Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

Архив материалов за 2010-2023 года - Слава працы | Копыль Online

Дата создания

-

Категория

77

Не забывать о домах предков

26.01.2017
IMG_0122 Работа органаў мясцовага самакіравання Капыльшчыны па выкананні патрабаванняў Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 100 «Аб мерах па ўдасканаленні ўліку і скарачэнні колькасці пустуючых і старых дамоў у сельскай мясцовасці» на працягу 2016 года была даволі прадукцыйнай. Па словах старшыні раённага Савета дэпутатаў Ірыны Кісляк, за гэты перыяд на тэрыторыі раёна знесены 252 старыя пабудовы пры плане 175. З участкаў, што вызваліліся, 80 уведзены ў севазварот, 7 перададзены пад новую забудову, на 90 праведзена добраўпарадкаванне, астатнія патрабуюць поўнага навядзення парадку. Заданне па зносе выканалі ўсе сельсаветы, а некаторыя нават значна пераўзышлі яго. Напрыклад, у Пацейкаўскім з запланаваных 26 дамоў захавана 47, у Цімкавіцкім з 25 — 38, у Капыльскім з 18 — 29 і г.д. Маштабныя работы па ліквідацыі пустуючых сядзіб распачаты ў вёсках Савічы, Калінава, Філіпавічы, Какорычы. Прадоўжацца яны ў гэтых і іншых населеных пунктах і сёлета. На 2017 год узяты план знесці 125 старых пабудоў. Як паказала інвентарызацыя, праведзеная на пачатку года, усяго ў раёне 1942 пустуючыя дамы (якія былі жылымі) і 193 былыя адміністрацыйныя ці вытворчыя будынкі. Землі, якія пад імі знаходзяцца, неабходна ўключаць у севазварот, бо яны зарастаюць пустазеллем, хмызняком і вельмі псуюць знешні выгляд населеных пунктаў. З 1942 пабудоў тэрміновага зносу патрабуюць 511, дзе развалены сцены, выбіты вокны, падаюць дахі. На гэтыя мэты выдзелена з бюджэту 28 тысяч рублёў (летась было асвоена 25,7 тысячы). Вядома, такіх сродкаў недастаткова для выканання ўсяго аб’ёму работ, таму сельсаветы заўсёды разлічваюць на дапамогу сельгаспрадпрыемстваў, на ра-зуменне з боку нашчадкаў. — Лічу, што абавязак кожнага чалавека, у якога ёсць такая спадчына, або падтрымліваць парадак ля дома сваіх продкаў, або яго знесці ці аформіць дакументы на адмаўленне, — падкрэслівае Ірына Кісляк. — Нельга ўскладаць усё на плечы дзяржавы, бо яна не мае ні сілы, ні сродкаў прыбраць за кожным. Да гэтага трэба ставіцца з разуменнем. Сяргей КОЗЕЛ
66

Дойти до каждого (CMigrator copy 1)

26.01.2017
Асноўным прынцыпам работы пярвічнай ветэранскай арганізацыі філіяла «Вялікая Раёўка» з’яўляецца сумесная дзейнасць з органамі выканаўчай улады, установамі культуры, мясцовым сельгаспрадпрыемствам. Узначальвае пярвічку, у якую ўваходзіць 138 членаў, Ганна Іосіфаўна Лупанос. [caption id="attachment_54979" align="aligncenter" width="580"]Г.І. Лупанос (справа) падчас сустрэчы з удзельнікамі велапрабегу РАНС Г.І. Лупанос (справа) падчас сустрэчы з удзельнікамі велапрабегу РАНС[/caption] — У сваёй дзейнасці мы ў першую чаргу абапіраемся на Цімкавіцкі сельвыканкам і непасрэдна на яго старшыню Алену Острыкаву, — адзначае Ганна Іосіфаўна. — Дапамога з боку мясцовай улады заўсёды адчувальная. Мы ў сваю чаргу таксама выконваем усе просьбы. Трэба навесці парадак на могілках — члены нашай арганізацыі ў ліку першых выходзяць на суботнікі. Так, агульнымі намаганнямі наведзены парадак ля помніка «Смуткуючая маці». Цяпер тэрыторыя невялікага парка ў цэнтры вёскі Вялікая Раёўка стала выглядаць зусім па-іншаму. Тут праводзяцца мерапрыемствы па патрыятычным выхаванні. Напрыклад, у жніўні мінулага года на памятным месцы пабывалі ўдзельнікі велапрабегу, арганізаванага для супрацоўнікаў райаддзела па надзвычайных сітуацыях і іх сем’яў. Увогуле цесная работа па патрыятычным выхаванні наладжана ў цеснай сувязі з мясцовай бібліятэкай-клубам (загадчыца Наталля Новік). Члены пярвічкі — пастаянныя ўдзельнікі сустрэч, круглых сталоў. Падчас сходаў грамадзян у населеных пунктах арганізоўваюцца канцэрты для насельніцтва. Летась самадзейныя артысты выступалі ў вёсках Куцаўшчына, Кукавічы, Наруці. — Дайсці да кожнага пажылога чалавека вельмі няпроста. Але мы стараемся зрабіць гэта, — прадаўжае Ганна Іосіфаўна Лупанос. — Нашай арганізацыяй вядзецца пастаянная, карпатлівая, на першы погляд і непрыкметная, але такая патрэбная работа: віншаванне з днём нараджэння і наведванне ветэранаў. Бо ні адзін чалавек са старэйшага пакалення не павінен застацца сам-насам са сваімі праблемамі. Усё гэта патрабуе часу і сіл, а галоўнае, душэўнай цеплыні, якой шчодра, бескарысліва дзеляцца актывісты ветэранскага руху. У вырашэнні праблем значную падтрымку аказваюць таксама старэйшыны населеных пунктаў, сацыяльныя работнікі. Ніколі без увагі не пакідае ветэранаў і адміністрацыя мясцовага сельгаспрадпрыемства на чале з Іванам Дамашэвічам: заўсёды выслухаюць, дапамогуць, калі паабяцаюць, то абавязкова стрымаюць сваё слова. Сяргей КОЗЕЛ Фота аўтара
54

Районная организация Белорусского общества Красного Креста проводит акцию "Территория здоровья"

26.01.2017
У рамках традыцыйнай акцыі «Тэрыторыя здароўя», якую праводзіць раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, днямі жыхарам раёна было раздадзена каля 500 цюбікаў лекавых крэмаў. 620141 Іх уладальнікамі сталі шматдзетныя сем’і, пажылыя людзі, а таксама члены некаторых пярвічных арганізацый. Напрыклад, сакратар пярвічкі рэдакцыі газеты «Слава працы» Надзея Шахаўцова перадала такія неабходныя сродкі сваім калегам — членам грамадскага аб’яднання (на здымку). Сяргей КОЗЕЛ Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
50

С выездом на место

25.01.2017
Без названия (4) «Уважаемая редакция, помогите, пожалуйста, разобраться. Старый лес находится приблизительно в 100 м от деревни Калиновка-2. Перед лесом пастбище. Часть пастбища (дальнего) засадили лесом еще в 2015 году. Участок непосредственно перед деревней используется жителями для выпаса домашнего скота. В ноябре 2016 года трактор лесхоза на этом оставшемся участке подготовил траншеи для посадки леса весной 2017 года. Траншеи находятся в 10 м от жилых домов. Правомерны ли действия работников лесхоза, которые лишают деревню пастбища и планируют посадить лес так близко от жилых домов? Борьба с пустующими участками — это одно, но нельзя забывать и про нужды людей. Да, не все содержат домашний скот, но как быть тем, у кого он есть или планирует его завести? Рядом с пастбищем находятся два зарастающих водоема. Летом здесь место отдыха детей, пенсионеров, рыболовов-любителей. Может сюда направили бы свою энергию работники лесхоза, порадовали население деревни решением существующей проблемы? Жители д. Калиновка-2» Разъяснения дает Александр МАЛЕЖ, начальник землеустроительной службы Копыльского райисполкома: — Обращение рассмотрено 12 января 2017 г. с выездом на место. Проведена разъяснительная беседа  с  жителями  ул.  Подлесная в д. Калиновка-2 Бобовнянского сельсовета, в ходе которой установлено, что в данном случае имеет место не столько вопрос выпаса скота, сколько именно эстетическое состояние земель, прилегающих к их деревне, в т.ч. занятых искусственным водорегулирующим водоемом. Гражданам разъяснено, что в связи с не использованием РСУП «Совхоз «Луч» в течение продолжительного времени испрашиваемого земельного участка луговых земель площадью 14,7 га (в связи с его частичным подтоплением, зарастанием древесно-кустарниковой растительностью и также низким плодородием) было принято решение Копыльского райисполкома о передаче данных земель ГЛХУ «Копыльский лесхоз» для ведения лесного хозяйства. Залесение до настоящего времени проведено не в полном объеме (будет завершено в 2017 году). Ранее гражданами д. Калиновка-2 (по согласованию с РСУП «Совхоз «Луч») на вышеуказанных землях, примыкающих с северной стороны к границе деревни, действительно проводился выпас личного скота. Хотя, согласно действующему земельному законодательству Республики Беларусь, выпас личного скота граждан может производиться только в границах населенных пунк-тов на землях соответствующего сельсовета. На сегодня на праве пожизненного наследуемого владения у восьми заявителей имеются земельные участки общей площадью 3 га, расположенные по ул. Подлесной, в т.ч. для строительства и обслуживания жилых домов, ведения личного подсобного хозяйства, что, по их мнению, является недостаточным для хозяйственной деятельности. Необходимо отметить, что на данный момент крупного рогатого скота, лошадей в данном населенном пункте никто из жителей не содержит. Вместе с тем, учитывая просьбы граждан д. Калиновка-2, по согласованию с ГОЛХУ «Копыльский опытный лесхоз», испрашиваемый гражданами участок земли площадью 1,5 га, прилегающий к водоему и северной границе д. Калиновка-2, в ближайшее время залесен не будет. Кроме того, в последующем, при возникновении необходимости, заинтересованным гражданам для ведения личного подсобного хозяйства дополнительно могут быть предоставлены ранее неэффективно используемые земли Бобовнянского сельсовета площадью более 5 га, в т.ч. 1,5 га за ул. Подлесной, расположенные в границах д. Калиновка-2, в настоящее время с целью наведения порядка временно предоставленные УП «ПИК-Лесное» для ведения сельского хозяйства. Что касается целесообразности очистки вышеуказанного водорегулирующего водоема с целью купания и отдыха местного населения, поясняем, что данный водоем не имеет какой-либо балансовой принадлежности и ранее был обустроен силами РСУП «Совхоз «Луч» исключительно для своих нужд (с целью отвода излишней влаги с прилегающих периодически избыточно переувлажненных сельхозземель). Кроме отвода излишней влаги, в т.ч. талых и дождевых вод, в иных случаях имеет место попадание в водоем стоков от хозяйственной деятельности граждан, проживающих в близлежащих домах, а также его нахождение в непосредственной близости от очистных сооружений ГУО «Копыльская вспомогательная школа-интернат». В связи с чем использование данного водоема для купания категорически запрещено, т.к. он не соответствует действующим санитарным нормам и правилам, установленным Министерством здравоохранения Республики Беларусь.
41

24-01-2017

25.01.2017
[embed]http://kopyl.by/audio/24.01.2017.mp3[/embed]
32

Информационно-пропагандистская группа во главе с заместителем председателя райисполкома Александром Липницким встретилась с коллективом Бучатинской средней школы

25.01.2017
документ (1) З цікавасцю слухалі яго прадстаўнікі выступленне дырэктара раённай цэнтральнай бібліятэкі імя А. Астрэйкі Таццяны Серай аб мэтах Года навукі, нашых земляках-вучоных, іх напрацоўках і дасягненнях. Аляксандр Ліпніцкі пазнаёміў прысутных з некаторымі вынікамі работы ўстаноў сацыяльнай сферы, і ў прыватнасці адукацыі, за мінулы год, нацэліў педагогаў на зладжаную плённую працу па рэалізацыі задач 2017 года. Паколькі такія сустрэчы маюць на ўвазе дыялог паміж членамі групы і калектывам, безумоўна, гучалі праблемы, якія хвалююць мясцовых жыхароў. Цікавіліся бучацінцы, ці будзе ў цэнтральнай раённай бальніцы працаваць лор-урач, як хутка Бучацінскі ФАП пераедзе ў новае памяшканне, магчымасцю зрабіць ультрагукавое абследаванне і інш. Традыцыйна шмат пытанняў было да прадстаўніка жыллёва-камунальнай гаспадаркі: збор і вываз смецця (у тым ліку выкарыстаных элементаў сілкавання), стан водазабеспячэння вёскі. Прагучалі і скаргі на перапады напружання ў электрычных сетках. На некаторыя пытанні спецыялісты адразу ж давалі адказы, астатнія ўзяты на кантроль. Маргарыта САКОВІЧ
46

На прошлой неделе в районе прошел единый день информирования населения

25.01.2017
edinyj_den Разам з ім адбыліся выезды інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама ў працоўныя калектывы. Падчас іх абмяркоўваліся пытанні па тэме дня інфармавання, прысвечанага Году навукі. Ірына Кісляк, старшыня раённага Савета дэпутатаў, падчас сустрэчы з калектывам ААТ «Прагрэс 2010» расказала пра развіццё беларускай навукі, яе дзень сённяшні і перспектывы. Таксама было закранута сацыяльна-эканамічнае і грамадска-палітычнае становішча ў раёне. Акрамя таго, члены працоўнага калектыву мелі магчымасць задаць хвалюючыя пытанні прадстаўнікам мясцовай улады і пэўных службаў. Уздымаліся праблемы, якія датычыліся жыццядзейнасці працаўнікоў сельгаспрадпрыемства. Вывучэння патрабуе просьба па ўстаноўцы асвятлення на небяспечным закругленні дарогі пры выездзе з Пацеек на Нясвіж. Таксама ўзнята праблема з бадзяжнымі сабакамі, застаюцца пытанні па якасці пітной вады, добраўпарадкаванні і асфальтаванні вуліц у аграгарадку, выказаны прапановы па расчыстцы дарог у Капылі. Сяргей КОЗЕЛ
48

Автомагазины Копыльского райпо доставляют товары даже в самые отдаленные деревни нашего района

24.01.2017
Нават у халодныя зімовыя дні жыццё ў глыбінцы не заціхае. Кожны з тых, каму лёс наканаваў жыць у невялічкіх вёсачках, якія знаходзяцца далёка ад райцэнтра, плануе нешта сваё, вырашае асабістыя праблемы. Стварыць прымальныя ўмовы існавання дапамагае аўтамагазін, работа якога арганізавана Капыльскім райспажыўтаварыствам. Менавіта каля вітрыны аўталаўкі па пэўных днях сустракаюцца аднавяскоўцы, а прадавец Ірына Галуза заўсёды падкажа, які тавар лепш набыць, даведаецца пра стан здароўя і проста пагутарыць з мясцовымі жыхарамі. [caption id="attachment_54950" align="aligncenter" width="580"]Жыхары вёскі Вострава Блеўчыцкага сельсавета заўсёды рады прыезду прадаўца аўтамагазіна Ірыны Галузы Жыхары вёскі Вострава Блеўчыцкага сельсавета заўсёды рады прыезду прадаўца аўтамагазіна Ірыны Галузы[/caption] У рэдакцыі раздаўся тэлефонны званок: — Добры дзень! Гэта да вас тэлефануе Тамара Леанідаўна з вёскі Вострава. Хачу расказаць пра нашага прадаўца аўтамагазіна Ірыну Уладзіміраўну Галузу. Яна вельмі добра і старанна працуе. Мы, жыхары Вострава, вельмі задаволены абслугоўваннем. Надта старанная жанчына! Застацца  ўбаку ад шчырых слоў удзячнасці за добрую і старанную працу мы вядома ж, не маглі. Таму ў адзін са студзеньскіх дзён накіраваліся ў тую самую вёску Вострава, што ў Блеўчыцкім сельсавеце. [caption id="attachment_54949" align="aligncenter" width="580"]Тамара Леанідаўна Чыкун і Зінаіда Міхайлаўна Карзан выбіраюць тавары Тамара Леанідаўна Чыкун і Зінаіда Міхайлаўна Карзан выбіраюць тавары[/caption] Вёска гэтая ўваходзіць у адзін з гандлёвых маршрутаў райспажыўтаварыства: Першамайская–1-я вуліца Чырвонай Дубравы–2-я вуліца Чырвонай Дубравы–Калініна–Маёва–3-я вуліца Чырвонай Дубравы–Вострава–Домантавічы–Кіявічы–Лешня. Дні абслугоўвання — панядзелак, серада і пятніца. Разам з прадаўцом Ірынай Галузай працуе вадзіцель Дзмітрый Курневіч. Па заснежаных дарогах нашага раёна коціцца магазін на колах — аўталаўка, каб даставіць неабходныя прадукты харчавання, прамысловыя тавары туды, дзе ўжо не працуюць гандлёвыя кропкі. Яе з вялікім нецярпеннем чакаюць жыхары маленькіх вёсачак, каб не толькі набыць неабходнае, але і сустрэцца адзін з адным, абмеркаваць апошнія навіны. Аб сваім прыездзе аўталаўка нагадвае працяглым сігналам. Яе ўжо чакаюць мясцовыя жыхары. Прыпынак — амаль ля кожнай хаты. Ды іх такіх, дзе жывуць людзі, у Востраве не так ужо і шмат. У некалі даволі вялікай вёсцы зараз пражываюць 11 чалавек. [caption id="attachment_54952" align="aligncenter" width="400"]Зінаіда Міхайлаўна Аляшкевіч Зінаіда Міхайлаўна Аляшкевіч[/caption] Вось спяшаецца да прылаўка прыемная жанчына. Пакуль чакае сваёй чаргі, разгаварыліся. — Мяне завуць Зінаіда Міхайлаўна Карзан, — крыху саромеючыся, расказвае суразмоўца. — Мне вельмі падабаецца абслугоўванне. Прадавец ветлівая і сумленная. Калі няма якога тавару, дык яна заўсёды прывязе. Ведаеце, жыву тут ужо даўно. Усё жыццё адпрацавала ў  Саюздруку ў Мінску. Пасля таго, як выйшла на пенсію, вырашыла вярнуцца ў родную вёску. Справа ў тым, што з-за праблем са здароўем урач рэкамендаваў пераехаць з горада. Таму і вярнуліся сюды ў 1998 годзе з мужам Паўлам Канстанцінавічам, пабудавалі хату. Ды і жывём сабе паціху. — Так, Ірынка наша, калі прыязджае і бачыць, што хто-небудзь не выйшаў, заўсёды паклапоціцца, зойдзе ў хату, даведаецца, што здарылася. А калі чаго сёння няма, то заўсёды прывязе іншым ра-зам, — разлічыўшыся з прадаўцом, дапаўняе гаваркая жанчына. Аказалася, гэта і ёсць тая самая Тамара Леанідаўна Чыкун, што патэлефанавала ў рэдакцыю. — Нас тут засталося мала. Павінен яшчэ быў падысці дзядок, але захварэў. Я ўжо ўзяла яму прадукты ды зараз занясу. Каля другой хаты, дзе спынілася аўталаўка, чакаюць дзядуля з бабуляй. Знаёмімся: Галіна Антонаўна Аляшкевіч і Іван Іванавіч Станіслаўчык. Ужо 15 гадоў, як жывуць тут разам. — Дай мне, калі ласка, кавалачак вэнджанага мяска. Толькі невялікі які, — просіць Іван Іванавіч. — А гарох ёсць? Пачак давай. Рыс?.. Пачак. Не, гароху яшчэ адзін давай. І грэчку. — І цукерачак мятных, — просіць Галіна Антонаўна. — Булачкі ў нас яшчэ ёсць, да панядзелка хопіць. Батончыкі дай, вафелькі… Жывецца нам добра. Пенсію даюць своечасова. Аўталаўка абслугоўвае. Што яшчэ трэба? Усяго нам хапае, — нібы падагульняе бабуля. [caption id="attachment_54951" align="aligncenter" width="580"]Сваё вынаходніцтва дэманструе Уладзімір Сцяпанавіч Дудко Сваё вынаходніцтва дэманструе Уладзімір Сцяпанавіч Дудко[/caption] Але ўбачыўшы нас, новых для вёскі людзей, пакупнікі застаюцца, каб крыху паразмаўляць. — Я працаваў механізатарам у калгасе больш за 20 год, — расказвае Іван Іванавіч. — Потым пайшоў на пенсію, бо здароўя няма. Але нічога, коніка яшчэ дзержымо. Адзінага на ўсю вёску. Дапамагае аднавясковец. Так і жывём паціху. Газеты выпісваю. Асабліва люблю раёнку. Гэта — мая газета. Дажа разгавору няма! Я яе праглядваю толькі так! Асабліва цікава чытаць, дзе якія здарэнні, каго чым узнагародзілі. Віншаванні са святамі падабаюцца, разглядваю знаёмых механізатараў, што яшчэ працуюць. Для нас добра — у раёнцы ўсё ёсць! Развітаўшыся з гаварлівым дзядулем, рушым за аўталаўкай далей. Вось каля сваёй хаты чакае мужчына. — Вы пра прадаўца нашага пішаце? — здагадаўшыся, ён падыходзіць да нас сам. — Уладзімір Сцяпанавіч Дудко, былы шахцёр, рабіў на «Беларуськаліі». За тыя сем гадоў, што я тут жыву, змянілася шмат прадаўцоў. А гэтая жанчына — проста дар! Вельмі прыемна, калі цябе абслугоўваюць ветліва і з павагай. Добра было б, калі б яе заахвоцілі і неяк матэрыяльна… У мяне ў Салігорску засталася сям’я, але жыць я вырашыў тут. Зараз без вёскі не магу. Учора пабыў у гора-дзе, мне хапіла. Я — пчаляр. А гэта пастаянная праца. Трэба даглядаць пчолак. Ды каб лішні раз машына каля маёй хаты не спынялася, я вось што прыдумаў. Бачыце, слупок стаіць. На ім дзве таблічкі. Калі я дома, стаўлю «Да». Калі адсутнічаю, мяняю на «Нет». Вельмі зручна. Амаль у канцы вёскі чакае аўталаўку яшчэ адзін пакупнік. — Жыву тут, у Востраве. Завуць мяне Зінаіда Міхайлаўна Аляшкевіч, — з ахвотай расказвае  жанчына. — Ірына — вельмі добры, прыстойны чалавек, заўсёды дае чэкі, правільна адлічвае грошы на здачу. Мы вельмі радыя, што ў нас такі прадавец… А засталася я тут пасля таго, як памерлі мае бацькі, даглядаць якіх я і прыехала крыху раней. Бацька мой, Аляшкевіч Міхаіл Іванавіч, — удзельнік Вялікай Айчыннай. Да выхаду на заслужаны адпачынак я працавала ў Нацыянальнай Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь галоўным спецыялістам (бухгалтарам). Пабачыўшы на свае вочы, як працуе Ірына Уладзіміраўна, знаходзім своеасаблівыя сакрэты яе майстэрства: для кожнага вяскоўца прадавец знойдзе добрае слова, ведае запыты кожнага, памятае імя па бацьку. Ды і не можа адносіцца да сваіх пакупнікоў па-іншаму, бо бачыць, што большасць з іх — людзі паважанага ўзросту, якія з вялікай павагай ставяцца і клапоцяцца адзін пра аднаго. Ды і не можа Ірына Галуза дрэнна выконваць абавязкі, бо проста любіць сваю справу. Зінаіда Дубадзелава, начальнік участка Капыльскага райспажыўтаварыства: — Так, згаджуся, што Ірына Галуза працуе вельмі вынікова. Тэмп росту за 2016 год аўтамагазіна, які за ёй замацаваны, склаў 126,8%. У той час, калі тэмп росту ўсіх аўтамагазінаў — 104% (у супастаўных цэнах да 2015 года). Упэўнена, што Ірына Уладзіміраўна будзе працаваць так старанна і далей. Дзіяна ТКАЧЭНКА Фота аўтара
39

Прямая линия (CMigrator copy 123)

24.01.2017
1440502476_pryamaya-liniya-2 В четверг, 26 января, с 10 до 12 часов состоится прямая линия с директором ГУ «Копыльский территориальный центр социального обслуживания населения» Светланой Станиславовной МАЛИНОВСКОЙ. Свои вопросы можно задать в обозначенное время по номеру 51-4-00.
39

Прямая линия (CMigrator copy 122)

24.01.2017
2-z23-29b60f06-8062-4a96-9608-f2b73b79e1b8 Еженедельно (по субботам) облисполкомами, Минским городским и районными исполкомами прямые телефонные линии проводятся с 9 до 12 часов. 28 января 2017 года: Анатолий Михайлович ЛОДЫГА, первый заместитель председателя Копыльского районного исполнительного комитета начальник управления райсельхозпрода, по телефону 55-1-83.  
34

В зимней районной спартакиаде среди работников АПК Копыльского района приняла участие 21 команда

24.01.2017
Спортивный азарт, командный дух и волю к победе проявила 21 команда предприятий агропромышленного комплекса Копыльщины, собравшаяся на традиционную зимнюю спартакиаду. Со словами приветствия к любителям здорового образа жизни обратились первый заместитель председателя райисполкома начальник управления райсельхозпрода Анатолий Лодыга и председатель РК профсоюза работников агропромышленного комплекса Ирина Степуро. Они пожелали командам удачного старта и достойного выступления на соревнованиях. [caption id="attachment_54939" align="aligncenter" width="580"]Команда-победительница группы А — ЗАО «Жилихово» Команда-победительница группы А — ЗАО «Жилихово»[/caption] В этом году участники состязались в шести видах программы: прыжки со скакалкой, перетягивание каната, баскетбольный конкурс, комбинированная эстафета, дартс и плавание. К слову, в подведении итогов спартакиады произошли некоторые изменения: все команды были разделены на две группы. В первой оказались коллективы сельхозпредприятий, где численность работников составляла более 150 человек (группа А), а во второй, соответственно, — менее 150 тружеников села (группа Б). [caption id="attachment_54937" align="aligncenter" width="580"]На огневом рубеже На огневом рубеже[/caption] По традиции первые очки для команд зарабатывали представительницы прекрасного пола в прыжках на скакалке. Лучшей здесь оказалась Кристина Ковалевская из УП «Бобовня». Второй была Снежана Тищенко из ОАО «Старица-Агро» и третьей — Юлия Белаш из филиала «Великая Раевка». [caption id="attachment_54938" align="aligncenter" width="580"]Финиширует команда ОАО «Скабин» Финиширует команда ОАО «Скабин»[/caption] Захватывающим и богатым  эмоциями стал второй вид программы — перетягивание каната, которое состоялось на открытом воздухе. Мужские квартеты, выходя на схватку, сражались до последнего, а самыми горячими оказались финальные поединки. В результате самой крепкой в этом виде стала четверка из ОАО «Семежево» в составе Василия Пилата, Сергея Пилата, Александра Щеткина и евгения игнатчика. Второе место завоевало ОАО «Копыльский райагросервис», а третье — ОАО «П-з Дусаевщина». [caption id="attachment_54935" align="aligncenter" width="580"]На старте комбинированной эстафеты На старте комбинированной эстафеты[/caption] Скорость и точность стали главными составляющими баскетбольного конкурса, где за 30 секунд участнику необходимо было забросить в кольцо максимальное количество раз. Здесь в личном зачете не было равных Евгению Якубовичу из УП «Бобовня» и Дарье Чиж из ОАО «Преснаки». А в командном зачете места распределились следующим образом: первое место — УП «Бобовня», второе — ОАО «Суворово-Агро» и третье — ОАО «Семежево». [caption id="attachment_54936" align="aligncenter" width="580"]Во время передачи эстафеты Во время передачи эстафеты[/caption] Немало положительных эмоций подарила комбинированная эстафета, которая прошла на стадионе ФОКа. В состав команды на этом этапе входило пять человек. Вначале участникам необходимо было пробежать сотню метров и затем, съехав с горки на надувных санках,  передать эстафету «биатлонисту». В свою очередь он отправлял на дистанцию «хоккеиста», после чего гонку завершал дуэт на санках. Быстрее всех прошли комбинированные испытания участники из ОАО «Скабин». Второе время показала команда ОАО «Старица-Агро» и третье — ЗАО «Жилихово». В дартсе самыми точными стали Татьяна Шпилевская из ЗАО «Жилихово» и Андрей Самусенко из УП «Бобовня». А в командном зачете этого вида программы  победу праздновали аграрии из УП «Бобовня». Второе место завоевало ЗАО «Жилихово» и третье — ОАО «Прогресс 2010». [caption id="attachment_54933" align="aligncenter" width="580"]Финальная схватка в перетягивании каната Финальная схватка в перетягивании каната[/caption] Решающим в определении победителей спартакиады стал последний вид программы — плавание. В личном зачете лучшими пловцами стали Яна Горностай из УП «ПИК-Лесное» и Евгений Якубович из УП «Бобовня». Лидером этого вида оказалась команда ОАО «Старица-Агро», второй — ЗАО «Жилихово» и третьей — КСУП «Докторовичи». После подсчета набранных очков победителем зимней спартакиады-2017 в группе А стал коллектив ЗАО «Жилихово». Всего одно очко уступило ему ОАО «Старица-Агро», занявшее второе место. Третья сумма — у спортивной дружины УП «Бобовня». [caption id="attachment_54940" align="aligncenter" width="580"]Тройка призеров группы Б Тройка призеров группы Б[/caption] В группе Б победу праздновали работники ОАО «Скабин». Вторыми стали аграрии из филиала «В. Раевка», а замкнул тройку лидеров группы коллектив ОАО «Копыльский райагросервис». В конце праздника здоровья состоялось награждение победителей и призеров личного и командного зачетов. А лидеры групп вместе с призами увезли домой победные кубки. Сергей ЛАЗОВСКИЙ Фото автора