У рамках традыцыйнай акцыі «Тэрыторыя здароўя», якую праводзіць раённая арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, днямі жыхарам раёна было раздадзена каля 500 цюбікаў лекавых крэмаў.

Іх уладальнікамі сталі шматдзетныя сем’і, пажылыя людзі, а таксама члены некаторых пярвічных арганізацый. Напрыклад, сакратар пярвічкі рэдакцыі газеты «Слава працы» Надзея Шахаўцова перадала такія неабходныя сродкі сваім калегам — членам грамадскага аб’яднання (на здымку).
Сяргей КОЗЕЛ
Фота Сяргея ЛАЗОЎСКАГА
Комментарии