в порядке. Аптечки новые и полностью укомплектованы, огнетушители (на каждый комбайн по две единицы) заправлены. Зерноуборочная техника оборудована штыковыми лопатами и остальными необходимыми средствами защиты. И если в предыдущем хозяйстве механизаторы едут на работу без удостоверения, то в ОАО «Душево» такого не наблюдалось. В рейде участвовали: Владимир КОВАЛЬ, главный специалист по охране труда управления райсельхозпрода; Павел ЧИСТЫЙ, начальник отдела экономики и технического контроля управления райсельхозпрода; Кристина ЖОГОЛЬ, зав. агропромышленным отделом редакции газеты «Слава працы» Фото Кристины ЖОГОЛЬ
59

Где можно торговать?

18.07.2016
solutions_retail_icon Районный исполнительный комитет внес изменения в свое решение № 1136 от 11 августа 2014 года, которым определен перечень мест, где могут размещаться нестационарные объекты торговли и общественного питания. Новым решением № 882 от 11 июля 2016 года определены адреса в городе и в сельских населенных пунктах Копыльского района, где могут работать торговые палатки, автомагазины, разрешено продавать квас, оказывать услуги развлекательного характера для взрослых и детей (аттракционы, батуты, кинотеатр 3D, 5D, 7D). С подробным перечнем мест размещения нестационарных объектов торговли и общественного питания можно ознакомиться в этом разделе. Маргарита САКОВИЧ
57

Избежать кражи на пляже

18.07.2016
a1184ea2db419a9d742b9610e2e7e643 Что следует делать, чтобы не стать на пляже жертвой злоумышленников? Не стоит брать с собой все, что вы привезли на отдых. Во-первых, деньги и драгоценности. Ведь небольшого количества денег вам вполне хватит, чтобы купить освежительные напитки или мороженое, а о кольцах, цепочках, браслетах и часах на пляже вообще лучше забыть. Во-вторых, мобильные телефоны и другая техника. Вы вполне сможете остаться на несколько часов без связи — для современного человека это неслыханно, но не смертельно. В-третьих, цифровые фотоаппараты. Конечно, находясь на отдыхе, стараешься запечатлеть каждую минуту, но если идешь на пляж один, то придется либо обойтись без фотоаппарата, либо отказаться от купания. Если вы принесли на пляж ценности, не оставляйте их без внимания: никогда не кладите вещи у себя за спиной — всегда держите на виду; не спите на пляже (часто жертвами воров становятся женщины, которые, накрыв лицо полотенцем, мирно спят под жаркими  лучами  солнца); не злоупотребляйте спиртными напитками; лучше всего, если на пляже вы будете отдыхать компанией — так и за вещами больше людей будет следить, и купаться можно ходить по очереди. Если вы все-таки стали жертвой пляжных воров, то обратитесь в милицию, напишите заявление. Безнаказанность только стимулирует воров к новым действиям, а пострадать могут и другие отдыхающие. Юрий САПЕШКО, заместитель начальника ООПП Копыльского РОВД, майор милиции
36

Культурно отдыхаем

18.07.2016
1335817352_640.777_34 17 июля Песочанский ЦКиД. Игровая программа. 19 июля Детская библиотека. Литературная викторина «Мы из мультфильмов и сказок, угадай без подсказок». 20 июля В.-Раевская Б-К. Фотоконкурс «Краіна васільковых палёў і блакітнага неба». Конюховская Б-К. Онлайн-рекомендация «Откроем книгу детям». 21 июля Детская библиотека. Поэтическая страница «Я выпускаю верш, як птушку з клеткі» к 105-летию А. Астрейко. Песочанская СБ. К 105-летию со дня рождения А. Астрейко: выставка-портрет «Я ў небе вершаў не шукаю». Семежевская СБ. Познавательно-развлекательная игра «Сладости для нашей радости». Старицкая СБ. Акция «Сигаретка или конфетка». Тимковичская СБ. Дайджест «Белорусские писатели — детям». Мажская СБ. Конкурс рисунка по книгам А. Волкова «Волшебная страна». Ванелевичский ЦКиД. Спортивно-развлекательная программа «Мы — велосипедисты». Лесновский СДК. Викторина «Любимые сказки». 22 июля Братковская Б-К. Познавательный экскурс по Красной книге «Полна загадок чудесница природа». Бучатинская СБ. Литературное путешествие по произведениям А. Астрейко «Табе паклон, мая Зямля» к 105-летию поэта. Комсомольская СБ. Литературный калейдоскоп «Вкусная книга — пища для духа, ума и отрады». Песочанская СБ. Литературно-музыкальная композиция «След хачу пакінуць у жыцці…» ко дню рождения  А. Астрейко. Бобовнянская СБ. Рекламный час «Найди минутку почитать». 23 июля Копыльский РЦК. Веселенький выходной. Детский квест «В стране угадай-ка». 11.00. Бучатинская СБ. Ко Дню пожарной службы информационная минутка «Я б в пожарные пошел, пусть меня научат». Быстрицкая СБ. Краязнаўчая гадзіна-падарожжа «У кожным доме майстар  жыве». Грозовская СБ. Экологическое путешествие «Бросим природе спасательный круг». Жилиховская СБ. К 105-летию А. Астрейко книжная выставка «Память дорог». Лесновская СБ. Игра «Поле чудес». Тема «Наш выбор — здоровье». Н.-Докторовичская СБ. Познавательный час «День святых Петра и Павла — покровителей семьи». Потейковская СБ. Физкульт-минутки «Старты здоровья». Семежевская СБ. Краязнаўчая гадзіна «Я выпускаю верш, як птушку з клеткі» да 105-годдзя А. Астрэйкі. Руднянский К-Б. День именинника. Тимковичский СДК. Игровая программа «Новые игры». Н.-Докторовичский СК. «Мисс Грация». Лешнянский К-Б. Дископрограмма для детей и подростков «Отдыхаем вместе».
46

Новости Копыльщины (CMigrator copy 1)

17.07.2016
135 Свята першага снапа Сёння ў ААТ «Старыца-Агра» пройдуць раённыя «Зажынкі-2016». Свята першага снапа, якое адбудзецца на палетку азімага жыта ля вёскі Карзуны, дасць старт масавай уборцы збожжавых і зернебабовых культур у раёне. Усяго неабходна будзе ўбраць (без уліку зерня кукурузы) больш за 37 тысяч гектараў.   Душавыя – у парадак Да ўборачнай кампаніі на мехдварах сельгас-прадпрыемстваў прыводзяцца  ў парадак душавыя. Так, у ААТ «Душава» зроблены рамонт падлогі і столі, заменена сантэхнічнае абсталяванне. Пафарбаваны сцены ў ААТ «Мажа-Агра». Усяго падчас уборкі ўраджаю ў гэтым годзе ў 20 сельгаспрадпрыемствах раёна будуць працаваць 27 душавых.   Стане зручней На кальцавой дарозе Капыля ў напрамку Цімкавіч праходзіць будаўніцтва кругавога скрыжавання. Пасля завяршэння ўсіх работ павінна павысіцца прапускная здольнасць транспарту — дарожная развязка стане больш зручная для раз’езду аўтамабіляў. Дарожным рамонтам займаецца ДЭУ № 65 філіял РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр» (г. Нясвіж). На дадзены момант паступова пашыраецца тэрыторыя, каб у будучыні зрабіць скрыжаванне. Будаўнічы праект плануецца завяршыць да пачатку восені.   Вакол слупоў Работнікі Капыльскага раёна электрычных сетак уносяць сваю лепту ў навядзенне парадку на зямлі. Як і іншым суб’ектам гаспадарання, ім пастаўлена задача падтрымліваць парадак вакол сваіх аб’ектаў, а гэта ў першую чаргу трансфарматарныя падстанцыі. Не застаюцца па-за ўвагай і слупы ліній электраперадачы, размешчаныя на тэрыторыі раёна, якія таксама неабходна вызваляць ад пустазелля.   Не пакінуць у бядзе Грамадзянам, якія перасяліліся з Украіны ў Капыльскі раён, аказана матэрыяльная дапамога больш чым на 150 млн беларускіх рублёў (да дэнамінацыі). Усё гэта зроблена ў рамках акцыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа «Дапамога Украіне», якая праходзіць з 2014 года. Як паведаміла старшыня раённай арганізацыі БТЧК Ніна Жук, з красавіка па май гэтага года найбольш неабароненымі катэгорыямі перамешчаных жыхароў Украіны грашовыя ваўчары атрыманы на суму 69 млн беларускіх рублёў. Ваўчары абменьваюцца ў гандлёвых прадпрыемствах на прадукты харчавання, сродкі гігіены, прадметы побыту, пасцельнай бялізны, адзення і абутку. Фінансавая і тэхнічная падтрымка аказваецца Міжнароднай Федэрацыяй таварыства Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, а таксама Дэпартаментам Еўрапейскай Камісіі па аказанні гуманітарнай дапамогі.   Майстар-клас па-семежаўску Таццяна Волкава, дырэктар раённага цэнтра ткацтва, прадставіла закладное ткацтва на выставе работ майстроў «Скарбніца Беларусі» ў Мінску, на якой дэманстравалася ўся нематэрыяльна-культурная спадчына Рэспублікі Беларусь. Таццяна Мікалаеўна паспяхова асвоіла тэхніку закладнога ткацтва і на высокім узроўні правяла майстар-клас падчас названага мерапрыемства, чым выклікала вялікую цікавасць у прысутных. Яе выступленне атрымала высокую ацэнку спецыялістаў, у тым ліку і кіраўніцтва галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама. Падрыхтавалі Крысціна ЖОГАЛЬ, Маргарыта САКОВІЧ, Сяргей КОЗЕЛ, Павел ШЭІН
41

Председатель Копыльского райисполкома Анатолий Линевич провел прием граждан

16.07.2016
Прыёмы грамадзян, якія традыцыйна два разы ў месяц праводзіць старшыня райвыканкама Анатоль Ліневіч, вызначаюцца разнастайнасцю ўзнятых пытанняў і праблем. 13 ліпеня кіраўніку раёна давялося разгледзець восем зваротаў. IMG_4183 Напрыклад, дачнікі з в. Аксаміты Грозаўскага сельсавета прапанавалі праграму ўтрымання і перспектыўнасці іх населенага пункта, у якую ўключылі шэраг мерапрыемстваў па навядзенні парадку на пустуючых участках, на вуліцы, на вадаёме і г.д. Іх прапанова была пачута. З цягам часу на месца выедзе камісія, якая вызначыць, што неабходна зрабіць па кожным аб’екце. Шэраг зваротаў быў разгледжаны разам з першым намеснікам старшыні райвыканкама начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Анатолем Ладыгам. Пытанне па дадатковай выплаце да пенсіі былому кіраўніку падсобнай гаспадаркі будзе разгледжана па выніках фінансавай дзейнасці ААТ «Старыца-Агра» за 9 месяцаў 2016 года. Запазычанасць ААТ «Ціміразеўскі» перад індывідуальным прадпрымальнікам па аплаце за аказаныя паслугі за 2015 год таксама будзе канкрэтна вывучана з прыняццем далейшага рашэння. Жыхарцы в. Душава выказаны прапановы наконт працаўладкавання па спецыяльнасці ў мясцовым сельгаспрадпрыемстве або ў суседнім. Падчас прыёму быў разгледжаны і калектыўны зварот наконт гарадской лазні (на здымку). Справа ў тым, што пасля рамонту яна стала горш, чым была да гэтага. Аматары добрай пары сталі ездзіць у іншыя раёны. Як запэўніў Анатоль Ліневіч, жыллёва-камунальнай гаспадаркай будзе зроблена ўсё для таго, каб вярнуць людзей, і абслугоўванне ў капыльскай лазні павінна палепшыцца. Пытанне па пераносе водаправоднай калонкі па вул. Мінскай, 41, павінна быць прапрацавана і вырашана спецыялістамі жыллёва-камунальнай службы прыкладна на працягу месяца пасля таго, як заяўнік набудзе неабходныя матэрыялы. Дадатковага вывучэння патрабуюць пытанні па прыватызацыі жылля ў в. Канюхі і наконт рэгістрацыі дзіцяці ў г. Капылі. Тлумачэнні па іх заяўнікам будуць дадзены пазней. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара