Разам з ім адбыліся выезды інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама ў працоўныя калектывы. Падчас іх абмяркоўваліся пытанні па тэме дня інфармавання, прысвечанага Году навукі.
Ірына Кісляк, старшыня раённага Савета дэпутатаў, падчас сустрэчы з калектывам ААТ «Прагрэс 2010» расказала пра развіццё беларускай навукі, яе дзень сённяшні і перспектывы. Таксама было закранута сацыяльна-эканамічнае і грамадска-палітычнае становішча ў раёне. Акрамя таго, члены працоўнага калектыву мелі магчымасць задаць хвалюючыя пытанні прадстаўнікам мясцовай улады і пэўных службаў. Уздымаліся праблемы, якія датычыліся жыццядзейнасці працаўнікоў сельгаспрадпрыемства. Вывучэння патрабуе просьба па ўстаноўцы асвятлення на небяспечным закругленні дарогі пры выездзе з Пацеек на Нясвіж. Таксама ўзнята праблема з бадзяжнымі сабакамі, застаюцца пытанні па якасці пітной вады, добраўпарадкаванні і асфальтаванні вуліц у аграгарадку, выказаны прапановы па расчыстцы дарог у Капылі.
Сяргей КОЗЕЛ
Комментарии