Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

71

Не забывать о домах предков

26.01.2017
IMG_0122 Работа органаў мясцовага самакіравання Капыльшчыны па выкананні патрабаванняў Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 100 «Аб мерах па ўдасканаленні ўліку і скарачэнні колькасці пустуючых і старых дамоў у сельскай мясцовасці» на працягу 2016 года была даволі прадукцыйнай. Па словах старшыні раённага Савета дэпутатаў Ірыны Кісляк, за гэты перыяд на тэрыторыі раёна знесены 252 старыя пабудовы пры плане 175. З участкаў, што вызваліліся, 80 уведзены ў севазварот, 7 перададзены пад новую забудову, на 90 праведзена добраўпарадкаванне, астатнія патрабуюць поўнага навядзення парадку. Заданне па зносе выканалі ўсе сельсаветы, а некаторыя нават значна пераўзышлі яго. Напрыклад, у Пацейкаўскім з запланаваных 26 дамоў захавана 47, у Цімкавіцкім з 25 — 38, у Капыльскім з 18 — 29 і г.д. Маштабныя работы па ліквідацыі пустуючых сядзіб распачаты ў вёсках Савічы, Калінава, Філіпавічы, Какорычы. Прадоўжацца яны ў гэтых і іншых населеных пунктах і сёлета. На 2017 год узяты план знесці 125 старых пабудоў. Як паказала інвентарызацыя, праведзеная на пачатку года, усяго ў раёне 1942 пустуючыя дамы (якія былі жылымі) і 193 былыя адміністрацыйныя ці вытворчыя будынкі. Землі, якія пад імі знаходзяцца, неабходна ўключаць у севазварот, бо яны зарастаюць пустазеллем, хмызняком і вельмі псуюць знешні выгляд населеных пунктаў. З 1942 пабудоў тэрміновага зносу патрабуюць 511, дзе развалены сцены, выбіты вокны, падаюць дахі. На гэтыя мэты выдзелена з бюджэту 28 тысяч рублёў (летась было асвоена 25,7 тысячы). Вядома, такіх сродкаў недастаткова для выканання ўсяго аб’ёму работ, таму сельсаветы заўсёды разлічваюць на дапамогу сельгаспрадпрыемстваў, на ра-зуменне з боку нашчадкаў. — Лічу, што абавязак кожнага чалавека, у якога ёсць такая спадчына, або падтрымліваць парадак ля дома сваіх продкаў, або яго знесці ці аформіць дакументы на адмаўленне, — падкрэслівае Ірына Кісляк. — Нельга ўскладаць усё на плечы дзяржавы, бо яна не мае ні сілы, ні сродкаў прыбраць за кожным. Да гэтага трэба ставіцца з разуменнем. Сяргей КОЗЕЛ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей