Home

Слава працы

Только достоверные новости Копыльщины

16

Информационно-пропагандистская группа во главе с заместителем председателя райисполкома Александром Липницким встретилась с коллективом Бучатинской средней школы

25.01.2017
документ (1) З цікавасцю слухалі яго прадстаўнікі выступленне дырэктара раённай цэнтральнай бібліятэкі імя А. Астрэйкі Таццяны Серай аб мэтах Года навукі, нашых земляках-вучоных, іх напрацоўках і дасягненнях. Аляксандр Ліпніцкі пазнаёміў прысутных з некаторымі вынікамі работы ўстаноў сацыяльнай сферы, і ў прыватнасці адукацыі, за мінулы год, нацэліў педагогаў на зладжаную плённую працу па рэалізацыі задач 2017 года. Паколькі такія сустрэчы маюць на ўвазе дыялог паміж членамі групы і калектывам, безумоўна, гучалі праблемы, якія хвалююць мясцовых жыхароў. Цікавіліся бучацінцы, ці будзе ў цэнтральнай раённай бальніцы працаваць лор-урач, як хутка Бучацінскі ФАП пераедзе ў новае памяшканне, магчымасцю зрабіць ультрагукавое абследаванне і інш. Традыцыйна шмат пытанняў было да прадстаўніка жыллёва-камунальнай гаспадаркі: збор і вываз смецця (у тым ліку выкарыстаных элементаў сілкавання), стан водазабеспячэння вёскі. Прагучалі і скаргі на перапады напружання ў электрычных сетках. На некаторыя пытанні спецыялісты адразу ж давалі адказы, астатнія ўзяты на кантроль. Маргарыта САКОВІЧ

Слава працы Автор:
Поделиться

Комментарии

Вы можете оставить свой комментарий. Все поля обязательны для заполнения, ваш email не будет опубликован для других пользователей